Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Сац.эканам. лад Расіі і СССР Т. называў дзярж. капіталізмам, лічыў, што будаўніцтва сацыялізму тут магчыма толькі пры дапамозе вядучых краін Еўропы, дзе спачатку павінны бьыі перамагчы пралетарскія рэвалюцыі. Т. і яго прыхільнікі («трацкісты») актыўна ўдзельнічалі ва ўнутрыпарт. дыскусіях пач. 1920х г., у час якіх заклікалі да пашырэння метадаў «ваеннага камунізму», адзяржаўлення і мілітарызацыі прафсаюзаў, патрабавалі пашырэння парт. дэмакратыі і разам з тым больш цэнтралізаванай гасп. палітыкі, абвяшчалі лозунгі «дыктатуры прамсці», «звышіндустрыялізацыі» краіны за кошт сялянства, якое лічьші рэакц. класам. Барацьба за лідэрства ў партыі і дзяржаве (пасля адыходу ў канцы 1922 ад спраў хворага У.І.Леніна) скончылася перамоіай прыхільнікаў І.В. Сталіна. XIII парт. канферэнцыя (студз. 1924) асудзіла погляды Т. («трацкізм»), XV з’езд ВКП(б) (1927) абвясціў іх несумяшчальнымі з членствам у партыі, выключыў з партыі Т. разам з групай найб. акгыўных прыхільнікаў. У 1928 Т. высланы ў Алматы, у 1929 — за мяжу. Жыў у Турцыі, з 1937 —у Мексіцы. Рэзка крытыкаваў палітыку тагачаснага кіраўніцтва СССР. Ініцыятар стварэння «1нтэрнацыянала 4га» (1938). Забіты агентам сав. НКУС іспанцам Р.Меркадэрам. У наш час прыхільнікі ідэй Т. дзейнічаюць у многіх краінах свету.
Te:. К нсторнн русской революцлн. М., 1990; Полнтнческме снлуэты. М.. 1990; Сталнн. Т. 1—2. М.. 1990; Лнтература м революцня. М.. 1991; Моя жнзнь. М.. 1991.
Літ.: Л е н і н У.І. Пісьмо да з'езду // Тв. Т. 36 (Полн. собр. соч.; Т. 45); Васецкяй HA О Троцком н троікнчме М., 1989; Я г о ж. Троцкмй: опыт полнгнч. бногр. М.. 1992; Д о й чер й. Троцкмй в нзгнаннн: Пер. с англ. М., 1991; Кушннг Гранвнлл Дж Л.Д.Троцкнй н Четвертый йнтернацнонал: Пер. с англ. М., 1993; Воейков М.й. Теоретнческое наследне Л.Троцкого н современность. М.. 1994: Космач Г.А, Космач Е.Н. Трагедая кумнров революцнн. Мн.. 1994; Лев Троцкнй. Мн.. 1998; Волкогонов Д.А. Троцкнй. Кн. 1—2. М.. 1999.
У.А.Бажанаў.
ТРОШЧА, возера ва Ушацкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Зах. Дзвіна, за 16 км на ПдУ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,51 я2, даўж. 1,3 км, найб. шыр. 490 м, найб. глыб. 38,2 м, даўж. берагавой лініі 3,24 км, пл. вадазбору 2,4 км2. Катлавіна лаічыннага тьшу. Схілы выш. 10—14 м (на ПдЗ да 20 м, на Пн і Пд зніжаюцца да 6 м), усх. — разараныя, зах. — пад лесам. Пойма высокая, сухая, шыр. да 5 м, на Пн і Пд забалочакая, шыр. да 40— 150 м. Берагі выш. 0,5—1 м, пясчаныя і супясчаныя, гіад лесам і хмызняком, на ПдЗ і ПдУ зліваюцца са схіламі, на Пд на невял. участку сплавінныя. Дно да глыб. 2—2,5 м пясчанае, ніжэй ілістае. Шыр. паласы надводнай расліннасці 5—50 м.
ТРбШЫН Афанасій Сямёнавіч (23.12.1912, с. Альза Чамзінскага рна,
ТРУБАЗВАРАЧНАЯ 531
Мардовія, Расія — 24.12.1985). расійскі вучоны ў галіне цыталогіі і біяфізікі. Чл.кар. AH СССР (1960). Скончыў Ленінградскі унт (1936). 3 1957 у Інце цыталогіі AH СССР (з 1958 дырэпар). Навук. працы па праблемах клетачнай пранікальнасці і ролі клетачных мембран. Распрацаваў сарбцыйную тэорыю клетачнай пранікальнасці і размеркавання рэчываў паміж клеткай і асяроддзем.
