Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Беларусы ў Смаленскай в о б л а с ц і. Тэр. сучаснай С.в. з часоў сярэдневякоўя з’яўляецца натуральнай часткай бел.рас. этнічнага і культ. памежжа. Тут у 7—11 ст. жылі адны з продкаў беларусаў — смаленскія крывічы, якія ўтварылі Смаленскае княства. Некалькі стагоддзяў за смаленскія землі змагаліся Маск. дзяржава (Расія) і ВКЛ, якое з 1569 разам з Польшчай утварала Рэч Паспалітую (гл. Паходы Вітаўта на Смаленск 1395—1404, Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вямкім княствам Літоўскім 1512—22, Вайна Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—IS, Вайна Расіі з Рэччу Пм najBmau 1632—34, Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67); у 1404—1514 рэгіён уваходзіў у склад ВКЛ, у 1618— 67 — Рэчы Паспалітай. Пасля далучэння да Расіі тут існавала Смаленская губерня. большасць насельнійтва якой складалі беларусы; у зах. Смаленшчыне, верагодна, напісана бел. ананімная паэ
ма «Энеіба навыварат». Але колькасць беларусаў у выніку этн. асіміляйыі паступова скарацілася. Уздым грамадскай і нац.культ. актыўнасці мясц. беларусаў прыпаў на пач. 20 ст. Прадстаўнікі беларусаў Смаленшчыны ўдзельнічалі ў працы Усебеларускага з'езда 1917. У 1922—23 і 1925—27 дзейнічала Беларуская секцыя пры Смаленскім губернскім аддзеле народнаіі асветы, якая супрацоўнічала з Бел. студэнцкім зямляцтвам у Смаленску (існавала ў 1924—29? пры Смаленскім унце). Са Смаленшчыны паходзілі гісторык УКіркор. дзеячы бел. культуры У.Ружпнноў і М ШчаноўКуліковіч. У 1920 — пач. 1930х г. у зах. раёнах вобласці дзейнічалі бел. школы, чырв. куткі, хатычытальні і інш. У канцы 1930х г. бел. даследчыцкая і культ.асв. дзейнасць у С.в. згорнута. У вобласці жыве 29 тыс. беларусаў (2000); бел. тэматыку вывучаюць М.М.Ількевіч, А.У.Корсак, Г.А.Ластоўскі і інш.
Літ:. Жнвопнсная Россня: ...Лнтовское н Белорусское Полесье. 2 мзд. Мн.. 1994 [рэпр. выд.: СПб.. 1882]; Судьбы нацнональных меньшннств на Смоленшмне, 1918—1938 гг. Смоленск. 1994; Корсак А.У. Беларускія школы на Смаленшчыне // Бел. гіст. часоп. 1998. № 3; Я го ж. Культурная работа сярод нацыянальных меншасцей Смаленшчыны ў першае двайцацігоддзе савейкай улады // Весці Hau. AH Беларусі. Cep. гуманіт. навук. 2000. № 3.
УЯ.Каіаткоў (беларусы ў Смаленскай вобласйі).
СМАЛЕНСКАЯ ГУБЕРНЯ адм.тэр. адзінка ў Рас. імперыі і РСФСР у 1708—1929. Цэнтр — г. Смаленск. Смаленская зямля (гл. Смаленскае княства) далучана да Расіі ў выніку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. У 1686 утворана Смаленскае ваяводства, у 1708 — С.г.; у 1719 скасавана, з часткі яе ўгворана Смаленская правінйыя Рыжскай губ. У 1726 С.г. адноўлена, падзялялася на паветы: Вяземскі, Гжанкі, Дарагабужскі, Ельнінскі, Касплянскі, Краснінскі. Парэцкі. Рослаўскі, Рупасоўскі, Смаленскі і Сычоўскі. У 1776 перайменавана ў Смаленскае намесніцтва. У 1796 С.г. адноўлена, падзялялася на 9 паветаў: Бельскі, Вяземскі, Гжацкі, Дарагабужскі. Парэцкі, Рослаўскі, Смаленскі, Сычоўскі, Юхнаўскі. У 1897 у С.г. насельніцтва 1 551 068 чал., пл. 49 212.2 кв. вярсты. 3 1918 С.г. ў складзе БССР (акрамя Вяземскага, Гжайкага, Сычоўскага і Юхнаўскага пав ). Паводле пастаноў НКУС РСФСР ад 11.7.1919 да С.г. далучаны Мсціслаўскі пав. Гомельскай губ., ад 26.9.1919 — 4 воласці (Любавіцкая, Мікулінская, Руднянская і Хлыстоўская) Аршанскага пав. Віцебскай губ., паводле пастановы ВНВК ад 27.7.1922 — Горацкі пав. Гомельскай губ. (акрамя Нічыпаравіцкай вол.). Паводле пастановы ЦВК СССР ад 7.3.1924 Горацкі і Мсціслаўскі пав. вернуты ў склад БССР. У 1929 С.г. скасавана ў сувязі з раянаваннем і ўтварэннем Зах. вобласці.
