Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СЛЎЦКАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА MACТАЦКІХ ВЫРАБАЎ «СЛЎЦКІЯ ПАЯСЫ». Створана ў I960 як Слуцкая фка маст. вырабаў на аснове арцелі «I Мая» (засн. 1936) у г. Слуцк Мінскай вобл., з 2000 сучасная назва. Асн. прадукцыя: вырабы ручнога пераборнага ткацтва (сталовыя. чайныя. гасціныя і інш. камплекты, посцілкі. накідкі на крэслы, канапы, паясы і інш.), строчавышытыя бялізнавыя вырабы. сувенірныя лялькі. Уклад у развіішё нар. маст. промыслаў зрабі.ТІ ткачыхі Г Лешчанка, Т.Пацыкайлік, вядучы мастак А.Ісакова, вышывальшчыцы Г.Бадыль, М.Глобаж. Да пач. 1990х г. працавалі ткацкія ўчасткі ў вёсках Чырвоная Дуброва. Семежава Капыльскага рна, участак лозапляйення ў в. Вынісцы Слуцкага рна.
СЛЎЦКАЕ ТКАЦТВА, бел. традьшыйнае ўзорыстае ткацтва на тэр. Слуцкага і суседніх Капыльскага (гл. Капшьскае ткацтва), Салігорскага, Любанскага рнаў Мінскай вобл. На яго аснове ў 18 ст. створана Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў. дзейнасць якой садзейнічала пашырзнню ў рэгіёне новых ткацкіх тэхнік і прыёмаў. Ручнікі, абрусы, тканіны на адзенне ткалі ў тэхніках закладнога і бранага ткацтва. Арнаментальны малюнак чырвонага колсру ў выглядзе шырокіх шчыльных бардзюраў складаўся з буйных геам. матываў: ромбаў («шпоры»), паўромбаў («шурпы»), матываў у форме літары «Т» («малаты») і інш. 3 канйа 19 ст. набыло пашырэннс шматнітавос ткайтва (да 16 нітоў); тканіны нызначаюіша белашэрай каларыстыкай і характэрным геам. малюнкам з разетак («у звёзды»), ромбаў («у бубны») і асабліва спалучэння квадратаў і прамавугольнікаў, што стварае мігатлівы кругападобны малюнак («у вакенйы», «у хвалі», «у кругі»). Пашырэнне ў 20 ст. тэхнікі адна і двухбаковага перабору ўзбагаціла геам. арнаментыку расл. і заа.морфнымі матывамі. Ручнікі і абрусы вызначаюцйа характэрным спалучэннсм белага з блакітным, белага з зя
Пжпеныя вырабы з іазы Слуцкага прадпрыемства мастацкіх вырабаў «Слуцкія ааясы»
Да арт Слуцкае ткацтва Ручнік. Вёска Барок Слуакага раёна.
лёным і інш., посцілкі і дываны — яркім паліхромным малюнкам на чорным фоне. У 1920—50я г. дзейнічалі ткайкія і вышывальныя арцелі, у I960—80я г. у многіх вёсках рэгіёна існавалі ткацкія ўчасткі ад Сяуцкага прадпрыемства мастацкіх вырсібаў «Слуцкія паясы». Творы ручнога пераборнага і шматнітавога ткацтва (ручнікі, абрусы, сурвэты і інш.) захоўваюць традын. белашэрую (з дадаткам чырвонага) каларыстыку.
Я М. Сахута. СЛЎЦКАЯ Вера Кліменцьеўна (сапр. Берта Браніславаўна; 17.9.1874, Мінск — 12.11.1917), удзельніца рэв. руху на Беларусі. 3 1901 чл. Бунда, з 1902 чл. РСДРП(б). У 1898 зняволена, потым жыла ў Мінску пад наглядам паліцыі, у 1901 за рэв. агітаныю выслана ў мяст. Мір, у рэвалюцыю 1905—07 у Мінску. 3 1909 у эміграцыі. 3 1913 на парт. рабоце ў Пецярбургу. У 1917 чл. Петраградскага гар. кта, сакратар Васільевостраўскага райкома РСДРП(б), чл. жаночага бюро ЦК РСДРП(б), чл. выканкома Пстраградскага Савета. Загіну
ла каля Царскага Сяла ў час наступлення войск Керанскага—Краснова на Петраград. Яе імем названа вуліца ў Мінску.
СЛЎЦКАЯ АКРЎГА. адм.тэр. адзінка БССР у 1924—27 і 1935—38. Утворана 17.7.1924. пл. 8.4 тыс. км2, нас. 273,1 тыс. чал. Цэнтр — г. Сіуцк Складалася з 7 раёнаў. 89 сельсаветаў, 1 горада (Слуцк), 5 мястэчак (Капыль. Любань, Старобін. Старыя Дарогі. Цімкавічы). Акр. газ. «Вясковы будаўнік». 12.4.1927 акруга скасавана, яе тэрыторыя перададзена Бабруйскай і Мінскай акр. 21.6.1935 утворана зноў (як памежная). Складалася з 6 раёнаў. Акр. газ. «Праўда на рубяжы». 20.2.1938 скасавана, тэрыторыя ўключана ў Мінскую вобл.
