• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Тв.: Рус. пер. — йзбр. тр. по фнлологнн. М., 1987: Нсторня. Культура. Язык. М., 1995; Наследае Чннгнсхана. М., 1999; Основы фонологнм. 2 нзд. М., 2000.
    Літ.: Н.С.Трубецкой н современная фнлологня: |Сб. ст.]. М., 1993. Н.ГКісялёва.
    ТРУБЯЦКОЙ Павел (Паола) Пятровіч (15.2.1866, Інтра, Італія — 12.2.1938), рускі скульптарімпрэсіяніст. Працаваў у прыватных студыях (1884) і асабістай майстэрні (1885—97) у Мілане. У 1897—1906 жыў у С.Пецярбургу і Маскве (выкладаў у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скулытгуры і архітэкгуры). 3 1906 у Францыі, ЗША, Італіі. Ствараў пераважна жанравыя і партрэтныя статуэткі, партрэтныя бюсты ў тэхніцы лепкі экспрэсіўнымі раздзельнымі мазкамі, якія часта захоўвалі адбіткі пальцаў скулытгара на сырой гліне. Работы вылучаюцца жывапіснай, пластычнай формай, багатай святлоценявымі эфекта.мі: «Маскоўскі рамізнік» (1898), «Партрэт Л.Талстога», «І.І.Левітан» (абодва 1899). Аўтар помніка Аляксандру III у С.Пецярбургу (1900—06).
    ТРУБЯЦКОЙ Сяргей Мікалаевіч (4.8.1862, маёнтак Ахтырка пад Масквой — 12.10.1905), расійскі філосаф і грамадскі дзеяч. Брат Я .М . Трубяцкога, бацька М.С. Трубяцкога. Др філасофіі (1900). Скончыў Маскоўскі унт (1885), дзе з 1900 працаваў праф., з 1905 рэктарам. У 1900—05 супрацоўнічаў у час. «Вопросы фнлософнн н псмхологнн». Адстойваў ідэю універсітэцкай аўганоміі, актыўна ўдзельнічаў у земскім руху. Для яго філас. поглядаў характэрна спалучэнне ідэй платанізму і хрысціянства, асновай якіх ён лічыў вучэнне пра Логас. Філас. вучэнне Т. — '«канкрэтны ідэалізм» — выкладзена ў яго працы «Асновы ідэалізму» (1896), дзе ў якасці
    П Трубяцкой І.ІЛевітан. 1899.
    536 ТРУБЯЦКОЙ
    зыходнага пункта выступае не абстрактная ідэя «чыстага быцця», а канкрэтнае існае. Прызнаваў духоўную прыроду рэальнасці; лічыў, ііпо існае грунтуецца на разумных законах касмічнага Логаса, які ўпарадкоўвае развіццё прыроды і чалавечага грамадства; што існае папярэднічае мысленню, таму што вечная актуальная свядомасць (свядомасць Бога) папярэднічае канечнай свядомасці чалавека, якая знаходзіцца ў працэсе станаўлення. Сродкамі пазнання побач з розумам абвяшчаў вопыт і веру, якую трактаваў у адпаведнасці з правасл. традыцыяй: лічыў, што яна не супрацьстаіць розуму, а ўтварае з ім пэўнае адзінства. Аб’ектыўнасць свядомасці звязваў з ідэяй саборнасці. Саборнасць у разуменні Т. — пэўны агульначалавечы ідэал дасканалага грамадства, дзе пануе любоў як агульны найвышэйшы сінтэз сац., маральных і рэліг. прынцыпаў праваслаўя.
    Тв.: Соч. М., 1994; Курс нсторнн древней фмлософнм. М., 1997. В.І.Боўш.
    ТРУБЯЦКОЙ Сяргей Пятровіч (9.9.1790, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 4.12.1860), дзекабрыст, князь, палкоўнік. 3 роду Трубяцкіх. Служыў з 1808 у Сямёнаўскім, з 1821 — у Праабражэнскім палках. Удзельнік вайны 1812, замежных паходаў рус. арміі 1813—14. Адзін з заснавальнікаў тайных таварыстваў — «Саюза выратавання», «Саюза працвітання», Паўночнага таварыства дзекабрыстаў. Спачатку прыхільнік канстытуцыйнай манархіі, потым — рэспублікі, у перагаворах з кіраўнікамі Паўд. тва дзекабрыстаў даў згоду на агульнае выступленне ў 1826. Напярэдадні выступлення дзекабрыстаў выбраны дыктатарам — кіраўніком рэвалюц. войск, але 26.12.1825 на Сенацкую плошчу не з’явіўся, бо лічыў паўстанне недастаткова падрыхтаваным. Прыгавораны Вярхоўным судом да пакарання смерцю, замененага вечнай катаргай, якую адбываў у Нерчынскіх капальнях і Чыцінскай турме. 3 1839 на пасяленні ў Іркуцкай губ. У 1856 амнісціраваны. Аўтар «Запісак» (1906).
