• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ:. К і с я л ё ў Г. Сейбіты вечнага. Мн.. 1963. Г.В.Кісялёў.
    ТРЎСАЎ Баляслаў Канстанцін Данілавіч (1832 ці 1833, г. Барысаў Мінскай вобл. — пасля 1866), удзельнік вызв. руху 1860х г. Брат АД.Трусава. Скончыў Мінскую гімназію, Маскоўскі пед. інт (1853). Настаўнічаў у Маскве. Быў блізкі да рэв. тва М.І.Ішуціна, чл. польск. падп. кта ў Маскве. які дапа
    трутоўскі	539
    магаў удзельнікам паўстання 1863—64. У 1866 арыштаваны і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць па т.зв. «каракозаўскай справе» (замах на цара Аляксандра П). На следстве выявілася дачыненне Т. да ўцёкаў Я.Дамброўскага зпад варты ў Маскве (1864) і да планаў рэвалюцыянераў арганізаваць уцёкі М.Г.Чарнышэўскага з Сібіры. Аднак у поўным аб’ёме сувязі Т. з падполлем не былі раскрыты. У снеж. 1866 вызвалены пад нагляд паліцыі. Далейшы лёс невядомы.
    Літ:. К і с я л ё ў Г. Сейбіты вечнага. Мн., 1963: Русскопольскме революцноішые связн. Т. 2. М., 1963. Г.В.Кісялёў.
    ТРЎСАЎ Сцяпан Пятровіч (1803?—?), дзекабрыст, прапаршчык Палтаўскага пях. палка. У 1824 прыняты ў Тва з’яднаных славян. 18.2.1826 у Бабруйску ў час агляду Палтаўскага палка заклікаў салдат узняцца на барацьбу супраць царызму. Арыштаваны і закаваным у кайданы дастаўлены ў Магілёў, але ваеннасудовая камісія вырашыла судзіць яго пры Палтаўскім палку. На следстве не прызнаўся ў прыналежнасці да тайнага тва і нікога не выдаў. Прыгавораны да смяротнага пакарання, якое заменена пажыццёвай катаргай. Пакаранне адбываў у Бабруйскай крэпасці. Ў 1863 пераведзены ў разрад «тэрміновых вязняў». Далейшы лёс невядомы.
    Літ:. Ш в е д В.В. Бёларускія старонкі гісТбрыі дзекабрыстаў. Мн.. 1998. В В.Швед.
    ТРУСЕВІЧ Барыс Іпалітавіч (5.8.1892. г. Віцебск — 14.11.1961), бел. вучоны ў галіне ўнугр. медыцыны. Акад. АН Беларусі (1956, чл.кар. 1953), др мед. н. (1943), праф. (1934). Засл. дз. н. Беларусі (1946). Скончыў Кіеўскі унт (1916), дзе працаваў у 1918—20. 3 1928 у БДЎ, з 1930 у Мінскім мед. інце (з 1943 заг. кафедры), адначасова заг. кафедры Бел. інта ўдасканалення ўрачоў. Ў 1952—54 гал. тэрапеўт Мінва аховы здароўя Беларусі. Навук. працы па пытаннях паталогіі сардэчнасасудзістай сістэмы, лёгкіх, стрававальнакішачнага тракту і інш. Распрацаваў методыку пальпацыі нырак.
    Тв.: Матерналы к проблеме острой сосуднстой недостаточностн. Мн., 1950; Прнмерный план обследовання больного в терапевтнческой клннмке. 4 нэд. Мн., 1961.
    Літ.: Балышева 'М.Н. Б.Й.Трусевмч: (К 100летню co дня рождення) // Здравоохраненне Беларусн. 1992. № 9.
    ТРУСЕВІЧ Станіслаў Станіслававіч (псеўд. Залеўскі К а з і м і р; 1870, в. Вераскава Навагрудскага рна Гродзенскай вобл. — 25.8.1918), дзеяч рэв. руху на Беларусі, у Польшчы і Літве, публіцыст. Вучыўся ў Варшаўскім вет. інце (у 1889 выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях). У 1891—92 вёў прапаганду сярод настаўнікаў і сялян Наваірудскага, Лідскага. Слуцкага пав. Сасланы пад нагляд паліцыі ў Мінск, дзе ў 1894 пад яго кіраўніцтвам створана Мінская с.д. аргцыя. Адзін з заснавальнікаў Рабочага саюза Літвы, Сацыялдэмакратыі Каралеўства Польскага і
    Літвы, у 1900—01 чл. яе Гал. праўлення. За рэв. дзейнасць неаднойчы арыштаваны і сасланы. 3 1906 у эміграцыі. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 вярнуўся ў Расію. У 1917—18 заг. аддзела газ. «йзвестня ВЦЙК», рэдактар час. «Вестннк жнзнн». Друкаваўся ў «Правде». У зб. «Грамадскі рух у Расіі ў пачатку XX ст.» (кн. 7, т. 4, ч. 2, 1911) змясціў арт. «Нацыянальны рух», у якім прыводзіў звесткі па гісторыі бел. культуры, мовы і лры, вітаў ' творчасць Ф.Багушэвіча,
    Б.І.Трусевіч.
