Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СЛЕПАЗМЁЙКІ. слепуны (Турііоlopidae), сямейства змей. 5—6 родаў, больш за 170 відаў. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных абласцях Жывуць у глебе, спосаб жыцця рыючы. Найб. вядомая С. звычайная (Typhlops vermicularis).
Даўж. 10—80 см Цела тонкае, чэрвепадобнае, укрытае дробнымі акруглымі лускавінкамі. Хвост кароткі, тоўсты, на канцы невял. шыпік. Вочы рэдукаваныя (адсюль назва), знаходзяцца пад скурай. Яйцакладныя, некат. яйцажывародныя. Кормяцца дробнымі беспазваночнымі.
СЛЕПАКбвЫЯ. слепакі, сляпц ы (Spalacidae), сям. млекакормячых атр. грызуноў. 1 (2) роды, 4 (8) відаў. Пашыраны на Пд Сярэдняй і Усх. Еўропы, у Пярэдняй і М. Азіі, Паўн.Усх. Афрыцы. Жывуць у норах у лесастэпах, раўнінных і горных стэпах.
Даўж. да 35 см. маса да 570 г. Цела валькаватае. галава шырокая. шыя і хвост кароткія. Вушныя ракавіны не развіты, вочы пад скурай (адсюль назва), хрусталік рэдукаваны. Разцы тырчаць з рота (С не рыюць. а выгрызаюць зямлю). Футра шаўкавістае, вохрыстабурае, Кормяіша пераважна падземнымі ч. раслін. Наралжаюйь да 4 дзіцянят за год.
Э.Р Самусенка.
Да арт. Слепаковыя. Сляпак звычайны.
СЛЕПАТА страта зроку. Адрозніваюць С. аднаго або абодвух вокаў, няпоўную (захаваны астаткавы зрок) і поўную (няздольнасць адрозніваць святло ад цемры, вастрыня зроку 0), прыроджаную (парушэнне ўнутрывантробнага развіцця зрокавага аналізатара), набытую (захворванні і траўмы вока і мозга), прафес. (траціцца здольнасць прафес. працы), колерную (выпадзенне аднаго або двух кампанентаў колеру), вылечную (напр., замена хрусталіка пры катаракце) і невылечную. Асн. прычыны — атрафія зрокавага нерва, глаўкома. катаракта, траўмы, пашкоджанне рагавіцы, блізарукасць і інш. Гл. таксама Афтальмалогія. I. М Семяненя
«СЛЕПАЎРбН», прыватнаўласніцкі герб, якім у Беларусі, Літве, Ўкраіне і Польшчы карысталіся больш за 350 родаў, у т.л Гасеўскія, Касакоўскія, Красінскія, Пуласкія. Mae ў блакітным полі выяву сярэбранай падковы канцамі ўніз, на ёй сярэбраны кавалерскі крыж, на якім сядзіць чорны крумкач з залатым пярсцёнкам у дзюбе. Клейнод — над прылбіцай з каронай такі самы крумкач з пярсцёнкам. Вядомы з сярэдзіны 14 ст. У 16 ст. ад герба «С » утварыўся герб «Корвін».
СЛЕПНЯКІ (Miridae), сямейства клапоў. Больш за 6 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі каля 150 відаў. Найб. пашыраныя С.: бурачны (Роlymerns cognatus), вандроўны клопік (Notostira erratica), гладкі (Stenodema laevigatum), збожжавы (Leptopterna dolabrata), люцэрнавы клоп (Adelphocoris lineolatus).
Даўж. 2—11 мм, Цела падоўжанае, найчасцей зялёнае або чорнае. Простых вочак няма (адсюль назва). Ротавыя органы колючасысучыя. Ператварэнне няпоўнае. 1—3 пакаленні за год. Пераважна расліннаедныя, ёсць драпежнікі і з мяшаным кармленнем. Многія шкодзяць с.г. культурам.
СЛЕСАРАЎ Іван Канстанцінавіч (30.11.1926, с. Ілек Арэнбургскай вобл., Расія — 1.4 1998), бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Др біял. н. (1972), праф. (1977). Скончыў Арэнбургскі с.г інт (1952). 3 1961 у Бсл. НДІ жывёлагадоўлі. Навук. прайы па пытаннях бялковага кармлення с.г. жывёлы з выкарыстаннем сінт. азоцістых рэчываў, арган. кт, смакавых і ўзбагачальных дабавак хім. і мікрабіял. сінтэзу.
Тв.. Путк решення проблемы белка в жнвотноводстве. Мн . 1981 (у сааўт ); Мннеральнос пнтанне крупного рогатого скота. Мн., 1987 (разам з А.С.Зяньковым); Мннеральные нсточннкн Беларусн для жнвотноводства. Мн . 1995 (разам з М У Пілюком).
