• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    СТАРЫЯ ДАРбГІ, горад, цэнтр Старадарожскага рна Мінскай вобл. Чыг. ст. на лініі Баранавічы—Асіповічы, на аўтадарозе Бабруйск— Слуцк. За 148 км ад Мінска. 12,1 тыс. ж. (2001).
    Вядомыя з 1524 як сяло Дарогі Глускай вол. ў ВКЛ. Уласнасць Гальшанскіх, Хадкевічаў, Алелькавічаў, Радзівілаў, Вітгенштэйнаў, з 1846 дзярж. ўладанне. 3 1565 у Навагрудскім ваяв. 3 канца 16 ст. мястэчка на СлункаБаб
    Забудова вуліцы Пралетарскай у г Старыя
    Дарогі
    руйскім тракце. У канцы 17 ст. за 6 км на У утварылася аднайм. паселішча, таму мястэчка атрымала назву С.Д. 3 1791 у Случарэцкім пав. Навагрудскага ваяв. 3 1793 у Рас. імперыі, вёска, з 1861 у Новадарожскай вол. Бабруйскага пав. У 1886—271 ж., 40 двароў. 3 1896 за 2 км на 3 заснавана аднайм. чыг. станцыя ЛібаваРоменскай чыгункі, новае паселішча вакол яе дало пачатак сучаснаму гораду С.Д. 3 17.7.1924 цэнтр Старадарожскага раёна. 3 27.9.1938 — горад. 28.6.1941 акупіраваны ням. фашыстамі, якія ў горадзе і раёне загубілі 1423 чал., разбурылі горад; дзейнічала Старадарожскае патрыятычнае падполле. Вызвалены 28 чэрв. воінамі Іга Бел. фронту ў ходзе Бабруйскай аперацыі 1944.
    Працуюць масла, хлеба, пладоваагароднінны, мех. зды, цэх безалкагольных напіткаў, швейная фка, лясгас; 4 сярэднія, мастацтваў, спарт., завочная школы, дзіцячы дом, Дом культуры, Старадарожскі мастацкі музей, 2 бкі, бальніца, паліклініка, камбінат быт. паслуг; дзейнічае СвятаМікалаеўская нарква. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан. Помнікі: Вызвалення, воінамвызваліцелям, партызанкампадпольшчыцам Г.Каралёвай і С.Бабаковай, ахвярам фашызму «Рэквіем», воінамафганцам.
    Літ:. Памяць: Гіст.дак. хроніка Старадарожскага рна. Мн., 1998. В.Л.Насевіч. СТАРЫЯ ДЗЙТЛАВІЧЫ, вёска ў Гомельскім рне, каля р. Сож. Цэнтр Дзятлавіцкага с/с і калект.долевай гаспадаркі. За 35 км на ПдЗ ад Гомеля. 326 ж., 151 двор (2001). Лясніцтва. Базавая школа, Дом культуры, бка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Магіла ахвяр фашызму.
    СТАРЫЯ ЖУРАВІЧЫ, гл. Журавічы.
    СТАРЫЯ ЦЯРЎШКІ. вёска ў Зажэвійкім с/с Салігорскага рна Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 15 км на У ад горада і чыг. ст. Салігорск, 145 км ад Мінска. 649 ж., 333 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Малітоўны дом евангельскіх хрысціянбаптыстаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    СТАРЫЯ ЮРКбвіЧЫ. вёска ў Ляхаўскім с/с Любанскага рна Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 20 км на Пд ад г. Любань, 172 км ад Мінска, 45 км ад чыг. ст. Урэчча. 586 ж., 200 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі доўгачасовае паселішча (ад часоў неаліту да эпохі феадалізму).
    СТАРЭВІЧ Уладзіслаў Аляксандравіч (8.8.1882, Масква — 1965), расійскі мастак, аператар, рэжысёр, заснавальнік рас. анімацыйнага кіно. Адкрыў тэхн. прынцып аб’ёмнай мультыплікацыі, першы з рас. кінематаграфістаў звярнуўся да графічнай мультыплікацыі. 3 1919 жыў і працаваў у Францыі. Сярод лепшых фільмаў: «Помста кінематаграфічнага аператара» (1912), «Страказа і мурашка» (1913), «Певень і Пегас» (1914), «Маленькі народ» (1930),
    СТАСАЎ
    167
    «РэйнекеЛіс» (1939), «Кветка папараці» (1949, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі) і інш. 3 1913 ставіў ігравыя фільмы, здымаўся як акцёр. Распрацаваў шматлікія прыёмы аператарскага мастацтва, трукавыя і камбінаваныя здымкі.
