Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
1.8.1976 абвешчана рэспубліка. Да сярэдзіны 1980х г. у паліт. жыцці краіны дамінавала Нар. нац. партыя, якая адлюстроўвала інтарэсы пераважна афрат
Да арт. Трынідад і Табага Заходняе ўзбярэжжа вострава Трынідад.
рынідадцаў. 3 канца 1980х г. вял. ўплыў у палітыцы набыў Аб’яднаны нац. кангрэс, які аддюстроўвае інтарэсы індатрынідадскай абшчыны і з 1995 узначальвае ўрад дзяржавы. Т. і Т. — чл. ААН (з 1962), Аргцыі амер. дзяржаў (з 1967). Дзейнічаюць палгт. партыі: Аб’яднаны нац. кангрэс, Нар. нац. партыя, Нац. саюз за рэканструкцыю.
Гаспаларка Т. і Т. — адна з развітых краін Карыбскага бас., мае развітую эканоміку з моцным прыватным і невялікім дзярж. сектарамі. У 1999 валавы ўнутр. прадукт склаў 4,4 тыс. дол. на 1 чал., у тл. ў нафтавым сектары ствараецца 21,4%, у астатніх галінах прамсці і будве — 18,6%, у сельскай гаспадарцы — 2%, у гандлі і турызме — 18,3%, у інш. абслуговых галінах — 39,7%. У прамсці гал. ролю адыгрывае здабыча і перапрацоўка нафты і газу. Здабычу вядуць пераважна замежныя кампаніі. У 1998 здабыта 7,1 млн. т нафты і каля 1 млрд. MJ газу. Асноўную частку нафты здабываюць на марскіх радовішчах. Вытвсць нафтапрадукгаў каля 8 млн. т (1998);
акрамя мясц. перапрацоўваецца нафта з Венесуэлы і інш. краін. Асн. цэнтры нафтаперапрацоўкі і нафтахіміі на 3 вва Трынідад у наваколлі г. СанФернанда (у тл. 3 нафтаперапр. зды, нафтахім. камбінат, зд па вытвсці азотных угнаенняў). Распрацоўваюцца запасы асфальту (воз. ПічЛейк), штогадовая здабыча 100—200 тыс. т. Вытвсць электраэнергіі 4,8 млрд. кВттадз (1998), пераважна на ЦЭС. 3 галін апрацоўчай прамсці найб. развіты цукр., цэм., тэкст., абутковая, дрэваапр., папяровая, фармацэўтычная, буд. матэрыялаў. Ёсць металург. зд, прадпрыемствы па вытвсці пластмас і хімікатаў, па зборцы легкавых аўтамабіляў і тэлевізараў. Нарыхтоўка драўніны каштоўных парод. Шмат дробных прадпрыемстваў харч. прамсці. Развіты саматужныя промыслы. У сельскай гаспадарцы выкарыстоўваецца каля 133 тыс. га зямлі, у тл. пад ворывам 77 тыс. га, пад шматгадовымі насаджэннямі 46 тыс. га, пад пашай 10 тыс. га. Пануе буйное землеўладанне. Гал. экспартная культура — нукр. трыснёг, займае каля 40 тыс. га, штогадовы збор каля 2 млн. т (каля 200 тыс. т цукру). Меншае значэнне маюць какава, кава, какосавая пальма, цытрусавыя, бананы, тытунь. Асн. харч. культуры: рыс, ямс, бабовыя, кукуруза, маніёк, батат, агародніна. Трапічнае садоўніцтва. Жывёлагадоўля, развіта слаба. Пагалоўе (тыс. галоў): буйн. par. жывёлы — каля 