Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СЛЎЦКАЯ ДРУКАРНЯ Існавала ў 1672—1705 у г. Слуцк Мінскай вобл. Першая спроба стварыць яе зроблена ў 1665. Распачала дзейнасць на базе княжацкай друкарні Радзівілаў, што перавезена з Мітавы (цяпер г. Елгава. Латвія). У 1693 княгіня Людавіка Караліна Радзівіл перадала друкарню сіноду кальвінісцкай царквы ВКЛ, які перавёў яе ў час Паўн. вайны 1700—21 у г. Кёнігсберг (цяпер Калінінград, Расія). У С.д. друкаваліся на польскай мове рэліг.
кнігі, ваен. і геагр. выданні, маст. творы. календары. навуч. дапаможнікі, мемуары, гравюры, пераклады з ням. і франц моў. За перыяд 1673—87 выдадзены 23 кнігі тыражом 24 200 экз. Вядома 29 назваў кніг. у т.л. «Абшарнік, або Гаспадар ліфляндскі» І.Германа (1673). «Нсабходныя заўвагі пра ваенны парадак» А.М.Фрэдры (1675), «Турэцкая манархія» ПРыко ў пер. К.Клакойкага (1678) з гравюрамі М.Вашчанкі. «Руская тэорыя» — падручнік па бел. мове. Тыражы кніг вагаліся ад 82—100 да 3389 экз. Выданні выкарыстоўваліся як падарункі, у Слуцкў і Капылі іх прадаваў княжацкі гандляр Цэрнер.
Літ:. Гряцкевмч А.П. Княжное дело в феодальном Слуцке в XVI—XVIII вв. // Вопросы бяблнографоведення н бнблнотековедення. Мн.. 1983. Вып 4; Я г о ж. Слуцк: Нст.экон. очерк. 2 нзд. Мн.. 1970; Я го ж. Древннй город на Случн. Мн., 1985; Ш м a т а ў В.Ф Беларуская кніжная гравюра XVI—XVI11 стст. Мн., 1984. А.П.Грыцкееіч. СЛЎЦКАЯ КАНФЕДЭРАЦЫЯ 1767. саюз пратэстанцкай (кальвінісцкай і лютэранскай) і правасл. шляхты ВКЛ, арганізаваны для ўраўнавання яе ў паліт. правах з каталіцкай шляхтай. Фактычна арганізавана Рас. імпсрыяй для ўмяшання ва ўнугр. справы Рэчы Паспалітай. Абвешчана ў сак. 1767 у Слуцку, дзе была абрана яе рада з 33 чал. (амаль усе пратэстанты), у т.л. правасл. магілёўскі епіскап Георгій Каніскі. і маршалак — ген.маёр Я.Грабоўскі (кальвініст). Акт С.к. падпісалі 248 чал. Канфедэрацыю ўзяла пад сваю «імператарскую пратэкныю» Кацярына II. Канфедэраты разам з часцямі рас. арміі рушылі на Мінск. Вільню. Варшаву. Надзвычайны сойм у Варшаве ў 1767— 68 зацвердзіў «вечны трактат» з Расіяй, абвясціў правасл. і пратэстанцкай шляхце роўныя правы з каталіцкай шляхтай.
А.П.Грыцкевіч.
СЛЎЦКАЯ КАПЭЛА РАДЗІВІЛА. прыдворны аркестр князя Г Ф.Радзівіла. 1снавала ў 1746—60 у г. Слуцк Мінскай вобл. Іграла на балях, маскарадах, сямейных святах, паляваннях, з 1751 суправаджала паказы Слуцкага тэатра Радзівіла. Складалася пераважна з замежных музыкантаў. Капельмайстры А.Ваплер, Ф.Вітман, Т.Гартвіг; выканаўцы Т.Путс (басіст), Ю.Кагуг (лютніст), Наверт і Гогенбрукнер (арфісты), Ф.Шперлінг і Ліст (трубачы), Горак (валтарніст), Паўтснер (арганіст), Гартвіг, Я.Мартэнс і інш. Капэла выступала ў рэзідэнцыях Радзівіла ў Слуцку і Белай (БялаПадляска, Польшча) і паза іх межамі. Сучаснікі адзначалі высокі прафес. ўзровень капэлы. Пасля смерці Радзівіла капельмайстры і некат. музыканты пераведзены ў Нясвіж, дзе працавалі ў Нясвіжскай музычнай школе і Нясвіжскай капэле Радзівілаў.
Літ:. Дадномова О.В. Музыкальная культура городов Беларусв в XVIII в. Мн., 1992. С. 29; гл. таксама да арт Слуцкая музычпая школа. В.У.Дадзіёмава.
