• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    СМАЛЁНСКАМАСКОЎСКАЕ ЎЗВЫШША, агульная назва Смаленскага ўзвышша (пераважна на тэр. Смаленскай вобл.) і Маскоўскага ўзвышша (на тэр. Маскоўскай і Ўладзімірскай абл.).
    СМАЛЁНСКАЯ АПЕРАЦЫЯ 1943, наступальная аперацыя войск Заходняга (каманд. ген.палк., са жн. 1943 ген. арміі 1ВЗ\,.Сак.алоўскі) і левага крыла Калінінскага (ген.палк. КХ.Яроменка) франтоў 7 жн.—2 кастр. ў Вял. Айч. вайну. Мэта аперацыі — разграміць левае крыло ням.фаш. групы армій «Цэнтр» (каманд. ген.фельдмаршал Г.Клюге) і вызваліць Смаленск. Ням.фаш. камандаванне стварыла на гэтым напрамку моцную абарону, сканйэнтравала 44 дывізіі (да 850 тыс. чал., каля 8800 гармат і мінамётаў, каля 500 танкаў і штурмавых гармат, да 700 самалётаў). У складзе Зах. і Калінінскага франтоў налічвалася 1253 тыс. чал., 20 640 гармат і мінамётаў. 1436 танкаў і самаходных артыл. установак, 1100 самалётаў. С.а. ўключала 4 аб’яднаныя агульнай задумай франтавыя аперацыі: СпасДземенскую. ЕльнінскаДарагабужскую, ДухаўшчынскаДзямідаўскую і СмаленскаРослаўскую. 7 жн. з раёна на У ад СпасДземенска перайшла ў наступленне ўдарная групоўка Зах. фронту, за 14 дзён яна прасунулася на 30—40 км, 13 жн. вызваліла СпасДземенск. На Духаўшчынскім напрамку наступленне пачалі войскі Калінінскага фронту. 30 жн. войскі Зах. фронту авалодалі Ельняй, іх правае крыло фарсіравала Дняпро і 1 вер. вызваліла Дарагабуж. У выніку наступлення Зах. і Калінінскага франтоў вызвалены: 16 вер. Ярцава, 21 вср. Дзямідаў, 25 вер. Смаленск і Рослаўль, 28 вер. г. Мсціслаў — райцэнтр Магілёўскай вобл. 2 кастр. С.а. закончылася. Зах. і Калінінскі франты выйшлі на рубеж Рудня, на У ад Краснага, Горак, Дрыбіна, далей па р. Проня і ўступілі ў межы ўсх. раёнаў Беларусі, дзе перайшлі да абароны. У выніку С.а. ад акупантаў поўнасню вызвалены Смаленская і частка Калінінскай абл., некалькі раёнаў Магілёўскай вобл.. усяго вызвалена больш за 7,5 тыс. населеных
    42	СМАЛЕНСКАЯ
    пунктаў. Значную дапамогу сав. войскам у С.а. аказалі партызаны. У ноч на 3 жн. яны нанеслі масіраваныя ўдары па чыг. камунікацыях праціўніка і працягвалі іх увесь жн. і 1ю пал. верасня; 19 вер. пачаўся 2і этап «рэйкавай вайны» (умоўная назва «Канцэрт»), У выніку гэтых аперацый рух па чыг. камунікацыях ням. групы армій «Цэнтр» быў у значнай меры паралізаваны. Агульны аб’ём перавозак скараціўся на 40%.
    У. І.Лемяшонак.
    СМАЛЕНСКАЯ АПЕРАЦЫЯ 7 жніўня2 кастрычніка 1943 г.
    О Навадугіна
    Дзямідаў
    'Духа)
    \Горкі
    Мсціслаў<
    Бытош ।
    МіреГ^ ФР.
    39 А	/
    (^Капырэўшчына ф
    Сафонава
    К ЗАХОДНІ ФРОНТ W .	। ПА г
    Ярцав^!^ 16 3 Дарігабуж
    КАЛІНІНСКІ © ФРОНТ 43» 3n‘J"A
    СМАЛЕНСКАЯ БІТВА 1812. абарончыя баявыя дзеянні рас. войск 16—18 жн. супраць напалеонаўскіх войск у вайну 1812. Гал. сілы праціўніка (больш за 180 тыс. чал.) пасля кароткага адпа
    Да арт Смаленская бітва 1812. Бітва ў Смаленску 18 жніўня 1812 г. Размаляваная гравюра невядомага мастака. 2я пал. 19 ст.