    ТРУБЯЦКОЙ Яўген Мікалаевіч (5.10.1863, Масква — 23.1.1920), расійскі філосаф, правазнавец і грамадскі дзеяч. Брат С.М.Трубяцкога. Др філасофіі (1897). Скончыў Маскоўскі унт (1885). 3 1892 у Кіеўскім унце (з 1897 праф ), з 1905 праф. Маскоўскага унта. Адзін з заснавальнікаў канстытуцыйнадэмакр. партыі (выйшаў з яе ў 1905). У 1906—10 гал. рэдактар час. «Московсмй еженедельннк». У 1907—08 чл. Дзярж. савета. Адзін з заснавальнікаў выдва «Шлях» (1910—17). Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 адзін з ідэолагаў белага руху. Яго філас. погляды склаліся пад уплывам «філасофіі ўсеадзінства» У.С. Салаўёва. Гнасеалагічная канцэпцыя Т. грунтуецца на ідэі існавання абсалютнай звышіндывід. свядомасці, якая змяшчае
    вечныя ісціны і ўяўляе сабой сінтэз часовага і вечнага. Крьггэрыем аб’екгыўнасці пазнання чалавека лічыў яго здольнасць да пераадолення фрагментарнасці індывід. ведаў і набліжэння да абсалютнай свядомасці («Метафізічныя перадумовы пазнання: Спроба пераадолення Канта і кантыянства», 1917). Сцвярджаў, што свет адносна незалежны ад Бога, таму што, паводле Божай ідэі, надзелены свабодай волі («Сэнс жыцця», 1918). На яго думку, свет з’яўляецца месцам самавызначэння асобы, ажыццяўлення яе свабоды выбару паміж 2 магчымасцямі: станоўчай (імкненне да рэалізацыі Божай ідэі) 1 адмоўнай (супраціўленне і процідзеянне Божай ідэі). Абсалютызацыя ролі свабоды асобы характэрна і для яго правазнаўчых поглядаў. Вызначаў права як сукупнасць норм, якія забяспечваюць і адначасова абмяжоўваюць знешнюю свабоду асобы. Права, на яго думку, з’яўляецца гал. фаісгарам узнікнення цывілізацыі. Абгрунтаваў неабходнасць гіст. падыходу да вывучэння права, які ўлічвае эвалюцыю ўласцівых розным народам на розных гіст. этапах уяўленняў пра межы свабоды асобы і ідэальную пабудову грамадства. Яго погляды паўплывалі на развіццё рус. рэліг. філасофіі (М.А.Бярдзяеў, С.М.Булгакаў, ГІ.А.Фларэнскі і інш ).
    Тв:. Трн очерка о русской мконе. М., 1991; Смысл жнзнн. М., 1994; Нзбранное. М., 1995; Мнросозерцаняе В.С.Соловьева. Т. 1—2 М.. 1995; Нз прошлого: Воспомянання. Нз пугевых заметок беженца. Томск, 2000; Труды по фнлософян права. СПб., 2001.
    Н.Г.Кісялёва.
    «ТРУД», грамадскапалітычная газета. Выдаецца з 19.2.1921 у Маскве на рус. мове 6 разоў на тыдзень. Асвятляе пытанні грамадскапаліт., эканам. і культ. жыцця Расіі, міжнар. падзеі. Mae рубрыкі: «Падзеі і каментарыі», «Свет сёння», «Культура», «Дзелавая інфармацыя», «Рэпарцёр», «Абставіны і мы» і інш. Выходзіць штотыднёвы выпуск «Труд7», у якім змяшчаюцца інфарм. матэрыялы і па Беларусі.