70, свіней — каля 50, коз — каля 40. Птушкагадоўля (8,5 млн. курэй, 1997). Рыбалоўства (15 тыс. т, 1999). Транспарт аўтамаб. і марскі. У краіне 8,3 тыс. км. аўтадарог, у тл. 4,3 тыс. км з цвёрдым пакрыццём; 128 тыс. легкавых, 27 тыс. грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў. Гал. марскія парты: ПортофСпейн, ПуэнтаП’ер, ПойнтФортын, Скарбара. На астравах 6 аэрапортаў, у тл. 2 міжнародныя. Сетка нафтаправодаў і газаправодаў злучае месцы здабычы з перапрацоўчымі і трансп. цэнтрамі. У 1998 экспарт склаў 2,4 млрд. дол., імпарт — 3 млрд. долараў. У экспарце пераважаюць нафта і нафтапрадукты (64%), хімікаты і ўгнаенні, сталь і пракат, цукар, какава, кава, цытрусавыя, кветкі; у імпарце — абсталяванне, трансп. сродкі, прамысл. і харч. тавары, нафта. Гандаль пераважна 'з ЗША (36,9% экспарту, 44,7% імпарту), краінамі Лац. Амерыкі (адпаведна 39,1% і 18,9%), Вялікабрытаніяй і Японіяй. Т. і Т. — развітая турыстычная краіна, штогод наведвае больш за 200 тыс. турыстаў пераважна з ЗША, Канады, краін Зах. Еўропы. Асн. турыстычныя цэнтры на вве Табага. Грашовая адзінка — долар Т. і Т.
ТРЫНІТРАТАЛУОЛ. 2,4,6т р ы н і т р а т а л у о л, т р а т ы л, т о л, ТНТ, араматычнае нітразлучэнне; найважн. брызантнае выбуховае рэчыва. Атрыманы ў 1863 ням. хімікам Й.Вільбрантам.
Бясколерныя крышталі (тэхн. Т. жоўты), tra 80,85 °C, шчыльн. 1663 кг/м’ (літага 1540—1590 кг/м’). Добра раствараецца ў бен
золе, талуоле, ацэтоне, азотнай і сернай ктах, мала — у вадзе. Хімічна ўстойлівы; працяглы час захоўваецца без раскладання. Выбуховыя ўласцівасці Т.: цеплата выбуху 4190 кДж/кг. макс. скорасць дэтанацыі 7 км/с (пры шчыльн. 1600 кг/м}), тра ўспышкі 290 °C. Менш адчувальны да ўдару і трэння, больш бяспечны ў абыходжанні за інш. выбуховыя рэчывы. У прамсці атрымліваюць нітраванне.ч талуолу сумессю азотнай і сернай кіслот пры 50—120 °C з наступнай ачысткай водным растворам сульфіту натрыю. Выкарыстоўваюць для начыньвання боепрыпасаў і пры правядзенні выбуховых работ.
Я.Г.Міляшкевіч.
ТРЫНП РАФЕНОЛ. 2,4.6т р ы н і т рафенол, пікрынавая к і с л а т а, араматычнае нітразлучэнне.
Жоўгыя крышталі, tm 122,5 °C, шчыльн. 1763 кг/м . Добра раствараецца ў канцэнтраванай сернай кіслаце і арган. растваральніках. мала — у вадзе. Брызантнае выбуховае рэчыва больш адчхгвальнае да ўдару і трэння. чым трынітраталуол. Моцная кта. солі Т. з металамі — пікраты (утвараюцца пры кантакце з металамі і іх аксідамі) лёгка загаракіцца і ўзрываюцца. У канцы 19 — пач. 20 ст. выкарыстоўвалі як выбуховае рэчыва. Атругны. ГДК 0.1 мг/м’.
