Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Тв.: Соч. Т. 1—2, М., 1957; Нензвестные страннцы // Лнтературное наследство. М., 1963. Т. 71; Нзбр. пронзв. Л., 1970; Проза. М., 1986; Трудное время: Рассказы н очеркн, повесть. М., 1988.
СЛЯПЦЫ, сямейства млекакормячых атр. грызуноў, гл. ў арт. Слепаковыя.
СЛЯПЯН Рыгор Якаўлевіч (н. 6.5.1952, Мінск), бел. вучоны ў галіне радыёфізікі і электронікі. Др фіз.матэм. н. (1988). Скончыў Мінскі радыётэхн. інт (1974). 3 1974 у Мінскім н.д. прыладабуд. інце. 3 1991 у НДІ ядз. праблем БДУ. Навук. працы па фізіцы мезаскапічных сістэм, тэорыі нелінейных ваганняў і хваль. Даследаваў электрадынаміку вугляродных нанатрубак, эфект анамальнага малога паглынання эл.
38 СЛЯПЯНСКАЕ
магн. хваль у перыяд. структурах і дастасаванне яго да стварэння звышвысокадыхтоўных ЗВЧрэзанатараў.
Тв.: Propagation, scattering and dissipation of electromagnetic waves. London, 1993 (разам з А.С.Ільінскім, А.Я.Сляпянам); Negative differential conductivity in carbon nanotubes (paзам з А.С.Максіменкам) // Physical review letters. 2000. Vol. 84, № 2.
СЛЯПЯНСКАЕ ВОДНАПАРКАВАЕ ПАЎКАЛБЦО. сістэма штучных каскадаў, каналаў, адкрытых вадаёмаў і прылеглых азялененых тэрыторый у Мінску, аснова комплекснай арх.ландшафтнай арганізацыі паўн.ўсх. часткі горада; частка Мінскага воднапаркавага кальца. Створана на аснове р. Сляпянка і левага прытока р. Свіслач. Пабудавана ў 1977—88. Даўж. 22 км, перапад вышынь рэльефу на трасе 31 м. Ўключае вадаёмы (агульная пл. 140 га), каналы і 13 дэкар. каскадаў. Гал. збудаванне сістэмы — Цнянскае вадасховішча. вада ў якое паступае з вадасховішча Дразды праз напорныя вадаводы з уздымам
Да арт. Сляпянскае воднапаркавае паўкальцо Дэкаратыўныя басейны ў мікрараёне Зялёны Луг 5.
Сляпянская водная сістэма ў мікрараёне Усход 1.
на выш. 15 м. Ад Цнянскага вадасховішча адкрыты канал ідзе ўздоўж лесапарку і заканчваецца дэкар. вадаёмам каля гандл.грамадскага цэнтра мікрараёна Зялёны Луг 6. За Лагойскім трактам у пачатку мікрараёна Зялёны Луг 5 створаны шматступеньчаты каскад. Уздоўж вул. Сядых сістэма прадстаўлена спалучэннем маляўнічых вадаёмаў і каналаў з масткамі, спускамі да вады, невял. фантанчыкаў і інш. малых арх. форм. Створаны таксама выразны 3ступеньчаты каскад па вул. Парніковай, паўкруглы 2ступеньчаты каскад з басейнам у раёне вуліц Уральскай—Мендзялеева і ў жылым раёне Серабранка, дзе Сляпянская водная сістэма злучаецца з Чыжоўскім вадасховішчам. Усе 'каскады сістэмы створаны паводле індывід. праектаў. Гал. кампазіцыйныя акцэнты арганічна спалучаюцца з прасторавым вырашэннем гэтых раёнаў горада. Запраектавана будва Лошыцкага воднапаркавага паўкальца, у выніку даўж. воднапаркавага кальца Мінска дасягне 50 км суцэльнай сістэмы каналаў, каскадаў, вадаёмаў з прылеглымі да іх паркамі, скверамі, бульварамі. За
стварэнне арх.ландшафтных комплексаў усх. раёнаў Мінска архітэктары Л.Белякова, Дз.Герашчанка, Л.Жлоба, М.Жлоба, В.Шыльнікоўская, Б.Юрцін, інжынер А.Самончык удастоены Дзярж. прэміі СССР 1989. А.В.Сычовп.
СЛЯПЯНСКАЯ В6Д,НАЯ СІСТ^МА, сістэма вадасховішчаў, каналаў і інш. гідратэхн. збудаванняў ва ўсх. частцы Мінска; уваходзіць у склад ВыейскаМінскай воднай сістэмы. Пабудавана ў 1977—83. Уключае вадасх. Дразды, сістэму вадаводаў, Цнянскае вадасховішча. закрыты калектар і канал на водападзеле рэк Цна і Слепня, пераўтворанае рэчышча р. Слепня з сістэмай вадаёмаў. Чыжоўскае вадасховішча. Вада з вадасх. Дразды па напорным трубаправодзе пампуецца ў наліўное Цнянскае вадасх., адкуль па сістэме каналаў і вадаёмаў і былым рэчышчы р. Слепня самацёкам паступае ў Чыжоўскае вадасховішча. Агульная даўж. сістэмы 26 км. Створаны 13 вадаёмаў (пл. ад 0,2 да 6,4 га, глыб. 0,8—2 м). Прапускная здольнасць сістэмы 1,5 м7с. Аб’ём гадавога сцёку каля 8 млн. м3. С.в.с. выкарыстоўваецца для водазабеспячэння прамысл. прадпрыемстваў, камунальнай гаспадаркі і воднага добраўпарадкавання ўсх. ч. Мінска. Уздоўж сістэмы зялёныя масівы агульнага карыстання, што паляпшае мікраклімат прылеглых тэрыторый, стварае спрыяльныя рэкрэайыйныя ўмовы для мясц. жыхароў (гл. Сіяпянскае воднапаркавае паўкальцо).