Тв:. Проблема клеточной пронмцаемостн. М.; Л.. 1956; Транспорт сахаров через клеточные мембраны. Л.. 1973 (разам з М.М.НІкольскім). А.С.Леанйюк
ТРОЯ (грэч. Troia), I л і ё н, старажытны горад на ПнЗ М.Азіі, паліт. цэнтр гіст. вобласці Траада ў 3—2м тыс. да н.э. Рэшткі Т. знойдзены ў 1865 Г.Шліманая у выніку раскопак на ўзгорку Псарлык. Пазней раскопкі Т. вялі археолагі В.Дзёрпфельд (1893—94), К.Блеген (1932—38). Выяўлены рэшткі 9 паселішчаў эпох бронзы і жалеза. У 3000—2500 да н.э. Т. была крэпасцю з мурамі каля 3 м таўшчыні, яе жыхары займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй, ганчарствам. ткацтвам, выплаўлялі медзь. Пасля пажараў 2500 і каля 2200 да н.э. горад адбудаваны, муры ўмацаваны вежамі. На акропалі ўзведзены палац цара. Найвыш. росквіт прыпадае на 1800—1300 да н.э., калі ў гаспадарцы пачалі выкарыстоўваць коней, распаўсюдзіліся новыя буд. прыёмы, вытвсць бронзы і керамікі. Т. мела гандл. сувязі з Грэцыяй, Крытам, Кіпрам, Хецкім царствам. У час Траянскай вайны горад разбураны і больш не дасягнуў былой велічы. Зноў зруйнавана каля 1100 да н.э. Каля 700 да н.э. на яе месцы грэкі заснавалі г. Новы Іліён.
Літ:. Гннднн Л.А. Населенне гомеровской Тром М., 1993; Ванденберг Ф Золото Шлнмана: Пер. с нем. Смоленск. 1996; Черветтн Д. Золото Трон: Легенда н действйтельность: Пер. с іггал. М.. 1996: Д а р е т Фрнгнйскнй. Нсторня о разрушенмн Трон: Пер. с лат. СПб., 1997.
А.Г.Зельскі.
«ТРОЯ», «Гісторыя траянскай в а йны», «Апо в е с ць пра Трою». помнік бел. літаратуры 15 ст.; гіст. перакладная аповесць пра падзеі легендарнай Траянскай вайны. Асн. змесі твора грунтуецца не на «Іліядзе» Гамера, а на больш позняй апрацоўцы нар. паДанняў, якая ў ант. эпоху прыпісвалася грэку Дыктысу і траянцу Дарэсу (Дарэту) і выдавалася за ўспаміны сапр. удзельнікаў вайны. Паслужыла крыніцай для шматлікіх літ. апрацовак. У 15 ст. ўсх. славянам праз паўд.слав. пасрэдніцтва стала вядома т.зв. «Прытча пра каралёў» з візант. хронікі 12 ст. Канстанціна Манасіі, у канцы 15 ст. перакладзеная на бел. мову. У ёй апісваюцца гісторыя заснавання Троі, незвычайнае жыццё траянскага царэвіча Парыса (у бел. тэксце — Фарыжа), сцісла выкладаецца фальклорнапаэтычная версія
прычын узнікнення Траянскай вайны. Асн. месца ў «Т.» займае апавяданне пра падзеі апошняга года вайны, якая скончылася смерцю гал. герояў і разбурэннем Троі. Падзеі ў творы асвятляюцца з гуманістычных пазіцый (асуджаецца неапраўданая жорсткасць на вайне, бязлітаснасць да пераможаных), з глыбокім спачуваннем аўтар ставіцца да трагічнага лёсу траянцаў і іх роднага горада. «Т.» карысталася значнай папулярнасцю сярод бел. чытачоў, яе і «Александрыю» згадвае Ф.Скарына.
На Беларусі быў вядомы яшчэ адзін твор пра Траянскую вайну — рыцарскі раман італьянца Гвіда дэ Калумны «Гісторыя разбурэння Троі» (13 ст.). перакладзены на старабел. мову ў канцы 16—17 ст.
Публ' Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. Мн.. 1959. В.А.Ча.чярыцкі.
ТРУАРЫЎЕР, ТрыРыверс (франц. TroisRivieres, англ. Three Rivers), горад на ПдУ Канады, прав. Квебек. Каля 120 тыс. ж. з прыгарадамі (2001). Порт на р. Св. Лаўрэнція. Вузел чыгунак і аўтадарог. Буйны цэптр цэлюлознапапяровай прамсці; тэкст. і гарбарнаабугковыя прадпрыемствы.
ТРУБА (ад стараж. верхненям. trumba. італьян. tromba), духавы амбашурны муз. інструмент. Вядомы са старажытнасці. з 17 ст. выкарыстоўваўся як арк. муз. інструмент. Сучасны тып. Т. з вентыльным механізмам склаўся да сярэдзіны 19 ст. У прафес. муз. практыцы — арк. і сольны муз. інструмент. Разнавіднасці Т.: пікала, малая. альтовая, басовая.
Звесткі пра Т. на тэр. Беларусі адносяцца да 12 ст. («Слова аб паходзе Ігаравым»). У
Пастухоўскія трубы.
Труба.
