Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
ТРЫЛЕСІНА, вёска ў Дрыбінскім рне Магілёўскай вобл. Цэнтр Першамайскага с/с і саўгаса. За 12 км на ПдЗ ад г.п. Дрыбін, 48 км ад Магілева, 23 км ад чыг. ст. Цёмны Лес. 1317 ж., 411 двароў (2002). Безалкагольных напіткаў і макаронны цэхі. Сярэдняя школа, Дом кулыуры, бка, бальніца, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ТРЫЛбгіЯ (грэч. trilogia), тры адносна самастойныя творы, якія аб’ядноўваюцца ў адзіны цыкл агульнасцю ідэйнай задумы, галоўных герояў і пераемнасцю сюжэта.
Узнікла ў тэатры Стараж. Грэцыі. У ант. эпоху Т. называлі цыкл з 3 трагедый (напр., «Арэстэя» Эсхіла). У лры новага часу побач з драм. Т. развіваецца эпічная; у 20 ст. яна становіцца асн. відам Т. (творы АТалстога, М.Горкага, В.Васілеўскай, М.Пуйманавай, У.Фолкнера).
Мера злучанасці асобных частак паміж сабою тут бывае розная. У Т. «На ростанях» («У Палескай глушы», «У глыбі Палесся», «На ростанях») Я.Коласа часткі цесна ўзаемазвязаны: вытрымліваецца адзіны кампазіцыйнн план; бія
графія гал. героя, яго духоўнае станаўленне паслядоўна праходзяць праз увесь твор, які набывае маст. цэласнасць. У Т. «Шэметы» («На парозе будучыні», «Гарадок Устронь», «Шэметы») М.Лобана, «Сасна пры дарозе», «Вецер у соснах» і «Сорак трэці» (не мае агульнай назвы) І.Навуменкі часткі даволі самастойныя. Тут дзейнічае mspar герояў буйнога плана, якія ў розных частках займаюць рознае месца ў сюжэце. Т. — разнавіднасць архітэктанічнай формы (гл. Архітэктоніка), якая можа аб’ядноўваць 2, 4, 5 твораў (дылогія, тэтралогія, пенталогія). Расчляненне лгг. цэлага на 3 асобныя творычасткі абумоўліваецца разгорнутасцю задумы, вял. аб’ёмам матэрыялу, своеасаблівасцю сюжэта і кампазіцыі, а таксама імкненнем зрабіць твор больш зручным для ўспрымання чытачом. А.М.Пяткевіч. ТРЫЛЬЁН (франц. trillion), т ы с я ч a мільярдаў, лік, які ў дзесятковым запісе мае выгляд адзінкі з 12 нулямі (лік 1012). У некаторых краінах Т. наз. лік 1018.
ТРЫМБЛ (Trimble) Уільям Дэйвід (н. 15.10.1944, г. Белфаст, Вялікабрытанія), дзяржаўны і паліт. дзеяч Паўн. Ірландыі. 3 1975 дэп. Паўн.Ірл. канстытуцыйнага канвента ад пратэстанцкай аргцыі Авангард юніянісцкай прагрэс. партыі. 3 1977 'Ll. гал. партыі пратэстанцкай большасці Паўн. Ірландыі — Ольстэрскай юніянісцкай партыі, з 1995 яе ген. сакратар. 3 1990 дэпутат брыт. парламента. 3 вер. 1997 вёў перагаворы з гал. аргцыяй каталіцкай меншасці Паўн. Ірландыі — Шын Фейн і яе лідэрам Цж.Х'юмам, якія скончыліся ў крас. 1998 падпісаннем мірнага пагаднення аб спыненні паўн.ірл. міжрэліг. канфлікту. 3 чэрв. 1998 прэм’ерміністр урада Паўн. Ірландыі. Нобелеўская прэмія міру 1998 (з Х’юмам).
ТРЫМЕСТР (ад лац. trimestris трохмесячны), частка вучэбнага года ў навуч. установах шэрагу замежных краін (Вялікабрьпанія, часткова ЗША і інш.) працягласцю 10—12 тыдняў.
ТРЫМУРЦІ, у індуізме праяўленне трыадзінства вярхоўных багоў — Брахмы, Вішну і Шывы. Выяўляецца з адной галавой і трыма тварамі.
трынАццатая канфер^нцыя КП(б)Б. гл. Восьмы з’езд КП(б)Б.
