• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    На Беларусі наладжана вытвсць стальных электразварных труб квадратнага, прамавугольнага і круглага сячэння. У 2001 Магілёўскі металургічны завод вырабляў стальныя профільныя трубы 22 малыфікацый (ад 20 х 20 мм да 80 х 60 мм з таўіпчынёй сценак 1,2—4 мм), прамашвовыя круглага сячэння — 18 мадыфікацый (дыяметр ад 16 да 89 мм), стальныя вода і газаправодныя — 8 мадыфікацый (дыяметр ад 15 да 80 мм); Маладзечанскі завод металаканструкцый — профільныя 18 мадыфікацый (ад 50 х 50 мм да 220 х 120 мм з таўшчынёй сценак ад 2 да 8 мм) і круглага сячэння 8 мадыфікацый (дыяметр ад 76 мм да 219 мм); Баранавіцкае прадпрыемства «Аграбудмаш» — стальныя прамашвовыя круглага сячэння 3 мадыфікацый (дыяметр 26, 34 і 42 мм з таўшчынёй сценак да 2,5 мм) і прамавугольныя (30 ,х 20 мм).
    А.А.Кацюшкін. Д.С.Рагуновіч.
    ТРУБАЛІЦЕЙНАЯ ВЫТВОРЧАСЦЬ выраб труб і трубных загатовак метадам ЛІЦЦЯ.
    Т.в. ажыццяўляецца пераважна цэнтрабежным і паўбесперапынным ліццём, трубных загатовак — ліццём у разавых формах, цэнтрабежным. бесперапьшным у гарыз. і верт. крышталізатарах. намарожваннем і інш. Пры цэнтрабежным ліцці труб вадкі метал крышталізуецца ў вярчальнай вакол гарыз. восі ме
    тал. форме. Ад дзеяння цэнтрабежных сіл утвараецца шчыльная дробназярністая структура металу і трубы маюць павышаныя мех. якасці. Для паўбесперапыннага ліішя чыгунных напорных труб ужываюцца спец. ўстаноўкі, асн. вузлы якіх — літніковая сістэма. крышталізатар, рухомы стол. Вадкі метал з літніковай сістэмы пасіупае ў кальцавую прастору паміж вонкавым і ўнутр. крышталізатарам, Пасля запаўнення раструбнай часткі. калі меніск дасягае пэўнага стану. зацвярдзелую трубу разам з рухомым сталом пера.мяшчаюць уніз; пры дасягненні зададзенай даўжыні яе вымаюць з крышталізатара. Такі спосаб эканамічны. не патрабуе складанага абсталявання. мае высокую прадукцыйнасць. дазваляе вырабляць трубы пракгычна ўсякай даўжыні і дыяметра з нязначнымі адхіленнямі таўшчыні сценак і ўнугр. дыяметра. лепшай гідрашчыльнасці і інш. Устаноўка простая па канструкцыі і ў абслугоўванні. патрабуе нязначных капіталаўкладанняў, на адной машыне можна вырабляць 5—6 труб розных дыяметраў, Яе недахопам з’яўляеіша абмежаваная (7—30 мм) таўшчыня сценак труб.
    Першыя чыгунныя трубы на Беларусі адліты ў 1932 на Магілёўскім металургічным заводзе. У 1952 упершыню ў СССР тут асвоена прамысл. ўстаноўка па вырабе чыгунных напорных труб паўбесперапынным спосабам. На 2002 на здзе працуе 8 машын паўбесперапыннага ліцця, якія адліваюць чыгунныя трубы даўж. 5,5 м і дыяметрам 100, 150, 200, 250, 300, 400 мм. Разнавіднасць Т.в. — адліўка злучальных частак трубаправодаў (муфты. трайнікі. вутольнікі і інш.) робіцца на Мінскім заводзе ацяпляльнага абсталявання. Гл. таксама Ліцейная вытворчасць. Я.І.Маруковіч.
    ТРУБАПРАВОД, сістэма з .металічных (часам поліэтыленавых, жалезабетонных і інш.) труб, злучаных паміж сабой з дапамогай зваркі, муфтаў, фланцаў; аснова трубаправоднага транспарту. Прызначаны для транспартавання вадкіх, газападобных і цвёрдых рэчываў. а таксама кантэйнераў, гатовых вырабаў, пошты, дакументацыі і інш. (гл. Водаправодная сетка, Газаправод, Пдраўлічны транспарт, Каналізацыйная сетка, Нафтаправод, Пнеўматычны транспарт). Аснашчаны спец. арматурай (краны, засаўкі і інш.), рэгулюючымі і запорнымі прыстасаваннямі. кантрольнавымяральнымі прыладамі. Для пракладкі Т. выкарыстоўваюць трубаўкладчыкі.
