Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Тв:. йсторня славянскнх терммнов родства н некоторых древнейшнх термннов обшественного строя. М.. 1959; Пронсхожденне названнй домашннх жавотных в славянскнх языках. М.. 1960; Ремесленная термннологня в славянскях языках. М.. 1966; Эгногенез н культура древнейшых славян. 2 нзд. М.. 2002.
ТРУБАЧЫ. стэ нт а р ы (Stentor), род прасцейшых кл. раснічных інфузорый. Каля 20 відаў. Пашыраны ў морах і прэсных водах. На Беларусі найб. трапляюцца Т.: звычайны (S.polymoiphus) і блакітны (S.coerulus). Свабодна плаваюць, могуць прымацоўвацца да субстрату.
Даўж. да 1 мм. Цела лейкападобнае. расшыранае на пярэднім канцы. укрытае шчыльнай пелікулай з густымі раснічкамі. Здольныя рэзка скарачацца. Размнажаюцца бясполым шляха.м (дзяленне папалам) і палавым (кан 'югацыя). Кормяцца дробнымі арган. рэшткамі, бактэрыямі. водарасцямі, прасцейшымі. Могуць рэгенерыраваць: з кожнай ч. цела, у якой ёсць макрануклеус, аднаўляецца ўвесь арганізм. Біял. меліяратары.
ТРЎБКА ВЫБУХУ д ы я т р э м а. трубкападобны канал, утвораны пры прарыве газаў праз пласты зямной кары і запоўнены брэкчыяпадобнымі пародамі. Звязаны з глыбіннымі разломамі. У папярочніку да 1 км. На глыбіні злучаюцца дайкамі. На стараж. платформах (Паўд.Афрыканская, Індыйская, Аўстралійская, Сібірская. Усх.Еўрапейская) бываюць запоўнены брэкчыяпадобнымі ультраасн. магматычнымі пародамі (кімберлітамі, лампраітамі); з іх 8—10% — алмазаносныя. Найб. алмазаносных Т.в. ў ПаўднёваАфрыканскай Рэспубліцы, Расіі (Рэспубліка Саха). На Беларусі Т.в. выяўлены на Жлобінскай седлавіне. У.І.Шкуратаў.
Трубаўкладчык: a — агульная будова (1 — гідрацыліндр, 2 — процівага, 3 — страла, 4 — грузавы паліспаст, 5 — захопнае прыстасаванне), б — Д 355 Сз «Комацу» (Японія).
ТРУБКАЗЎБЫЯ (Tubulidentata), атрад плацэнтарных млекакормячых. Вядомы з пліяцэну Еўразіі і міяцэну Афрыкі (каля 20—5 млн. г. назад). Адзіны сучасны від — трубказуб афрыканскі (Orycteropus afer). Пашыраны ў Афрыцы на Пд ад Сахары. Жыве ў разнастайных ландшафтах.
Даўж. цела да 158 см. хваста да 61 см, маса да 82 кг. Скура тоўстая. ружаваташэрая. з рэдкім валасяным покрывам. Вушы доўгія (да 21 см), трубкаватыя. Канец морды выдягнуты ў трубку. Зубы складаюцца са зрослых дэнтынавых трубачак (адсюль назва). растуць усё жыццё. Пярэднія канечнасці 4. заднія 5пальцыя. з моцнымі капытападобнымі кілшорамі. з дапамогай якіх Т. разбураюць тэрмітнікі. рыюць грунт. Кормяцца тэрмітамі. мурашкамі. інш. насякомымі. Нараджаюць 1. зрэдку 2 дзіцяняці ў год. Аб'ект палявання.
Э.Р.Самусенка.
Да арт. Трубказубыя. Трубказуб афрыканскі.
ТРУБКАКРЎТЫ. трубакруты (Attelabidae), сямейства жукоў падатр. разнаедных. Каля 1,3 тыс. відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных лясах. Жывуць на лясных і пладовых дрэвах, кустах. На Беларусі каля 20 відаў. Найб. трапляюцца Т.: арэшнікавы (Apoderus соіуіі), дубовы (Attelabus curculionides), таполевы (Byctiscus populi); шкоднікі садоў букаркі, слонікі вішнёвы (Rhynchites auratus), слівавы (R.cupreus).
Вонкава падобны да слонікаў. Даўж. да 15 мм. Цела яркае — зялёнае, сіняе. чорнае. чырв., нярэдка з метал. бляскам. Галава выцягнута ў галаватрубку. Хабаток тоўсты, сагцуты. Вусікі булавападобныя, 11 і 12членікавыя. Брушка кароткае. шырокае. Надкрылы амаль чаты
Трубкакруты: 1 — казарка пладовая; 2 — арэхавы; 3 — таполевы; 4 — букарка пладовая.
рохвугольныя. не прыкрываюць канец брушка. Расліннаедныя. Большасць відаў адкладвае яйцы ў тканкі ліста і скручвае яго ў трубку (адсюль назва). Лічынкі белыя. бязногія. Спадобна выгнугыя. Акукліваюцца ў глебе.
