Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
ТРЎМЭН (Тплпап) Гары Спенсер (8.5.1884, Ламар, штат Місуры, ЗША — 26.12.1972), палітычны і дзярж. дзеяч ЗША. Быў
Г.С.Трумэн.
клеркам, бухгалтарам, фермерам, саўладальнікам магазіна. Удзельнік 1й сусв. вайны на тэр. Францыі, капітан. Пасля вайны чл. Дэмакр. партыі. 3 1926 старшыня акруговага суда ў штаце Місуры.
3 1934 сенатар ад гэтага штата. Са студз. 1945 віцэпрэзідэнт ЗША у адміністрацыі
ФД.Рузвельта, пасля яго смерці прэзідэнт краіны ад Дэмакр. партыі (1945— 53; выбраны ў 1948). Урад Т. з 1946 канфрантаваў з пануючымі ў кангрэсе ЗША прадстаўнікамі Рэсп. партыі, з
1949 працягваў рэформы ў духу «новага курсу» Рузвелыа, але абмяжоўваў дзейнасць прафсаюзаў паводле Тафта— Хартлі закона. У час Патсдамскай канферэнцыі 1945 Т. загадаў скінуць ядз. бомбы на яп. гарады Хірасіму і Нагасакі (6 і 9.8.1945). Пасля 2й сусв. вайны імкнуўся процідзейнічаць пашырэнню сферы ўплыву СССР у свеце, дзеля чаго былі прыняты Трумэна дактрына і Маршала план, засн. Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне і Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавора, войскі ЗША удзельнічалі ў карэйскай вайне 1950—53. Аўтар мемуараў.
Літ.: М а н ы к н н AC. «Эра демократов»: партмйная перегруппнровка в США. 1933—1952. М.. 1990.
ТРЎМЭНА ДАКТРЫНА. праірама знешнепаліт. дзейнасці ўрада ЗША. сфармуляваная прэзідэнтам Г.С.Трумэнам у яго пасланні кангрэсу 12.3.1947 на пач. «халоднай вайны». Прадугледжвала дапамогу Грэцыі і Турцыі ў барацьбе супраць «камуніст. пагрозы» (400 млн. дол., адпраўка амер. ўзбраення і ваен. саветнікаў); абвяшчэнне гал. задачай знешняй палітыкі ЗША ўсялякай абароны дэмакр. інтаў «свабоднага свету» ад замахаў на яго асновы, г.зн. падтрымку ўсіх народаў, што змагаліся супраць камунізму. Т.д. папярэднічала аказанню ўрадам ЗША эканам. дапамогі краінам Зах. Еўропы паводле Маршала плана ў 1948—52.
Літ.: УткмН' А.Й. Стратегня глобальной экспанснн: Внешнеполнтнч. доктрнны США. М.. 1986.
ТРЎПА (ням. Truppe ад франц. troupe літар. — натоўп), творчы калектыў тэатра. Бываюць драм., оперныя, балетныя, аперэтачныя і інш. Т., а таксама змешаныя, якія складаюцца з акцёраў драмы. аперэты і інш.
ТРЎПА ГАЛУБКА Трупа беларускіх артыстаў пад загадам
У.Г а л у б к а, гл. Беларускі трэці дзяржаўны тэатр.
ТРУІІАЕДЫ жывёлы. якія кормяцца рэшткамі мёртвых арганізмаў. гл. ў арт. Некрафагі.
ТРУС дзікі еўрапейскі (Огусtolagus cuniculus). млекакормячая жывёла сям. зайцавых атр. зайцападобных. Адзіны від роду. Паходзіць з Цэнтр. і Паўд. Еўропы. ІІаўн.Зах. Афрыкі. У сярэдневякоўі завезены ў шэраг краін Еўропы, пазней у Аўстралію, Новую Зеландыю, Амерыку. Жыве вял. калоніямі ў хмызняковых зарасніках, у норах. Родапачынальнік парод свойскіх Т. (гл. Трусагадоўля). Т. называюць таксама 3 інш. роды сям.: амерыканскіх Т. — Sylvilagus (14 відаў); бясхвостых Т. — Romerolagus (1 від); паўднёваамерыканскіх Т. — Pronolagus (3 віды).
