Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
С. вядомы з глыбокай старажытнасці. У бцы асірыйскага цара Ашурбаніпала ў Ніневіі выяўлены гліняныя клінапісныя таблічкі, на якіх занатаваны тэматычна згрупаваныя словы шумерскай і акалскай моў 7 ст. да н э. Першыя С. ў Еўропе створаны ў Стараж. Грэцыі ў I ст. да н.э. (збор грэч. слоў, выка
рыстаных Га.мерам. складзены філосафам Апалоніем). Першы С. лац. мовы — «De Verborum Siqnilicate» («Значэнне слоў») В.Флакуса (1 ст. н.э). Пасля 5 ст. н.э. з’явіліся першыя cneu. С. па батаніцы. медыцыне. астраноміі на санскрыце. а таксама шматмоўныя С. (уключалі словы санскрынкай. тыбецкай, манг. і кіт. моў). Першымі друкаванымі С. былі англ. «Свег слоў» (1598) Дж Флорыя. у якім італьян. словы перакладзены на аніл. мову. і «Алфавітны спіс» (1604) Р.Коўдры, дзе лап. і інш. запазычаныя тэрміны тлумачацца паанглійску. У 17—18 ст. у многіх краінах Еўропы выдадзены першыя акад С. нац. моу. якія нармалізавалі (кадыфікавалі) слоўніканы склад літ. мовы: італьян. «Слоўнік Акадэміі Круска» (1612). франц. (1694). ісп. «Слоўнік Аўтарытэтаў» (1739). рус. «Словавыпюрны слоўнік» (т. 1—6. 1789—94).
Першыя ўсх.слав. С. бяруць пачатак ад ананімных рукапісных даведнікаў. што дадаваліся да сербскіх рэліг. твораў. якія з’явіліся ў Стараж. Русі з прыняццем хрысціянства. У такіх даведніках звычайна тлумачыліся незразумелыя словы грэч. і стараж.яўр. моў («Речь жмдовского языка преложеНа на русскую. неразумно на разум н в Евангелнях н Апостолах, н в Псалтырн н Паремнн н в прочнх кнкгах» у Ноўтарадскай кормчай 1282; Ноўгарадскі слоўнік 1431, які дадаваўся да твора Іаана Лесвічніка «Тлькованне неудобь познаваемом в пнсанных речем, понеже положены суть речн в кннгах от начальных преводннх ово Словенскы н яно Срьбскы н друтая Блы’арскы н Грьчьскы нх же неудоволншася преложнтм на Рускын»), Усх.слав. азбукоўнікі паслужылі крыніцамі пры стварэнні першых друкаваных С. усх. славян. Л.Зізаній надрукаваў як дадатак да царк.слав. буквара перакладны слоўнік «Лекснс, снречь речення вкратне собраны н мз словенского языка на просты русскнй днялект нстолкованы» (Вільня, 1596), у якім перакладзена і растлумачана 1061 слова з царкоўнаслав. і інш. моў. «Лексккон славеноросскій н нмені тлькованне» П.Бярынды (К.іеў. 1627; 2е выд., 1653, Куцейна каля Оршы) змяшчае 6982 лексічныя адзінкі, у т.л. больш за 4 тыс. царкоўнаславянізмаў, каля 2 тыс. іншамоўных запазычанняў і некалькі соцень мясц. (старабел. і стараўкр.) слоў. Да ранняга перыяду развіцця С. на Беларусі адносяцца рукапісныя і друкаваныя азбукоўнікі, лексісы, лексіконы, а таксама створаныя на працягу 17—19 ст. С. бел. дыялектныя К.Ф.Калайдовіча, Ф.С.Шымкевіча, Я.Чачота, С.П.Мікуцкага, П.М.Шпілеўскага, Е.Р.Раманава, П.В.Шэйна і інш., гіст. С. старабел. мовы І.І.Грыгаровіча, 1.11.Навііікага, М.І.Гарбачэўскага, 1.1.Насовіча і інш. Асн. іх функцыя — апісанне лексічных багаццяў нац. мовы. Складзены Насовічам «Слоўнік беларускай мовы» (1870) меў многія ўласцівыя для тагачасных акад. С. лексікаграфічныя параметры (нарматыўны, стылістычны, дэфініцыйны. ілюстрацыйны, гра.мат. і інш.). 3 пач. 20 ст. на Беларусі пачаўся перыяд навук. лексікаграфіі. Выдаваліся тэрміналагічныя С., універсальныя, галіновыя і рэгіянальныя энцыклапедыі; распрацаваны