С.Л.Максімава.
ТРУБКАНОСЫЯ. атрад птушак, гл. Буравеснікападобныя.
ТРУБЧАСТАЯ ІІЕЧ. 1) тое, што вярчальная печ. 2) Апарат для высокатэмпературнага нагрэву нафты'і нафтапрадуктаў пры іх перапрацоўцы. Складаецца са змеевіка і экранаў, размешчаных у топачнай камеры.
ТРУБЫ пустацелыя цыліндрычныя або профільныя вырабы значнай даўжыні ў параўнанні з папярочным сячэннем. Адрозніваюць Т. метал. і неметалічныя. Злучаюцца з дапамогай зваркі, таксама раструбаў, муфтаў, фланцаў. Як асобныя элементы ці злучаныя ў трубаправоды выкарыстоўваюцца для перамяшчэння цел у газападобным (газаправоды), вадкім (вода, нафтаправоды) або цвёрдым стане (гл. Пнеўматычны транспарт). Паводле лікавага значэння ціску вадкасці, што працякае па трубаправодзе, адрозніваюць Т. безнапорныя, маланапорныя і напорныя.
Металічныя Т. паводле спосабу вытвсці падзяляюцца на стальныя (6 класаў) і чыгунныя; бясшвовыя, зварныя, літыя (гл. Трубазварачная нытворчасць, Трубаліцейная вытворчасць, Трубапракатная «ытворчасцьў Стальныя Т. выкарыстоўваюцца ў магістральных трубаправодах высокага і нізкага ціску для падачы вады, газу, нафты. таксама ў машынабудаванні, буд., хім., харч. прамсці, ядз. тэхніцы. як стальныя канструкцыі маставых кранаў, буравых вышак і інш.; чыгунныя Т. — у асн. для водаправодных і каналізацыйных сетак, газа і нафтаправодаў (безнапорных) і інш. Неметалічныя Т. вырабляюцца з розных тыпаў бетону (у т.л. з жалезабетону), цэменту (у т.л. з азбацэменту), палімерных матэрыялаў, цэглы, шкла. керамічных матэрыялаў і інш. Жалезабетонныя, азбацэментныя Т. выкарыстоўваюцца ў кана
трубяцкой 535
лізацыйных. арашальных і асушальных сістэмах; жалезабетонныя і бетонныя. мураваныя Т. — таксама пад насыішымі збудаваннямі для пастаянных вадацёкаў, пропуску ліўневых і расталых вод і інш.: Т. з палімерных матэрыялаў. шклапластыкаў. пластмас — у сістэмах водазабеспячэння, каналізацыі, электраправодкі, таксама ў газа і нафгаправодах, для пералампоўвання розных хімікатаў; Т. з керамічных матэрыялаў (звычайна з тугаплаўкіх глін) — у каналізацыйных. дрэнажных сістэмах і інш.: шкляныя —для транспарціроўкі агрэсіўных вадкасцей і газаў у хім., нафтаперапрацоўчай, таксама харч. і фармакалагічнай прамсцях: каменялітыя — для абразіўных матэрыялаў і пульпаў у вугальнай. металургічнай, энергет. прамсці і інш.
«ТРУБЫ», «Т р о м б ы», прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся больш за 100 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Полыпчы, у т.л. Войны, Грычыны, Нарбуты, Осцікі, Радзівілы, Развадоўскія, Рудаміны, Хвальчэўскія. Mae ў чырвоным полі 3 чорныя паляўнічыя трубы, злучаныя муштукамі, кожная з 4 залатымі паяскамі і перакручаным шнуром. Клейнод — над прылбіцай з каронай 5 страусавых пёраў. Вядомы з канца 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.
ТРУБЯЦКАЯ Кацярына Іванаўна (дзявочае Лаваль; 3.12.1800 — 26.10.1854), княгіня, жонка дзекабрыста СЗА.Трубяцкога. Першая сярод жонак дзекабрыстаў паехала за мужам у Сібір (ліп. 1826). У Іркуцку, затрыманая ўладамі, афіцыйна адмовілася ад грамадз. правоў і дваранскіх прывілей.' М.А.Някрасаў увекавечыў імя Т. у паэме «Рускія жанчыны».
