Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
40 СМАЛЕНСК
чыгунак і аўтадарог. Важны трансп. цэнтр на шляхах з Расіі ў Беларусь і Зах. Еўропу. Прамсць: маш.буд. (ВА «Аналітпрыбор» і «Іскра», НВА «Тэхнапрыбор», зды авіяц., «Вымяральнік», аўтаагрэгатны, сродкаў аўтаматыкі, гандл. абсталявання, халадзільнікаў, электралямпавы), лёгкая (ільнокамбінат, трыкатажная, панчошная, абутковая фкі і інш.), харч. (мясакамбінат, лікёрагарэлачны, піваварны зды, 2 малаказаводы, макаронная фка), буд. матэрыялаў. Мэблевы камбінат. 7 ВНУ. Планетарый.
Вядомы з 863. Узнік як цэнтр слав. племя крывічоў на стараж. гандл. шляху «з варагдў у грэкі». 3 882 у складзе Кіеўскай дзяржавы. 3 1й пал. 12 ст. адм. і культ. цэнтр Смаленскага княства, меў сваю епіскапскую кафедру. У 2й пал. 12 ст. абвастрылася саперніцтва С. з Полацкам. У 1229 разам з Полацкам і Віцебскам заключыў гадл. і паліт. пагадненне з Рыгай (гл. Дагавор 1229). У 1404—1514 у складзе ВКЛ. Важны цэнтр бел. летапісання, тут створаны Слшенскі летапіс, «Смаленскія граматы ХШ—XIV стст.», Смаленская хроніка, Беларускалітоўскі летапіс 1446. Смаленскі полк удзельнічаў у Грунвальдскай бітве /410. У 15—17 ст. цэнтр Смаленскага ваяводства. Адбылося Смаленскае паўстанне 1440. 3 1514 у складзе Рус. дзяржавы. У 1596—1602 узведзена каменная крапасная сцяна. У 1611 заняты войскамі Рэчы Паспалітай. Паводле Дэулінскага перамір'я 1618 адышоў да Рэчы Паспалітай. У 1654 узяты рус. войскамі. Паводле Андросаўскага перамір’я 1667 пакінуты ў складзе Расіі. У 1708 утворана Смаленская губерня. У 1719—26 цэнтр Смаленскай прав. Рыжскай губ., у 1776—96 — Смаленскага намесніцтва. У вайну 1812 каля С. адбылася Смаленская бітва 1812. Будаўніцтва у 2й пал. 19 ст. РыжскаАрлоўскай (1868), МаскоўскаБрэсцкай (1870) і РазанаУральскай (1899) чыгунак садзейнічала эканам. развіццю горада. У 1918 цэнтр Заходняй камуны. У С. ў 1918 дзейнічаў Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах), 30—31.12.1918 у С. адбыўся Першы з’езд КП(б)Б. які абвясціў утварэнне БССР, у
1918—39 знаходзіўся акр. ваен. камісарыят Беларускай ваен. акругі. У 1920 у С. выдавалася газ. «Савецкая Беларусь». У 1922—23 і 1925—27 дзейнічала Беларуская секцыя пры Смаленскім губернскім аддзеле нар. асветы, якая супрацоўнічала з Бел. студэнцкім зямляцтвам у С. (існавала ў 1924—29 пры Смаленскім унце). У С. ў розны час жылі і працавалі бел. пісьменнікі М.І.Гарэцкі. Я.Купала, вучоныя У.М.Дабравольскі, А.М.Ляўданскі, І.М.Хозераў і інш. 3 1929 цэнтр Заходняй, з 1937 — Смаленскай вобл. У Вял. Айч. вайну пасля Смаленскаіі бітвы 1941 захоплены ням.фаш. войскамі. Вызвалены ў выніку Смаленскай аперацыі 1943. У 1985 С. прысвоена ганаровае званне «Горадгерой».
На левым беразе Дняпра знаходзіцца старая ч. горада — Смаленскі крэмль з Успенскім саборам (17 ст.). Пасля вайны 1812 С. развіваўся паводле плана (1818), які спалучаў прамавугольную планіроўку цэнтра з сістэмай радыяльных вуліц стараж. ч. горада. Сярод арх. помнікаў: цэрквы Пятра і Паўла на Гарадзянцы (1146, перабудавана ў 1753—57, рэстаўрыравана ў 1962—63; побач — палаты уніяцкага епіскапа, 1632), Іаана Багаслова на Варажках (12 ст., перабудавана ў 18 ст.), Міхаіла Архангела (Свірская, 1191—94), Узнясенская (1694—98, арх. Г.Вахрамееў, паводле чарцяжоў Пятра I; паўн. прыдзел — 1764, арх. М.Ф.Казакоў); ансамбль Троіцкага манастыра з саборам (1738—40, арх. І.Калінік) і званіцай (1770я г.); барочны Праабражэнскі сабор Аўраміева манастыра (1755); будынак б. дваранскага сходу (1825, арх. А.Мельнікаў, класіцызм) і інш. Помнікі 12—13 ст. маюць рысы Полацкай школы дойлідства і Смаленскаіі школы дойлідства. У С. гіст. і арх.маст. музейзапаведнік, музей скульптуры імя С.Канёнкава, маст. галерэя (калекцыя абразоў 14—16 ст., рус. і зах.еўрап. мастайтва), музеі Вял. Айч. вайны, смаленскага лёну. Манументы Айч. вайны 1812 (1842, 1912); помнікі: М.Глінку (1885, скульпт. А.Бок, ажурная рашотка з нотнымі знакамі па творах Глінкі, паводле праекта І.Багамолава), М.Мікешыну (1990). Ф.Каню (1991). Тры: драмы, лялек; філармонія.