лексікаграфія дыялектная, гіст., перакладная, энцыклапедычная, тэрмінаграфія і інш., у рамках якіх створана па некалькі дзесяткаў С. розных тыпаў. Існуюнь і інш. лексікаграфічныя кірункі: лексікаграфія грамат., камп’ютэрная. лінгвакраіназнаўчая, тэалагічная, ідэаграфія, канйэптаграфія і г.д., што прадстаўлены адзінкавымі С. Інт мовазнаўства Hau. АН Беларусі падрыхтаваў акад. «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» (т. 1—5, 1977—84. больш за 105 гыс. слоўнікавых артыкулаў), 1томны «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» (1996; 5е выд. 2001. 65 тыс. слоў). Бібліяграфія бел. С. ўключае больш за 1 тыс. назваў. У залежнасці ад таго, якія адзінкі мовы ў С. апісваюцца, вылучаюцца С. м а р ф е м («Марфемны слоўнік беларускай мовы» А.М.Бардовіча. Л.М.НІакуна. 1975; «Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы» Бардовіча. М.М.Круталевіча, А.А.Лукашанца, 2000, і інш.); уласна С., ці С. л е к с е м (пераважная большасць айч. даведнікаў); С. паняццяў (тэрміналагічныя, энцыклапедычныя і інш. даведнікі); С. словазлучэнн я ў («Слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы» М.Пазнякова, 1988), фразеалагізмаў («Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы» І.Я.ЛсПешава, т. 1—2. 1993), скарачэнняў. параўнанняў. перыфраз, асацыяцый і да т.п. Асобную групу складаюць п а р э м і я л а г і ч н ы я С., у якіх падаюцца (часам з тлумачэннямі і ілюстрацыямі з маст., публіцыст., навук. і інш. твораў) завершаныя сказы на бел. мове. Да гэтай групы адносяцца С. прыказак і прымавак («Слоўнік беларускіх прыказак» Лепешава і М.А.Якалцэвіч, 1996), крылатых выразаў і афарызмаў («Крылатыя словы і афарызмы» Ф.М.Янкоўскага. 1960), ц ы т а т і да т.п. У залежнасці ад таго, якія ўласцівасйі слоў апісваюць С., яны падзяляюцца на частотныя («Частотны слоўнік беларускай мовы» Н.С.Мажэйкі і А.Я Супруна, вып. 1—5, 1976—92); арфаграфічныя (гл. Арфаграфічны слоўнік), у якіх падаецца напісанне і акцэнталагічная характарыстыка слоў бел. мовы; д ы я л е к т н ы я (гл. Дыялектны слоўнік); гіст а р ы ч н ы я (гл. Гістарычны слоўнікУ, этымалагічныя (гл. Этымалагічны слоўнікў п е р а к л а д н ы я, якія падаюць іншамоўныя адпаведнікі да бел. слоў; С. іншамоўных слоў (гл. Іншамоўных смў слоўнік); С. мовы пісьменніка (гл. Сяоўнік мовы пісьменніка).
Асобную групу складаюць т.зв. с і н а н і м і ч н ы я С. (гл. Сінонімаў слоўнік), у якіх уласцівасць слова апісваецца шляхам вызначэння яго суадносін з інш. словамі (сінонімамі, антонімамі, амонімамі, паронімамі, аднакарэннымі словамі, паралексамі і г.д ). Напр., у «Слоўніку сінонімаў і блізказначных слоў» М.К.Клышкі (2е выд., 1993) апісана каля 1900 сінанімічных радоў з 11 тыс. бел. слоў; у «Слоўніку
СЛУЖБА
23
амонімаў беларускай мовы» В.Дз.Старычонка (1991) тлумачыцца 2 тыс. пар ці груп амонімаў. аднолькавых па гучанні, але розных па значэнні. Слоўнік «Цяжкія выпадкі ўжывання блізкіх па гучанню слоў» (1977) і «Слоўнік паронімаў беларускай мовы» (1994) С.М.Грабчыкава праз тлумачэнні і ілюстрацыі высвятляюйь узаемаадносіны паміж словаміпаронімамі, блізкімі па гучанні, але рознымі па значэнні.
Вылучаюць С. агульналітаратурнай мовы, уякіязкожнай галіны навукі і вытворчасці ўключаецца па некалькі дзесяткаў найб. вядомых тэрмінаў са спец. стыліст. паметамі абмежавальнага характару. Тэрміны і наменклатурныя назвы найб. поўна і сістэмна апісваюцца ў спец. т э р м і н a л а г і ч н ы х С. У адпаведнасці з мэтамі, якія ставінь перад сабой карыстальнік, вылучаюцца бел. С. а к т ы ў н a г а т ы п у (спрыяюць пабудове чытачом свайго тэксту); С. п a сіўнага тыпу (дапамагаюць зразумець чужы тэкст); універсальн ы я С. (разлічаны на ўсе катэгорыі чытачоў), аспектныя С., якія падаюць толькі пэўны тып інфармацыі пра слова (большасць С. бел. мовы) і інш.
Літ:. Словарп. нзданные в СССР: Бнблногр. указ., 1918'—1962. М., 1966; Бнблногр. указатель словарей нздва «Сов Энцнклопедня». 1928—1966. М., 1967; Dictionaries: An international encyklopedia of lexicography. Vol. I—3. Berlin; New York, 1989—91.
