• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    На Беларусі першая публікацыя бел. псеўданімаў — «Літаратурныя працы Ц.Гартнага» Ю.Бібілы (у кн. «Цішка Гартны ў літаратурнай крытыцы», 1928). У «Слоўніку беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў (XVI—XX стст.)» Я.Саламевіча (1983) расшыфраваны 3992 псеўданімы і крыптанімы 1231 аўтара.
    Літ. Гл. да арт. Псеўданім. І.УСаламевіч.
    СЛбЎНІКАВЫ СКЛАД МбВЫ, гл Лексіка.
    СЛОЎСТ, С л о ў с ц ь, рака ў Мінскім і Чэрвеньскім рнах, правы прыток р. Волма (бас. р. Дняпро). Даўж. 22 км. Пл. вадазбору 162 км2 Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Лебядзінец Мінскага рна, вусце за 1,5 км на ПдУ ад в. Карзуны Чэрвеньскага рна. Рэчышча каналізаванае.
    СЛУГІ, сялянеслугі, катэгорыя сялян у ВКЛ у 15—18 ст., асн. павіннасцю якіх было выкананне спец. службаў. Да С. належалі вайсковыя сяляне (панцырныя баяры, путныя баяры, выбранцы, служкі і інш.), адм.гасп. службовыя сяляне (старцы, войты, цівуны і інш), прыслуга (кухары, півавары і інш.), прамыславікі (асочнікі, баброўнікі, стральцы. конюхі, рыбаловы і інш ), вясковыя рамеснікі (кавалі, цесляры, ганчары, калеснікі, кушняры і інш.). 3за спецыфічнасці сваіх павіннасцей С. мелі больш высокі ў параўнанні з інш. сялянамі сац. статус, але ён не вызваляў іх ад прыгоннага права. С. выконвалі на карысць уласніка комплекс павіннасцей, у які ўваходзіла асн. служба (ад якой С. атрымоўвалі сваю назву) і дадатковыя павіннасці (дзякла, талокі і інш.). С. плацілі ўстаноўленыя дзярж. падаткі. 3 далучэннем у канцы 18 ст. Беларусі да Рас. імперыі С. паступова зліліся з асн. масай сялянства.
    Л.Б.Доўнар.
    СЛЎЖБА, I) сялянскі зямельны ўчастак у ВКЛ да аграрнай рэформы Жыгімонта 11 Аўгуста 1й пал. — сярэдзіны 16 ст.; адна з адзінак абкладання сялян феад. павіннасцямі (побач з дворышчамў Звычайна С. знаходзілася ва ўладанні і карыстанні 2 і болей двароў. 2) Асн. адзінка абкладання феад. павіннасцямі сялянданнікаў у 16 ст., у пад
    24	СЛУЖБА
    няпроўскіх валасцях —да пач. 17 ст. 3) Адзінка для вымярэння вайсковай службы баяршляхты ў 15—16 ст.. роўная сялянскай С. 3 1502 у войска выстаўлялі 1 конніка ад 10 С., з 1521 —;ш 5 С. У 1528 з кожных 8 С. баярыншляхцій павінен быў выстаўляць I конніка, псршым коннікам быў ён сам. У 1529 выстаўляўся коннік ад 8 С.. пры горшым узбраенні — ад 1 да 7 С.. у 1544 —ад 10 С. А.ПГрыцкевіч.
    СЛЎЖБА ВЯРХбЎНАГА КАМІСАРА ААН ПА СПРАВАХ БЕЖАНЦАЎ (Office of the United Nations High Commissioner for Refugees). Засн. Ген. асамблеяй AAH y 1951 замест Міжнар. аргцыі па справах бежанцаў. Займаецна асобамі, якія падыходзянь пад вызначэнне бежанцаў або прымусовых перасяленцаў (паводле Канвенныі 1951 пра статус бежанца. Пратакола 1967 да яе і Рэзалюцыі ААН ад 1985): што пакінулі радзіму па розных прычынах (вайна, праследаванні расавыя. рэліг., паліт і інш.). Гал. кірунак дзейнасці — рэпатрыяныя бежанцаў і прымусовых перасяленйаў, іх інтэграцыя ў грамадстве. уладкаванне на старых або новых месцах жыхарства. Служба дапамагла ўладкавацца больш чым 30 млн. прымусовых перасяленцаў. Паводле звестак на 1995 пад апекай службы знаходзілася каля 27 млн. чад., з іх 14,5 млн. —ахвяры ваен. канфліктаў. Нобелеўскія прэміі міру 1954 і 1981.