    ТРУБАПРАВбДНЫ ТРАНСПАРТ. від транспарту. які ажыццяўляе перадачу на адлегласць вадкіх, газападобных ці цвёрдых прадукгаў па трубаправодах. Прызначаны для транспарціроўкі газу (газаправод), нафты і нафтапрадукгаў (нафтаправод), цвёрдых матэрыялаў (гідраўлічны транспарт, пнеўматычны транспарт). У залежнасці ад прызначэння і тэр. размяшчэння адрозніваюць Т.т. магістральны і прамысловы (найб. пашыраны). Прамысловы выкарыстоўваецца для транспарціроўкі грузаў. якія перадаюцца па трубах у межах прадпрыемства для працягу тэхнал. працэсу. Да магістральнага Т.т. належаць газа і нафтаправоды. па якіх транспарціруюцца прадукты ад месца здабычы да месца перапрацоўкі і спажывання (заводы,
    марскія парты). Па магістральных прадуктаправодах транспарціруюцца гатовыя нафтапрадукты (бензін, дызельнае паліва і інш.) з заводаў у раёны спажывання. Да Т.т. адносяцца таксама нафтабазавыя, унутрыпрамысловыя нафта. газа, прадуктаправоды. гарадскія газаразмеркавальныя. водаправодныя і каналізацыйныя сеткі і г.д. Вядучая краіна ў галіне Т.т. Японія. На Беларусі агульная працягласць магістральных нафтаправодаў рознага дыяметра (630, 720, 820, 1020 мм) у аднаніткавым вылічэнні 3 тыс. км, прадукгаправодаў 1.4 тыс. км, газаправодаў 6.7 тыс. км. размеркавальных газаправодаў 22 тыс. км (2002). Будуецца газаправол Ямал—Еўропа. першы ўчастак (209 км) здадзены ў эксплуатацыю (1999). Удзельная вага Т.т. ў агульным грузаабароце краіны 58% (2001). Схему магістральных нафтаправодаў гл. ў арт. Нафтаправод. М.М.Кунцзвіч, Л.В.Несцераў.
    ТРУБАПРАКАТНАЯ ВЫТВОРЧАСЦЬ. выраб бясшвовых (без зварнога падоўжнага ці спіральнага шва) метал. труб спосабам пракаткі. Уключае транспартаванне загатовак (здіткаў) да награвальных печаў, награванне загатовак, пракатку труб, іх каліброўку, ахаладжэнне. праўку, абрэзку і інш. Асн. тэхнал. абсталяванне Т.в. — трубапракатныя агрэгаты. якія адрозніваюцца тыпаразмерам вырабляемых труб і спосабам іх пракаткі. Працэс гарачай пракаткі ўключае: прашыўку нагрэтай загатоўкі (злітка) і атрыманне таўстасценнай гільзы на прашыўных станах: раскатку гільзы да пэўнай таўшчыні сценак. дыяметра і даўжыні трубы на бесперапынным, кароткаапраўйым, пілігрымавым, трохвалковым пракатных станах. Бесперапынны стан (найб. прадукцыйны) ужываецца пры пракатцы труб дыяметрам 110 мм; карагкаапраўны (аўтаматычны) — для вырабу труб дыяметрам ад 60 да 450 мм і больш: пілігрымавы — дыяметрам 400—700 мм, трохвалковы стан — таўстасценных труб дыяметрам 35—200 мм (для кольцаў падшыпнікаў качэння). Пасля раскаткі трубы калібруюцца на калібровачных станах (гл. Калібр), ахалоджваюцца і правяцца. Трубы дыяметрам да 70 мм атрымліваюць абцісканнем гарачых трубных загатовак на рэдукцыйных станах. Для змяншэння таўшчыні сценкі і дыяметра. надання трубе больш высокіх мех. уласцівасцей, гладкай паверхні і дакладных памераў пасля гарачай пракаткі яе ставяць на станах перыяд. дзеяння, на халодную пракатку, а таксама працягваюць праз валокі валачыльнага стану. Бясшвовыя трубы ўжываюцца ў машынабудаванні, нафтаздабыўной, хім. прамсці, у камунальнай гаспадарцы і інш. Асн. прадпрыемствамі па іх вырабе ў СНГ з’яўляюцца Перваўральскі наватрубны і Нікапальскі паўднёватрубны зды. Я.Б.Лажэчнікаў.
    ІРУБАГІРАКАТНЫ АГРЭГАТ. сістэма канструкгыўна аб’яднаных пракатных станаў і дапаможных машын для выра
    ТРУБАЧОЎ	533
    бу метал. бясшвовых труб са зліткаў, каваных або качаных загатовак: асн. від абсталявання трубапракатнай вытворчасці. Уключае станы прашыўны (для атрымання таўстасценнай трубы, т.зв. гільзы), падаўжальны (для раскаткі гільзы). абкатны і калібровачны (у некаторых Т.а, і рэдукцыйны). Паводле тыпу станападаўжальніка (аўтам.. пілігрымавы, трохвалковы, бесперапынны. рэйкавы) наз. і Т.а. Найб. пашыраны Т.а. з бесперапынным падаўжальным станам, на якіх робяць трубы дыям. да 102 мм.