Даўж. да 55 см. маса да 2,5 кг. Афарбоўка шэрая з бураватымі ці вохрыстымі адценнямі, брушка белае. Вушы адносна кароткія (дауж. да 7 см). закрутленыя. Пераважна расліннаедны. Палігам. Нараджае да 9 (макс. 12) дзіцянят 3—7 разоў за год. Аб’ект палявання. Лабараторная жывёла. А.М.Петрыкаў.
ТРУС Анатоль Міхайлавіч (30.5.1910, в. Нізок Уздзенскага рна Мінскай вобл. — 7.9.1989), бел. акцёр. Нар. арт. Беларусі (1955). Скончыў Вшебскі маст. тэхнікум (1930), студыю БДТ2 (1931). Працаваў у Бел. тры імя Я.Коласа (да 1986). У сваёй творчасці пранягваў і развіваў лепшыя традыцыі нац. сцэны. Адметны мастакоўскі тэмперамент спалучаў у сцэн. партрэтах сваіх герояў з псіхал. заглыбленасцю, выразным пластычным малюнкам. унутр. засяроджанасцю. Шырокі творчы дыяпазон. мастацтва пераўвасаблення давалі яму магчымасць выявіць сваю індывідуальнасць у разнапланавых ролях (лірычных і сац. герояў, драм.. камед., вострахарактарных) у творах розных жанраў. Яркія прыклады рэаліст. і памастацку вобразнага раскрыцця змястоўных характараў і тыпаў пададзены ім у класічным і сучасным, у т.л. бел., рэпертуары: Старац («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Мацей («Несцерка» В.Вольскага), Бондараў («Проба агнём» К.Крапівы), Полаз, Шыковіч («Крыніцы», «Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Крандзялёў («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Макаранка («Над Бярозай
Трусы: 1 — дзікі еўрапейскі; 2 — амерыканскі балотны; 3 — амерыканскі труспігмей.
538 трус
ракой» П.Глебкі), Мітрыч («Улада цемры» Л.Талстога), Андрэй Празараў («Тры сястры» А.Чэхава), ЛяпкінЦяпкін («Рэвізор» М.Гогаля), Захар Бардзін, Басаў, Шышкін («Ворагі», «Дачнікі», «Мяшчане» М.Горкага), Пераяркаў, ІІётр («Багна», «Лес» А.Астроўскага). Сярод інш. значных роляў: Макар («Востраў Алены» Я Шабана), Гоша («Цудоўны сплаў» У.Кіршона), Месны («Фронт» А.Карнейчука), Карп Карпавіч («Не называючы прозвішчаў» В.Мінко), Яўмен Дыбенка («Праўда і крыўда» паводле М.Стэльмаха), Лір («Кароль Лір» У.Шэкспіра), Маёр («Дамы і гусары» А.Фрэдры), Эрнст фон Мюлер («Гарачае лета ў Берліне» паводле Дз.К’юсак).
Літ.: Гутковіч А. Акцёр сцэнічнага наіхнення (АМ.Трус) // Майстры беларускай сцэны. Мн.. 1960. Б.І.Бур'ян.
А.М.Трус. П.Трус.
ТРУС Паўлюк (Павел Адамавіч; 6.5.1904, в. Нізок Уздзенскага рна Мінскай вобл. — 30.8.1929), бел. паэт. Скончыў Мінскі белпедтэхнікум (1927). вучьгўся ў БДУ (1928—29). У'1927—28 працаваў у рэд. газ. «Палеская праўда» (Гомель).
Друкаваўся з 1922. У яго вершах (збкі «Вершы», 1925; «Ветры буйныя», 1927), паэмах («Юны змаганец» і «Астрожнік», 1925; «Дзесяты падмурак», 1928; «Чырвоныя ружы», 1929; «Сірата Алеся». часткова апубл. 1925—29, цалкам 1934 і інш.) адлюстраваны пераўтварэнні ў краіне. Узбагаціў змест і маст.выяўл.
А.Трус (у цэнтры) у ролі Макара.
сродкі плакатнаагітацыйнага верша. Пісаў сатыр. вершы, прыпеўкі, гумарыст. вершаваныя апавяданні. Паэзія Т. прасякнута рэв. рамантыкай. Яго паэмы вызначаюцца лірычным ладам, задушэўнай узрушанасцю. Адзін з першых у бел. паэзіі спалучыў у лірыцы патэтыку з унутр. перажываннем.