    ТРУДАВІКІ, «П р а ц о ў н а я г р у п а», фракцыя дэпутатаўсялян і народніцкай інтэлігенцыі ў 1—4й Дзяржаўных думах Расіі (1906—17). У 1й Думе паводле розных звестак было 107 або 127 дэггутатаў з 478. Ад бел. губерняў у іх лік уваходзілі К.К.Александровіч, М.С.Гатавецкі (Віленская губ.), Ф.Я.Буслаў (Магілёўская губ.), М.М.Жукоўскі, С.П.Кандрашук, У.Р.Якубсон (Гродзенская губ ), Ф.С.Трасун, Р.П.Філіпаў (Віцебская губ.). Праграма: увядзенне дэмакр. свабод, нацыяналізацыя мірным шляхам зямлі (акрамя сял. надзелаў) і яе ўраўняльнае размеркаванне паводле прац. норм (адсюль назва «Т.»), адмена саслоўных і нац. абмежаванняў. Друкаваны орган — газ. «Трудовой народ». Па асобных пытаннях Т. блакіраваліся з кадэтамі і сацыялдэмакратамі. 5.6.1906 яны выступілі ў Думе з «Праектам асн. палажэння» аб агр. рэформе,
    у якім патрабавалі адчужэння на карысць сялян памешчыцкіх і інш. прыватных зямель, што перавышалі «прац. норму». Т. адмовіліся падтрымаць сталыпінскую аграрную рэформу 1906—17, a ў 2й Дзярж. думе (сак.—чэрв. 1907. 104 дэп. з 518) зноў унеслі свой агр. законапраект. 3 усталяваннем «трэцячэрвеньскай манархіі» і ўвядзеннем рэакц. выбарчага закона (1907) колькасны склад (14 дэп. у 3й Думе 1907—12 і 10 дэп. у 4й 1912—17) і ўплыў Т. рэзка скараціліся. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 яны падтрымлівалі Часовы ўрад, куды з сак. 1917 уваходзіў іх кіраўнік А.Ф.Аёранскі (з ліп. 1917 прэм’ерміністр). У ліп. 1917 Т. аб’ядналіся з народнымі сацыялістамі ў Прац. народнасацыяліст. партыю.
    ТРУДб (Trudeau) П’ер Эліёт (18.10.1919, г. Манрэаль, Канада — 28.9.2000), канадскі паліт. і дзярж. дзеяч. Ганаровы др права. Скончыў Манрэальскі унт. У 1949—51 працаваў у апараце прэм’ерміністра. 3 1961 праф. Манрэальскага унта. 3 1965 чл. Ліберальнай партыі (у 1968—70 і 1976—79 яе лідэр), дэп. палаты абшчын федэральнага парламента Канады (да 1984). У 1966 парламенцкі сакратар прэм’ерміністра. У 1967—68 міністр юстыцыі ва ўрадзе Л.Б.Пірсана і ген. пракурор Канады. У 1968—79 і 1980—84 прэм’ерміністр Канады. Урад Т. дамогся заканад. замйцавання англафранц. двухмоўя ў краіне (1969) і незалежнасці Канады ад брьп. парламента (1982). Аўгар кніг грамадскапаліт. тэматыкі.
    ТРУДЫ. вёска ў Полацкім рне Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 57 км на ПнУ ад г. Полацк, 165 км ад Віцебска, 14 км ад чыг. ст. Алешча. 148 ж., 77 двароў (2002). 2 лясніцтвы. Сярэдняя школасад, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Вайсковыя могілкі воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
    ТРУЙМЯСТА (Trojmiasto), Трохг р а д д з е, гарадская агламерацыя на ГІн Польшчы, на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Уключае гарады Гданьск, Гдыня, Сопат, суседнія невял. гарады і пасёлкі.
    ТРУМ (ад галанд. Ч ruim), памяшканне ўнутры корпуса судна пад ніжняй палўбай. Знізу Т. абмяжоўваецца днішчам або другім дном (воданепранікальным насцілам, які прыварваецца да верхніх кантаў днішчавага набору).
    ТРЎМЫЧ (Trumbic) Антэ (17.5.1864, г. Спліт, Харватыя — 17.11.1938), харвацкі і югаслаўскі паліт. дзеяч. Др права (1890). Вучыўся ва yuтах Заграба, Вены і Граца (Аўстрыя). 3 1894 чл. харвацкай (далмацінскай) Партыі права. У 1895— 1918 дэп. Далмацінскага сабора і аўстр. парламента. Заснавальнік ліберальнабурж. Харвацкай партыі (1905), якая выступала за харвацкасербскае зблі
    трус 537
    жэнне. 3 1915 старшыня Паўднёваславянскага камітэта; ад яго імя падпісаў Корфскую дэкларацыю 1917 аб стварэнні Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 Югаславія), міністрам замежных спраў якога быў у 1918—20.
    ТРЎМІІІЦКАЕ ВОЗЕРА. У Пастаўскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Галбіца. за 26 км на ПнУ ад г. Паставы. Пл. 0,44 км2, даўж. 1,4 км, найб. шыр. 570 м, найб. глыб. 4 м, даўж. берагавой лініі 3,86 км, пл. вадазбору 8,6 км2. Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. 6—8 м (на ПнУ 2—3 м), разараныя. Участкамі тэраса выш. 1,2—1,4 м. Берагі нізкія пясчаныя і пясчанагалечныя, пад хмызняком, месцамі на Пд сплавінныя; 3 залівы. На Пд і ПдЗ пераўвільготненая пойма шыр. да 50 м. Дно ілістае, на невял. участку каля ўсх. берага — пясчанае. Паласа надводнай расліннасці шыр. да 10 м. Выцякае ручай у р. Галбіца.