    ТРУБАРЭЗ, прыстасаванне для рэзкі труб. Адрозніваюць Т. ручны (рэзка робіцца пры дапамозе ролікаў; трубу замацоўваюць у цісках, a Т. круцяць вакол яе) і кумулятыўны (рэзка ўзрывам). Складаецца з 2 трубчастых паўкольцаў, якія запаўняюцца гексагенам. Падрыў зарада выконваюць дыстанцыйна праз электрадэтанатар.
    Трубарэз: I — рэгулявальная шруба; 2 — корпус; 3 — рэзальныя ролікі.
    ТРУБАЎКЛАДЧЫК, самаходная (часам прычапная) грузападымальная машына з навясным абсталяваннем, прызначаная для пракладкі трубаправодаў. Робіцца на базе гусенічнага трактара, выкарыстоўваецца сумесна з інш. спец. машынамі.
    Т. падтрымліваюць трубы і плеці з іх пры
    зварцы, укладваюць трубы ў траншэі, цыліндры і гарлавіны ў калодзежы і камеры, выконваюць інш. пагрузачнаразгрузачныя работы, у т.л. ў меліярац. будве. Прычапныя Т. манціруюць на 2восевым прычэпе. на якім устанаўліваюць паваротаую калонку з пад'ёмнай стралой і трубазахопным прыстасаваннем; агрэгатуюцца з тракгарамі МТЗ і інш. Грузападымальнасць Т. да 50 т і больш.
    В.М.Кандрацьеў.
    ТРУБАЧбЎ Алег Мікалаевіч (23.10.1930, г. Валгаград, Расія —9.3.2002), рускі мовазнавец. Чл.кар. AH СССР (1972). Акад. Pac. АН (1992). Скончыў Днепрапятроўскі унт (1952). 3 1953 у Інце славяназнаўства і балканістыкі AH СССР, у 1961—2001 у Інце рус. мовы імя Вінаградава Рйс. АН (стварыў і ўзначальвае секгар, потым аддзел этымалогіі і анамастыкі, у 1966—82 адначасова нам. дырэктара), з 1999 адначасова гал. рэ
     Існуючыя магістральныя газаправоды
     Газаправод Ямал—Еўропа
    _   Участкі газаправода Ямал—Еўропа, якія будуюцца
    @ Існуючыя кампрэсарныя станцыі
    Латвія
    Магістральныя газаправоды на тэрыторыі Беларусі
    На
    Верхнядзвінск
    Кампрэсарныя станцыі газаправода Ямал—Еўропа &
    Кампрэсарныя станцыі газаправода Ямал—Еўропа,	§аслау
    якія будуюцца	 „ Наваполацк
    Газавымяральныя станцыі Падземныя сховішчы
    Літва
    Полацк
    Обаль
    Расія
    Расія
    Смаленск
    МІНСК
    Слуцк
    Жыткавічы
    Лунінец
    Бешанковічьк
    Чашнікі
    Орша
    Глыбокае ^ ’Паставы 1 ушачь1
    Лепель
    • Столін _	•
    Лельчыцы Ельск
    ВІЦЕБСК
    Таржок
    маргон^Лаладзечна Ьарысаў
    Жодзіна»
    Брагін
    Нароўля
    Слаўгарад
    Чавусы
    ЕЛЬ
    Астравец і , Вілейка Новалукомлі
    Вільнюс
    Калінінград
    ГРОДНАСкідзель
    Польшча
    Беласток
    Масты
    навічы
    Нясвіж
    Клецк
    Івацэвічы
    Белаазерск
    Барс і
    Навагрудак
    КарэлічьГ
    Воранава
    .Ліда Валожы
    Бярозаўка
    Крупкі
    Мсціслаў
    Крычаў
    Клімавічы
    Ваўкавы
    •Свіслач
    Бяроз
    Пружаны
    Варшава Камянец * ^^ Жаоінка
    Драгічын
    Украіна
    Высокае Э БРЭСТ
    Маларыта
    Ялізава
    Бабруйск
    БудаКашалев
    Светлагорсі^ _ Рэчыц
    Васілевічы
    Кобрын
    Дзівін
    Іванава Пінск
    ПетрыкаўКалінкавічы
    ДавыдГарадок ~  ^—^
    Хойнікі
    Хоцімск
    Краснаполле Касцюковічы Карма
    Чачэрск
    Свяцілавічы
    Добруш
    534	ТРУБАЧЫ
    дактар час. «Вопросы языкознанмя». Асн. працы па слав. і індаеўрап. этымалогіі, усх.слав. анамастыцы. этнагенезе і культуры стараж. славян, літуаністыцы. Гал. рэдактар і адзін з аўтараў «Этымалагічнага слоўніка славянскіх моў» (вып. 1—28, 1974—2001). Пераклаў з ням. мовы і дапоўніў «Этымалагічны слоўнік рускай мовы» М.Фасмера (т. 1—4. 1964—73; 3е выд., 1996).