• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    18. Бел. энц. Т. 15.
    522	ТРАХАФОРА
    на паказваюць у выглядзе экалагічнай піраміды. Вывучае Т.ў. трофажалогія.
    ТРАХАФОРА (ад грэч. trochos кола + phoros які нясе), ловенаўская л і ч ы н к а, мікраскапічная свабодна плаваючая лічынка многашчацінкавых чарвей, сіпункулід, эхіўрыд і некат. малюскаў. Другая назва ад імя швед. заолага С.Ловена, які апісаў Т. ў 1840. Састаўная ч. планктону. Жывуць у акіянскіх водах.
    Цела з адным або некалькімі паяскамі раснічак для перамяшчэння. Стрававальная сістэма складаецца са страўніка, сярэдняй і задняй кішкі. Выдзяляльныя органы — протанефрыдыі. На пярэднім полюсе цела знаходзіцца орган пачуццяў — цемянная пласцінка з султанам раснічак і вял. колькасцю клетак. ГІры развіцці Т. многашчацінкавых чарвей набывае шчацінкі (параподыі), угвараюцца парныя цэламічныя мяшкі, і лічынка пераходзіць у стадыю метатрахафоры, а у малюскаў — у велігер. А.М.Петрыкаў.
    Трахафора многашчацінкавага чарвяка палігордыус.
    ТРАХЕІДЫ (ад трахея + грэч. eidos выгляд), мёртвыя адраўнелыя клеткі раслін, якія праводзяць ваду з растворанымі ў ёй рэчывамі і выконваюць мех. функцыю. Трапляюцца ў ксілеме (драўніне) вышэйшых раслін, за выключэннем некат. пакрытанасенных (напр., злакаў, асок). У папарацепадобных і ў большасці голанасенных раслін Т. — адзіныя праводныя элементы драўніны.
    Даўж. 0,5—10 мм (агава). дыям. да 0.1 мм. Клеткі замкнёныя. моцна выцягнутыя, звужаныя і завостраныя на канцах, шматвугольныя, з патоўшчанымі сценкамі. Размешчаны верт. радамі, злучаюцца аблямаванымі порамі.
    ТРАХЕІТ, запаленне слізістай абалонкі трахеі. Бывае востры і хранічны. В о с т р ы Т. выклікаюць мікраарганізмы (часцей вірусы), пераахаладжэнне і інш.; часта ён спалучаецца з рынітам, фарынгітам, ларынгітам, бранхітам. X р а н і ч н ы Т. развіваецца з вострага (асабліва пры курэнні). Прыкметы: прыступападобны кашаль (сухі або з макротай), боль у глотцы і за грудзінай, ахрыпласць. Лячэнне тэрапеўт., фізіятэрапеўтычнае.
    ТРАХЕЙНАДЫХАЛЬНЫЯ, трахейныя, непаўнавусыя (Tracheata, або Atelocerata), падтып наземных або
    другаснаводных членістаногіх жывёл. Уключае мнаганожак і насякомых.
    Маюць 1 пару вусікаў (2я пара адсутнічае; адсюль адна з назваў). Дыханне звычайна трахейнае, радзей праз скуру або (у другаснаводных лічьшак насякомых) трахейнымі жабрамі — вырастамі сценак цела. У некат. інш. падгыпах (напр., у хеліцэравых) таксама ёсць формы з трахейным дыханнем. У покрывах Т. прысугнічаюць воска і тлушчападобныя рэчывы. якія засцерагаюць арганізм ад высыхання. Большасці Т. уласціва ўнутр. апладненне і наяўнасць т.зв. «тлушчавага цела» — тлушчавай тканкі, якая ўдзельнічае ў водазабеспячэнні арганізма. Функцыя выдзялення ажыццяўляецца праз мальпігіевыя сасуды або сценкі кішэчніка. С.Л.Максімава.
    ТРАХЕЯ (ад грэч. tracheia arteria дыхальнае горла), дыхальнае г о р л а, паветраправодны трубчасты орган дыхальнай сістэмы пазваночных жывёл і чалавека. Размешчана паміж гартанню і бронхамі наперадзе стрававода (у некат. земнаводных не адасоблена ад гартані, не падзяляецца на бронхі). У чалавека даўж. Т. 9—11 см, дыям. 15—18 мм. Аснова яе — храстковыя паўкольцы, сценка ўтворана слізістай, падслізістай, фібрознахрастковай і адвентыцыяльнай абалонкамі.
    У падслізістай размешчана вял. колькасць слізістых залоз. якія ўвільгатняюць паветра, тут развіты сасудзістыя спляценні. якія саграваюць паветра. У фібрознахрастковай абалонцы 16—20 гіялінавых храстковых паўкольцаў. якія аблягчаюць рух ежы па страваводзе, захоўваюць прасвет Т. Вонкавая абалонка ўтворана рыхлай валакністай злучальнай тканкай. мае крывяносныя сасуды. нервы. Т. наз. таксама паветраносныя дыхальныя трубачкі ў некат. беспазваночных. А.С.Леанцюк.
