Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
ТРАЦЦЯК Станіслаў Іванавіч (7.12.1950, г. Калінінград, Расія), бел. вучоны ў га
ліне агульнай хірургіі, транспланталогіі. Др мед. н. (1996), праф. (1998). Скончыў Мінскі мед. інт (1974). 3 1977 у Бел. мед. унце (з 1994 заг. кафедры). Навук. працы па хірург. метадах лячэння цукр. дыябету і інш. эндакрынных захворванняў. распрацоўцы метадаў дыягностыкі і лячэння захворванняў печані і жоўцевых шляхоў.
Тв.: Необычная реакцня на чужеродные тканн. Ч. 1—2. Мн.. 1992 (у сааўт.); Комплексная морфометрнческая оценка аллотрансплантатов шятовндной железы после пересадкн в правое предсердне // Колнчественная морфологня развнваюшегося органнзма. Мн., 1998.
ТРАЦЦЯК Уладзіслаў Аляксандравіч (н. 25.4.1952, с. Арудзьева Дзмітраўскага рна Маск. вобл.), расійскі спартсмен (хакей з шайбай). Засл. майстар спорту СССР (1971). Скончыў Маск. інт фіз. культуры (1976), Ваеннапаліт. акадэмію. У 1968—84 варатар каманды ЦСКА. з 1970 — зборнай каманды СССР. 3 1984 на адм. рабоце. 3 1992 трэнер Нац. хакейнай лігі, зборнай каманды Расіі. 3 2002 узначальвае Фонд Уладзіслава Траццяка. Чэмпіён XI, XII і ХГУ зімовых Алімп. гульняў (1972, г. Сапара. Японія; 1976, г. Інсбрук, Аўстрыя: 1984. г. Сараева. Югаславія). Чэмпіён свету (1970, 1971. 1973—75, 1978, 1979, 1981—83), сярэбраны (1972, 1976), бронз. (1977) прызёр. Чэмпіён Еўропы (1970, 1973—75, 1978. 1979, 1981—83), сярэбраны (1971, 1972), бронз. (1976, 1977) прызёр. Чэмпіён СССР (1970—73, 1975, 1977—84).
А.М.Петрыкаў.
ТРАЦЦЯКОЎ Віктар Віі^таравіч (н. 17.10.1946, г. Краснаярск, Расія), расійскі скрыпач. Нар. арт. Расіі (1979). Нар. арт. СССР (1987). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1970). 3 1969 саліст Маскоўскай філармоніі, адначасова з 1983 маст. кіраўнік Камернага аркестра Расіі і выкладае ў Маскоўскай кансерваторыі (з 1989 праф.). Для яго ігры характэрны эмацыянальнасць, маштабнасць, віртуознасць. У рэпертуары скрыпічныя творы І.Брамса, П.Чайкоўскага, Дз.Шастаковіча, С.Пракоф’ева. a таксама канцэрты, санаты, п’есы рас. і замежных кампазітараў. 1я прэмія на Усесаюзным конкурсе музыкантаўвыканаўцаў (1965, Масква), Міжнар. конкурсе імя Чайкоўскага (1966, Масква). Дзярж. прэмія Расіі імя М.Глінкі 1981.
ТРАЦЦЯКОЎ Павел Міхайлавіч (27.12.1832, Масква — 16.12.1898), рускі прадпрымальнік, мецэнат, маст. дзеяч. Правадз. чл. Пецярбургскай AM (1893). Чл. маскоўскага аддзялення Савета гандлю і мануфакгур (1868—89), выбарны Маскоўскага біржавога тва (з 1870), Рус. муз. тва (1860—98), савета Маскоўскага маст. тва (1872—94). 3 1854 пачаў збіраць маст. калекцыю, з 1856 творы рус. мастацтва. якія паклалі
524 траццякоў
пачатак заснаванню Траццякоўскай галерэі. У 1892 перадаў свой збор у дар Маскве.
ГРАЦЦЯКОЎ Пёгр Мікалаевіч (12.11.1909, г. Кастрама, Расія — 12.6.1976), расійскі археолаг і гісторык. Чл.кар. AH СССР (1958). Др гіст. н. (1945). Скончыў Ленінградскі унт (1930). У 1950,—53 гал. рэдактар час. «Вопросы нсторнн». 3 1951 дырэістар Інта славяназнаўства АН СССР. з 1959 у Ленінградскім аддзяленні Інта археалогіі AH СССР. Даследаваў праблемы этнагекезу і стараж. гісторыі ўсх. славян, працэс складвання стараж.рус. народнасці. У 1951 узначаліў Славянскую (Верхнедняпроўскую) экспедыцыю, якая пачала вывучэнне культур ранняга жал. веку і 1га тыс. н.э. ў Верхнім Падняпроўі. У 1951—53
разам з Ю.У.Кухарэнкам і В.М.Мельнікоўскай адкрыў і абследаваў шэраг помнікаў зарубінецкай і мілаградскай культур на Гомелынчыне. Удзельнічаў у падрыхтоўцы кадраў бел. археолагаў. Дзярж. прэмія СССР 1952.