    СТАРЙННЕ. агульнабіялагічны працэс узроставых змен у арганізме, які прыводзіць да зніжэння жыццяздольнасці і павелічэння верагоднасйі смерці Уласціва ўсім арганізмам і адбываецца на ўсіх узроўнях арганізацыі жывога — ад малекулярнагенет. да арганізменнага. Развіваецца гетэрахронна (з рознай хуткасцю ў розных клетках, тканках, органах) і гетэратопна (неаднолькавыя якасныя змены ў розных структурах). Вядучыя механізмы С. на клетачным узроўні: дэградацыя і гібель ч. клетак, зніжэнне мітатычнай актыўнасці і колькасці мітахондрый, разбурэнне лізасом, змена эл. уласцівасцей плазматычных мембран, паніжэнне лабільнасці клетак і памяншэнне адэкватных рэакцый на фізіялагічна актыўныя рэчывы. Вядучыя механізмы на арганізменным узроўні (для вышэйшых жывёл): аслабленне функйый асн. фізіял. сістэм арганізма (нерв., эндакрыннай, сардэчнасасудзістай, стрававальнай і інш.), зніжэнне нерв. кантролю над іх дзейнасцю, змена рэактыўнасці на ўздзеянне гармонаў, парушэнні на этапе паступлення інфармацыі ў нерв. цэнтры. Агульнапрынятыя тлумачэнні працэсаў С. адсутнічаюць. Існуе мноства гіпотэз, у адпаведнасці з большасцю іх — першасныя механізмы С. звязаны са зменай генет. апарата клеткі. У ходзе жыцця ў арганізме мабілізуюцца прыстасавальныя механізмы, якія тармозяць працэсы С. і спрыяюць павелічэнню працягласці жыцця. У чалавека высокі ўзровень сацыяльнапрац. актыўнасці і пастаянныя трэніроўкі спрыяюць захаванню разумовай і фіз. прайаздольнасці да глыбокай старасці. Навука аб С. — герантаюгія.
    У р а с л і н, як і ў жывёл, наступленне С. звязана са зніжэннем інтэнсіўнасці асн. функцый у клетках і тканках, актыўнасці анабалічных ферментаў і павышэннем гідралітычнай актыўнасні. У выніку назапашваюцца канечныя прадукты метабалізму і адбываюцца структурныя парушэнні арганоідаў клеткі (мітахондрый, хларапластаў і інш.). Спецыфіка мнагаклетачных раслін у тым, што С. клетак, тканак і цэлых органаў не прыводзіць да С. ўсяго арганізма адразу, таму што на працягу жыцця адначасова з адміраннем органаў у раслін адбываецца іх новаўтварэнне. Найб. выяўлена С. ў адна, двух і шматгадовых монакарпічных раслін, у якіх пасля плоданашэння пачынаюцца неабарачальныя дэструктыўныя змены. У полікарпічных мнагалетнікаў парасткавая і каранёвая сістэмы пастаянна амалоджваюйца. Прыкметы С. цэлага арганізма паяўляюцца ў іх, калі колькасныя дэструктыўныя працэсы пераважаюць над новаўтварэннямі (у дрэў ут
    вараюцца дуплы, у цэнтры кустоў і дзярнін — прагаліны і інш.). Выраджэнне некат. культ. сартоў мнагалетнікаў пры вегетатыўным размнажэнні звязана са С. іх клонаў.
    Літ.: Бнологмя старення. Л., 1982; Гялберт С.Ф. Бмологвя развнтня: Пер. с англ. Т. 3. М., 1995; Леонтюк А.С., Слука БА. Основы возрастной гастологня. Мн., 2000. А. С.Леанцюк.
    СТАР^ННЕ МАГНІТНАЕ. змена магн. уласцівасцей ферамагнетыкаў і ферымагнетыкаў з цягам часу.
    Адрозніваюнь С.м. абарачальнае і неабарачальнае. Абарачальнае С.м. абумоўлена перабудовай даменнай структуры (гл. Дамены) у выніку знешніх уздзеянняў: пастаянных і пераменных магн. палёў, ваганняў тры, мех. вібрацый, радыяцыі і інш. Паўторнае намагнічванне ўстараняе вынікі абарачальнага С.м. і аднаўляе першапачатковую намагнічанасць. Неабарачальнае С.м. звязана са структурным старэннем рэчыва — зменай крышт. структуры, дысперснасці фаз і інш. элементаў структуры ў выніку дыфузіі, распаду нвёрдага раствору, упарадкавання і інш. Для павышэння магн. стабільнасці вырабаў праводзяць штучнае старэнне. Напр., для стабілізацыі крышт. структуры вырабы вытрымліваюнь пры павышанай тры; для стабілізацыі даменнай структуры пастаянных магнітаў іх часткова размагнічваюць пераменным полем з амплітудай, якая спадае да нуля. Звычайна выкарыстоўваюць той від уздзеяння, якому выраб павінен процістаянь у працэсе эксплуатацыі.