    СЛЎЖБА НАДВбР’Я. сістэма забеспячэння інфармацыяй насельніцтва і розных галін нар. гаспадаркі аб стане надвор 'я і прагнозамі надвор 'я. Выкарыстоўвае звесткі рэгулярных назіранняў метэаралагічных станцый, гідралагічных станцый. метэаралагічных пастоў, аналагічную інфармацыю ад інш. рэгіёнаў, a таксама вынікі радыёзандзіравання атмасферы, назіранні метэаралагічных спадарожнікаў і радыёлакатараў. Усю інфармацыю наносяць на сінаптычныя карты, якія з’яўляюцца гал. крыншай для складання прагнозу надвор’я. 1нфармацыя аб стане надвор’я, прагнозы і штармавыя папярэджанні перадаюцца зацікаўленым аргцыям, распаўсюджваюцца праз радыё, тэлебачанне і друк. С.н. забяспечвае таксама нар. гаспадарку звесткамі аб ступені спрыяльнасці будучага надвор’я для развіцця с.г. культур, правядзення с.г. работ (гл. Аграметэарамгічны прагноз), аб узроўнях вады на рэках і вадаёмах і прагнастычным развіцці гідралаг. працэсаў'(гл. Гідралагічны прагноз). Існуе амаль ва ўсіх краінах. Міжнар. супрацоўніцтва ажыццяўляецца з дапамогай сусв. С.н. На Беларусі засн. ў 1924. Функцыі С.н. выконвае Рэсп. гідраметэаралагічны цэнтр.
    СЛЎЖБА СбНЦА. сістэматычныя назіранні Сонца для атрымання інфармрцыі пра з’явы, што адбываюцца ў яго
    атмасферы. Праводзяцца па міжнар. праграме спец. сеткай астр. станцый і абсерваторый. Даследуецца сонечная актыўнасць і яе ўплыў на геафіз. працэсы, а таксама сонечныя плямы, іх магн. палі, храмасферныя ўспышкі. пратуберанцы, валокны, сонечная карона. радыёвыпрсшяненне Сонца і інш. Звесткі публікуюцца ў выглядзе карт, табліц і графікаў (для кожнага дня назіранняў), за больш працяглыя перыяды часу — у каталогах. Даныя С.С. выкарыстоўваюцца як для практычных мэт (прагнозы ўмоў радыёсувязі, магн. бур, касм. радыяныйнага становішча і інш ), так і для даследавання прыроды сонечнай актыўнасш. А.А.Шымбалёў. СЛЎЖБА ЧАСУ, сукупнасць работ па вызначэнні і захоўванні дакладнага часу і перадачы інфарманыі аб ім; аб’яднанне астр. устанрў краіны, якія вядуць ;ідпаведныя работы Устанаўлівае сувязь паміж сусветным часам (вызначаеіша з астр. назіранняў) і атамным часам (вызначаецца пры дапамозе квантавага гадзінніка. недакладнасць ходу якога каля 1 с за сто гадоў). Захоўванне часу паміж назіраннямі выконваецца пры дапамозе кварцавых гадзіннікаў, якія кантралююцца атамнымі і малекулярнымі стандартамі частаты з дакладнасцю, на 3—4 парадкі вышэйшай за дакладнасйь вызначэння сусветнага часу. Для праверкі часу праз радыёвяшчальную сетку кожную гадзіну перадаюць 6 сігналаў, апошні з якіх адпавядае дадзенай гадзіне. Работу С.ч. розных краін каардынуе Міжнар. бюро часу пры Парыжскай абсерваторыі, якое па іх матэрыялах вылічвае і публікуе канчатковыя папраўкі радыёсігналаў. Міжнар. шкала атамнага часу рэалізуецца шляхам усярэднення паказанняў некалькіх дзесяткаў атамных гадзіннікаў С.ч. ў розных краінах.
    А.А.Шымбалёў.
    СЛЎЖБА ШЫРАТЫ, сістэматычнае вызначэнне геагр. шыраты пэўнага пункта зямной паверхні (гл. Геаграфічныя каардынаты); аб’яднанне астр. устаноў, якія праводзяць адпаведную работу. Даследуе змены шырот ад руху полюсаў геаграфічных для вызначэння заканамернасцей і прычын гэтага руху, а таксама для патрэб геадэзіі і службы часу. Кіраўніцтва С.ш. ажыццяўляе міжнар. служба руху полюса (раней — міжнар. С.ш ), у даследаваннях удзельнічаюйь больш за 40 абсерваторый свету.