    ТРАХІКАРПУС (Trachycarpus), род кветкавых раслін сям. пальмаў. 8 відаў. Пашыраны ў Паўд.Усх. Азіі і Гімалаях. Культывуюць холадаўстойлівыя пальмы Т. Форчуна (Т.fortune!) і Мартыуса (T.martianus).
    Трахікарпус Форчуна.
    Дрэвападобныя расліны выш. да 20 м. ствол дыяметрам да 20 см. укрыты карычневабурымі валокнамі. на верхавінцы — пучок вял. веерападобнага лісця (каля 30). Кветкі ў буйных галінастых пазушных суквеццях даўж. да 1 м. Плод — касцянка. 3 лісця атрымлівак>ць валокны для вырабу цыновак. грубых тканін. шчотак і інш. Тэхн. і дэкар. расліны.
    ТРАХІЛІДЫ (Trachylida), атрад беспазваночных жывёл кл. гідроідных тыпу кішачнаполасцевых. або жыгучых. 2 падатр.: наркамедузы і трахамедузы. Пашыраны ўсюды ў морах у тоўшчы вады.
    Дыяметр ад 1 мм да 10 см. Парасон празрысты, звычайна ярка афарбаваны. Па яго краі ёсць звычайныя і відазмененыя шчупальцы. якія выконваюць ролю гідрастатычных органаў. Размнажэнне палавое. Гл. таксама Медузы.
    ТРАХІМЁНАК Сяргей Аляксандравіч (н. 7.2.1950, г. Карасук Новасібірскай вобл., Расія), бел. юрыст і пісьменнік. Др юрыд. н. (1999). Скончыў Свярдлоўскі юрыд. інт (1977), Вышэйшыя курсы КДБ СССР (1981). 3 1990 у Інце нац. бяспекі Рэспублікі Беларусь (з 1996 нач. кафедры). 3 1999 нач. сітуацыйнааналіт. цэнтра дзяржсакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь. 3 2000 у Інце нац. бяспекі Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах метадалогіі забеспячэння нац. бяспекі. Аўтар вострасюжэтных раманаў і сцэнарыяў хранік.дакумент. фільмаў.
    Тв:. Росснйскнй трнллер; Нгры капрнзной дамы. М., 1996; Безопасность государства: Методол.правовые аспекты. Мн.. 1997; Груз небесный. Мн.. 1998; Заказ на двадцать пятого, М., 1999; Женская логнка. Мн.. 2000; Второй уровень. Мн., 2001.
    ТРАХІТ (ад грэч. trachys шурпаты). эфузіўная сярэдняя горная парода, складзеная з мікралітаў і ўкрапанікаў шчолачнага палявога шпату (анартаклазу, санідзіну), плагіяклазу, амфіболу, біятыту ў вулканічным шкле. Колер бе
    ТРАЦЦЯКОЎ	523
    лы. светлашэры, жаўтаваты, ружаваты. Шчыльн. 2,5 г/см3. Струкгура парфіравая, тэкстура трахітавая са струменістым размяшчэннем крышталёў санідзіну. Эфузіўны аналаг сіеніту. Прадукт вывяржэнря вулканаў, складае іх патокі. покрывы, купалы, некі і інш. Выкарыстоўваецца ў будве; дэкаратыўны і вырабны камень.
    ТРАХбіДА, гл. ў арт. Цыклоіда.
    ТРАХбіУІА (грэч. trachoma ад trachys шурпаты, няроўны), хранічнае інфекцыйнае запаленне злучальнай тканкі (кан’юнктывы) вачэй у чалавека. Узбуджальнік —• унутрыклетачны паразіт з роду хламідый; заражэнне кантакгным шляхам.
    Прыкметы: кан'юнктыва чырванее. на ёй угвараюцца шэрыя. мутныя зярняты (фалікулы). памяншаецца сакрэцыя слёзнай вадкасці. рагавіца прарастае сасудамі, угвараюцца рубцы. Ускладненні: зварот краёў павекаў, няправільны рост веек (трыхіяз), запаленне рагавіцы з язвамі, бяльмом: адна з прычын слепаты. Лячэнне тэрапеўт.. хірургічнае.
    /. М. Семяненя.
    ТРАХТЭНБЕРГ Навум Яфімавіч (4.1.1910, г. Бахмач Чарнігаўскай вобл., Украіна — 16.10.1977), бел. архітэктар. Скончыў Адэскі інт грамадз. і камунальнага будва (1932). У 1953—56 кіраўнік майстэрні Генплана ў інце «Мінскпраекг», адначасова ў 1954—76 выкладчык БПІ. Асн. работы (у сааўг.): у Мінску — праекг дэталёвай планіроўкі горада (1939), генпланы (1946, карэкціроўкі 1952, 1958; 1965, карэкціроўкі 1969, 1972—73). праект дэталёвай планіроўкі і забудовы цэнтра, праект планіроўкі і забудовы 2й чаргі Ленінскага праспекга (цяпер Скарыны праспект; 1953, Дзярж. прэмія Беларусі 1968); генпланы Бабруйска (1936, 1939), Магілёва (1939), праект забудовы цэнтр. ч. Віцебска (1950). Гал. архітэктар і аўтар схемы планіроўкі прыгараднай зоны Мінска (1964), праекта планіроўкі зоны адпачынку на Заслаўскім вадасховішчы пад Мінскам (1968).