СЛЕСАР^НКА Аляксей Аляксеевіч (н. 7.3.1919. Кіеў), бел. пісьменнік, акцёр эстрады. Засл. дз. культуры Беларусі (1960). Скончыў акцёрскую студыю ў Маскве (1938) і курсы маст. чытання (1949). Працаваў на кінастудыі «Масфільм» (1934—39), у тве «Веды». 3 1955 майстар маст. чытання Белдзяржфілармоніі, адначасова ў 1969—74 працаваў у Літ музеі Я Коласа. У рэпертуары творы бел. і рус. пісьменнікаў, a таксама ўласныя літ. кампазіцыі: «Народны паэт БССР Якуб Колас», «Успаміны пра Янку Купалу», «Проза Васіля Быкава», «Паэзія Максіма Багдановіча», «Сатыры Кандрата Крапівы», «Паэзія Адама Міцкевіча». «Проза Кузьмы Чорнага» і інш. Аўтар мемуарнадакумент. кніг пра дзеячаў лры і мастацтва: «Дарогі і песні» (1965), «Дарагія абліччы» (1967), «Аляксандр Даўжэнка. Шлях да слова» (1974, на ўкр. мове), «Жыццё ў мастацтве» (1977), «Працяг радасці» (1981). Пераклаў на бел. мову кнігу А.Маякоўскай «Дзіцячыя і юнацкія гады У.Маякоўскага» (1957). Зняўся ў маст. фільмах «Палескія рабінзоны», «Бежын луг», «Вясёлыя хлопцы», «Аэраград». Л.С.Спвік.
СЛЁЗАТАЧЬІВЫЯ АТРЎТНЫЯ Р^чывы, тое, што лакрыматары.
СЛЁЗНАЯ ЗАЛбЗА, буйная залоза вока наземных жывёл і чалавека. Размешчана пад верхнім павекам вонкавага вугла вачніцы. У слізістай абалонцы вока ёсць і дабавачныя С.з. (напр., у чалавека 1—22). Выпрацоўваюць слёзы — празрыстую вадкасць, у якой да 99% вады, 0,9% неарган. рэчываў, пераважна хлорыстага натрыю, эпітэліяльныя клеткі, слізь, тлушч, лізацым — фермснт, што мае бактэрыцыдныя ўласнівасці. Па слёзным канале слёзы сцякаюць да ўнутр. вугла вока ў слёзны мяшок і далей — у насаслёзны канал. Увільгатняюць пярэднюю паверхню вока, вымываюць іншародныя целы, удзельнічаюць у жыўленні рагавіцы. Слёзавыдзяленне — бесперапынны рэфлектор
СЛІЗЕВІКІ 7
ны працэс, спыняецца ў час сну. У чалавека за суткі выдзяляецца 0,5—1 мл слёзнай вадкасці, пры плачы да 30 мл. Сакрэцыя павялічваецца пры некат. псіхічных станах (боль. гнеў, радасць, смутак), памяншасцца пры захворваннях (напр., трахаматозны ксероз). У водных млекакормячых С.з. выпрацоўвае тлушчавы сакрэт, які ахоўвае рагавіцу ад уздзеяння вады. А.С.Леанцюк. СЛІВА (Pninus), род кветкавых раслін сям. ружавых. Больш за 30 відаў (паводле інш звестак каля 400). Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі 1 від — С. калючая, або цёрн, занесеная ў Чырв. кнігу. Трапляецца на ўзлесках, у драбналессі і хмызняках прырэчных тэрас на Пд рэспублікі. Культывуецйа некалькі відаў пладовых культур С.: алыча, амерыканская (Р americana); дамашняя (Р. domestical — натуральны гібрыд скрыжавання цёрну з алычой. вядома больш за 3 тыс. гадоў; кітайская (Р. salicina); цярновая (Р. insititia).
Лісгапшныя кусты або дрэвы выш. 3—12 м. Лісце суцэльнае, зубчастае, эліпсоіднае, з кароткім чаранком. Кветкі двухполыя, адзіночныя або ў пучках, белыя, радзей зеленаватыя, ружовыя. Плод — сакаўная касцянка з бакавой баразёнкай, бледназялёная, жоўтая, чырв , фіялетавая, чорнасіняя, з васковым налётам. Плады спажываюцца ў ежу, з іх гатуюць сокі, кампоты, марынады, варэнне, глазураваныя фрукты, з высокацукровых сартоў — чарнасліў. Харч., меданосныя, дэкар., лек., тэхн. (драўніна і камедзь) расліны.
A. М. Скуратовіч.
СЛІВА КАЛЙЧАЯ. кветкавая расліна. тое, што цёрн.
СЛІВАВАЯ ПЛАДАЖЭРКА (Grapholi tha funebrana), матыль сям. ліставёртак. Шкоднік слівы, алычы, цёрну, абрыкоса, персіка, вішні Пашырана ў Еўропе, Паўн. Афрыцы. Азіі, Зах. Сібіры.
