Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Г.А.Лаўрэцкі.
ТРбіЦКАЯ Марына Дзмітрыеўна (22.12.1913, Мінск — 1990), бел. рэжысёр радыё. Засл. дз. культ. Беларусі (1971). Скончыла драм. курсы ў Мінску (1931). 3 1931 актрыса Вандроўнага тра імя Дзяржынскага, з 1932 Бел. тра імя
трокенікі 527
Я.Купалы, у 1949—74 на Рэсп. радыё (з 1964 гал. рэжысёр). Аўтар літ. і муз. кампазіцый, запісаў майстроў бел. сцэ^ ны, віктарын, больш за 30 радыёпастановак, у т.л. па творах бел. пісьменнікаў: «Зорка Венера» Б.Бур’яна і І.Нісневіча (1960), «Збянтэжаны Саўка» Л.Родзевіча (1963), «Навальніца над полем» («Людзі на балоце») І.Мележа і «Бацькаўшчына» К.Чорнага (1966), «Сэрца на далоні» І.Шамякіна (1967), «Вяртанне ў маладосць» («Гарадок Устронь», «На парозе будучыні») М.Лобана (1968), «Кругы бераг ракі» В.Быкава (1973), «Новая зямля» Я.Коласа (1976) і ІНШ. А.В.Усцінава.
ГРОІЦКІ Мікалай Аляксандравіч (3.4.1927, г. Таржок Цвярской вобл., Расія — 18.5.1999), бел. вучоны ў галіне генетыкі мікраарганізмаў. Др біял. н. (1970), праф. (1972). Скончыў Маскоўскі зоавет. інт (1948). 3 1957 у Бел. н.д. вет. інце, з 1959 у Інце генетыкі і цыталогіі Нац. АН Беларусі (у 1965—99 заг. лабараторыі). Навук. працы па пытаннях генет. эфектыўнасці прамежкавых нейтронаў, генет. інжынерыі азотфіксавальных мікраарганізмаў.
Тв:. Генетнческне эффекты промежугочных нейтронов. Мн., 1971 (разам з М.В.Турбіным, М.ААрсеньевай); Коныогаішя бактернй. Мн., 1978 (разам з С.Я.Драмашкам, К.М.Якавенка); Генетнческая ннженерня. Мн., 1980 (разам з М.А.Картэлем).
ТРОЙЦА, 1) у старажытных рэлігіях тры найб. шанаваныя божаствы, якія знаходзяцца ў цеснай узаемасувязі, але выконваюць розныя функцыі: Асірыс, Ісіда і Гор у Стараж. Егіпце; Брахма, Вішну і Шыва ў індуізме; Ану, Эа і Бэл у Вавілоне; 2) Адзін з асн. догматаў хрысціянства. паводле якога Бог адзіны па сваёй сутнасці, але існуе ў трох іпастасях — БогАйцец, БогСын, БогДух Святы (гл. Святая Тройцаў, 3) Адно з дванадзесятых свят, якое ўстаноўлена ў гонар сашэсця Святога Духа на апосталаў у пяцідзесяты дзень (праз 7 тыдняў) пасля ўваскрэсення Хрыста — Вялікадня (гл. Сёмуха).
ТРОЙЦА. вёска ў Шклоўскім рне Магілёўскай вобл., на р. Бярозаўка. Цэнтр Старасельскага с/с і калгаса. За 15 км на ПнЗ ад горада і 13 км ад чыг. ст. Шклоў, 45 км ад Магілёва. 111 ж., 49 двароў (2002). Пач. школа.
ГРОКЕНІКІ вёска ў Астравецкім рне Гродзенскай вобл., каля аўтадарогі Вільнюс—Полацк. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на Пн ад г.п. Астравец, 275 км ад Гродна, 30 км ад чыг. ст. Гудагай. 292 ж., 97 двароў (2002). Базавая школа, Дом культуры, бка, камбінат быт. абслугоўвання. аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — сядзіба (2я пал. 19 ст. — пач. 20 ст.).
528 трокі
TPOKI (Troki), афіцыйная назва г. Тракай да кастр. 1939.