Літ:. Смоленск: Крат. энцмкл. Смоленск, 1994; Смоленск м Гнездово (К нсторнн древнерус. города). М., 1991; Раппопорт П.А., Смнрнова А.Т. Архнтектурные достопрнмечательностн Смоленска. М., 1976; Ннкерова О.В. Смоленск. Смоленск, 2000.
«СМАЛЁНСК». рачны манітор Пінскай ваеннай флатыліі, які вызначыўся ў абарончых баях на тэр. Беларусі і Украіны ў пач. Вял. Айч. вайны. ГІабудаваны ў 1925—26 у г. Кракаў (Польшча). Да 24.10.1939 наз. «Кракаў» і ўваходзіў у склад Пінскай флатыліі BMC Польшчы. У вер. 1939 у час паходу Чырв. Арміі ў Зах. Беларусь затоплены польскім экіпажам у Каралеўскім (ДняпроўскаБугскім) канале. Падняты, адрамантаваны, пераўзброены і ўключаны ў Дняпроўскую ваенную флатылію пад назвай «С.»; з чэрв. 1940 у Пінскай ваен. флатыліі. Меў на ўзбраенні 4 гарматы і 3 кулямёты, экіпаж — 36 чал. 3 ліп. 1941 вёў баі на Бярэзіне (найб. вызначыўся экіпаж у ноч на 26.7.1941 каля г.п. Парычы Гомельскай вобл., дзе амаль на суткі затрымаў пераправу ням.фаш. войск), з вер. вёў баі на Дняпры (Кіеўскі напрамак) і Дзясне (раён Чарнігава). У сувязі з немагчымасцю прарвацца ў Кіеў узарваны экіпажам 15.9.1941.
Літ:. Павловяч Р.К. Речные военные флотмлнв в Беларусн (1940—1951 гг.). Мн., 2001. Р.К.Паўловіч.
СМАЛЁНСКАЕ ВАЯВбДСТВА, адм,тэр. адзінка ВКЛ у 15—17 ст. Цэнтр — г. Смамнск. Утворана ў 1404 вял. кн. ВКЛ Вітаўтам замест Смаленскага княства. У ходзе вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1512— 22 С.в. занята ў 1514 маскоўскім войскам, створаны Смаленскі павет. У час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609— 18, калі Смаленшчына была занята войскамі Рэчы Паспалітай, сойм у 1613 аднавіў С.в. ў складзе ВКЛ. што прызнала і Расія ў Дэулінскім перамір'і 1618. С.в. падзялялася на Смаленскі і Старадубскі паветы. У 1638 са Смаленскага пав. перададзены ў Полацкае ваяв. Невельская, Себежская і Краснагорская воласці. У выніку Палянаўскага міру 1634, якім скончылася вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34. у 1634—45 са
Смаленск Успенскі сабор (злева), Манумент Айчыннай вайны 1812.
Смаленск. Царква Пятра і Паўла на Гарадзянцы.
СМАЛЕНСКАЯ
41
Рачны манітор «Смаленск».
складу С.в. вылучаны і перададзены Расіі Сярпейская і Трубчэўская воласці. У С.в. насаджалася шляхецкае землеўладанне на ленным праве. У 1633 атрымаў у лен Невельскую і Себежскую вол. К.Радзівм. 9 гарадоў С.в. ў 1611—26 атрымалі магдэбургскае права, у Смаленску створаны 4 рамесныя цэхі. У 1654 у ходзе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 С.в. занята рас. войскамі. Паводле Андросаўскага перамір'я 1667 Смаленшчына засталася ў складзе Расіі, аднак паводле «Вечнага міру» 1686 у склад ВКЛ вернуты Н.евельская і Себежская воласці.