30 СЛУЦКАЯ
СЛЎЦКАЯ МАНУФАКТЎРА ШАЎКОВЫХ ПАЯСбЎ, С л у ц к а я п е р с і я р н я. Дзейнічала ў 1740—1844 у г. Слуцк Мінскай вобл. У 1760я г. да яе далучана Нясвіжская персіярня, што існавала з 1740х г. у прыгарадзе Нясвіжа Альба. На мануфактуру быў запрошаны з г. Станіслава (цяпер ІванаФранкоўск, Украіна) майстар Я.Маджарскі (гл. ў арт. Маджарскія) Напачатку тут працавалі тур. майстры, потым падрыхтаваны бел. майстры ручнога шаўкаткацтва М.Баранцэвіч, І.Барсук, Я.Гадоўскі, Капчыла, Лойка, Т.Хаецкі і інш. У 1793 працавала 60 майстроў, было 28 станкоў. Выраблялі слуцкія паясы, а таксама шаўковыя пакрывалы і махры, залатыя і сярэбраныя галуны, падвязкі, стужкі, габелены, дываны. 3 пач. 19 ст. выпускала пераважна тканіны для літургічнага ўжытку.
Літ:. Карпачоў Я.М. Узнікненне і развіццё Слуцкай вотчыннай мануфактуры шаўковых паясоў // Весці АН БССР, Сер. грамад. навук. 1982. № 3. Дз.С.Трызна. СЛЎЦКАЯ МІХАЙЛАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства 18— 19 ст. у г. Слуцк Мінскай вобл. Пабудавана ў традыцях нар. дойлідства з элементамі стыляў барока і позняга класі
Слуцкая Міхайлаўская ііарква
цызму. Напачатку існавала як Канстанцінаўская царква ў Старым горадзе, у канцы 18 ст. перанесена ў прадмесце Востраў і пабудавана на месцы разабранай у 1795 Міхайлаўскай царквы. У 1812 разрабавана франц. войскамі. Першапачаткова храм 2зрубны, складаўся з асн. аб’ёму і апсіды, у канцы 19 ст. з захаду да асн. аб’ёму прыбудавана вежазваніца. Царква яруснай кампазіцыі. Асн. прамавугольны ў плане 3светлавы аб’ём і апсіда апяразаны па перыметры 2 глухімі прамавугольнымі ў плане галерэямі. Асн. аб’ё.м завершаны
васьмерыком на чацверыку на заломах і ветразях, над апсідай — чацверыковы верх. Над вярхамі складанай формы купалы з цыбулепадобнымі купалкамі на глухіх васьмерыках. 3ярусная вежазваніца завершана шлемападобным купалам са шпілем. 3 1990х г. сабор.
Ю.А.Якімовіч.
СЛЎЦКАЯ МУЗЫЧНАЯ ШКбЛА 1снавала ў 1746—60 у г. Слуйк Мінскай вобл. (паводле ўскосных звестак). Рыхтавала музыкантаў для Слуцкай капэлы Радзівіла. Сярод навучэнцаў — гар. і вясковыя жыхары, сярод выкладчыкаў — Ф.Вітман. «прыдворны капельмайстар для навучання прыгонных капелістаў» (кантракт 1756), магчыма. і інш. выканаўцы капэлы.
Літ.: Грнцкеввч А.П. Древннй город на Случн. Мн.. 1985. С. 120; Miller A. Teatr Polski i muzyka na Litwie... Wilno, 1936. S. 38. В.У.Дадзіёмава. СЛЎЦКІ Барыс Абрамавіч (7.5.1919. г. Славянск Данецкай вобл., Украіна — 22.2.1986), рускі паэт СкончыўЛіт. інт імя М.Горкага ў Маскве (1941). Друкаваўся з 1941 Першая паэт. кніга — «Памяць» (1957). Ў збках вершаў «Час» (1959), «Сёння і ўчора» (1961), «Сучасныя гісторыі» (1969), «Дабрыня дня» (1973), «Няскончаныя спрэчкі» (1978), «Тэрміны» (1984), «Пытанні да сябе» (апубл. 1988) і інш. тэмы Вял. Айч. вайны, паўсядзённага жыцця. Вершы С. ад.метныя грамадзянскасцю. размоўнай інтанацыяй, дэманстратыўнай празаічнасню мовы, шчырасцю. Аўтар перакладаў з польскай мовы, літ.крытычных артыкулаў і рэцэнзій. Асобныя вершы С. на бел. мову пераклаў Н.Гілевіч.
Тв.: Собр. соч. Т. I—3. М., 1991; Різбранное, 1944—1977. М.. 1980; Стнхп разных лет: Різ ненманного. М.. 1988; Я нсторпю нзлагаю... М.. 1990.
СЛЎЦКІ ЕЗУІЦКІ КАЛЕПУМ. установа ордэна езуітаў у Слуцку ў 1689— 1773. У 1689—1704'місія, у 1704—15 рэзідэнцыя, у 1715—73 калегіум. У 1692 віцебскі падчашы Ян Слонскі і яго жонка Кацярына адпісалі езуітам двор у Слуцку і 2 вёскі. Першыя драўляныя будынкі місіі і рэзідэнцыі месціліся ў гар. раёне Падвалле. У 1715 у раёне Зарэчча пабудаваны драўляныя корпус калегіума і касцёл св. Тройцы — 8гранны ў плане храм з купалам у цэнтры і 4 вежамі па вуглах; стары корпус рэзідэнйыі ў Падваллі перароблены ў канвікт (інтэрнат). У 1698 тут адкрыта школа граматыкі, у 1702 — паэтыкі, у 1704 — рыторыкі. Пры калегіуме існавалі муз. бурса (з 1713) і аптэка (з 1762). У бйы меліся каштоўныя старадрукі і рукапісы, пасля скасавання калегіума з яго бкі 2200 тамоў перададзены ў бку Віленскага унта. У 1773 калегіум скасаваны. У 1804 касцёл і ўсе пабудовы калегіума знішчаны пажарам.