ТРУБЯЦКІЯ, княжацкі род, прадстаўнікі якога ў 16 — пач. 20 ст. адыгрывалі важную ролю ў жыцці ВКЛ і Расіі. Вядуць радаслоўную ад унука вял. кн. ВКЛ Гедзіміна Дзмітрыя Альгердавіча, які валодаў г. Трубчэўск (адсюль прозвішча) на Браншчыне. Яго напічадкі кн. Трубчэўскія, пазней Т., захоўвалі свой удзел у ВКЛ да 1500, калі кн. Андрэй Іванавіч (?—1546) пасля заняцця маскоўскім войскам г. Трубчэўск перайшоў на службу да маскоўскага вял. кн. Івана III. Сярод яго Нашчадкаў найб. вядомыя:
Юрый Мікітавіч (? — да 1634), стольнік, ваявода цара Васіля Іванавіча Шуйскага. 3 1611 у Рэчы Паспалітай, дзе ў 1621 атрымаў г. Трубчэўск з воласцю (з 1618 у складзе ВКЛ). Аляксей Мікітавіч (?—1680), брат Юрыя, баярын, ваявода. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—67) штурмам узяў г. Мсціслаў, дзе загінула шмат жыхароў («Трубяцкая разня»), П ё т р (каля 1610—44), сын Юрыя Мікітавіча, падкаморый, потым маршалак старадубскі. Ю р ы й (?—1679), сын Пятра. Пасля пераходу ў выніку размежавання 1645 г. Трубчэўск ў склад Расіі выехаў у Маскву, дзе атрымаў чын баярына. Пачынальнік галін роду, што існуюць і ў нашы дні. М.Э.Красноў.
ТРУБЯЦКОЙ (Trubetzkoy) Мікалай Сяргеевіч (16.4.1890, Масква —25.6.1938), расійскі лінгвіст, культуролаг і філосаф; тэарэтык еўразійства\ прадстаўнік пражскай школы ў мовазнаўстве. Сын
С.М.Трубяцкога. Скончыў Маскоўскі унт (1913). У 1919 эмігрыраваў у Сафію. 3 1922 у Вене, з 1923 праф. Венскага унта. Распрацаваў шэраг новых кірункаў у лінгвістыцы: фаналогію, марфаналогію, гісторыю літ. моў, тыпалогію моўных структур, кантрастыўную лінгвістыку. Для параўнальнага вывучэння моў абгрунтаваў неабходнасць 3 падыходаў: гіст.генетычнага, арэальнагіст. і тыпалагічнага. Выявіў заканамернасці фанетычнага строю малавывучаных моў (фінауторскіх, каўказскіх, палеаазіяцкіх). Распрацаваў перыядызацыю стараж. агульнаслав. моўнай гісторыі. Сфармуляваў паняцце «моўнага саюзу» для характарыстыкі моў, пашыраных у адной геагр. зоне і культ.гіст. вобласці. Распрацаваў дынамічную тыпалогію моў, з дапамогай якой імкнуўся рэканструяваць стараж. этапы моўнай гісторыі і мадэліраваць тэндэнцыі моўнага развіцця ў будучыні. Паводле Т., усе тэарэт. і практычныя даследаванні ў навуцы павінны накіроўвацца на правільнае развіццё асобы. Гарманічнае развіццё чалавека звязваў з яго рэалізацыяй у творчасці. Перадумовай творчай дзейнасці чалавека і яго «самаажыццяўлення» лічыў самапазнанне, якое, на думку Т., знаходзіцца ў пастаянным узаемадзеянні з калектыўнанац. самапазнаннем («Пра сапраўдны і несапраўдны нацыяналізм», 1921). Абсалютызаваў ролю нац. культур і абвяргаў ідэю стварэння агульначалавечай культуры, якая, на яго думку, можа прывесці да утылітарнага светапогляду і нівеліроўкі духоўных патрэбнасцей чалавецтва. Падзел культур на прымітыўныя і развітыя лічыў памылковым тэзісам еўропацэнтрычнай навукі; сцвярджаў, што вывучэнне культур павінна ажыццяўляцца паводле прынцыпу раўназначнасці і «якаснай непараўнальнасці» культур («Еўропа і чалавецтва», 1920). У «раманагерманскай» еўрапеізацыі бачьгў гал. небяспеку для кулы.гіст. развіцця чалавецтва як сукупнасці непаўторных культур розных народаў («шматчалавечых асоб»). Крытыкаваў славянафілаў за імкненне ствараць сваю культуру на ўзор чужой «вялікай» культуры, далучыць да сваёй культуры чужыя «малыя» культуры і пераўтварыць іх на свой лад, за арыентацыю на далёкае мінулае сваёй кулыуры; рэалізацыя славянафільскіх ідэй, на думку Т., прывяла б да нац. абязлічання, страты чысціні этнасу і нац. ідэі, застою і парушэння сувязі культуры з менталітэтам яе носьбітаў. Лічыў, што рус. культура ўтварае асаблівы «еўразійскі» тып, заснаваны на спалучэнні культур усх. славян і турынскіх народаў (уграфінаў, самаедаў, цюркскіх народаў, манголаў і маньчжураў), і не адносіцца ні да «раманагерманскай», ні да славянскай культур. Выступаў за карэнны пераварот у паліт. і нац. еўрапеізаванай свядомасці рус. народа, самабытны «еўразійскі» шлях яго эвалюцыі. Погляды Т. паўплывалі на развіццё лінгвістыкі, фарміраванне лінгвакультуралогіі, этнасацыялогіі, рус. геапаліт. даследаванняў.