    чынку ў 1й пал. жн. аднавілі наступленне з мэтай авалодаць г. Смаленск і выйсці ў тыл 1й і 2й арміям, якія дзейнічалі ў раёне Рудні і Парэчча. Выкарыстаўшы нерашучасць рас. войск, французы фарсіравалі Дняпро ў раёне Расасна, Ляды і рушылі да Смаленска. 16 жн. рас. войскі адбілі іх атакі. Аднак галоўнакамандуючы М.Ь.БаркмйдэТолі, каб захаваць армію, якая мела менш сіл і сродкаў, чым французы, вырашыў пакінуйь Смаленск і загадаў 2й арміі адыходзіць па Маскоўскай дарозе, а 1й арміі ўтрымліваць горад для забеспячэння адыходу. У ноч на 17 жн. 2я
    ■ ■— Лінія фронту да зыходу
    6 жніўня
    рас. армія пад прыкрыццём 1й арміі пачала адыход на Дарагабуж. Увесь наступны дзень рас. войскі пад агульным камандаваннем ген. Дз.С.Дахтурова адбівалі атакі ворага. У баях за Смаленск
    асабліва вызначыліся палкі (у т.л. Літоўскі ўланскі полк), дывізіі, атрады пад кіраўніцгвам ген. \РУІ.Раеўск(іга. Дз.П.//евяроўскага, \ Ф Паскевіча, П.П.Канаўніцына і інш. У ноч на 18 жн. войскі Дахтурова пераправіліся на правы бераг Дняпра, узарвалі масты, пакінулі горад і выйшлі на Маскоўскую дарогу. Паводле рас. звестак, франц. армія за 2 дні баёў страціла больш за 20 тыс. чал. (па падліках франц. боку гэтыя страты складалі 14 тыс. чал.). Рас. войскі страцілі 10 тыс. чал.
    Літ:. Гл. пры арт. Ваіша 1812.
    СМАЛЕНСКАЯ БІТВА 1941 комплекс абарончых і наступальных дзеянняў сав. войск Заходняга (каманд. Маршал Сав. Саюза С.К. Цімашэнка), Рэзервовага (ген. арміі Г.К.Жукаў), Цэнтральнага (ген.палк. ФА.Кузняцоў, са жн. ген.лейт. М.Р.Яфрэмаў) і Бранскага (ген.лейт. КА.Яроменка) франтоў на зах. напрамку 10 ліп. — 10 вер. ў Вял. Айч. вайну. Мэта С.б. — не дапусціць прарыву ням.фаш. войск да Масквы. У сувязі з неспрыяльным ходам прыгранічных бітваў 1941 Гал. камандаванне з канца чэрв. пачало разгортвайь на рубяжы Зах. Дзвіны і Дняпра ад Краславы да Лоева войскі 2га стратэг. эшалона (22я, 19, 20, 16, 21я арміі), якія ў пач. ліп. ўвайшлі ў склад Зах. фронту. На Смаленскім напрамку група герм. армій «Цэнтр» (2я і 3я танк. групы, 9я і 2я арміі; камандуючы ген.фельдмаршал Ф.Бок) да пач. бітвы пераўзыходзіла войскі Зах. фронту ў людзях, артылерыі і самалётах у 2 разы, у танках у 4 разы. 10.7.1941 яна пачала наступленне ад Себежа на Ідрыцу, ад Дрысы на Невель, з раёна Віцебска на Дзямідаў і Ярцава — у абход Смаленска з Пн, з раёна Магілёва — у абход Смаленска з Пд і на Рослаўль, каб акружыць сав. войскі, авалодаць раёнам Орша—Віцебск— Смаленск і адкрыць шлях на Маскву. Сав. войскі проціпаставілі наступаючым упартую абарону на многіх рубяжах і моцныя контрудары. 13 ліп. войскі 21й арміі (на гал. напрамку 63і стралк. корпус камкора Л.Р. Пятроўскага) фарсіравалі Дняпро, вызвалілі Жлобін, Рагачоў (гл. РагачоўскаЖмбінская аперацыя 1941) і развілі наступленне на Бабруйск. Акружаная ў Магілёве частка сіл 13й арміі разам з апалчэнцамі змагалася да 26 ліп. (гл. Магілёва абарона 1941). Пад Оршай 14 ліп. ўпершыню выкарыстаны рэактыўныя мінамёты («кацюшы»). 21 ліп. контрударам вораг выбіты з Вялікіх Лук. Калі 16 ліп. гітлераўцы захапілі Смаленск. сав. войскі нанеслі ўдары ад Рослаўля, Белага, Ярцава, 16я армія пры падтрымцы 20й арміі да 27 ліп. адкінула іх да Смаленска і авалодала паўн. ускраінай горада. Амаль месяц ішлі цяжкія баі ў раёне Ельні, дзе сав. войскі 24й арміі нанеслі паражэнне 6 герм. пяхотным і танкавай дывізіям. 21я армія, што абараняла Гомель (гл. Гомеля абарона 1941), стрымлівала ворага да 21 жн. Упартыя абарончыя баі вяліся на інш. напрамках. У выніку за 2 месяцы група ням. армій «Цэнтр» прасунулася
    СМАЛЕНСКАЯ	43
    на У ад Дняпра талькі на 170—200 км і вымушана была 30 ліп. прыпыніць наступленне (упершыню за час 2й сусв. вайны ням.фаш. войскі перайшлі да абароны на гал. напрамку). У час С.б. нарадзілася сав. гвардыя, 23 жн. — 2 вер. кав. група ген. Л.М.Даватара ў раёне Белага, Дзямідава, Духаўшчыны зрабіла рэйд па тылах ворага і прычыніла яму вялікія страты. Каля 2 млн. працоўных Беларусі будавалі абарончыя рубяжы па Зах. Дзвіне. Лучосе, Дняпры. Сажы. Насельніцтва змагалася ў нар. апалчэнні, знішчальных батальёнах, атрадах самаабароны. Ha 1 вер. на Беларусі дзейнічала больш за 300 партыз. атрадаў, у якіх было больш за 8 тыс. чал. За гераізм у С.б. званне Героя Сав. Саюза прысвоена Н.П.Бумажкову, ураджэнцам Беларусі Хз.Лізюкову і К Н Осіпаву.