Тв.: Восточнославянскне племена. 2 нзд. М., 1953; Раннеславянскне поселення н могнльннкн на террнторнн Белорусснн // Крагкне сообшення Ннта археологнн. Кмев, 1955. Вып. 4; Чаплннское городнше // Памятннкл зарубннецкой культуры. М.; Л.. 1959; Фннноугры, балты н славяне на Днепре н Волге. М.; Л., 1966; У нстоков древнерусской народностн. Л., 1970; По следам древннх славянскнх племен. Л., 1982.
В. С.Вяргей.
ТРАЦЦЯКОЎ Якаў Адамавіч (23.10.1916, в. Зябраўка Гомельскага рна — 4.12.1985), поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну з 1941 на фронце. Камандзір процітанк. гарматы старшына Т. вызначыўся пры знішчэнні ўмацаванняў, агнявых кропак і жывой сілы ворага ў баях на тэр. Калінкавіцкага рна Гомельскай вобл., каля г. Аўгустаў (Польшча) і на подступах да Берліна. Пасля вайны працаваў у сельскай гаспадарцы.
ТРАЦЦЯКОЎСКАЯ ГАЛЕРЭЯ д з я р ж а ў н а я, найбуйнейшы ў свеце музей рус. выяўл. мастацтва. Засн. ў Маскве ў 1856 П.М. Траццяковым. у 1892 перададзена ім у дар гораду. Да 1918 наз. Маскоўская гар. маст. галерэя П. і С. Траццяковых. У музеі багацейшы збор іканапісу ўсіх асн. школ стараж.рус. мастацтва, у т.л. работы Ф.Грэка, А.Рублёва, Дыянісія, С.Ушакова. Захоўваецца жывапіс і скульптура 18 — 1й пал. 19 ст. (творы У.Баравікоўскага, К.Брулова, А.Іванава, Дз.Лявіцкага, Ф.Рокатава, В.Трапініна, П.Фядотава, Ф.Шубіна), найб. поўны збор работ перасоўнікаў, жывапісцаў і графікаў канца 19 — пач. 20 ст., у тл. членаў маст. аб’яднанняў «Свет мастацтва». Саюз рус. мастакоў, «Блакітная ружа», «Бубновы валет» і інш. (І.Левітана, М.Урубеля, В.Сярова, В.БарысаваМусатава, К.Каровіна, М.Рэрыха, А.Бенуа, К.Сомава і інш.). У Т.г. прад
стаўлены лепшыя ўзоры шматнац. мастацтва 20 ст., творы майстроў авангарда (В.Кандзінскага, М.Ларыёнава, К.Ма
левіча, М.Шагала і інш.) і інш. плыней: С.Герасімава, С.Канёнкава. П.Канчалоўскага, П.Корына, В.Мухінай, М.Несцерава, Ю.Піменава, М.Сар’яна і інш. У Т.г. захоўваюцца творы бел. мастакоў ЗАзгура, В.Альшэўскага, ГАсташонка, А.Бархаткова, М.Басалыгі. Г.Вашчанкі, В.Грамыкі, АГрубэ, Л.Давідзенкі. МДанцыга, Я.Ждана, Ю.Зайцава. Н.Залознай, Р.Заслонава, У.Зінкевіча, Б.Казакова, А.Кашкурэвіча, А.Кішчанкі, Г.Кобрына, А.Ксяндзова, А.Кузняцова. С.Ларчанкі, АЛось, Л.Марчанкі, А.Маціевіча, В.Мурашова, А.Мятліцкага, М.Савіцкага, У.Савіча, М.Селешчука, У.Слабодчыкава, А.Фінскага, Л.Хобатава, В.Цвіркі. А.Шатэрніка, Г.Шутава, Л.Шчамялёва.
У Т.г. захоўваецца больш за 50'тыс. твораў мастацтва. У аддзеле рукапісаў (з 1922) — больш за 200 тыс. дакументаў па гісторыі рас. маст. культуры
Траццякоўская галерэя. Галоўны фасад.
18—20 ст., асабістыя фонды мастакоў і мастацтвазнаўцаў. Музей рэгулярна праводзіць выстаўкі. Галерэя размешчана ў неаднаразова перабудаваным доме Траццяковых і шэрагу прылеглых да яго будынкаў. Гал. фасад узведзены ў 1900—05 паводле праекга В.Васняцова. У 1936 завершана 8зальная прыбудова ў неарус. стылі (арх. А.Шчусеў). У 1982—96 праведзена генеральная рэканструкцыя: прыбудаваны дэпазітарый (сховішча), інжынерны корпус, перакрыты ўнутр. двары (арх. Г.Астаф’еў, Б.Клімаў, І.Вінаградскі і інш.). У 1986 музею перадзены будынак Дзярж. карціннай галерэі. У комплекс Т.г. ўваходзяць таксама царква Міколы Цудатворца ў Талмачах, на правах аддзелаўфіліялаў — музеікватэры А.Васняцова і Корына, Доммузей В.Васняцова, Музеймайстэрня Г.Галубкінай.
Літ.: Государственная Третьяковская галерея: Очеркн нсторнм. 1856—1917. Л.. 1981; Государственная Третьяковская галерея: йсторня н коллекцнн. 4 нзд. М., 1989.