нар. побыце беларусаў пашыраны Т. рознай формы з хвоі (абкручаныя бяростай) і бляхі. Ha Т. здабываюць гукі натуральнага гукарада. Даўжыня Т. вар’іруецца ад 1.3 да 2.5—3 м. Могуць мець спец. прыстасаванне для губ — муштук. Здаўна Т. выкарыстоўвалі як сігнальны інструмент у пастухоўскім, паляўнічым і ваен. побыце, у час каляндарных абрадаў. часам для забавы. Спрактыкаваныя музыкі выконвалі на Т. полькі. вальсы. асобныя ч. кадрьпі.
Т. наз. таксама язычковы муз. інструмент конусападобнай формы, зроблены з кары асіны, вольхі, лілы. Найгрышы на такой Т. — рытмізаванае паўтарэнне аднаго гуку ці вар'іраванне папеўкі на 2—3 гуках натуральнага гукарада. Была пашырана на Беларусі да 1920—30х г.
Бел. кампазітарамі напісаны для Т. і фп. разнастайныя па змесце і кампазіцыі творы: п’есы (А.Багатыроў, Г.Вагнер, А.Гураў, У.Дамарацкі, У.Кандрусевіч. С.Картэс, Я.Цікоцкі), санаты (П.Падкавыраў, К.Цесакоў), канцэрты для Т. з арк. (Дамарацкі. Г.Гарэлава) і інш.
Літ.: Н а з н н а Й.Д. Белорусскне народные музыкальные ннструменты: Самозвучашне. ударные. духовые. Мн.. 1979; Усов Ю.А. Труба. 2 нзд. М.. 1989. І.Дз.Назіна.
ТРУБААІІРАЦОЎЧЫ СТАНОК спецыяльны металарэзны станок такарнай групы для апрацоўкі труб. Па тэхнал. прызначэнні адрозніваюць Т.с.: трубаадразны — для адразання труб і зняцця вонкавых і ўнутр. фасак; трубанаразны — для нарэзвання разьбы: трубапратачны — для апрацоўкі ўнутр. паверхняў і шш.
ТРУБАДЎРЫ (франц. troubadour ад праванс. trobar складаць вершы), сярэдневяковыя правансальскія вандроўныя паэтыспевакі, звычайна знатнага паходжання. Першыя прадстаўнікі мастацтва, якія валодалі муз. граматай і не былі звязаны з царк. муз. культурай. Звычайна былі адначасова аўгарамі музыкі, тэксту і выканаўцамі сваіх твораў. Усхвалялі рыцарскае куртуазнае каханне, зямныя радасці, героіку крыжовых паходаў і інш. Мелодыі іх песень блізкія да народных. Цікавасць да лірыкі Т. адрадзілася ў пач. 19 ст. Л.А.Шымановіч.
ТРУБАЗВАРАЧНАЯ ВЫТВОРЧАСЦЬ выраб метал., пераважна стальных, труб метадам зваркі ліста або паласы. Вырабляюць трубы дыяметрам ад 6 мм да 2 м фармоўкай (згінаннем ліста ці паласы ў трубу) і наступнай зваркай шва. Паводле размяшчэння зварнога шва адрозніваюць зварку падоўжную і спіральную. Зварныя трубы ў параўнанні з бясшво
532 ТРУБАЛІЦЕЙНАЯ
вымі маюць меншую таўшчыню сценкі. а трываласць шва не меншую, чым самога металу. Усе тэхнал. аперацыі робяцца на спец. агрэгатах — трубазварачных станах. Паводле спосабу фармоўкі яны бываюць бесперапынныя (фармоўка адбываецца паступова, па меры падоўжнага руху паласы) і перыядычныя (ліст згінаецца ў трубу на ўсю даўжыню адразу). Для зваркі існуюць станы пячной зваркі, зваркі токамі высокай частаты. кантактнай зваркі супраціўленнем. дугавой зваркі пад слоем флюсу ці ў асяроддзі ахоўных газаў. Пры пячной зварцы нагрэтую ў печы да 1300—1330 °C паласу згінаюць у роліках прафілёвачнага стана ў трубу ці працягваюць праз спец. прыстасаванне (лейку) і адначасова зварваюць краі ўпрытык ці (радзей) у нахлёст. Выкарыстоўваецца для вытвсці вода і газаправодных труб дыяметрам 10—114 мм з падоўжным швом. Пры вырабе труб дыяметрам менш за 100 мм да трубазварачнага стану далучаецца рэдукцыйны стан. які павялічвае хуткасць выхаду трубы за кошт памяншэння яе дыяметра і таўшчыні сценак. На сучасных станах хуткасць выхаду пры дыяметры 10 мм складае 24 м/мін. Пры вырабе труб дыяметрам да 500 мм з падоўжным ці спіральным швом пашыраны станы, дзе зварка ажыццяўляецца ціскам з нагрэвам краёў. якія зварваюцца токамі павышанай і высокай частаты. На трубазварачным стане з дутавой зваркай вырабляюць трубы ад 500 да 1600 мм і больш.