44 СМАЛЕНСКАЯ
СМАЛЁНСКАЯ ХРбніКА. бел. гіст,літ. твор. Напісаны ў канцы 1430х г. у г. Смаленск у асяроддзі таго правасл. духавенства, дзе ўзнікла «Пахвала Вітаўту» і складаўся Беларускалітоўскі летапіс 1446. Змешчана ў розных спісах Бел.літ. летапісу 1446. Храналагічна ахоплівае перыяд 1430—36. Прысвечана апісанню падзей у ВКЛ пасля смерці ў 1430 вял. кн. Вітаўта, барацьбы за велікакняжацкую ўладу паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам Кейстутавічам. Пачынаецца кароткім апавяданнем пра каранацыйны з’езд Вітаўта. Аўтар С.х. — прыхільнік Жыгі.монта Кейстутавіча, брата Вітаўта. Падзеі ў творы выкладзены бегла, падзелавому суха, з выкарыстаннем традыйыйных моўнастылявых форм і сродкаў. У 1440я г. дапоўнена пагадовымі запісамі мясц. і агульнадзярж. характару аб падзеях 1432—46.
В.А. Чамярыцкі. СМАЛЁНСКАЯ ШКбЛА ДбЙЛІДСТВА. школа стараж.рус. культавага дойлідства 12—13 ст. ў г. Смамнск. Да 1180х г. развівалася ў рэчышчы кіеўскай арх.буд. традыцыі. 3 канца 12 ст. пад уплывам Полацкай школы дойлідства набыла новыя рысы і кампазіцыйныя схемы. У адрозненне ад полацкіх смаленскія храмы мелі звонку 2ступеньчатыя пілястры з тонкімі паўкалонкамі, сцены паміж прытворам і малельнай залай адсутнічалі, што ўзмацняла стоўпападобнасць і верт. ўзнёсласць. Яскравы яе ўзор — 1купальная 1апсідная царква Міхаіла Архангела (Свірская; 1191—94, выш. ўнутры 35 м); яе высокі цэнтр. аб’ём мае 3лопасцевае завяршэнне, барабан размешчаны на адмысловым п’едэстале. У ніжняй ч. храма пабудаваны нізкія прытворы. У выніку археал. даследаванняў (1970я г., арх. П.А.Рапапорт) выяўлены рэшткі кампазіцыйна аналагічных храмаў царкве Архангела Міхаіла (сабор Троіцкага манастыра на Клоўйы, цэрквы Пятніцкая, Спаская і інш ). Некат. храмы мелі галерэі (цэрквы на Малой Рачаўйы. 6слуповая на Уваскрэсенскай гары). Па інтэнсіўнасці буд. дзейнасці ў пач. 13 ст. Смаленск займаў гал. месца сярод арх.буд. цэнтраў Русі. Смаленскія майстры пабудавалі цэрквы Спаскую ў Старой Разані, Пятніцы на Таргу ў Ноўгарадзе (1207), на Узнясенскім спуску ў Кіеве. Эпідэмія 1230, ваен. падзеі спынілі развіццё С.ш.д.
Літ.'. Смоленск: [Фотоальбом]. М., 1988. Г.А.Лаўрэцкі.
СМАЛЁНСКІ [Smolensk!; псеўданім Грабенскі (Grabieriski) Уладзіслаў; 6.4.1851, в. ГрабяніцыМалыя Мазавецкага ваяв., Польшча — 7.5.1926], польскі гісторык; прадстаўнік варшаўскай школы гістарыяграфіі ліберальнапатрыят. кірунку. Чл. Польскай АН у Кракаве (1918). Скончыў Варшаўскі унт (1874), у 1919—26 праф. у ім. Даследаваў праблемы йывілізацыйных змен
у 18 ст., паліт. ролю варшаўскага мяшчанства, праблемы ідэалогіі, маралі і звычаяў розных cau. пластоў. У кн. «Гісторыя польскага народа» (т. 1—2, 1897—98) выступаў супраць кансерватызму і ўплыву рэлігіі, найперш каталіцызму. У працы «Гістарычныя школы ў Польшчы» (1886) акрэсліў гал. кірункі развіцця тагачаснай польскай гістарыяграфіі, крытыкаваў погляды кракаўскай школы на гісторыю Польшчы. У працах «Апошні год Вялікага сейма» (1896) і «Таргавіцкая канфедэрацыя» (1903) прааналізаваў грамадскія настроі ў Рэчы Паспалітай у 1791—93. Інш. працы: «Калантаеўская кузня» (1885), «Разумовы пераварот ў Польшчы XVIII ст.» (1891), «Гістарычныя пісьмы» (т. 1—3, 1901). Ю.В.Бажэнаў.