СМАЛЁНСКАЕ КНЯСТВА. феадальная дзяржава ў 12—15 ст. Нэнтр — г. Смаленск. Займала тэр. сучасных Смаленскай. часткі Маскоўскай, Калужскай, Цвярской, Бранскай абл. Расіі, усх. раёнаў Магілёўскай і Віцебскай абл. Беларусі. Паліт. адасабленне Смаленска пачалося ў 11 ст., але да пач. 12 ст. ён заставаўся кіеўскай воласцю. Самастойным С.к. стала пры Расціславе Мсціславічу [1125—59], пры якім дасягнула найб. памераў. На тэр. сучаснай Беларусі былі размешчаны гарады С.к. Орша, Копысь, Мсціслаў, Лучын, Прупой (Слаўгарад), Крэчут (Крычаў), воласці Басея. Вітрына, Мірачыны; у 2й пал. 12 — 1й пал. 13 ст. пад кантролем Смаленска часта знаходзіліся Віцебск і Друцк. Пры Расціславе Мсціславічу пачалося драбленне С.к. на ўдзелы. У 12 ст. вылучыліся Васілеў, Красн. Мсціслаў, у 13 ст. — Таропец. Вязьма, Мажайск. У пач. 14 ст. Смаленск канчаткова страціў кантроль над Віцебскам, але ў сферу яго ўплыву трапіў Бранск. У пач. 14 ст. ад С.к. адышлі да ВКЛ землі Падняпроўя, басейн Проні і верхняе Паволжа. Пры кн. Іване Аляксандравічу [1313—58| Смаленск трывала трапіў пад уплыў ВКЛ. Кн Святаслаў Іванавіч [1358—86] імкнуўся да захавання незалежнасці С.к., але ў выніку паходаў войск ВКЛ яно страціла значную частку тэрыторыі на Пд і Пн, у т.л. Мсціслаў і Ржэў. Святаслаў Іванавіч загінуў у Мсціыаўскаіі бітве 1386. Апошнія смаленскія князі Юрый Святаславіч [1386—92] і
Глеб Святаславіч |1392—96] знаходзіліся пад уплывам ВКЛ. Скарыстаўшы міжусобіцу паміж Глебам і Юрыем, вял. князь ВКЛ Вітаўт у 1396 захапіў Смаленск і пасадзіў там сваіх намеснікаў. Юрый Святаславіч з дапамогай разанскага князя ў 1401 вярнуў Смаленск. Вітаўт спрабаваў заняць горад у 1401, 1402 і 1403; у 1403 ён захапіў Мажайск, і Смаленск апынуўся ў акружэнні зямель ВКЛ. Скарыстаўшы нейтралітэт Масквы і смерць разанскага князя ў 1404. Вітаўт вярнуў Смаленск. С.к. ліквідавана і на яго аснове створана Смаленскае ваяводства. АА.Мяне.іьскі
СМАЛЕНСКАЕ ПАЎСТАННЕ 1440 выступленне жыхароў Смаленска супраць улады ВКЛ і за аднаўленне самастойнага Смаіенскага княства. Пачалося вясной 1440, калі смаленскі ваявода А.Саковіч пачаў прыводзійь смалян да прысягі на вернасць новаму вял. кн. ВКЛ Казіміру IV Ягелончыку. У горадзе актывізавалася групоўка баяр і «чорных людзей», якая абапіралася на падтрымку ўшчэмленых у паліт. правах правасл. феадалаў усх. рэгіёнаў ВКЛ. Карыстаючыся тым, што значная частка папралітоўску настроеных баяр выехала ў Вільню на выбранне новага вял. князя, частка жыхароў горада ўзняла паўстанне. Пасля перамогі над паўстанцамі Саковіч выехаў з горада, але смаляне не скарыліся і запрасілі да сябе ваяводам дарагабужскага кн. Андрэя Дзмітрыевіча, а потым «к собе оспадарем» мсціслаўскага кн. Юрыя Лугвенавіча (гл. ў арт. Мсціслаўскія). Ен вырашыў не падначальвацца Казіміру, арыштаваў у Смаленску баяр, што ездзілі да Казіміра, канфіскаваў іх маёмасць і раздаў яе сваім прыхільнікам. Як і ў 1432 (гл. Свідрыгашы паўстанне 1432—39), ВКЛ зноў апынулася на мяжы расколу на 2 дзяржавы. Казімір вырашыў задушыць мяцеж. Але пасланыя ім войскі прастаялі пад Смаленскам 3 тыдні, не наважыліся на штурм і вярнуліся назад. У ліст. 1440 сам Казімір з войскам пайшоў на Смаленск. Юрый. не маючы дастаткова сіл, уцёк у Маскву, а адтуль у Вял. Ноўгарад. А.А.Мяцемскі.
СМАЛЁНСКАЕ ЎЗВЫШША Знаходзіцца пераважна ў Смаленскай вобл. Расіі, займае невялікую тэр. у Дубровенскім і Аршанскім рнах Віцебскай вобл. Беларусі. Працягваецца ад г. Орша на правым беразе р. Дняпро да вярхоўяў рэк Вора і Масква на У. Выш. да 319 м (на ПдЗ ад г. Вязьма). Яе аснова на крайнім 3 складзена гал. ч. з даламітаў і вапнякоў дэвону, на У ад г. Смаленск — вапнякоў, глін, мергеляў карбону. Пераважае марэннаэразійны рэльеф; на ПнЗ раён узгорыстаградавага рэльефу. Пакрыта шыракалістаяловымі і яловашыракалістымі лясамі. Глебы сугліністыя, пераважна дзярновасярэднепадзолістыя. Значныя плошчы пад ворывам і лугамі.