ТРЫНАЦЦАТЫ З’ЕЗД КП(б)Б Адбыўся 30.5—12.6.1930 у Мінску. Прысугнічала 356 дэлегатаў з рашаючым і 286 з дарадчым голасам ад 46 805 чл. і канд. у чл. партыі [разам з вайсковымі аргцыямі; 39 256 чл. і канд. у чл. КП(б)Б]. Парадак дня: даклады аб рабоце ЦК ВКП(б) (Дз.З.Мануільскі), ЦКК ВКП(б) (М.А.Трылісер); паліт. справаздача ЦК КП(б)Б (К.В.Гей); арганізац. справаздача ЦК КП(б)Б (LA.Baciлевіч); справаздача ЦКК КП(б)Б (А.Я.Калнін); даклады аб ходзе выканан
трынідад 549
ня 5гадовага плана развіцця прамсці (К.Ф.Бенек); аб калгасным руху і ўздыме сельскай гаспадаркі (М.М.Галадзед); аб задачах прафсаюзаў у рэканструкцыйны перыяд (І.П.Рыжоў); выбары кіруючых органаў партыі. З’езд прапанаваў ЦК і парт. аргцыям: працягваць курс на індустрыялізацыю. умацоўваць калгасы і няўхпьна павялічваць іх колькасць; выпраўляць памылкі і скрыўленні, дапушчаныя ў калгасным будве; аднавіць разбураную нізавую сетку с.г. кааперацыі; знайсці дадатковыя крыніцы забеспячэння прац. насельніцтва прадуктамі харчавання і рацыянальна выкарыстоўваць харч. рэсурсы. Умовамі паспяховага выканання намечанага курсу павінны былі стаць «бязлітасная барацьба» супраць правага апартунізму як гал. небяспекі на тым этапе развіцця, «левых» трацкісцкіх перагібаў, прымірэнства, усякіх ваганняў у нац. пытанні. Асаблівы акцэнт з’езд зрабіў на вынікі ідэолагапаліт. кампаніі супраць нацыяналдэмакратызму і правага ўхілу, якая разгарнулася пасля праверкі ў маі— чэрв. 1929 камісіяй ЦКК ВКП(б) на чале з У.П.Затонскім практыкі нац. работы ў БССР. Многія дэлегаты ў сваіх прамовах заяўлялі, што настаў час разглядаць бел. нацыяналдэмакратызм як гал. небяспеку для партыі. З’езд выбраў ЦК КП(б)Б з 112 чл. і 62 канд., ЦКК КП(б)Б з 89 чл., Цэнтр. рэвіз. камісію КП(б)Б з 9 чл.
Літ:. XIII зьезд Камуністычнай партыі (6.) Беларусі: Стэнагр. справаздача. 30 мая — 12 чэрвеня 1930 г, Мн.. 1931; Коммуннстнческая партня Белорусснн в резолюцнях n репіенмях сьездов н пленумов ЦК. Т. 2. 1928— 1932. Мн.. 1984. Р.П.Платанаў.
ТРЫНАЦЦАЦІГАДбВАЯ ВАЙНА 1454—66. вайна паміж Тэўтонскім ордэнам і Польскім каралеўствам. Пачалася ў лют. 1454 паўстаннем супраць ордэна, падрыхтаваным т.зв. Прускім саюзам (створаны ў 1440, аб’ядноўваў апазіцыйныя ордэну гарады. дробных рыцараў Памор’я Прусіі). 3пад улады ордэна былі вызвалены Гданьск. Торунь, Эльбланг, Кралявец (Кёнігсберг). У сак. 1454 польскі кароль Казімір IV абвясціў пра ўключэнне зямель ордэна ў склад Полыпчы. Польскае апалчэнне ўступіла ва ўладанні ордэна, аднак у вер. 1454 пацярпела паражэнне каля Хайнідаў. Вайна прыняла зацяжны характар, ордэн атрымаў падтрымку Брандэнбурга і інш. герм. княстваў. Паваротным пунктйм у вайне стала перамога польскіх войск у 1462 у бітве каля Жарноўца; шэраг паражэнняў войскі ордэна пацярпелі ў 1465—66. Скончылася вайна Тарунскім мірам 1466, паводле якога Польскае каралеўства зноў атрымала выхад да Балт. м.; вярнула сабе Усх. Памор’е з г. Гданьск, Хэлмскую і Міхалоўскую землі з г. Торунь, зах. частку Прусіі і Вармію. Тэўтонскі ордэн, пад уладай якога засталася Усх. Прусія, прызнаў сябе васалам польскага караля.
ГРЫНАЦЦАЦІСКЛАДОВІК. у польскім. бел. і рус. сілабічным вершаскла
данні памер у 13 складоў з цэзурай пасля 7га склада.
Развіўся з сярэдневяковага лац. «ваганцкага верша» (6стопны харэй з дактылічнай цэзурай), перапрацаванага ў адпаведнасці з асаблівасцямі польскай мовы (націск на перадапошнім складзе).
Т. лічыўся «высокім» памерам. Ім напісаны панегірыкі А.Рымшы, многія ананімныя вершы 16—17 ст. Сімяон Полацкі пашырыў сферу ўжывання Т., ён пісаў элегіі, дэкламацыі, алегорыі. У бел. лры 19 ст. сустракаецца рэдка, ім напісаны некаторыя рамансы ў «Сялянцы» В.ДунінаМарцінкевіча, верш Я.Лучыны «Стары ляснік» і інш.
А.А.Майсейчык.