    Літ.: Гл. пры арт. Магнітныя матэрыялы.
    Р.М.ІІІахлевіч.
    СТАРЙННЕ МЕТАЛАЎ, змена структуры і ўласцівасцей металаў (асабліва сплаваў), якое адбываецца самаадвольна ў звычайных умовах (натуральнае старэнне) або пры награванні (штучнае). Асн. працэс пры С.м. — распад перанасычанага цвёрдага раствору, які атрымліваецца, як правіла, пры загартоўцы сплаву.
    С.м. суправаджаецца звычайна павышэннем трываласці, цвёрдасці, каэрцытыўнай сілы, электраправоднасці металу (сплаву), a таксама зніжэннем яго пластычнасці і ўдарнай вязкасці. Адмоўны ўплыў С.м. прадухіляюць больш дасканалай тэхналогіяй выплаўкі металу (сплаву), яго легіраваннем, спец. тэрмічнай апрацоўкай. Штучнае С.м. (дасягаецца пластычным дэфармаваннем, радыеактыўным абпрамяненнем, лазернай і ультрагукавой апрацоўкай і інш.) ужываюць для павышэння трываласці сталей, алюмініевых, медных, тытанавых і інш. сплаваў, паляпшэння характарыстык магнітнацвёрдых матэрыялаў. Працэсы С.м. вывучае металазнаўства.
    Л.А. Сасноўскі.
    СТАР^ННЕ ПАЛІМЁРАЎ, неабарачальная змена (пагаршэнне) уласцівасцей палімераў і палімерных матэрыялаў пад уздзеяннем знешніх фактараў (цяпла, святла, вільгаці, іанізавальных выпрамяненняў і інш.). Адбываецца пры перапрацоўцы і захоўванні палімераў, a таксама эксплуатацыі вырабаў з іх.
    Абумоўлена хім. ператварэннямі макрамалекул, якія прыводзяць да іх дэструкцыі (гл. Дэструкцыя палімераў) і да ўтварэння разгалінаваных ці трохвымерных структур (*сшывання*). Паводле фактару, што інійыіруе хім. працэсы, адрозніваюнь С.п. пад уздзеяннем цяпла (тэрмічнае), святла (светлавое, ці фотастарэнне), кіслароду (акісляльнае), іанізавальных выпрамяненняў (радыяцыйнае), С.п.
    у агрэсіўным хім. асяроддзі (хемадэструкцыя) і інш. Звычайна С.п. адбываецца пад уздзеяннем комплексу знешніх фактараў (напр., атм. старэнне), а таксама пры спалучэнні любых відаў С.п. з акісленнем кіслародам паветра. Найб. пашырана тэрмаакісляльнае С.п., якое звязана з ланцуговай хімічнай рэакцыяй акіслення палімера пры награванні ў паветры. Важны фактар, які паскарае старэнне, — мех. напружанні, што ўзнікаюць у палімерах пры іх мех. перапрацоўцы і пры пэўных умовах эксплуатацыі вырабаў (гл. Механахімія палімераў). Фіз. працэсы (напр., крышталізацыя палімера, дэсорбцыя з матэрыялу фарбавальніка, пластыфікатару і інш. дабавак) таксама прыводзяць да змены ўласцівасцей палімераў і ўзнікнення мех. напружанняў. Скорасць С.п. залежыць не толькі ад знешніх фактараў і інтэнсіўнасці іх уздзеяння, але і ад хім. будовы, структуры і тэхналогіі атрымання палімераў і матэрыялаў. С.п. прыводзіць да страты комплексу карысных уласцівасцей, растрэсквання, часам да поўнага разбурэння вырабаў. Для памяншэння ці ліквідацыі шкоднага ўплыву старэння выкарыстоўваюць розныя спосабы стабілізацыі палімераў і палімерных матэрыялаў. МР.Пракапчук. СТАР^ЎСКІ ШКЛОЗАВрД Дзейнічаў у 1897—1925 у в. Старэва Бабруйскага пав. (цяпер у Слуцкім рне, Мінскай вобл.). Вырабляў шкляныя лямпы выдзіманыя і прасаваныя, лямпавае шкло, чарніліцы, бутэлькі, слоікі, хрустальныя вырабы. У 1910 меў паравы рухавік 1 паравы кацёл. У 1913—16 належаў «Таварыству Старэўскага хрустальнага і лесапільнага здаў». У 1913 працавала 108 рабочых. У 1908 на міжнар. выстаўцы ў Марселі (Франйыя) прадукцыя зда адзначана Гранпры.