ТРОКСКАЕ ВАЯВОДСТВА, адм.тэр. адзінка ў ВКЛ у 1413—1795. Цэнтр — г. Трокі. Утворана на тэр. Трокскага княства і Гарадзенскага княства пасля заключэння Гарадзельскай уніі 1413. Былі ўведзены пасады трокскіх ваяводы і кашталяна, якія па значэнні лічыліся другімі пасля пасад ваяводы і кашталяна віленскіх. У склад Т.в. ў 15 ст. ўваходзілі паўн., цэнтр. і паўд. часткі Літвы, прынёманскія землі Беларусі, Берасцейская зямля, Новагародская зямля, Падляшша, Кобрынскае княства, Пінскае княства, ДавыдГарадоцкае княства, Тураўскае княства. Гэтыя княствы, Берасцейская, Новагародская землі, Падляшша і Ковенскі павет мелі самастойнае ад ваяводы кіраванне. На У Беларусі ў Т.в. ўваходзіла палова Бабруйскай воласці. Пасля ўтварэння ў 16 ст. Навагрудскага, Падляшскага і Брэсцкага ваяводстваў тэр. Т.в. значна паменшылася. У 16—18 ст. у Т.в. ўваходзілі Трокскі, Ковенскі, Упіцкі пав., Гродзенскі павет. Пасля Люблінскай уніі 1569 ваявода і кашталян трокскія засядалі ў Сенаце Рэчы Паспалітай. Паводле перапісу 1775 на тэр. Т.в. было 55 614 «дымоў». Паводле пастановы Гродзенскага сойма 1793 Гродзенскі пав. і створаны ў 1791 Мерацкі пав. пераўтвораны ў Гродзенскае ваяводства. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай указам Кацярыны II ад 25.12.1795 асн. частка Т.в. ўвайшла ў склад Віленскай губ., рэшта — у Слонімскую губ.
А.П.Грыцкевіч.
ТРОЛІ, у германаскандынаўскай міфалогіі волаты, якія жывуць унутры гор, дзе захоўваюць свае скарбы. Яны неверагодна моцныя, але выродлівыя і дурныя. У адрозненне ад міфалагічных праціўнікаў багоў — ётунаў Т. шкодзяць людзям, крадуць іх жывёлу. нават займаюцца людаедствам. У больш позніх міфах Т. асацыіраваліся з рознымі дэманічнымі істотамі, у т.л. з гномамі.
ТРОМБ (франц. trombe ад італьян. tromba смерч, літар. — труба), у м е тэаралогіі, моцны віхор над сушай, які ўзнікае пад навальнічным воблакам. Дыяметр некалькі дзесяткаў метраў, скорасць ветру да 50—100 м/с (паласа разбурэнняў — некалькі соцень метраў у шырыню). Узнікае ў гарачае надвор’е пры рэзкай няўстойлівай стратыфікацыі атмасферы. У ЗША наз. тарнада. Гл. таксама Віхор, Смерч.
ТРОМБ (ад грэч. thrombos камяк, згустак) умедыцыне, згустак крыві, які ўтвараецца ў прасвеце крывяноснага (лімфатычнага) сасуда або поласці сэрца; вядзе да трамбозаў. Складаецца з фібрыну, форменных элементаў крыві.
Адрозніваюць Т. прысценачны і закупорвальны прасвет сасуда; белы. чырв., слаісты, гіялінавы. Белы Т. мае шмат лейкацытаў, утвараецца пераважна ў артэрыях. У чырв. вял.
колькасць эрытрацытаў. утвараецца часцей у венах. Гіялінавы Т. утрымлівае разбураныя эрытрацыты, трамбацыты і бялкі плазмы крыві. Часцей бывае змешаны (слаісты) Т.. складаецца з галоўкі. прымацаванай да сценкі сасуда. цела і хваста. Можа растварацца. замяшчацца злучальнай гканкай. насычацца солямі кальцыю (утвараецца камень).
І.МСе.чяненя
ТРОМБАФЛЕБІТ (ад тромб + флебітў запаленне і трамбоз вен. Звычайна развіваецца ў сасудах ніжніх канечнасцей, таза, гемараідальных венах. Адрозніваюць востры, хранічны, мігравальны (запаленчы працэс перамяшчаецца з аднаго ўчастка на другі). Сімптомы: боль, павышаная тра цела, пачырваненне ці сінюшнасць скуры, ацёк, расшырэнне падскурных вен. Ускладненні вострага Т. — тромбаэмбалія лёгачнай артэрыі, гангрэна канечнасцей, абсцэсы і інш. Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае.
І.М.Семяненя.
ТРОМБАЭМБАЛІЯ (ад тромб + эмбалія), вострая закупорка крывяносных сасудаў (звычайна артэрый) тромбамі, якія трапілі ў кроваток. Часам лрыводзіць да развіцця ішэмічнага інсульту, інфаркту лёгкіх, нырак і інш. Т. складае 99% усіх відаў эмбалій.
ТРОМП (франц. trompe ад старажытнаверхненям. trumba труба) уархітэкт у р ы. трохвугольная нішападобная скляпеністая канструкцыя ў форме ч.