ТРЫО (італьян. trio ад. лац ties, tria тры), 1) ансамбль з трох выканаўцаў. Паводле выканальніцкага сюіаду адрозніваюць інстр., вак. і вак.інстр.; паводле складу інструментаў — аднародныя і мяшаныя. 2) Сярэдняя частка інстр. п’есы ў складанай 3часткавай форме танц. харакгару (менуэты, скерца, маршы, вальсы, паланэзы). У бел. аўтараў вядомы Т. М.Аладава, А.Багатырова, Г.Вагнера, Я.Глебава, УДарохіна, С.Каргэса, Дз.Смольскага, Р.Суруса, М.Чуркіна і інш. 3) Муз. твор для трох выканаўцаў (пераважна інстр. Т.). Лепшыя ўзоры інстр. Т. вылучаюцца развітасцю партый, іх раўнапраўем, глыбінёй маст. задумы.
Т. бел. кампазітараў (Л Абеліёвіча, Аладава, Багатырова, Вагнера, Я.Дзягцярыка, В.Залатарова, П.Падкавырава, Ю.Семянякі, А.Туранкова, К.Цесакова, Я.Цікоцкага, Л.Шлег і інш.) адрозніваецца самабытным пераўтварэннем нар,песенных інтанацый, выкарыстаннем узораў бел. фальклору, стварэннем вобразнаэмац. кантрастаў лірыкапсіхал. і жанравага планаў.
Літ.: Гайдамовнч Т. йнструментальные ансамблм. 2 нзд. М., 1963; Раабен Л. Ннструментальный ансамбль в русской музыке. М.. 1961; М н р о н о в Л. Трно Бетховена для фортепнано, скрнпкн н внолончеm М., 1974; П е т р а ш А Жанры позднеренессансной ннструментальной музыкн н становленяе сонаты н сюнты // Вопросы теорнн н эстетпкн музыкн. Л., 1975. Вып. 14.
Т.А.Шчэрба.
СУПРАЦОЎНІКІ ВЫДАВЕЦТВА «БЕЛАРУСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ», ЯКІЯ ПРЫМАЛІ ЎДЗЫ У ПАДРЫХТОЎЦЫ I ВЫДАННІ 15га ТОМА БЕЛАРУСКАЙ ЭНЦЫКЛАПЕДЫІ
Галоўная рэдакцыя
Галоўны рэдактар — Г.П.Пашкоў; намеснік галоўнага рэдактара Т.Я.Буракова; намеснік галоўнага рэдактара Г.А.Фатыхава; намеснік галоўнага рэдактара — адказны сакратар А.К.Фядосаў.
Навуковагаліновыя і кантрольныя рэдакцыі
Рэдакцыя гісторыі Беларусі
Заг. рэдакцыі — кандыдат гістарычных навук Л.У.Языковіч; вядучыя навуковыя рэдактары В.В.Гусева, кандыдат гістарычных навук В.С.Пазднякоў, А.В.Скараход; навуковыя рэдактары В.В.Грынявецкі, М.І.Рэменіца, кацдыдат гістарычных навук Т.С.Скрыпчанка.
Рэдакцыя ўсеагульнай гісторыі
Заг. рэдакцыі — Ю.В.Бажэнаў; вядучы навуковы рэдактар М.Г.Нікіцін; навуковыя рэдактары кандьшат гістарычных навук В.У.Адзярыха, Н.А.Дзянісава, У.Я.Калаткоў.
«Ваенная справа»; кіраўнік групы — палкоўнік запасу, кандыдат філасофскіх навук Р.Ч.Лянькевіч; вядучы навуковы рэдактар падпалкоўнік запасу В.А.Юшкевіч.
Рэдакцыя філасофіі, эканомікі і права
Заг. рэдакцыі — кандыдат філасофскіх навук С.Ф.Дубянецкі; вядучыя навуковыя рэдактары Т.М.Грынько, Г.А.Маслыка; навуковыя рэдактары А.М.Гарбаценкаў, Н.Г.Кісялёва.
Рэдакцыя літаратуры і мастацтва
Заг. рэдакцыі — Л.В.Календа; вядучыя навуковыя рэдактары Г.М.Малей, Т.Р.Мартыненка, Т.В.Пешына, кандьшат філалагічных навук І.У.Саламевіч, А.В.Спрынчан; навуковыя рэдактары Н.В.Грэская, А.І.Клімовіч, Т.В.Чарнякова, І.Л.Чэбан; рэдактар Н.В.Мароз.