    Тв.: Мннск: Послевоен. опыт реконструкцнн н развнтня. М., 1966 (у сааўг.).
    ІРАЦЕЙСКІ СУД. арбітражны с у д, суд, які выбіраецца па ўзгадненні бакоў для вырашэння імі спрэчак цывільнаправавога і гасп. характару. У залежнасці ад суб’екгаў спрэчных праваадносін адрозніваюць 2 віды Т.с.: суды для вырашэння спрэчак паміж фіз. асобамі і суды для вырашэння спрэчак паміж юрыд. асобамі. У Рэспубліцы Беларусь трацейскі разбор спрэчак рэгулюецца адпаведна нормамі цывільнага працэсуальнага або гасп. працэсуальнага кодэксаў. Т,с. можа вырашаць любыя спрэчкі паміж грамадзянамі, акрамя тых. што вынікаюць з працоўных і сямейных праваадносін. Дагавор аб перадачы спрэчкі на Т.с. заключаецца ў пісьмовай форме, дзе спрэчныя бакі бяруць на сябе абавязацельства выканаць яго рашэнне. Рашэнне Т.с., не выкананае добраахвотна, можа быць прыведзе
    на ў выкананне прымусова праз адпаведныя тэр. суды. Для трацейскага вырашэння спрэчак паміж удзельнікамі знешнеэканам. дзейнасці юрыд. асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у Рэспубліцы Беларусь у 1999 створаны міжнар. арбітражны (трацейскі) суд (гл. Арбітраж міжнародны).
    ТРАЦІЧНАЯ СІСТЭМА (ІІЕРЫЯД) сістэма кайназойскай эратэмы, якая адпавядае 1му перыяду кайназойскай эры геал. гісторыі Зямлі. Тэрмін прапанаваны ў 1759 італьян. геолагам Дж.Ардуіна. Выкарыстоўваецца пераважна ў замежнай лры. У айчыннай навуцы з 1959 заменена на самаст. палеагенавую сістэму (перыяд) і неагенавую сістэму (перыяд).
    ТРАЦЦЯК Васіль Якаўлевіч (6.12.1926. с. Камароўка Коранеўскага рна Курскай вобл., Расія — 16.4.1989), украінскі спявак (драм. тэнар). Hap. арг. СССР (1980). Скончыў Харкаўскую кансерваторыю (1958). 3 1958 у Малдаўскім, у 1962—88 ва Украінскім трах оперы і балета. 3 1976 выкладаў у Кіеўскай кансерваторыі. Валодаў моцным голасам шырокага дыяпазону, драм. дараваннем. Яго выкананню былі ўласцівы выдатная дыкцыя, тонкая філіроўка гуку. яскравы тэмперамент. Выконваў партыі ў класічных і сучасных операх: Андрэй («Запарожац за Дунаем» С.ГулакАрцямоўскага), Васіль («Мілана» Г.Майбарады), Богун («Багдан Хмяльніцкі» К.Данькевіча), Адмірал, Лаўро («Гібель эскадры», «Мамаі» В.Губарэнкі), Андрэй Хаванскі («Хаваншчына» М.Мусаргскага), Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Лыкаў («Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава), Сяргей («Кацярына Ізмайлава» Дз.Шастаковіча), Каніо («Паяцы» Р.Леанкавала), Атэла, Радамес, Рычард («Атэла», «Аіда», «Бальмаскарад» Дж.Вердзі).
    ТРАЦЦЯК Іван Майсеевіч (н. 20.2.1923. с. Малая Папоўка Харольскага рна Палтаўскай вобл., Украіна), савецкі ваен. дзеяч. Ген. арміі (1976). Герой Сав. Саюза (1945), Герой Сац. Працы (1982). Скончыў Астраханскае стралковакулямётнае вучылішча (1941). Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1949) і Генштаба (1959), Вышэйшыя акад. курсы (1970). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял. Айч. вайну на Зах. і 2м Прыбалт. франтах: камавдзір роты, батальёна, палка. Пасля вайны на штабных і камандных пасадах. У 1967— 76 камандуючы Беларускай ваеннай акругай, з 1976 — Далёкаўсх. ваен. акругай. У 1987—91 галоўнакаманд. войскамі ППА — нам. міністра абароны СССР. Канд. у чл. ЦК КПСС з 1971. чл. ЦК КПСС у 1976—91. Чл. ЦК КПБ у 1971—76, Бюро ЦК КПБ у лют.—жн. 1976. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1966— 89. Аўтар кнігі «Храбрыя сэрцы аднапалчан» (1977). Б.Дз.Далгатовіч.