Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СЛбНІМСКАЯ БАЛЙНАЯ ШКбЛА
Дзейнічала ў 2й пал. 18 ст. ў г. Слонім Гродзенскай вобл. пры Слонімскім тэатры Агінскага. 3 1777 існаваў невял. балетны ансамбль (8 чал.), падрыхтаваны балетмайстрам Ноакам. У 1781 пад яго кіраўніцтвам укамплектавана школа (у 1785 — 18 вучняў, пасля 1790 больш). Спачатку сярод вучняў пераважалі дзеці прыдворных музыкантаў, пазней — прыгонных сялян. Вучні атрымлівалі і некат. агульную адукацыю. Росквіт школы і падрыхтаванай ёю трупы звязаны з дзейнасцю балетмайстра і кампазітара Ф.Марыні (каля 1781—88) і польскага характарнага танцоўшчыка, саліста, балетмайстра і педагога слонімскага балета Ф.Шлянцоўскага (прыехаў паміж 1785—88, працаваў да 1792). У 1788 4 выхаванцы выступалі ў Варшаве ў балеце «Рыбакі», у сезон 1790—91 група (прыблізна 20 чал.) паказала 4 спектаклі на гастролях у г. Дубна (цяпер Украіна). Слонімскі балет паспяхова канкурыраваў з каралеўскім балетам у Варшаве. 3 1792 школа і балетная трупа пераведзены ў мяст. Целяханы (цяпер Івацэвіцкі рн Брэсцкай вобл ), дакладная дата іх роспуску невядома.
А.А. Саламахп.
СЛОНІМСКАЯ 15
СЛбНІМСКАЯ ГУБЁРНЯ адм.тэр. адзінка ў Рас. імперыі ў 1795—97. Цэнтр — г. Слонім. Утварэнне губерні абвешчана 25.12.1795 пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) з зямель Навагрудскага, Гродзенскага, Віленскага і Брэсцкага ваяв ВКЛ, якія напачатку ўвайшлі ў Гродзенскую (Ваўкавыскі, Брэсцкі, Гродзенскі, Навагрудскі, Пінскі, Слонімскі пав.) і Віленскую (Лідскі пав.) «часткі» (акругі), але рашэнне не рэалізавана. 2і раз губерня створана ўказам ад 8.8.1796. Падзялялася на 8 паветаў: Брэсцкі, Ваўкавыскі, Гродзенскі, Кобрынскі, Лідскі, Навагрудскі, Пружанскі, Слонімскі. Афіцыйна пачала дзейнічаць з 8.9.1796 у якасці намесніцтва. Адміністрацыя і суд працавалі паводле «Устанаўлення для кіравання губерняў» 1775 пад апеляцыяй Сената. Указам Кацярыны II 12.12.1796 (сенацкім ад 6.2.1797) зліта з Віленскай губерняй у адзіную Літоўскую губерню.
Я. К.Анішчанка.
СЛбНІМСКАЯ ДРУКАРНЯ Існавала ў 1777?—1782? у г. Слонім Гродзенскай вобл. Належала мецэнату М.К.Агінскаму, размяшчалася ў яго палацы. Першае выданне «Рэлігійны культ Брунона, патрона картузаў» (1777, на лац. мове) выйшла з удзелам дамініканцаў. На польскай і італьян. мовах выдадзена «Кніжка для дзяцей, або Уяўленне аб прадметах, якія дзеці павінны вывучаць» (1778), на польскай — напісаныя, як мяркуюць, Агінскім лібрэта опер «Сілы свету», «Становішча саслоўяў», «Елісейскія палі» (каля 1781).
Літ:. Мальдзіс А.І. Кнігадрукаванне Беларусі ў XVIII ст. // Кннга, бнблнотечное дело н бнблпографня в Белорусснн. Мн., 1974. ГЯ.Галенчанка.
СЛбНІМСКАЯ ЕЗУІЦКАЯ РЭЗІДЭНЦЫЯ, установа ордэна езуітаў у г. Слонім Гродзенскай вобл. Спробы ўтварэння місіі пачаліся ў 1664—65. У пач. 18 ст. зямельныя наданні слонімскім езуітам рабілі жмудскі кашталян А.Уніхоў
В •Л Ё ГН ОС 26' К “а Іадборы^^4^1^ \Pp^^j. Крэва
° r■ БерастрЗіца о °Р^ля рагозніца
п ° °РОСЬ О
Крынкі\ °Вя',3‘ж
\ Бераставіца
о Баброўнік^
БЕЛАСТОК Грудако( °/ Мсцібава
оЗаблудаў МіхалоЗа \ V огвіслач Трунцы Каралін
Q о Ялаўка^ ^іслач СлаЗацічы
Нараў
°Орля 'Боцкі
°Вішнева
Валожьп
Пяршаі с
Бакштыо
Б. Івянецо
Налібакі
Хатава
5/ ' Любчао х э _ оУселюб । u
Няцеч Налібакі р НягнеЗічы Дзераўна БеліцаР НаВіныБа':",° ^0 ьШзорсн
@ оКальчыцы
_ о НАВАГРУДАК0^"»
Пог,р^Ах^цр ^ СзрвачТі.° Сгоўбцы Накрышкі „ . . Валейка ° ^ чСвержань„о
о ДанілаЗічы о „ о..