    Літ:. Велмкая Отечественная война Советского Союза, 1941—1945: Краткая нстормя. 2 мзд. М„ 1970; Всенародная борьба в Белоруссвн протмв немейкофашнстскнх захватчнков в годы Велнкой Отечественной войны. Т. I. Мн.. 1983; Е р е м е н к о А.Н. На запалном направленнн. М.. 1959; Я го ж. В начале войны. М.. 1964; Пономаренко П.К. Во главе обороны // Солдатамн былй все. 2 взд. Мн., 1972; Советскнй Союз в годы Велнкой Отечественной войны 1941—1945. М., 1976; Черемухмн К На СмоленскоМосковском стратегнческом направленіш летом 1941 г. // Воен.нст. журн. 1966. № 10; Нсторня второй мнровой войны. 1939—1945. Т. 4. М., 1975. УІ.Лемяшонак.
    СМАЛЕНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ Размешчана на 3 еўрап. ч. Рас. Федэрацыі. Утворана 27.9.1937. На 3 і ПдЗ мяжуе з Беларуссю. Пл. 49,8 тыс. км2. Нас. 1128 тыс. чал. (2000), гарадскога 70,1%. Цэнтр — г. Смаленск. Найб. гарады: Вязьма, Рослаўль, Ярцава, Сафонава, Дзеснагорск, Гагарын.
    Паверхня — хвалістая раўніна, у межах якой вылучаюцца Смаленскае ўзв. (выш. да 319 м), парэзанае далінамі рэк. На ПнЗ марэнныя грады. Карысныя выкапні: буры вугаль (зах. ч. Падмаскоўнага вугальнага басейна), торф. фасфарыты, мергель, мел, вапнякі, гліны, пясок і інш. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тра студз. ад 10 °C на ПнУ да 8 °C на ПдЗ, ліп. 18 °C. Ападкаў каля 600 мм за год. Гал. р. Дняпро з прытокамі Сож, Дзясна. Воп, Вязьма і інш.; на ПнЗ — Зах. Дзвіна з прытокам Каспля, на У — Угра і Вазуза (бас. р. Волга). Больш за 150 азёр, пераважна ледавіковага паходжання. Глебы дзярновападзолістыя, месцамі забалочаныя, у далінах рэк алювіяльныя. Пад лесам (асіна, бяроза. елка, хвоя) каля 40% тэрыторыі. Нац. парк Смаленскае Паазер’е.
    Гал. галіны прамсці: маш.буд. і металаапрацоўка (аўтамаб. дызельныя рухавікі і агрэгаты, энергет. і электралямпавае абсталяванне, сродкі вылічальнай тэхнікі, вымяральныя і гідраметэаралагічныя прылалы, алмазныя інструменты, быт. халадзільнікі); хім. (мінер. ўгнаенні. сінт. прадукцыя, пластмасы); лёгкая (баваўняныя і льняныя тканіны, бяліз
    навы трыкатаж, швейныя вырабы. абутак, шпагат); харч. (малочнакансервавая, масласыраробная, мукамольная, макаронная і інш.); лясная і дрэваапр., у т.л. мэблевая; паліграф.; ювелірная (аграньванне брыльянтаў). Вытвсйь буд. матэрыялаў (керамзіт. йэгла, шкло і інш.). Развіты паліўнаэнергет. комплекс. Вытвсць электраэнергіі 22.4 млрд. кВттадз (1999). Дарагабужская ДРЭС, Смаленскія АЭС і ДРЭС. Здабыча бурага вугалю і торфу. Вядучая галіна сельскай гаспадаркі — малочнамясная жывёлагадоўля і свінагадоўля; развіта конегадоўля (рысістыя пароды).
    птушкагадоўля. Пасяўныя плошчы займаюць 899 тыс. га, у т.л. пад збожжавымі культурамі (ячмснь, авёс, жыта, пшаніца) 33.2% плошчы, тэхн. (лёндаўгунец) 0.7%, бульбай і агароднінай 5,8%, кармавымі 60.3%. Даўж. чыгунак 1259 км. аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 8819 км (1999). Гал. чыгунка і аўтамагістраль Масква—Мінск, чыг. вузлы Смаленск. Вязьма, Рослаўль. Суднаходства па р. Дняпро. Газаправод Таржок—Смаленск—Івацэвічы і інш.