СЛЎЦКІ ІЛЫНСКІ МАНАСТЫР. праваслаўны манастыр у г. Слуцк Мінскай вобл. ў 16—19 ст. Размяшчаўся ў Старым горадзе на вул. Віленскай перад Віленскай брамай. Дакладная дата засна
вання невядома. Упершыню згадваецца ў 1515. Царк. гісторыкі лічаць. што да 1611 манастыр быў мужчынскі, потым пераўтвораны ў жаночы. У 19 ст. манастырскі комплекс уключаў халодную саборную царкву Уваходу Ісуса Хрыста ў Іерусалім, йёплую царкву св. Іаана Златавуста, званіцу над гал. уязной брамай, манастырскі корпус з 13 келлямі. дамок для ігуменні, гасп. пабудовы. Усе будынкі былі драўляныя. Паводле рашэння сінода ў 1854 манастыр закрыты, a яго маёмасйь перададзена Пінскаму Варварынскаму манастыру. У 1856 будынак цёплай царквы перанесены на Замкавую гару ў Слуцку, а Саборная царква ў 1861 перавезена ў в. Заўшыцы Слуцкага пав. (абедзве не захаваліся), дамок ігуменні і манастырскі жылы корпус перададзены гар. сабору.
н'і.Пятровіч
СЛЎЦКІ КАНСІІРВАВЫ ЗАВОД Засн. ў 1930 у г. Слунк як плодаагароднінны зд. 3 1933 плодавінзавод. У Вял. Айч. вайну разбураны. Адноўлены ў 1945. У 1953—64 — сокавы зд. У 1959—63 рэканструяваны і расшыраны: пабудаваны кансервавы цэх, халадзільнік. агароднінасховішча. 3 1964 кансервавы зд. У 1965 далучаны Покрашаўскі воцатны зд, у 1972 — Слуцкі сокавы зд, у 1976 — Старадарожскі райхарчкамбінат. Пазней Покрашаўскае і Старадарожскае прадпрыемствы адышлі ад С.к.з. У 1990х г. пабудаваны 2 склады для сыравіны і тары. Асн. прадукцыя (2002): агароднінныя і фруктовыя кансервы. віно, гарчыца. кандытарскія вырабы.
СЛЎЦКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР БЕРНАРДЗІНЦАЎ. помнік архітэктуры позняга барока ў г. Слуцк Мінскай вобл. Пабудаваны ў 1793 з цэглы на месцы б. драўляных будынкаў (пастаўлены ў 1671, рэканструяваны ў 1734). Касцёл — 1нефавы прамавугольны ў плане бязвежавы храм, накрыты 2схільным дахам (не захаваўся). Гал. фасад сім. па кампазіцыі, завершаны фігурным франтонам з валютамі, сцены раскрапаваны пілястрамі. якія чаргуюцйа з лучковымі аконнымі праёмамі. Да касцёла прыбудаваны 1павярховы Ппадобны ў плане будынак кляштара. накрыты вальмавым дахам. Вуглы будынка апрацаваны лапаткамі. В.Р.Кукуня.
СЛЎЦКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ Засн. ў кастр. 1952 у г. Слуцк. Пл. экспазіцыі 280 м . 5 залаў, бка, 22,5 тыс. адзінак асн. фонду (2002). Сярод экспанатаў стараж. прылады працы, жан. ўпрыгожанні з гарадзішча /вань, касцяныя і драўляныя шахматныя фігуры, каменныя і бурштынавыя крыжыкі 12 ст., керамічны посуд, скураны абутак з гарадзішча стараж. Слуцка, кафля 17 ст. з выявай герба Слуцка, фрагменты слуцкіх паясоў, вырабы з урэцкага шкла, габелены «Паляванне на дзіка» (18 ст.). «На водную прагулку» (19 ст.), старадрукі 18 ст., дакументы і матэрыялы пра вайну 1812, паўстанне 1863—64, рэв. рух 19 — пач. 20 ст., Слуцкае паўстанне
СЛУЦКІ 31
1920, падзеі часоў грамадз. вайны, партыз. рух і падполле ў Вял. Айч. вайну, ыуцкі лагер смерці. У калекцыях музея творы бел. прафесійных і самадзейных мясц. мастакоў. вырабы мясц. майстроў ткацтва, вышыўкі, лозапляцення, разьбы па дрэве, рогу і інш. Музей выпускае брашуры і буклеты па гісторыі Случчыны, пра помнікі архітэктуры, слуцкія паясы і інш. 3 2001 працуе філіял «Побыт сялян. 19 — пач. 20 ст.».