    С.С Трусевіч.
    Я.Коласа, Я.Купалы. Аўтар брашуры «Мастацтва і пралетарыят» (1918), артыкулаў, у якіх з марксісцкіх пазіцый асвятляў ролю інтэлігенцыі ў развіцці пралет. руху. Пісаў пра творчасць паэта Э.Верхарна. скулытгара К.Э.Менье, жывапісца Рафаэля і інш. Э.А.Карніловіч.
    ТРУСКАВЕЦ. горад на Украіне. у Львоўскай вобл., у перадгор’ях Карпат. Вядомы з 1462, горад з 1948. Каля 40 тыс. ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. 3д па разліве мінер. вады. Прадпрыемствы харч. прамсці. Бальнеалагічны курорт. Засн. ў 1827 (першая бальнеалячэбніца). Клімат умерана кантынентальны. Асн. прыродны лек. фактар — мінер. крыніцы з хларыднасульфатнанатрыевымі водамі на піццё, ванны, інгаляцыі. Найб. вядомая вада «Нафтуся» (гідракарбанатнакальцыевамагніевая слабамінералізаваная з высокім утрыманнем арган. рэчываў). Лечаць хваробы нырак, страўніка, печані і жоўцевых йпяхоў. парушэнні абмену рэчываў. Санаторыі, пансіянаты, курортная паліклініка.
    ТРУСКАЛКІ кветкавая расліна, тое, што клубніцы.
    ТРУСЫ (Oryctolagus), род млекакормячых атр. зайцападобных. Адзіны від — дзікі Т. (O.cuniculus). Пашыраны першапачаткова ў Цэнтр. і Паўд. Еўропе, Паўн.Зах. Афрыцы; завезены ў шэраг краін Еўропы, пазней ў Аўстралію, Новую Зеландыю, Паўд. Амерыку. Сустракаюцца на ПдЗ Украіны і ў Малдове. Жывуць у норах на адкрытых месцах з кустовай расліннасцю, угвараюць калоніі. Кормяцца травяністай расліннасцю. Ад Т. паходзяць пароды труса свойскага.
    Даўж. да 44 см, маса каля 2 кг. Асн. афарбоўка карычневашэрая. Нараджаюць 4—9 дзіпянят 3—7 разоў за год. Аб’ект палявання.
    ТРЎТНЕЎ Іван Пятровіч (1827, г. Чакалін Тульскай вобл., Расія — 18.2.1912), рускі і бел. жывапісец, графік, педагог. Вучыўся ў Строганаўскім вучылішчы ў Маскве, Пецярбургскай AM (1850—58; з 1868 акадэмік). Ў 1866—1912 арганізатар і загадчык Віленскай школы малявання. Шмат зрабіў для развіцця маст. адукацыі на Беларусі. Працаваў у жанрах гіст. і быт., партрэта, пейзажа. Многія яго работы прысвечаны побыту бел. і літ. сялян. Творы вызначаюцца рэалістычнасцю, крытычным падыходам да адлюстравання рэчаіснасці. Выканаў замалёўкі шэрагу будынкаў Полацка, Віцебска, Мсціслава і інш., Ільінскай царквы ў Віцебску (змешчана ў кн. П.Бацюшкава «Беларусь і Літва», 1890). Сярод жывапісных твораў: «Блаславенне сына ў апалчэнне» (1855), «Хрэсны ход на вадохрышча ў вёсцы» (1857, вял.
    І.Трутнеў. Аўтапартрэт.
    залаты медаль), «Народная школа», «Партрэтная ў Антверпене» (1868), «Літоўская пагранічная карчма» (1889), «Віленскія пакутнікі Антоній і Іаан» (1880я г.), «Сляпы кабзар», «На раку з бялізнай», «Рэвалюцыя 1905 года ў Вільні» і інш. Аўтар шэрагу партрэтаў (аўтапартрэт, партрэт М.Марцюшавай, 1901), абразоў, пейзажаў («Ручай», пач. 20 ст.), а таксама акварэлей, у якіх увасобіў гіст. пбмнікі і памятныя мясціны на Беларусі.
    Літ.: Дробов Л.Н. Жнвоплсь Белорусснм XIX — начала XX в. Мн., 1974; К а ц ё р М.С. йзобразнтельное мскусство Белорусснн дооктябрьского пернода: Очеркн. Мн., І969.
    Б.А.Лазука.
    ТРУТбЎСКІ Канстанцін Аляксандравіч (9.2.1826, г. Курск, Расія — 29.3.1893), украінскі і рускі мастак. У 1845—49 вольнаслухач Пецярбургскай AM, з 1860 яе акадэмік. Аўтар жанравых карцін. прасякнугых любоўю да народа:
    540	ТРУФЕЛЕВЫЯ
    «Карагод у Курскай губерні» (I860), «Калядкі на Украіне» (1864), «Збор нядоімак на сяле» (1886), «Бяленне палатна» (1874). Выканаў ілюстрацыі да паэм Т.Шаўчэнкі «Гайдамакі» (1886), «Нявольнік» (1887). баек І.Крылова (1864) і інш.