СЛЎЦКАЯ БАЛЕТНАЯ ШКОЛА. Існавала ў 1756—60 пры Слуцкім тэатры Радзівіла. Засн. Г.Ф.Радзівілам для падрыхтоўкі артыстаў балетнай трупы. Да 1759 школай кіравалі А.Пуціні і Л.М.Дзюпрэ. У школе вучылі 8—10гадовых дзяцей слуцкіх мяшчан, а таксама дзяцей негрыцянскіх нявольнікаў князя. Сярод вядучых артыстаў радзівілаўскіх траў навучэнцы Дыклер, Жукоўскі. А.Лойка, К Міхневіч, Ражавіч. У пач. 1758 пастаўлены першы балет «На тры пары», у якім выхаванвы выявілі высокія здольнасці. Дакладна рэпсртуар слуцкага балета невядомы, але ёсць падставы меркавань, што пастаўлены «Балет з Арлекінам», «Венгерскі балет», «Турэцкі балет», а таксама балеты, у якія ўваходзілі ням., швейцарскія і цірольскія танны («стралкоў», «садоўнікаў», «чарцей», «трубачыстаў», «кветачніц», «сялянак»), Ў 1760 школа пераведзена ў г. Нясвіж.
Літ Б а р ы ш а ў Г.І. Тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку // Гісторыя беларускага тэатра. Мн.. 1983. Т. I.
СЛЎЦКАЯ БЕЛАРЎСКАЯ ГІМНАЗІЯ Слуцкая народная агуль• ная гімназія Хаўруса наст а ў н і к а ў, сярэдняя навучальная ўстанова ў 1917—20 у г. СлуцкМінскай вобл. Утворана ў ліп. 1917 па ініцыятыве камісара Слуцкага пав. пры Часовым урадзе Р.К.Астроўскага (першы дырэктар). Утрымлівалася за кошт субсідый Слуцкага пав. земства і платы за навучанне, атрымлівала грашовыя дапамогі ад урада БНР (у 1918), Часовага Бел. нац. кта ў Мінску (у 1920). У розны час у склад пед. рады ўваходзілі: М Штэрнаў (дырэктар у 1919—20), П.Я.Жаўрыд, А.істочнікава, Э.Людвіг, А.Макарава, С.К Петрашкевіч, П.Сугрыс, М.Травін, М.Яран і інш. Навуч. праграма гімназіі будавалася на ўзор б. рас. гімназій, дадаткова ўведзены бел. мова (абавязковы прадмет), гісторыя і геаграфія Беларусі (факультатыўныя), якія выкладаліся на бел. мове. Асн. кантынгент навучэнцаў — сял. дзеці з навакольных вёсак. Гімназісты з бсдных сем’яў вызваляліся ад платы за навучанне. Пры гімназіі дзейнічала бел. малалзёжная аргцыя «Папарацькветка». У верасні 1920 гім
СЛУЦКАЯ
29
назія пераўтворана ў сав. школу 2й ступені. У гімназіі вучыліся С.Бусел, Л.Рыдлеўскі. М.Каберац, А.Яцэвіч (Змагар) і інш. УВ.Ляхоўскі. СЛЎЦКАЯ БРЫГАДА. С л у ц к а я б р ы г а д а стральцоў, вайсковае пяхотнае злучэнне. якое створана ў ходзе Слуцкага паўстання 1920 і падпарадкоўвалася ўраду Бмарускай Народнаіі Рэспублікі. Арганізавана ў ліст. 1920 паводле пастановы 1га бел. з’езда Случчыны (14—15.11.1920). Фарміравалася ў г. Слуцк і мяст. Семежава з бел. міліцыі Слуцка і Слункага пав. (створана ў пач. 1920), сяляндобраахвотнікаў і жыхароў Слуцка. У канцы ліст. 1920 брыгада налічвала 4 тыс. жаўнераў, разам з рэзервам —да 10 тыс. чал. Узбраенне С.б. ў снеж. 1920 — 2 тыс. вінтовак і 10 кулямётаў. Камандзірам брыгады Беларуская рада Случчыны (БРС) прызначыла капітана А.Анцыповіча. Асн. частку афіцэрскага саставу складалі бел. афіцэры — удзельнікі 1й сусв. вайны. Былі арганізаваны штаб брыгады. аддзелы разведкі і контрразведкі, палявы шпіталь, вайсковы суд. Дзейнічала вайсковая школа для падрыхтоўкі камандзіраў. Брыгада складалася з Іга Слуцкага і 2га Гро^аўскага палкоў са сваімі штабамі. Асобна меліся конны атрад, палкавыя абозы і зброевая майстэрня. У пач. паўстання палкі С.б. займалі фронт даўжынёй больш за 100 км на адлегласці 35—40 км на 3 ад Слуцка, на мяжы нейтральнай зоны. Баявыя дзеянні брыгада пачала 27 ліст. нападамі на размяшчэнне адзінак 8й стралк. дывізіі Чырв. Арміі, a потым на інш. сав. часці. Падраздзяленні 16й арміі, уведзеныя на тэр. нейтральнай зоны (са згоды польскага боку), 4—7.12.1920 пацяснілі часці С.б. Калі 3.12.1920 камандаванне брыгады было даручана штабскапітану А.СокалКуцілоўскаму, брыгада актывізавала сваю дзейнасць і з баямі прасоўвалася на У да мястэчак Семежава і Вызна, якія неаднаразова пераходзілі з рук у рукі. Баі вяліся да 28.12.1920, пасля чаго БРС прыняла рашэнне пра адступленне С.б. на тэрыторыю. падкантрольную польскім войскам. Брыгада перайшла за р. Лань, дзе яе жаўнеры і афіцэры былі раззброены і інтэрніраваны.