Тромпы
конуса, палавіны або чвэрці сферычнага купала. Т. служаць для пераходу ад ніжняй, квадратнай у плане ч. будынка да верхняй, круглай ці шматвугольнай (ад купала або яго барабана). Часам Т. з’яўляецца апорнай канструкцыяй для вуглавых купалаў, эркераў. Т. былі пашыраны ў сярэдневяковай архітэктуры Пярэдняй і Сярэдняй Азіі, Закаўказзя і Еўропы; у рус. і бел. дойлідстве — пераважна ў 17 ст. Гл. таксама Ветразі.
ТРОН (ад грэч. thronos), 1) багата ўпрыгожанае крэсла на спец. узвышэнні — месца манарха ў час афіц. прыёмаў, урачыстых цырымоній. 2) Сімвал манархічнай улады (быць на Т. — княжыць, караляваць, царстваваць).
ТРОНХЕЙМ (Trondheim), горад на ПнЗ Нарвегіі. Адм. ц. фюльке СёрТрэндэлаг. Засн. ў 997. Стараж. сталіца Нарвегіі (пад назвай Нідарас). Да 1380 і
з 1814 месца каранавання нарвежскіх каралёў. Каля 150 тыс. ж. (2001). Порг у Тронхеймсфіёрдзе, у вусці р. Нідэльв. Вузел чьпунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прамсць: маш.буд., лесаперапр., рыбаперапр., харчовая. Унт. Музеі: маст. прамсці Паўн. Нарвегіі. Народны на адкрытым паветры, Маст. галерэя. Раманагатычны сабор (12—14 ст.).
ТРОП (ад грэч. tropos паварот, моўны зварот, вобраз), слова ці моўны выраз, ужытыя ў пераносным значэнні; адзін з прыёмаў стварэння мастацкага вобраза. У аснове Т. — суадносіны на аснове агульных рыс дзвюх з’яў. адна з якіх характарызуецца праз прыкметы другой. Т. падзяляюцца на простыя (параўнанне, эпітэт) і складаныя (метафара, метанімія, сінекдаха, сімвал, алегорыя, гіпербала, літота, іронія, гратэск, перыфраза, этымалагізм). Найчасцей выкарыстоўваецца ў маст. лры. В.П Рагойша
ТРОПІКІ |ад грэч. tropikos (kyklos) круг павароту], геаграфічныя паралелі, адлеглыя на 23°27' на Пн і на П ад экватара. Называюцца адпаведна Паўночны. або Т. Рака, і Паўднёвы. або Т. Казярога. У дзень летняга сонцастаяння (21—22 чэрв.) Сонца знаходзйіца ў поўдзень у зеніце для месц, якія ляжаць на Паўн. Т., у дзень зімовага сонцастаяння (21—22 снежня) — для месц, якія ляжаць на Паўд. Т. Часам Т. наз. усю шыротную зону, якая заключана паміж Паўн. і Паўд. Т. — экватарыяльны пояс і 2 трапічныя паясы Зямлі.
ТРОСНА, возера ў Полацкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. ГІалата. за 33 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,45 км2, даўж. 1 км, найб. шыр. 600 м, даўж. берагавой лініі 2,77 км, шт. валазбору 3,5 км2. Схілы катлавіны выш. 5—10 м. Берагі нізкія, на 3 забалочаныя. Востраў пл. каля 1 га. Выцякае ручай у р. Палата.
ТРОСНА, во.зера ў Полацкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Тросніца (выцякае з возера), за 20 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,28 км2, даўж. 1,4 км, найб. шыр. 350 м, даўж. берагавой лініі 3,1 км, пл. вадазбору 13 км . Схілы катлавіны пераважна не выражаны, месцамі выш. да 2 м, пад лесам, на У разараныя. Берагі забалочаныя, сплавінныя. Пойма шыр. 25—50 м, забалочаная. Выцякае ручай у возера без назвы.
ТРбСНА, возера ў Полацкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Бельчыца, за 5 км на Пд ад г. Полацк. Пл. 0,25 км2, даўж. 550 м, найб. шыр. 480 м, даўж. берагавой лініі 1,55 км, пл. вадазбору 2,62 км2. Схілы катлавіны выш. да 5 м, на 3 і Пн не выражаны. Выцякае ручай у р. Бельчыца.
ТРОФ..., ...ТРОФ (ад грэч. ігорііё ежа, жыўленне), частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццямі «ежа», «жыўленне» (напр., трофаэкалогія, аўтатрофы, гетэратрофы).
ТРОФАБІЁЗ (ад троф... + ...біёз), узаемавыгаднае сумеснае жыццё 2 відаў, якія выкарыстоўваюць у якасці корму прадукты метабалізму адзін аднаго. Напр., мурашы родаў мірміка, тапінома, лусіус, крэматагастэр ахоўваюць і гадуюць у сваіх гнёздах розных насякомых (цыкад, афід, какныд, вусеняў матылёў) і жывяцца іх выдзяленнямі.