• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Р Р. Паўлавец, A. М. Тарсуноў.
    СЛбНІМСКІ ТЭАТР АГІНСКАГА, прыдворная тэатральная трупа гетмана вял. літ. Міхала Казіміра Агінскага ў г. Слонім Гродзенскай вобл. Засн. да 1771, спыніў дзейнаснь пасля 1791. У тры працавалі прафес. італьян., ням., польскія спевакі, прыгонны хор і балет. Балетная трупа падрыхтавана ў Сюнімскай балетнай школе. Паказы суправаджала Сюнімская капэла Агінскага. У 1770—80я г. пры тры існавала муз. школа.
    Рэпертуар тра складаўся з балетаў, у т.л. «Каралеўскі балет», «Балет млынароў», «Дзікі балет» і «Дэзерйір» (апошнія два паказаны ў 1790—91 на гастролях у г. Дубна, Украіна), опер італьян. кампазітараў Дж.Паізіела, Э.Дуні, А.Грэтры, П.А.Мансіньі, Н.Іамелі, А.Сакіні, П.А.Гульельмі, К.В.Глюка, Дж.Таэскі («Тэлемах», 1780) і інш., а таксама Агінскага («Зменены філосаф», 1771; «Елісейскія палі», 1788); трагедый Вальтэра («Альзіра», 1780, 1783 і «Мар'яна», 1786) і інш. Паводле «1нвснтара інструментаў і музычных папер» (складзены ў 1801, пракаменціраваны А.Цеханавецкім) збор нот твораў, што выконваліся на розных сцэнах тра Агінскага. уключае 60 опер, 18 балетаў, 3 муз. камедыі, 253 сімфоніі і больш за 460 інш. муз. твораў (араторыі. арыі, музыка для дывертысментаў, асобных танцаў і інш.). Сярод выканаўцаў дачка «мэт
    СЛОНКА	21
    ра ігры на клавікордзе» Д.Грабенбаўэра, Г.Давіа, П.Драздоўская, Лісевічаўна, Каналкоўна, Кінтнер, Герман, Пленц, Марцінкевічаўна, Шуцкая, Міхайлоўская, Цэльнер; салісты Янскі і М.Лазарыні. Філіялы тра працавалі ў Седльцах (Польшча) і Цсляханах (Івацэвіцкі рн Брэсцкай вобл.). У 1771 функцыянаваў «плывучы тэатр» на баржах на Агінскім канале; паміж 1777—80 пабудаваны «Дом оперы» (арх. І.Мараіна, разбураны пасля 1804), які меў вял. сцэну, прыстасаваную для паказаў любых барочных спектакляў, оперных і балетных, для выхаду вял. колькасці спевакоў і статыстаў, для тэатр. баталій коннікаў і водных феерый (частка сцэны затаплялася вадой з канала і па ёй плавалі лодкі), для складаных перспектыў і дэкарацый, розных снэнічных эфектаў. Тэхн. магчымасці сцэны дазвалялі паказаць і 2 фантаны. якія асвятляліся бенгальскімі агнямі (пры тры быў спей. піратэхнік — «майстар па феерверках» Ц.Г.Ваксмунт). Дэкарацыі для тра стваралі Мараіна і тэатр. машыніст Жан Баі (у дакументах праходзіў пад імем Ян Бой). Сярод інш. мастакоў тра: К.Атасельскі, Штроўбл (пранаваў да 1777), I Рэгер (1776—78). Ян Рустэм (1788— 90), А.С.Дамброўскі і прыгонныя майстрыдэкаратары Міхал, Мікалай. Янак
    Літ.: Барышаў Г.І. Слонімскі тэатр М.Агінскага // Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1983. Т. 1; Я го ж. Слонімскі унікум // Тэатр. Мінск. 1984. № 6: Ц е х а н а в е ц к і А. Міхал Казімір Агінскі і яго «сядзіба музаў» у Слоніме: Пер. з ням. Мн., 1993.
    слбнімскі ШКОЛЬНЫ ТЭАТР Існаваў у 1744—69 у г. Слонім Гродзенскай вобл. пры езуійкім калегіумс. У рэпертуары пераважалі драмы на рэліг., міфалагічныя і гіст. сюжэты Захаваліся звесткі пра пастаўленыя ў ім 4 п’есы. Паказы адбываліся пераважна на лац., зрэдку на польскай мовах, звычайна яны суправаджаліся алегарычным пралогам, эпілогам. харамі, інтэрмсдыямі. Паказы найчасцей былі прымеркаваны да пастоў. завяршэння навуч. года. некат. свят. Аўтарамі пастановак былі выкладчыкі калегіума, у спектаклях удзельнічалі і выкладчыкі, і навучэнцы. Пастаноўкі: масленічная драма «Імгненне няшчаснай вечнасці» Ф.Навадворскага. дьшактычная драма «Квстка з надпісам імёнаў цароў» (абедзве 1744), «Задумы з галавы Палады» (1749), драма «Аляксей» (1769). прымеркаваная да імянін мейэната тра гетмана М.К.Агінскага, якая потым была выдадзена асобнай кніжкай на польскай мовс.