С.У.Пешын.
ТРАЯК. найбольш пашыраная назва манеты наміналам у тры грошы ў пісьмовых крыніцах Беларусі, Украіны і Польшчы ў 17—18 ст. Ўпершыню выпушчаны ў 1528 у Кракаве і Торуні (Польшча). Чаканіліся сярэбраныя, білонныя і медныя манеты. На Беларусі
шырока абарачаліся ў 16—17 ст. У 1765—94 выпускаліся медныя Т. ў Рэчы Паспалітай.
ТРАЯН Марк Ульпій (Marcus Ulpius Traianus; 18.9.53, Італіка, Іспанія — 7.8.117), рымскі імператар [98—117| з дынастыі Антанінаў. Ваен. трыбун, потым намеснік (у 97) правінцыі Верхняя Германія. Пры ім Рым. імперыя дасягнула сваіх максімальных межаў. У выніку войнаў 101—102 і 105— 106 заваяваны Дакія, у 106 — Наба
Траян.
тэйская дзяржава. Вынікам усх. паходу' 114—117 стала далучэнне Вял. Арменіі і ўсёй Месапатаміі. Т. карыстаўся падтрымкай сената, шляхам пазык імкнуўся стрымаць разарэнне дробных і сярэдніх землеўладальнікаў, даваў правінцыялам правы рым. грамадзянства, пашыраў сістэму аліментацыі. Пры Т. шырока вялося будаўніцтва ў Рыме і правінцыях (Траянава калона, рэшткі траянавых валоў ва Усх. Еўропе).
Літ:. Федорова Е.В. Нмператорскнй Рнм в лнДах. 2 нзд. Смоленск, 1995.
А.Г.Зельскі.
ТРАЯН Надзея Вікгараўна (н. 24.10.1921, г. Верхнядзвінск Віцебскай вобл.), Герой Сав. Саюза (1943). Канд. мед. н. (1962). Скончыла 1ы Маскоўскі мед. інт (1947). 3 пач. Вял. Айч. вайны на падп. рабоце ў Смалявічах, адна са стваральнікаў падп. камсамольскай аргцыі, потым разведчыца партыз. брыгады «Дзядзькі Колі». Удзельніца падрыхтоўкі забойства ген. камісара Беларусі гаўляйтэра В.Лўоэ. Пасля вайны выкладчык ВНУ, дырэктар Усесаюзнага НДІ сан. асветы СССР, старшыня выканкома сав. Чырв. Крыжа, прарэктар 1га Маскоўскага мед. інта.
ТРАЯН Юрый Антонавіч (н. 6.10.1950, Мінск), бел. артыст балета. Нар. арг. Беларусі (1979). Скончыў Бел. харэагр. вучылішча (1968). 3 1968 артыст, з 1990 нам. дырэктара Нац. акад. тра балета Беларусі. У 1988—89 дырэктар Бел. харэагр. вучылішча. Яму ўласцівы арган. спалучэнне класічнага танца з глыбокім пранікненнем у вобраз, індывідуальнасць траісгоўкі. Для танца Т. характэрна свабода, скульптурнасць, завершанасць формы. Рознабаковасць яго даравання выявілася ў балетах з сучаснай пластыкай. Сярод партый: Юнак («Пасля балю» Г.Вагнера), Машэка, Тьшь («Выбранніца», «Тыль Уленшпігель»
ТРАЯНСКАЯ 525
Я.Глебава), Зігфрыд. Дэзірэ. Прынц («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Рамэо, Прынц («Рамэо і Джульета», «Папялушка» С.Пракоф’ева), Хазэ («Кармэнсюіта» Ж.Бізэ — Р.Шчадрына), Жан дэ Брыен («Раймонда» А.Глазунова), Альберг («Жызэль» ААлана), Адам («Стварэнне свету» А.Пятрова), Спартак («Спартак» А.Хачатурана), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Джэймс («Сільфіда» Х.Левенскольда). Паэт («Карміна Бурана» на муз. К.Орфа), партыя ў
Н.В.Траян
Ю.А.Траян
Ю.Траян Рускі танец з балета «Шчаўкунок».
1актовым балеце «Адажыета» на муз. Г.Малера.
Літ:. Чурко Ю.М. Белоруссклй балет в лнцах. Мн., 1988. С. 91—103; Мушннская Т.М. Гармоння дуэта. Мн.. 1987.
А.І.Калядэнка.
ТРАЯНАВА КАНОНА узведзена імператарам Траянам у Рыме ў 111—114. Архітэктар — грэк Апаладор з Дамаска. Мармуровае збудаванне вышынёй 38 м складаецца з кубічнага цокаля, базы і ствала калоны з капітэллю рымскадарычнага ордэра. Першапачаткова Т.к. была ўвенчана бронзавым арлом, пазней — статуяй Траяна, з 1587 — статуяй апостала Пятра. Ствол Т.к. пакрываюць размешчаныя па спіралі выкананыя з вял. майстэрствам рэльефы (агульная даўжыня 200 м, вышыня 1 м),