Да арт. Смаленская школа дойлідства Царква Міхаіла Архангела (Свірская). 1191—94
СМАЛЁНСКІ КРЭМЛЬ. помнік абарончага дойлідства 16—17 ст. у г. Смаленск (Расія). Размешчаны ў старой ч. горада на Саборнай гары. Меў стратэг. значэнне на зах рубяжах Расіі. Крапасныя сцены С.к. (1596—1602, дойлід
Смаленскі крэмль
Ф.Конь) — адно з найбуйнейшых рас. ваен.абарончых збудаванняў (даўж. каля 6,5 км, выш. каля 10—12 м, таўшч. да 6 м), завершаны каменнымі баявымі і глухімі зубцамі, мелі 38 прамавугольных, шматгранных і круглых вежаў (захаваліся часткова). Крэпасць была абсталявана байніцамі для шмат’яруснай сістэмы агню; у спалучэнні з рэльефам мясцовасйі з’яўлялася магутным заслонам для непрыяцеля. У яе афармленні выкарыстаны разнастайныя прыёмы, якія ствараюць непаўторны арх. ансамбль. Звонку сцены былі пабелены, на асобных участках пафарбаваны пад цэглу, з тыльнага боку — вял. арачныя нішы. У сярэдзіне паўн. і паўд. сцен Дняпроўская (Фролаўская) і Молахаўская гал. брамы. На тэр. крамля ўзведзены барочны 5купальны Успенскі сабор (1677—79, арх. А.Каралькоў, перабудаваны ў 1732—40 арх. А.Шэдэлем; драўляны іканастас 1730—40, маст. С.Трусіцкі і інш.) са званіцай (1767— 72), белакаменнай саборнай лесвіцай (1766—67, перабудавана ў 1784 арх. М.Сляпнёвым) і агароджай (1767), надбрамны Богаяўленскі сабор (1784, арх. Сляпнёў), будынак кансісторыі (1790, класіцызм). Абарончыя збудаванні С.к. ў стане рэстаўрацыі. Іл. гл. таксама да арт Смаленск. ГА.Лаўрэцкі.
СМАЛЁНСКІ ЛЁТАПІС, помнік стараж.рус. летапісання. Складаўся ў г. Смаленск у 13 — пач. 15 ст. Вядомы па ўрыўках, што зберагліся ў рус. і бел. летапісных зводах 15—16 ст. Прысвечаны пераважна гісторыі Смаленскай зямлі і часткова ВКЛ (звесткі пра паход кн. Альгерда і Святаслава Смаленскага на Маскву ў 1370, пра бітву літ. і смаленскіх князёў пад Мсціславам у 1386, бітву кн Вітаўта з татарамі на р. Ворскла ў 1399, пра вяртанне ў Смаленск кн. Юрыя Святаславіча, яго смерць у 1407 і інш.). Падзеі ў С.л. асветлены з мясц. пазіцый. Яго аўтары — патрыёты і выразнікі інтарэсаў смаленскіх феадалаў. Твор прасякнуты ідэяй сцвярджэння паліт. самастойнасці Смаленскага княства, у асобных месцах мае антылітоў
СМАЛЁЎКІ 45
скую накіраванасць. Усяго вядома каля 70 гіст. запісаў канца 13 — пач. 15 ст., звязаных са Смаленскам, аднак некаторыя з іх не смаленскага паходжання, a ўзніклі ў Маскве або Ноўгарадзе. С.л. складзены ў традыцыйнай форме як збор дзелавых пагадовых запісаў і гіст. апавяданняў, размешчаных у храналагічнай паслядоўнасці. Адна з крыніц рус. летапісаў 15 ст., у прыватнасці Троіцкага летапісу (звод Кіпрыяна 1408), і праз іх Беларускалітоўскага летапісу 1446. Мясй. смаленскае летапісанне заняпала ў пач. 15 ст. ў сувязі з канчатковай стратай Смаленскім княствам паліт. незалежнасці (у 1404 увайшло ў ВКЛ). У 2й чвэрці І5 ст. ў Смаленску вяліся гіст. запісы і ўзнік шэраг летапісных твораў (2я частка «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх», Смаленская хроніка і інш.), аднак гэта помнікі не смаленскага, а агульнадзярж. бел.літ. летапісання. В.А. Чамярыцкі. СМАЛЁНСКІ ПСАЛТЫР, бел. рукапісны помнік канца 14 ст. Паходзінь з Успенскага манастыра (цяпер в. Пустынкі Мсціслаўскага рна Магілёўскай вобл.). Зроблены на пергаменце Лукой Смаляніным (Смаленцам) у 1395 па заказе манаха Аляксея. Уключае псалтыр «з Наследаваннем», Евангелле ад Іаана і ўрыўкі з апостала, некалькі запісаў, выкананых тайнапісам. Аздоба складаецца з 3 мініяцюр, 22 заставак, 150 ініцыялаў з мудрагелістым плеценым арнаментам, выявамі людзей, жывёл і пачвар, а таксама сімвалічнага малюнка (леў з арлінымі крыламі, заяц, мядзведзь, крылаты барс, пачвара з чалавечай галавой паміж рагоў). Перапісчык (ён жа і афарміцель) выкарыстоўваў сінюю, зялёную, чырвоную фарбы, золата. У 1657 рукапіс паводле загаду патрыярха Нікана вывезены ў манастыр на вве Кій Анежскай губы Белага мора, адсюль другая яго назва — «Анежскі псалтыр». Зберагаецца ў Гіст. музеі ў Маскве.