_ , ДзятлаЗа о _ РаЗ/ныЖухаЗ/чы Мір
Рудня о оЯтра о о о
о ДЗарм А°^отіК вао Цырын С,макаМ Раготнао о о
КазлоўшчынОф Моўчодзьо • Гарадзішча Паланеч
Дзярэчын піронім ЛюцінеЗа г а Нясвіж;
7 о о о ■ о СтЗалаЗ/чы о с
Крамяніца ГалынкаДзераўнаяаБ'ша&а Чашчаўля
@ Зэльвао Лыс% X
Сноў
© СЛОНІМ
Палонка
о МіжзЗічы
J Гарлаетревічыо підорасЛ
\ \ о^ Р°3° ^зйп!ч«' Б^
A I Куллічыр ^0"”'°
Нараўкаі " “новы Двор ЛысІ,ава Кыазубы " °
Тартак о Міронім Уцёс^
Мыш о Русіны
УлазаЗічы ° Клецко
. Янавічы
Ляхавічы о
^Восгпраў
Мінічы бЬ о Сіняўка
скі, муж і жонка Талаканскія, М.Кошчыц, пробашч Віленскай кафедры ксёндз П.Палубінскі. У 1709—25 вядома як місія Навагрудскага езуіцкага калегіума, у 1725—73 — рэзідэнцыя. Драўляны касцёл св. Іосіфа ўзведзены ў Слоніме ў 1713—15, другі мураваны будаваўся з 1740 (не быў завершаны). Пры місіі дзейнічалі школы: граматыкі (з 1713), паэтыкі і рыторыкі (з 1714). У 1736 пры рэзідэнйыі створана школа філасофіі, з 1750 вывучаліся гісторыя і матэматыка. Меліся муз. бурса, канвікт (інтэрнат) для дзяцей збяднелай шляхты, бка. У розны час місіі і рэзідэнцыі належалі маёнткі Вішава, Грынкі, Дабосня, Шулякі, дзейнічалі місіі ў Ваўкавыску і Дабосні. Пасля скасавання рэзідэнцыі школа пераўтворана ў пав. вучылішча. Будынкі не захаваліся.
Ю.В.Бажэнаў.
СЛбНІМСКАЯ КАМВбЛЬНАПРАДЗІЛЬНАЯ ФАБРЫКА. Будаўніцтва пачата ў 1971 у г. Слонім Гродзенскай вобл. 1я чарга здадзена ў эксплуатацыю ў 1977, 2я —у 1978. Асн. тэхнал. абсталяванне, у т.л. лабараторнае і для ачысткі фарбавальных сцёкаў, закуплена ў Італіі. 3 1995 адкрытае акц. тва. Асн. прадукцыя (2001): паўшарсняная трыкатажная пража высокіх і сярэдніх нумароў.
СЛбНІМСКАЯ КАПЛІЦА ДАМІНІКА, помнік архітэктуры ракако ў г. Слонім Гродзенскай вобл. Пабудавана ў 1745 з цэглы. Цэнтрычнае вежападобнае 3яруснае збудаванне. 2 ніжнія ярусы маюць квадратнае сячэнне з увагнутымі гранямі і зрэзанымі вугламі, выразна падкрэслены чарапічнымі схіламі і прафіляванымі карнізамі. 1ы ярус масіўны, маналітны, устаноўлены на нізкім цокалі; 2і скразны, з 4 арачнымі прасветамі (прызначаліся для скульптуры св. Дамініка; не захавалася), 3і — фігурная ўвагнутапукатая вежачка з шатровым пакрыццём. А.М.Кулагін.
Дабромысяь Ліпск Машукі ДаманаЗа ° Тухавічы . ЛюбашаЗа °Волька
Слонімскяя капліця Дамініка.