Крылы ў размаху 12—15 мм, пярэднія — шараватакарычневыя з авальнай свінцовашэрай плямай на вонкавым краі, заднія — светлашэрыя з махрамі. Вусені зімуюць у шчыльных павуціністых коканах у трэшчынах кары дрэў, радзей у глебе. Матылі вылятаюць пасля цвійення слівы, яйцы адкладваюнь на плады. Вусені выядаюць мякаць пладоў, якія заўчасна ападаюнь. У адным плодзе можа развіванца да 5 вусеняў. Дае 2 пакаленні за год.
Сіівавая пладажэрка: 1 — дарослы матыль; 2 — пашкоджаныя плады; 3 — кукалка; 4 — вусень.
аівЕН. горад у Балгарыі, каля паўд. схілаў гор СтараПланіна. Каля 120 тыс. ж. (2000). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Адзін са старэйшых (з 1830х г.) тэкст.
йэнтраў краіны. Прамсйь: маш.буд., у т.л. вытвсць станкоў, аўтамаб. дэталей, электралямпаў і інш.; харчасмакавая, шкляная, мэблевая. Дыванаткацтва. Музеі. Паблізу — бальнеалагічны курорт СлівенскіМінералніБані.
СЛІДЗЕЦ. возера ў Чашніцкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Лукомка, за 11 км на Пд ад г. Чашнікі. Пл. 0,55 км2, даўж. 1,9 км, найб. шыр. 480 м, найб. глыб. 19,1 м, даўж. берагавой лініі 6,3 км. Пл. вадазбору 8 км2. Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 10—25 м, у ніжняй ч. стромкія, пад хмызняком. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, пясчаныя; на Пн, Пд і 3 — сплавінныя, акаймаваныя забалочанай поймай шыр. 10—80 м. У паўд. ч. возера вял. заліў. Дно да глыб. 4 м выслана пясчанымі і апясчаненымі адкладамі, глыбей ілам. Зарастае слаба.
СЛІЖЫК Пётр, бел. злотнік 2й пал. 18 ст. Працаваў у тэхніцы чаканкі. Выканаў абклады абразоў «Маці Божая Адзігітрыя» (1774, 1775), якія захоўваліся ў Іосіфаўскім саборы ў Магілёве і ў царкве ў г. Дзісна (Міёрскі рн Війебскай вобл.).
СЛІЗЕВІКІ (Myxomycota), група грыбападобных арганізмаў няпэўнага сістэматычнага становішча Традыцыйна вылучаліся ў аддзел ніжэйшых раслін, у сучаснай заал. сістэматыцы іх адносяць да прасцейшых. Падобныя на грыбы (адсутнасць хларафілу, наяўнасць спораўтварэння, пладовыя целы, пераважна сапратрофны тып жыўлення) і на жывёл (здольнасць да актыўных амёбападобных рухаў). 2 кл.: акразіяміцэты (клетачныя С.) і міксаміцэты (сапраўдныя С), якія падзяляюцца на 3 падкл.,
Сарты слівы дамашняй: 1 — Нарач;
2 — Беларуская; 3 — Венгерка звычайная:
4 — Мясцовая чырвоная.
8 СЛІЗЕНЬ
больш за 400 відаў Пашыраны паўсюдна. На Беларусі найб. вядомыя роды лікагала, стэманітыс, трыхія. фізарум, фуліга і інш. Трапляюцца ў глебе, гнілых пнях. пад карой, апалым лісцем.
Міксаміцэты маюць всгетатыўнае йела ў выглядзе слізістай, без абалонкі, шмат’ядзернай (ядры дыплоідныя) пратаплаз.мы — пмзмодыя дыяметрам ад некалькіх міліметраў да I м, ярка афарбаванае (лімоннажоўтае, ружовае, чырв. фіялетавае да амаль чорнага). У перыяд вегетатыўнага развіцця С., што жывуць свабодна. насяляюць вільготныя, цёмныя месцы. На святло выпаўзаюць для ўтварэння на субстраце пладовых цел (спарапгіяў і эталіяў), у якіх фарміруюаца гаплоідныя споры (у валзе прарастаюйь у зпаспоры. у вілыотным асяроддзі — у міксамёбы). Пры іх капуліраванні парамі ўтвараюцца дыплоідныя міксамёбы. якія шматразова дзеляцца, растуць і фарміруюць плазмодый. Пры неспрыяльных умовах (сухасць субстрату, нізкая тра, адсутнасць корму) плазмодый ператвараецца ў склероцый
Літ: Жнзнь растеннй. Т. 2. М_. 1976; Стрельская ОЯ Ннзціне растеняя. Снстематнка. Мн., 1985; Мюллер Э., Леффлер В. Мнкологня: Пер. с нем. М, 1995 С.І.Беяьская