ТРЫНІДАД (Trinidad), востраў у Атлантычным ак., каля паўн.ўсх. берагоў Паўд. Амерыкі, асн. частка дзяржавы Трынідад і Табага. Пл. 4,8 тыс. км2. На Пн хрыбет выш. да 940 м (г. Арыпа). Астатняя тэр. — пераважна нізінная раўніна, на У забалочаная. Радовішчы прыроднага асфальту, нафты (на шэльфе), прыроднага газу. Клімат субэкватарыяльны. Сярэднія месячныя тры 25— 27 °C. Ападкаў ад 1200 мм за год на 3 да 3800 м.м на ПнУ. Пераважаюць вечназялёныя лясы, на ПнЗ — рэдкалессі.
ТРЫНІДАД I ТАБАГА (Trinidad and Tobago), Рэспубліка Трынідад і Г а б a г a (Republic of Trinidad and Tobago), дзяржава ў ВестІндыі на аднайм. астравах’ каля паўн. ўзбярэжжа Паўд. Амерыкі. Пл. 5,1 тыс. кн!. Нас. 1175,5 тыс. чал. (2000). Афіц. мова — англійская. Сталіца, гал. эканам. цэнтр і порт — г. ПортофСпейн. Краіна падзяляецца на 8 графстваў і 3 муніцыпалітэты. Нац. свята — Дзень незалежнасці (31 жн.).
Дзяржаўны лад. Т. і Т. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1976. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца калегіяй выбаршчыкаў з членаў парламента на 5 гадоў. Заканад. ўлада належыць двухпалатнаму парламенту, які складаецца з сената (31 член) і палаты прадстаўнікоў (36 дэпутатаў), што выбіраюцца на 5 гадоў; 9 сенатараў назначае прэзідэнт, 16 — рэкамендуе прэм’ерміністр, 6 — лідэр апазіцыі. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе кааліцыйны ўрад.
Црырола. Ваў Трынідад (пл. 4,8 тыс. км2) пераважна раўнінны. Есць 3 невысокія горныя ланцугі (выш. да 940 м). На вве Табага (пл. 0,3 тыс. км2) горы (выш. да 579 м) і вапняковае плато. На ввеТрынідад радовішчы нафты (на сушы і на шэльфе), асфальту (воз. ПічЛейк). прыроднага газу. Клімат субэкватарыяльны, гарачы і вільготны. Сярэднямесячныя тры 25—27 °C. Ападкаў за год ад 1200 мм на 3 да 3800 мм на У. Бываюць разбуральныя трапічныя ўраганы. Трапічныя лясы (трынідадскі цік. карыбская хвоя, махагоніевае дрэва. чырвоны сандал, бальса і інш.) займаюць 46% тэр. Фауна мае падабенства з фаунай Паўд. Амерыкі. Трапляюцца
пекары, ацэлот, апосум, агуці, малпакапуцын, кажаны, чарапахі, змеі, алігатары. Шмат птушак. Ёсць рэзерваты і марскі запаведнік.
Насельніцтва. Жывуць негры (39,5%, нашчадкі рабоў), індыйцы (40,3%, нашчадкі закантракгаваных рабочых з Паўн. Індыі), мулаты (18,4%), еўрапейцы, кітайцы і інш. Сярод вернікаў хрысціяне (62%, пераважна католікі і англікане). індуісты (25%), мусульмане (6%) і інш. Сярэднегадавы прырост Kann І^. Сярэдняя шчыльн. 230,5 чал. на 1 км'. Больш шчыльна (да 400 чал. на 1 км2) заселена зах. ч. вва Трынідад. Tap. насельніцтва 73%. У г. ПортофСпейн з прыгарадамі больш за 300 тыс. ж. (1996), у г. СанФернанда каля 50 тыс. ж., астатнія гарады невялікія. У прамсці занята каля 30% эканамічна актыўнага насельнінтва. у сельскай гаспадарцы — каля 10%, у абслуговых галінах — каля 60%.
Герб і сцяг Трынідада і Табага
ТРЫНІДАД 1 ТАБАГА
Маштаб 1:3 500 000
Л ТРЫНІДАД і ТАБАГА
550 ТРЫНІТРАТАЛУОЛ
Псторыя. На час адкрыцця ў 1498 ХКалумбам ваў Трынідад быў населены індзейцаміаравакамі, ваў Табага — карыбамі. У 1532— 1797 ваў Трынідад быў ісп. калоніяй, у 1797 захоплены Вялікабрытаніяй (афіцыйна замацаваны за ёй у 1802). За валоданне ввам Табага спрачаліся розныя еўрап. дзяржавы (у 1652—58 — уладанне Курляндскага герцагства, васала ВКЛ), у 1763 захоплены Вялікабрытаніяй (замацаваны за ёй у 1814). У 1889 абодва востравы аб'яднаны ў адзіную калонію. У выніку лютай эксплуатацыі большасць індзейцаў знішчана, замест іх для працы на плантацыях прывозіліся негрырабы з Афрыкі. Пасля скасавання рабства ў 1834 пачалася эміграцыя рабочых з Індыі і Кітая. У 1958—62 Т. і Т. — чл. ВестІндскай федэрацыі. 31.8.1962 абвешчана незалежнасць Т. і Т. ў складзе Садружнасці.