БелавежІ, Г°ркІ СмаЛяніца
оЖлетнаео °Клепачы° X/ ^роуб^ВялСяло у
Косава Яглебічы _ о 0 ГошчаЗа
п> ^7’”~ Крыніцао ріарас^ны С^орцы о
Мілеіч^ ^‘^^^
о /влрЧа^ ^ '^Р^ “^
Семіхочьў Кошчзннікі °камй„Л°радзечнІ1'зГЫду6ё Сігневічы
/ .Высокае Відомля Тэйліо ^азішча ^^воўчын ° " ~ '
Янаў
Ракітнао
П Пушкі о
^дзітаво
г ' Хомскй
w Пелішча Мацясы х о БяР°^на °ДзеткаЗічы ;
АстрамечаОо Сокаловл ВатажыАхтромічы рТароконцы ° ° ©КОЬгЫп
^арнаўчыцы ЖаЬінка^ ^ідры I ^аБРЭСТ ФедзькаЗічы оБалоты
I 'ГВерхалессе °*°6°вічы
КХРрдвонпшр " рНавасёлкі
ДзяніскаЗічы Люсін Хатынічы
Целяханы
Бездзеж Моталь
э оАнтопаль Драгічын ГаР*ЯЗеЧ « а Янаўо о Валавель
Крытышын
V Бобрьік
Лагішын Пагост
_ Лунін
Сошна о
НАСЕЛЕНЫЯ ПУНКТЫ паводле адміністрацыйнага
"кодань / МосеЗічы Чарнічнае ^3^н о "°а ° Рйд^080 Кллгпышча ^астау
° } Медна °
о Макраныо f Самары
q о СлаватычЫ / Бажніца о I „
Вшты .^„„„еўка Мллар«тА Рзчта,
Ганна о о о Радзеж /1 В А Л
/ ^^^еР “Ратна
Уладав^
Лама^ы
Махро°
©
©
Тучно
Ы Н
о СаснаЗіцы
24°
Дольск
оГлуша
Л юбяшоў о
С К А Я 5
Камень (Кашырскі)
Б Е Р Н Я
^Замшаны 25°
Аўтар Я.К.Анішчанка
ЛІДА Камянец Жалудок
значэння
Цэнтр губерні
Цэнтры паветаў
Іншыя населеныя пункты па тыпу паселішча
Гарады
Мястэчкі
Населеныя пункты сельскага тыпу
Граніцы дзяржаў у 1795 г. Межы губерняў Межы паветаў
Сучасныя граніцы дзяржаў
16 СЛОНІМСКАЯ
СЛбНІМСКАЯ КАПЭЛА АГІНСКАГА, прыдворны аркестр гетмана вял. літ. Міхала Казіміра Агінскага. Існавала ў 1765?—93. Абслугоўвала паказы Слонімскага тэатра Агінскага, балі, касцельныя службы, рабіла канцэртныя паездкі. Вызначалася высокім прафес. узроўнем аркестра, своеасаблівым выканальніцкім стылем. Напачатку капэла складалася з 12 чал., з 1776 мела вял. ансамбль інструменталістаў і вакалістаў (53 чал.) на чале з Ю.Паўлі, А.Данезі і Я.Стэфані. Сярод музыкантаў: 24 прыгонныя (напр., Райскі, адзін з таленавітых удзельнікаў капэлы, прыгонны Радзівілаў, працаваў у Слоніме ў 1775— 80) і замежныя (ням., чэшскія і італьян. спевакі, інструменталісты і дырыжоры (сярод якіх К.Чыпрыяні). Росквіт дзейнасці капэлы прыпадае на 1780. 3 Ій пал. 1780 г. пачынаецца яе заняпад: паменшаў склад — многія замежныя музыканты перайшлі ў Нясвіжскую капэлу Радзівілаў. Часовы ўздым капэла і тр перажылі ў канцы 1780 — пач. 1790х г., аднак у 1792 у аркестры засталося ўсяго 12 музыкантаў і ён ужо не складаў маст. цэлага. А.А.Саламаха.
СЛбНІМСКАЯ МЕДЗЕАПРАЦбЎЧАЯ ФАБРЫКА. Дзейнічала ў 1843—55 у г.( Слонім (Гродзенская вобл ). У 1850 ме’ ла паравую машыну, працавала 80 чал., вырабляла медны посуд, дэфекацыйныя і выпарныя катлы для цукр. здаў. Са спыненнем будва на Беларусі цукр. здаў у 1855 фка пераведзена ў Варшаву.
СЛОНІМСКАЯ МУЗЫЧНАЯ ШКбЛА Існавала ў 1770—80х г. пры Сюнімскім тэатры Агінскага. У школе навучаліся хлопчыкі і дзяўчынкі, у т.л. прыгонныя, з мэтай падрыхтоўкі спевакоў і музыкантаў для тра і Слонімскаіі капэлы Агінскага.
СЛбНІМСКАЯ РАЁННАЯ АНТЫФАШЬІСЦКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ ў В я л і к у ю Айчынную вайну. Дзейнічала ў ліст. 1942 — ліп. 1944 у г. Слонім і Слонімскім рне Баранавіцкай (цяпер Гродзенскай) вобл. пад кіраўніцтвам Брэсцкага міжраённага «Кта барацьбы з ням. акупантамі» (да чэрв. 1943), Слонімскага падп. райкома КП(б)Б (з вер. 1943). Створана па ініцыятывс б.чл. КПЗБ і КСМЗБ. Складалася з 8 (100 чал.) ячэек (груп) у Слоніме (сакратары І.Д.Міско, В.І.Вільчынскі), вёсках Вял. Кракотка (К.С.Петручэня, Р.П.Збраевіч), Глоўсевічы (М.Р.Ракуць), Какошчыцы (Л Я.Дабрыян, В.П.Дабрыян), Пасінічы (М.М.Анішчык, У.П.Філітовіч, Т.В.КІслы, І.М.Цвікевіч), Сяргеевічы (В.А.Жукоўскі), Чамяры (М.В.Бурсевіч, З.Ц.Бурсевіч), Чапялёва (С.С.Гайко). Дзейнасць аргцыі ўзначальваў кт (сакратар Ф.З.МІско). Падпольшчыкі вялі агітацыю сярод насельніцтва, распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, выданні Слонімскага падп. райкома КП(б)Б,