А.А.Макарэвіч.
□ЯСАРНАЗБОРАЧНЫ ІНСГРУМЕНТ, ручны і механізаваны інструмент для слясарназборачных работ. Падзяляецца на інструмент для разметачных, кантрольнавымяральных, апрацоўчых, зборачных і аддзелачных аперацый.
Для разметкі і вымярэнняў выкарыстоўваюць лінейкі, лякалы, рулеткі, рэйсмусы, вугольнікі, штангенцыркулі, кронцыркулі, вугламеры, чарцілкі, кернеры; для ўстаноўкі і фіксавання вырабаў і загатовак — дамкраты, ціскі, шрубцынгі, пласка і круглагубйы, пасатыжьі, а таксама спецыялізаваныя зборачныя прыстасаванні; для рубкі і рэзання металу — зубілы, крэйцмейселі, нажоўкі, нажніцы па метале, шліцоўкі, трубарэзы; для ўдарных работ (гнуццё, праўка) і клёпкі — малаткі, кіянкі, кувалды, падтрымкі, абціскачкі, нацяжкі; для свідравання і апрацоўкі адтулін — дрылі, зенкеры, калаўроты, разгорткі, свердлы\ для наразання разьбы — метчыкі, плашкў калаўроцікі, плашкатрымальнікі, клупы; для падгоначных работ (абпілоўвання) — абразіўныя інструменты, напільнікі, рашпілі, надфілі, шаберы, прыціры; для зборкі разьбовых злучэнняў — гаечныя і развадныя ключы, адвёрткі, гайка і шпількавёрткі; ддя пайкі — паяльнікі, паяльныя лямпы. Шэраг слясарных работ робіцца кавальскім інструментам, металарэзным інструментам, ручнымі машынамі.
Літ:. Крупнцкнй Э.М. Слесарное дело. 3 нзд. Мн., 1970; Дмнтровнч А.М. Кннга для начннаюшего слесаря. 2 нзд. Мн., 1991; Мнструменты н прмспособлення. 2 нзд. Мн.. 1997; Умелец в доме: Энцмкл. для всех. М., 1998. У.М. Сацута.
СМАГА, агульнае пачуйцё, якое развіваецца пры абядненні арганізма вадой
СМАЛЕНСК 39
або пры парушэнні ў крыві нармальных суадносін паміж вадой і мінер., а таксама арган. рэчывамі. Узнікае пры павышэнні асматычнага і анкатычнага ціску крыві і спіннамазгавой вадкасці, што звязана з павелічэннем у іх саставе канцэнтрацыі іонаў натрыю. У выніку ў галаўным мозгу ўзбуджаецца пітны цэнтр і адбываецна перабудова нейрагумаральнай рэгуляцыі, якая забяспечвае захаванне водных рэсурсаў арганізма, a таксама выклікае паводзінскія рэакцыі, звязаныя з пошукамі і ўжываннем вады. Фізіял. С. выклікаецца стратай прыблізна 350 мл вады ў чалавека масай 70 кг.
А. С.Леанцюк.
СМАГАРОВІЧ Марка Станіслававіч (н. 28.2.1927, в. Забалацце Акцябрскага рна Гомельскай вобл.), бел. паэт. У Вял. Айч. вайну ў партыз. атрадзе, у выніку ранення застаўся без рук. Друкуецца з 1951. У вершах —суровая памяць вайны, апяванне хараства роднага краю, справы сучаснікаў: збкі «Мой таварыш» (1955), «На крыллях песні» (1958), «Маё выступленне» (1961), «Крокі» (1966), «Пачастунак» (1969), «Разводдзе» (1973), «Сплаў» (1976), «Жорны віру» (1980), «Бляск крышталю», (1983), «Далоні Радзімы» (1994). Піша для дзяцей: збкі «Каля кастра» (1959), «Жураўліная труба» (1968), «Паглядае Дзіма ў неба» (1978), «Гартаванне» (1987). Сатыр. вершы ў зб. «Са свайго пункту гледжання» (1966, з М.Макаевым і І.НІуцько).
СМАГАРЫН, вёска ў Ровенскаслабодскім с/с Рэчыцкага рна Гомельскай вобл. Цэнтр калгаса. За 24 км на Пд ад горада і чыг. ст. Рэчыца, 64 км ад Гомеля. 202 ж., 96 двароў (2001). Клуб, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызана.