    СЛУЖБбВАЯ ^ТЫКА. сістэма норм паводзін, якія рэгулююць адносіны чалавека да сваіх прафес. абавязкаў, маральныя ўзаемаадносіны спецыялістаў і аб’ектаў іх дзейнасці (урач і хворы, педагог і вучань і г.д.), узаемаадносіны людзей у прац. дзейнасці. Нормы С.э. выпрацоўваюцца з улікам сац. структуры грамадства, інтарэсаў груп, сістэм грамадскіх адносін і ўяўлення членамі грамадства аб належным, дапушчальным, магчымым, станоўчым, жаданым, прымальным і г.д. 3 дапамогай гэтых норм грамадства, сац. групы прад’яўляюць сваім прадстаўнікам патрабаванні,
    якім павінны адпавядаць іх паводзіны, кантралююць, рэгулююць, ацэньваюць гэтыя паводзіны. Да спецыялістаў, ад якіх залежыць жыццё і здароўе людзей (мсдьшына, транспарт і г.д.) або якія маюць права ўмешвацца ва ўнутраны свет чалавека (педагогіка, псіхіятрыя і інш ), прад’яўляюцца павышаныя патрабаванні. Існуюць такія паняцці, як урачэбная этыка, журналісйкая этыка і інш. У сучасным грамадстве асобае значэнне надаецца прадпрымальніцкай этыцы, якая ўключае этыку вядзення перагавораў, канкурэнтнай барацьбы і г.д.
    СЛУЖБОВЫЯ САБАКІ, група парод свойскіх сабак рознага паходжання. якіх выкарыстоўваюць для аховы жылля, гасп., ваен. і інш аб’ектаў, пасьбы жывёл. у спарт і трансп. мэтах і інш. Вядома каля 100 парод. На Беларусі найб. пашыраны аўчаркі, баксёры, догі, лайкі, ньюфаўндленды. пінчэры. ратвейлеры. сенбернары і інш.
    службовыя слбвы, непаўназначныя словы, якія служайь для выражэння розных сэнсаваеінтакс. адносін паміж самастойнымі словамі, сказамі або часткамі сказа, не называюнь прадметаў або прыкмет, не маюйь марфалагічных катэгорый, не з’яўляюцца членамі сказа і ўжываюцца толькі з паўназначнымі словамі. У бсл. мове паводле функцыянальнага прызначэння і ролі ў мове аб’ядноўваюцца ў звязкі, злучнікі. прыназоўнікі, часнты He маюць уласнага націску, аб’ядноўваюцца ў адну акцэнталагічную адзінку з суседнім словам, выступаючы як праклітыка (перад апорным націскным паўназначным словам — «ішоў па дарозе») ці энклітыка (пасля такога слова — «перайшоў бы дарогу»), Усе С.с., акрамя звязкі, нязменныя. Складаюцца звычайна з адной каранёвай марфемы. Асн. С.с. паходзяць ад паўназначных, аднак пераважна гэта даказвае этымалагічны або гіст. аналіз. 3 пункту погляду сучасных мовазнаўцаў вял. колькасць С.с. — невытворныя. Могуць пераходзіць у разрады формаўтваральных ці словаўтваральных афіксаў (прыстаўкі, суфіксы, постфіксы). Характарызуюцца высокай частотнасцю ў моўнай плыні.
    Літ.: Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985; Ш уба П 11 Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987.
    П П Шуба СЛУЖЫЛЫЯ лібдзі, агульная назва асоб, якія знаходзіліся на дзярж. службе ў Рас. дзяржаве ў 14—18 ст. Напачатку С.л. Маскоўскага княства 14 —пач. 16 ст былі асабіста несвабоднымі людзьмі, якія неслі ваен. ці адм. службу ў князёў і баяр. На час службы яны атрымлівалі ад сваіх уладальнікаў ва ўмоўнае карыстанне зямлю. У сярэдзіне 15—16 ст. С.л. называлі кабальных халопаў. У 16 — пач. 18 ст. С.л. — асабіста свабодныя людзі, абавязаныя несці дзярж., ваен. ці эдм. службу. Яны падзяляліся на С.л. «па бацькаўшчыне» (спадчынныя) і «па прыборы». У групу «па баць
    слуцк 25
    каўшчыне» ўваходзілі чыны: баярскія (баяры, акольнічыя, думныя дваране і дзякі), маскоўскія (феадады на службе пры двары і найвышэйшыя чыноўнікі прыказаў), гарадавыя (феадалы на дзярж. службе ў правінцыі ці войску). За службу яны мслі права валодаць зямлёю і прыгоннымі, атрымлівалі грашовую ці зямельную плату. Да групы «па прыборы» належалі стральцы, гарадавыя казакі, пушкары, радавыя салдацкіх і драгунскіх палкоў. Яны атрымлівалі ад дзяржавы плату грашыма і хлебам (у некат. раёнах зямлёю), вызваляліся ад большасці падаткаў і павіннасцей, мелі прывілеі ў гандлі і рамястве. Тэрмін «С.л.» выйшаў з ужытку ў пач. 18 ст. ў сувязі з рэформамі ў дзярж. апараце і арміі.