    К.Трутоўскі. Бяленне палатна. 1874.
    ТРЎФЕЛЕВЫЯ (Tuberales), парадак сумчатых грыбоў з групы парадкаў дыскаміцэтаў. Уключае 2—3 сям. (труфелевыя, тэрфезіевыя, элафаміцэтавыя), больш за 100 відаў. Нашыраны пераважна ў зонах цёплага ўмеранага клімату Еўразіі і Амерыкі. Сапратрофы, Мікарызаўтваральнікі. Растуць у глебе пераважна ў дубровах, радзей у мяшаных лясах. Некат. ядомыя. На Беларусі трапляюцца 4 віды з родаў труфель, гіднотрыя, стэфензія.
    ТРЎФЕЛЬ (Tuber), род дыскаміцэтаў сям. труфелевых. Каля 100 відаў. Пашыраны ва ўмераных зонах абодвух паўшар’яў. Утвараюць мікарызу з арэшнікам, букам, дубам. грабам. На Беларусі 1 від — Т.белаваты (T.borchii). Трапляецца ў мяшаных і лісцевых лясах у багатай перагноем глебе, пладаносіць са жн. па лістапад.
    Пладовыя целы падземныя, памерам ад ляснога арэха да буйнога клубня бульбы (маса да 1 кг), акруглыя, з гузавагай паверхняй, мясістыя ці храсткаватыя. пакрытыя звонку абалонкай (перыдыемў Міцэлій пры выспяванні пладовых цел знікае. Тканка грыба на разрэзе мае мармуровы малюнак з цёмных і светлых (на якіх размешчаны сумкі з 1—8 аскаспорамі)
    Труфелі: 1 — чорны; 2 — летні; 3 — афрыканскі; 4 — белаваты.
    пражылак. Некат. Т. ядомыя: белаваты. зімовы (T.brumale). летні (T.aestivum) і ішп. Найб. каштоўны Т. чорны (T.melanosporum) культывуюць у Францыі. 3за пладовых цел да Т. таксама адносяйь грыбы інш. родаў |напр.. спіэфензія. гіднотрыя Цюляна (Hydnotria tulasnei). або Т. чырвонабуры].
    ТРЎХАН Іван Іванавіч (11.12.1915, в. Каменка Бабруйскага рна Магілёўскай вобл. — 16.6.2000), бел. вучоны ў галіне
    эканам. геаграфіі. Канд. геагр. н. (1949), праф. (1977). Скончыў Бел. інт нар. гаспадаркі (1938), Вышэйшую парт. школу (1946). У 1950—53 прарэктар, у 1962—65 рэктар Бел. інта нар. гаспадаркі. У 1965—67 дырэктар НДІ эканомікі і эканам.матэм. метадаў. У 1953— 62 і 1967—84 у БДУ. Навук. працы па геаграфіі сельскай гаспадаркі Беларусі. Аўтар падручнікаў і дапаможнікаў для ВНУ.
    Тв:. Географня Белорусснн. Мн., 1965 (у сааўт.); Экономнческая географня Белорусснм. 2 нзд., Мн., 1973.
    ТРУХАНАЎ Пётр Сцяпанавіч (16.6.1910, Рыга — 14.8.1992), Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Ў Вял. Айч. вайну з 1943 на 2м Бел. фронце. Старшы сяржант Т. вызначыўся 27.6.1944 у баі каля в. Стайкі Магілёўскага рна, дзе адным з першых фарсіраваў Дняпро, агнём з кулЯмёта забяспечыў пераправу роты, у крытычны момант бою закрыў сваім кулямётам амбразуру варожага дзота. Пасля вайны працаваў на чыгунцы.
    ТРУХАНАЎ Юрый Улалзіміравіч (8.12.1929, С.Пецярбург — 2.2.1999), бел. акцёр.
    Засл. арт. Беларусі (1980). Вучыўся ў Ленінградскім тэатр. інце (1953—55). 3 1955 працаваў у рас. трах. Ў 1962—80 акцёр Маплёўскага абл. драм. тра. Выканаўца пераважна драм. і камед. роляў. Імкнуўся выявіць шматграннасць характараў, перадаць унутр. склад душы і своеасаблівасць знешняга аблічча. Сярод роляў у Магілёўскім тры: Каравай («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Хлынаў («Гарачае сэрца» А.Астроўскага), Ягор Бульгчоў («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Прысыпкін («Клоп» У.Маякоўскага), Гадун («Разлом» БЛаўранёва), Віктар («Варшаўская мелодыя» Л.Зорына), Сцяпан Судакоў («Гняздо глушца» В.Розава), Лейстэр («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Сагамор («Мільянерка» Б.Шоу) і інш.