СМАК, адчуванне, якое ўзнікае пры ўздзеянні раствораў хім. рэчываў на рэцэптары смаку органаў у жывёл і чалавека. Асн. смакавыя адчуванні — кіслае, салёнае, салодкае, горкае. Вызначаюцца канфігурацыяй малекул рэчываў, што адсарбіруюцца на рэцэптарах органаў С., і дзейнасцю смакавай сістэмы. Усе складаныя смакавыя адчуванні ўтвараюцца камбінацыяй асн. і з’яўляюцца вынікам адначасовага паступлення ў нерв. цэнтры інфармацыі ад смакавых, нюхальных, а таксама болевых, тактыльных, тэмпературных рэйэптараў ротавай поласці (напр., жыгучы і востры С. выклікаецііа раздражненнем болевых рэцэптараў). Пры працяглым уздзеянні рэчыва на рэцэптар паніжаецца смакавая адчувальнасць да яго ў выніку адаптайыі. Адаптацыя да салодкага і салёнага адбываецца хутчэй, чам да горкага і кіслага. У ходзе эвалюцыі С. фарміраваўся як механізм, што вызначаў паводзінскія рэакцыі па выбары якаснай ежы. А.С.Леанцюк. СМАКбЎНІЦА. кветкавая расліна, тое, што інжыр.
СМАКТУНбЎСКІ Інакенцій Міхайлавіч (28.3.1925, с. Таццянаўка Шагарскага рна Томскай вобл., Расія — 3.8.1994),
расійскі акцёр. Нар. арт. СССР (1974). Герой Сац. Працы (1990). Вучыўся ў студыі Краснаярскага тра (1945—46). Працаваў у трах Нарыльска, Махачкалы, Валгаграда, Масквы (1946—57), у Ленінградскім Вял. драм. тры імя М.Горкага (1957—60), з 1971 у Малым тры (Масква), з 1976 у Маскоўскім маст. акад. тры (МХАТ; з 1989 МХАТ імя А.Чэхава). Для творчай манеры характэрны вытанчаны інтэлектуалізм, арыгінальнасць і глыбіня трактоўкі
М.С Смагаровіч.
J. М Смактуноўскі.
сцэн. твораў, складанасць псіхал. малюнка роляў, сярод якіх найб. значныя: князь Мышкін («Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага), Цар Фёдар («Цар Фёдар Іаанавіч» А.Талстога). Іванаў, Дорн («leaHay», «Чайка» А.Чэхава), Іудушка Галаўлёў («Паны Галаўлёвы» паводле М.СалтыковаШчадрына), І.Бах («Магчымая сустрэча» П.Барца) і інш. Здымаўся ў кіно: «9 дзён аднаго года», «Гамлет», «Сцеражыся аўтамабіля», «Злачынства і пакаранне», «Маленькія трагедыі», «Дамскі шавец» і інш. Ленінская прэмія 1965. Дзярж. прэмія Расіі 1971.
Смаленск. Гістарычны цэнтр горада.
Літ.: Горфункель Е.Н. Смоктуновскмй. М.. 1990.
СМАКТУНЫ, клас плоскіх чарвей, гл. Трэматоды.
СМАКТУНЫМНАГАВЎСНІКІ. клас плоскіх чарвей, гл. Монагенетычныя смактуны.
СМАКУ ОРГАНЫ. смакавыя ц ы буліны, органы, якія ўспрымаюць смакавыя раздражненні.
У чалавека смакавыя цыбуліны (да 10 тыс.) размешчаны ў эпітэліі рота, языка. пярэдняга аддзела глоткі, стрававода і гартані. У дзяцей — у эпітэліі губ, надгартанніка, галасавых звязак. Маюнь эліпсападобную форму, утвораны 30—80 прадаўгаватымі смакавымі клеткамі. Верхняя ч. смакавай клеткі мае мікравырасты, якія ўспрымаюць раздражненні смакавых рэчываў. Узбуджэнне смакавых клетак па нерв. валокнах перадаецна ў кару галаўнога мозга, дзе фарміруецца смак. У насякомых С.о. прадстаўлены конусападобнымі вырастамі на сценках рота і стрававода. У рыб у поласці рота каля 20 тыс. смакавых цыбулін, у птушак 80—400. у млекакормячых да 2 тыс. А.С.Леанцюк. СМАЛЕНКАЎСКІ ВЯЛІКІ КАМЕНЬ, геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1996). Размешчаны за 500 м на ПнУ ад в. Смаленка Ашмянскага рна Гродзенскай вобл. Цёмнашэры разгнейсаваны граніт з ружовымі жылкамі і крышталямі палявога шпату (таблічкі і авоіды ад 1 да 4 см). Даўж. 5,4 м, шыр. 1,9 м, выш. 1,3 м, у абводзе 12 м, аб’ём 14 м3, маса каля 36 т. Прынесены ледавіком каля 150 тыс. гадоў назад з Фенас канд ы і. В.Ф. Вінакураў. СМАЛЕНСК. горад, цэнтр Смаленскай вобл. Расіі, на берагах р. Дняпро. 353 тыс. ж. (2000). Рачная прыстань, вузел