    Літ.: Гісторыя беларускага тэатра. Мн.. 1983. Т. I. С. 142: Барышев Г.Н. Театральная культура Белоруссвм XVIII п. Мн.. 1992. І.А.Алексніна.
    слбнімскія ВЫСТУПЛЁННІ сяЛ.ЯН У абставінах гасп. разрухі ў 2й пал. 17 ст.. выкліканай вайной Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 і недахопам грошай у казне, сялянам Слонімскага староства вьшавалі каралеўскія граматы, якія часткова замянялі паншчыну грашовым чыншам, а вёскі Какошчычы. Кракотка, Лапухова, Мяльканавічы, Перавалока, Саленікі, Сасноўка, Сялявічы, Чамяры, Якунічы дамагліся права «сядзейь» на «голым» чыншы. Калі трымальніца староства Г.Сапега (жонка вял. гетмана ВКЛ П.Сапегі) запатрабавала ад сялян выканання паншчыны і
    інш. павіннасцей адпаведна даўнейшым інвентарам. яны не пагадзіліся. Асабліва актыўна выступалі сяляне, якія былі на «голым» чыншы. У кастр. 1701 Г.Сапега скардзілася ў слонімскі гродскі суд, што сяляне бунтуюць і адмаўляюііца выконваць паншчыну і інш. павіннасні. У 1720 хваляванні ахапілі Загжывальскае, Любішэцкае. Мяльканавінкае і Чамерскае войтаўствы. У 2й пал. 18 ст. тут адбыліся выступленні служылых людзей шэрагу баярскіх і канюшых вёсак. Да сярэдзіны 18 ст. яны «сядзелі» на грашовым чыншы. Спроба павялічыць павіннасці ў пач. 1750х г. выклікала супраціўленне сялянслуг. Сяляне нс падпарадкоўваліся трымальніку Слонімскага староства на праііягу некалькіх дзесяйігоддзяў.
    Літ.: Гісторыя сялянства Беларусі. Т. I. Гісторыя сялянства Беларусі са старажытнасці да 1861 г. Мн., 1997; Мелешко В 11 Классовая борьба в белорусской деревне во второіі половпне XVII—XVIII в Мн.. 1982.
    В I. Мялешкч.
    СЛбНІМСКІЯ ПМНАЗІІ Існавалі ў 1906—18. Падпарадкоўваліся Віленскай навуч. акрузе. Ж а н о ч а я г і м н a зія засн. 24.9.1910. Мела падрыхтоўчы і 7 асн. класаў. У 6м і 7м класах былі паралельныя аддзяленні. Утрымлівалася за кошт платы за навучанне (80 руб. штогод з вучаніцы) і фін. дапамогі з казны. У 1911 вучылася 338 дзяўчат, у 1915 — 260. Гімназіяй кіраваў дырэктар. працавалі гал наглядчыца і 9 класных наглядчыц. 4 законанастаўнікі, 11 выкладчыкаў, урач і дантыст. Сярод выкладчыкаў выхаванйы унтаў Масквы. Пецярбурга, Кіева. Міргарадскай прамысл.маст. школы, Беластонкага Мікалаеўскага інта. гімназій Гродна. Гомеля і інш Выкладаліся. Закон Божы, рус., ням. і франц. мовы, гісторыя. прыродазнаўства, матэматыка, фізіка, маляванне, гігіена, геаграфія, рукадзелле, спевы і танцы. У час 1й сусв. вайны (восень 1915) пераведзена ў г. Калуга. Спыніла дзейнасць у 1918. Ж а н о чая прыватная яўрэйская прагімназія Х.Я.ОрманЮдкоўскай пераўтворана 3.11.1906 з прыватнага вучылішча (дзейнічала з 1898). Мела падрыхтоўчы і 4 асн. класы. Утрымлівалася за кошт платы за навучанне (30—50 руб. штогод з вучанійы) і дапамогі ў 200 руб. з сум мясц. карабейнага яўр. збору. У 1911 вучыліся 130 дзяўчат. у 1915 — 121. Працавала 13 чал.. сярод іх выхаванцы Кіеўскага політэхн. інта. Віленскага яўр. настаўнійкага інта. гімназій Гродна, Дзвінска, Магілёва, Ваўкавыска і Віцебска. Выкладаліся: закон яўр. веры, гісторыя, рус., ням. і франц мовы, прыродазнаўства, геаграфія, рукадзелле, арыфметыка, чыстапісанне. Спыніла дзейнасць у 1915.
    Літ Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: Са старажытных часоў да 1917 г Мн., 1985; Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. Мн., 1968,
    А.Ф.Счмусік.
