СЛЫХАВЫ АПАРАТ, гукаўзмацняльная прылада, якая выкарыстоўваейца пры паніжэнні слыху. Паляпшае слых і мову хворых, найб. эфектыўны пры хваробах з пашкоджаннем гукаправоднага апарата вуха (напр., отасклероз). Складаецца з мікрафона, узмацняльніка і тэлефона. Пераўтварае эл. сігналы ў гукавыя. У С.а. выкарыстоўваюцца паўправадніковыя прылады, інтэгральныя схемы і інш., што забяспечвае значнае ўзмацненне гуку, памяншае габарыты і масу апарата. СЛЫХАВЫЯ КрСТАЧКІ. касцявая гукаправодная сістэма сярэдняга вуха пазваночных жывёл і чалавека. Гл. ў арт. Вуха, Барабанная перапонка, Барабанная поласць. СЛЫХУ ОРГАНЫ, органы пачуццяў чалавека і жывёл, якія ўспрымаюць гукавыя раздражненні (гл. Слых). У чалавека і пазваночных жывёл размешчаны ва ўнутр. вуху (гл. Вуха) разам з органам раўнавагі (гл. Вестыбулярны апарат). У беспазваночных, ніжэйшых хордавых і рыб С.о. ўспрымаюць і гукавыя і вібрацыйныя (мех.) ваганні. С.о. беспазваночных развіты толькі ў насякомых (перапонкі на канечнасцях). СЛЮДЫ, група пародаўтваральных мінералаў падкласа слаістых сілікатаў. Хім. састаў зменлівы, агульная формула XY23 Z(al)o2 Z