ВК.Шчэрбій.
СЛбЎНІК МбВЫ ПІСЬМЁННІКА. тып слоўніка, у якім падаюцца і тлумачацца словы, выкарыстаныя ў творах пэўнага аўтара або якімнебудзь адным яго творы, своеасаблівы дапаможнік для вывучэння моўнага і літ. стыляў пісьменніка, гісторыі літ. мовы той эпохі, калі пісьменнік жыў, для вызначэння яго месца і ролі ў літ.моўным працэсе. Першы ўсх.слав. слоўнік пісьменніка — «Слоўнік да твораў і перакладаў Дз.І.Фанвізіна» К.Пятрова (1904). Выдадзены «Слоўнік мовы Пуш
кіна» (т. I—4, 1956—61), «Слоўнік мовы А.Міцкевіча» (т.1—11, 1962—83), «Слоўнік мовы Шаўчэнкі» (т. 1—2, 1964), «Слоўнік Гётэ» (т. 1—2. 1966— 82). На Беларусі складанне такіх слоўнікаў пачалося ў 2й пал. 20 ст., першы з іх — рукапісны «Слоўнік мовы В.ДунінаМарцінкевіча» С.М.Грабчыкава (каля 5600 слоў; фрагменты апубл. ў 1965). Створаны «Слоўнік мовы Францыска Скарыны» У.В.Анічэнкі (т. 1—3, 1977— 94), «Фразеалагічны слоўнік мовы твораў Я.Коласа» (1993). Выдаецца «Слоўнік мовы Янкі Купалы» ў 8 т. (т. 1—3, 1997—2001). Інт мовазнаўства Нац. АН Беларусі рыхтуе «Слоўнік мовы Я.Коласа». І.УСаламевіч.
СЛбЎНІК ПСЕЎДАНІМАЎ. літаратуразнаўчабібліяграфічны даведнік, дзе раскрываюцца псеўданімы і крыптанімы пісьменнікаў, артыстаў і інш., пад якімі яны выступаюйь у друку, на сцэне і г.д. Часта ўключае плагіяты, дзявочыя прозвішчы аўтараў жанчын мае паказальнік аўтараў, дзе пералічваюцца іх псеўданімы і крыштанімы. Расшыфроўка псеўданімаў і крыптанімаў у іх найчасцей наступныя: псеўданім і яго раскрыццё (прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара); месца выкарыстання псеўданіма (перыяд. выданне, творы ui агульнае ўказанне на час і месца яго паяўлення); крыніца, паводле якой псеўданім расшыфраваны (друкаваная, архіўная, вусная).
Першыя С.п. з'явіліся ў 16 ст. («Багаслоўскія тлумачэнні» Г Геснера, 1549). У 17 ст
Да арт. Слоўнік. Беларускія слоўнікавыя выданні 1980—90х г.
пачалося сістэматычнае збіранне і выданне псеўданімаў («Пра пісьмовыя сімвалы. што захоўваюць імёны» І.Саўэрса, 1652; «Пра змененыя імёны аўтараў і ананімы» Ф.Гейслера, 1669). У 1806—09 А.Барб’е выдаў 4томны слоўнік франц псеўданімаў. Найб. вядомыя С.п.: англ. Д.Кенэдзі, А.Сміта, А.Джонсана (т. 1—4, 1926—30), літоўскія В.Біржышкі (1943), Ю.Буценаса (1981), франц. Г.Костана (1961), груз. Г.Мікадзе (1966, 1969), азерб. Г.Мамедлі, Н.Макеева (абодва 1977), эст. М.Каху (1978), узб. Т.Караева і Р.Вахідава (1978, 1979) і інш. На слав. землях праны з пералічэннем псеўданімаў з’явіліся ў 18 ст. («Бібліятэка польскіх паэтаў, што пішуць роднаю
моваю» Ю.А.Залускага, 1754). у Расіі — у пач. 19 ст. («Сістэматычны агляд літаратуры ў Расіі на працягу пяцігоддзя з 1801 да 1806 г.» А.Шторха і Ф.Адэлунга, 1810—II). Першы С.п. у Расіі — «Вопыт слоўніка псеўданімаў рускіх пісьменнікаў» В.Карцава і М.Мазаева (1891). Найб. грунтоўныя слав. С.п.: чэш. і славацкія А.Даленскага (1934). І.Орміса (1944). І.Кунца (1958), І.Воправіла (1973), польскія А.Бара (т. 1—3, 1936—38). калект. «Слоўнік псеўданімаў польскіх пісьменнікаў* (т. I—4, 1994—96), рус. «Слоўнік псеўданімаў рускіх пісьменнікаў, вучоных і грамадскіх дзеячаў» I Масанава (т. I—3, 1941—49, т. I—4, 2е выд. 1956—60, больш за 80 тыс. псеўданімаў і крыптанімаў), венг Пала Гуяша (1956), балг. І.Багданава (1961), укр. А.Дэя (1969).