    СЛОНІМСКІЯ ЗАМКІ Існавалі ў 13— 18 ст. у г Сюнім. Размяшчаліся на ле
    вым бсразе р Шчара. Умацаваным цэнтрам сярэдневяковага Слоніма быў Верхні замак, які займаў узвышша па.мерам 150x200 м. Замкавая пляцоўка мела форму няправільнага прамавугольніка, узвышалася над ракой на 3—4 м. была ахавана ровам шырынёй 15—18 м і глыбінёй каля 8 м. У 14—18 ст. побач з Верхнім размяшчаўся Ніжні замак, які займаў падковападобную пляцоўку. ахоўваўся зсмляным валам і вадзяным ровам. Нягледзячы на наданне ў 1531 Слоніму магдэбургскага права. ён у адрозненне ад інш. падобных гарадоў ніколі не меў уласна rap. умацаванняў. 3 ПдЗ горад абкружалі высокія ўзвышшы, што панавалі над усім наваколлем, і ўзвядзенне каля іх падножжа абарончых збудаванняў не мела сэнсу Аднак на сутыку гандл. шляхоў была размешчана сістэма ўмацавання з цэркваў і кляштараў, якая запірала ўездывыезды з горада. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 яны ўсё ж не змаглі абараніць у 1655 абязлюдзелы Слонім. Пазней умацаванні С.з. былі адноўлены і праіснавалі да канца 18 ст. МА Ткптў.
    СЛбНІМСКІЯ МАНУФАКТУРЫ. У 2й пал. 18 ст. ў г. Сюнім вял. гетман ВКЛ Міхал Казімір Агінскі (гл. ў арт. Агінскія) засн мануфактуры. якія выраблялі шаўковыя тканіны. «персідскія дываны». кілімы і інш. тканыя рэчы. Росквіт вытвcui дываноў прыпадаў на 1788— 92. У 1820—1914 дзейнічалі 2 суконныя, саламяных каўпакоў (1895—1914) і гарбарная (1905) мануфактуры. Суконная мануфактура (засн. ў 1820) у 1828 мела 28 ткайкіх. 8 фарбавальных станкоў, 15 прадзільных. 9 часальных. 7 ворсавых, 20 стрыгальных машын. налюшню, прэс; працавалі 162 рабочыя. 12 майстроў. На 1й Усерас. прамысл. выстаўцы (Пецярбург, 1829) ману<|>актура адзначана малым залатым медалём. У 1833 атрымала права мець на сваіх вырабах дзярж. герб. На 4й Усерас. прамысл. выстаўцы (Масква. 1835) адзначана нял. залатым медалём. Другая суконная мануфактура ў 1823 мела 13 ткацкіх станкоў. працавала 111 вольнанаёмных рабочых. На мануфактуры саламяных каўпакоў (для ўпакоўкі бутэлек) у 1900 працавала 65 чал. На гарбарнай мануфактуры працавала 90 чал.
    СЛОНКА. вальдшнэп (Scolopax rusticoia). птушка сям. бакасавых атр сеўцападобных. Пашырана ў Еўразіі. Жыве ў вільготных мясцінах мяшаных і лісйевых лясоў. паблізу балот. На Бсларусі звычайны пералётны і пралётны від. Нар. назва сломка. Зімуе на Пд Еўразіі і ў Паўн. Афрыцы.
    Даўж. цела ла 38 см. крыла да 20 см. маса да 350 г. Апярэнне спіны рыжаватабурае з цёмнымі і светлымі стракашнамі. брушка рыжаваташэрае з папярочным бурым малюнкам. Дзюба доўгая. монная. Hori адносна ка
    22
    СЛОНСКІ
    роткія, шараватаружовыя. Кормяцна чарвямі, смаўжамі. насякомымі і іх лічынкамі. Палігамы. Аб'ект палявання.
    СЛОНСКІ Яўстафій Рыгоравіч (5.5.1886. в. Юр’ева Смалявіцкага рна Мінскай вобл —28.9.1943). Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20, баёў на Паўд. фронце. У Вял. Айч. вайну
    Я.Р.Слонскі.
    з 1941 на Варонежскі.м фронце. Нам. камандзіра палка маср С. вызначыўся ў 1943 у бітве за Дняпро ў Кіеўскай вобл., дзе ў ліку першых падраздзяленняў фарсіраваў раку і авалодаў в. Юшкі, чым забяспечыў пераправу палка; загінуў пры адбіцці контратакі ворага.
    Слонка
    СЛОЎНІК, даведачнае выданне. у якім даецца апісанне групы слоў (марфем, словазлучэнняў і інш), размешчаных у пэўным парадку. С часам называюць лексіку якойн. мовы або яе асобныя лексічныя пласты (гл. Лексікаграфіяў Асн. грамадскія функцыі С.: інфармацыйная (Лнгвістычныя слоўнікі L энцыклапедычныя слоўнікі), камунікацыйная (перакладныя С.. або двухмоўныя слоўнікі), нарматыўная (лексікаграфічныя працы кадыфікацыйнага характару пры дапамозе стыліст. памет стабілізуюць лексічныя і інш. нормы мовы).