Рэдакцыя біялогіі, медыцыны і сельскай гаспадаркі
Заг. рэдакцыі — кандьшат біялагічных навук Л.В.Кірыленка; вядучыя навуковыя рэдактары кандыдаты біялагічных навук С.С.Ермакова, А.М.Петрыкаў, вядучы навуковы рэдактар Т.І.Жукоўская; навуковы рэдактар В.Л.Мароз.
Рэдакцыя геаграфічных навук
Заг. рэдакцыі — кандыдат гістарычных навук В.П.Кісель; вядучыя навуковыя рэдактары І.Я.Афнагель, Л.В.Лоўчая; навуковыя рэдактары Ю.В.Бярэзіна, кандьшат геолагамінералагічных навук Р.Р.Паўлавец.
Рэдакцыя фізікаматэматычных і тэхнічных навук
Заг. рэдакцыі — кандыдат фізікаматэматычных навук А.І.Болсун; вядучыя навуковыя рэдактары П.С.Габец, У.М.Сацута, А.П.Чарнякова, Л.М.Шахлевіч; навуковы рэдактар В.З.Анісовіч.
Рэдакцыя навуковага і літаратурнага кантролю
Заг. рэдакцыі — кандыдат гістарычных навук І.П.Хаўратовіч; вядучыя навуковыя рэдактары В.В.Гетаў, І.У.Косціна, Н.К.Мазоўка, М.АМаўзон, Т.І.Нішт, С.У.Пешын, М.В.Пятроўская, Е.П.Фешчанка; навуковыя рэдактары Т.УЛюковіч, ААМааль.
Рэдакцыя мастацкатэхнічнага афармлення выданняў
Заг. рэдакцыі — У.М.Жук; вядучыя мастацкія рэдактары В.Г.Загародні, В.У.Мінько; мастацкія рэдактары І.В.Каранкевіч, Т.В.Шабунька; навуковы рэдактар В.М.Вераценнікава.
Група картаграфіі: вядучы навуковы рэдактар Г.Р.Шыкунова; навуковы рэдактар В.Ф.Надзененка.
Рэдакцыя аналізу і каардынацыі ўнутрывыдавецкай дзейнасці
Заг. рэдакцыі — Л.М.Шастакова; вядучы навуковы рэдактар М.У.Маркевіч; навуковы рэдактар Г.Т.Глушчанка; машыністкі Г.Л.Анісімава, Т.М.Саленік, Л.І.Шыбаева.
Група тэхнічных рэдактараў: М.І.Грыневіч, Н.М.Шэвель.
Рэдакцыя фотаздымак і фотаілюстрацый
Заг. рэдакцыі — Г.М.Бажанкоў; фотакарэспандэнты А.П.Дрыбас, В.У.Харчанка; інжынертэхнолаг С.А.Жукавень.
Рэдакцыя камп’ютэрнай падрыхтоўкі рукапісаў
Заг. рэдакцыі — С.А.Макаёнак; інжынеры І.І.Драздова, С.А.Стралкоўская; ст. аператары Р.У.Дзявочка, Н.М.Зубкевіч, Н.У.Мітраховіч, І.А.Навіцкая, Н.А.Стасевіч.
Вытворчы аддзел
Заг. аддзела — Т.М.Грыцышын; інжынертэхналаг Ю.В.Мельнік.
Участак размнажальнай тэхнікі: Я.М.Кузьміна, Ф.А.Юркевіч.
Карэктарскі аддзел
Заг. аддзела — В.М.Чудакова; ст. карэктары Ж.С.Берасневіч, Л.А.Варабей, Т.П.Гілевіч, П.В.Грынчанка, В.А.Кульбіцкая.
Навуковая бібліятэка
Заг. бібліятэкі — Г.А.Краўчанка.