Літ:. Гл. пры арт. Слуцкае паўстанне 1920. А. П Грыцкевіч.
СЛЎЦКАЯ ГІМНАЗІЯ, Слуцкая кальвінісцкая г і м н а з і я, сярэдняя навуч. ўстанова ў г. Слуцк у 1617—1918. Засн. 20.5.1617 кн. Янушам Радзівілам пры кальвінісцкім зборы. Падпарадкоўвалася суперінтэнданту евангелічных йэркваў Навагрудскага пав. У 17 — сярэдзіне 18 ст'. праграма нагадвала курс езуіцкіх калегіулшў, навуч. курс складаўся з 4 класаў з 2гадовым тэрмінам кожны. Навучанне вялося на польскай мове (малодшыя класы) і на латыні (старэйшыя класы). Выкладаліся лац., стараж.яўр.. стараж.грэч., ням. і польск. мовы, асновы логікі, рыторыкі, права, гісторыя, матэматыка. фізіка, музыка, гімнастыка, фехтаванне,
спевы. Практыкаваліся дыспуты. ставіліся тэатр. пастаноўкі. Гімназія мела трывалыя сувязі з унтамі Гайдэльберга, Кснігсберга. Берліна, ФранкфуртанаОдэры. Марбурга, Лейдэна, Эдынбурга і Оксфарда (туды пасылалі на вучобу лепшых выпускнікоў). Згодна са статутамі 1628 і 1679 у гімназію прымаліся дзеці ўсіх саслоўяў і веравызнанняў (практычна пераважалі дзеці пратэстанцкай шляхты). У выніку войнаў і палітыкі контррэфармацыі ў 2й пал. 17 ст. гімназія прыйшла ў заняпад. У 1775 яна рэарганізавана ў адпаведнасці з патрабавання.мі Адукацыйнай камісіі. 3 1778 С.г. — публічнае евангелічнае вучылішча, з 1809 — 4класнае павятовае вучылішча ў сумесным падпарадкаванні ЕвангелічнаРэфармацкага (кальвінісцкага) сінода і Віленскай навучальнай акругі. у 1828 пераўтворана ў 6класную гімназію. Навучанне бясплатнае, кожны год прымалася 150 выхаванцаў. У 1840— 56 выкладанне пераведзена на рус. мову. 3за абвінавачванняў ва ўдзеле ў паўстанні 1863—64 з 404 яго выхаванцаў 281 быў выключаны. У 1868 выведзена зпад улады кальвінісцкай царквы і пераўтворана ў класічную 7класнўю рус. гімназію ў ведамстве Віленскай навуч. акругі. У 1875 адкрыты 8ы клас. У 1872 вучылася 228 чал., у 1880 — 325, у 1890 — 283. 1901 — 228, у 1915 — 461 вучань. Утрымлівалася на сродкі гар. казны, збораў за навучанне, працэнтаў з уласнага фундушу. Пед. калектыў уключаў дырэктара, інспектара, 17 выкладчыкаў, 3 памочнікаў класных настаўнікаў, урача і дантыста (пераважна выпускнікі унтаў, духоўных акадэмій, Мінскай духоўнай семінарыі, настаўніцкіх семінарый Маладзечна, Нясвіжа, Свіслачы). 3 1874 пры гімназіі дзейнічала метэаралагічная станцыя; пазней — фізічны, прыродазнаўчы і гіст.геагр. кабінеты, бка. Сярод выхаванцаў гімназіі былі вядомыя дзеячы бел., рус. і польск. культуры: А.А.Аскерка, Я.Х.&лабоцкі, С.І.БогушСестранцэвіч, З.Я.ДаленгаХадакоўскі, \.Ф.Капіевіч, медык А.Я.Красоўскі, астраном В.К.Цэраскі і інш.
Літ: Сборннк сведеняй о средннх учебных заведеняях Внленского учебного округа. Внльна, 1873; Глебов Н. Мстормческая запяска о Слуцкой гммназнн с 1617—1630— 1901 гг. Вмльна, 1903; Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. Мн., 1968; Родченко Г В. Старейшая школа Белоруссмн // Педагогяка я пснхологня. Вып. 9. Вопросы ясторян н педагогнкя в БССР. Мн.. 1976. С.В.Казуля, А Ф.Самусік.