Тв:. 36. тв. Мн.. 1934; Выбр. творы. Мн., 1953; Выбранае: Вершы і паэмы. Мн.. 1979; Новай квадры настаў маладзік. Мн.. 1984; Выбр. творы. Мн.. 2000.
Літ:. Ч о р н ы К. Думкі пра Паўлюка Труса // 36. тв. Мн.. 1975. Т. 8; Л у ж а н і н М. Вобраз юнака // 36. тв. Мн.. 1981. Т. 4;
_Г л е 6 к а П. Паэзія барацьбы і перамогі. Мн.. 1973. С. 166—172; Гарэлік .1. Паў' люк Трус // Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20—30х гг. Мн.. 1985.
Л.МГарэлік.
ТРУС СВОЙСКІ, млекакормячае атр. зайцападобных. Паходзшь ад труса дзікага еўрапейскага. Вядома каля 60 парод, якія падзяляюцца на мясашкуркавыя (белы волат, венскі блакітны трус, матылёк, савецкая шыншыла, савецкі Mapdap, серабрысты трус, чорнабуры трус, шэры волат і інш.), мясныя (новазеландскі белы, каліфарнійскі, блакітны беверэн, дацкі фламандскі волат) і пуховыя (пароды ангорская, белая пуховая). Вылучаюць пароды буйныя (больш за 4,5 кг), сярэднія (3—4,5 кг) і дробныя (менш за 3 кг).
Даўж. да 70 см. Афарбоўка шэрсці белая. блакітная. шэрая. карычневая. серабрыстая. чорная. Жывуць да 10 гадоў, гасп. выкарыстанне 1—1.5 года. Нараджаюць па 8 і больш дзіцянят 3—6 разоў за год.
ТРЎСАВА Ірына Аляксандраўна (н. 22.3.1957, г. Архангельск, Расія), бел. вучоны ў галіне металургіі. Канд. тэхн. н. (1988). Скончыла Днепрадзяржынскі індустрыяльны інт (1983). 3 1984 у Бел. нац. тэхн. унце. Навук. працы па цеплафізіцы і цеплаэнергетыцы высокатэмпературных тэхналогій у металургіі і машынабудаванні. Дзярж. прэмія Беларусі 1998. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1988.
Тв.: Кольцевые печн: Теорня н расчеты. Мн.. 1993 (разам з У.І.Цімашпольскім, М.Я.Пякарскім); Промышленные теплотехнолопш. Ч. 1—5. Мн.. 1995—2000 (у сааўт.); Стальной слнток. Т. 1—3. Мн.. 2000—2001 (у сааўт.).
ТРУСАГАДОЎЛЯ. галіна жывёлагадоўлі па развядзенні труса свойскага для атрымання мяса, шкурак і пуху. Вылучаюць кірункі Т.: мясашкуркавы. мясны, пуховы. Трусінае мяса — пажыўны дыетычны прадукг, шкуркі — каштоўная сыравіна для футравай прамсці. пух ідзе на выраб фетру і трыкатажу. Сістэмы ўтрымання трусоў: клетачная, вонкавая шэдавая, таксама ў закрытых трусятніках для прамысл. Т. з рэгуляваным мікракліматам і механізацыяй працэсаў іх кармлення, паення і прыбірання гною. На Беларусі развіта Т. аматарская.
Літ.: Кулько К.С. Разведенне кролнков. 2 нзд. М.. 1984; П о м ы т к о В.Н. Зоотехннческне основы промышленного кролнководства. М., 1984; Тузова Р.В.. йва
нова Е.Н. Кролмководство. Мн.. 1987; Ернн А.Т.. Плотннков В.Г., Рым н н с к а я Е.Н. Прнусадебное кролнководство н нугрневодство. 2 нзд. Мн.. 1994.
ТРЎСАЎ Алег Анатолевіч (7.8.1954, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл.), бел. археолаг і гісторык архітэктуры, грамадскапаліт. дзеяч. Канд. гіст. н. (1981), дацэнт (2001). Скончыў БДУ (1976). 3 1976 супрацоўнік, з 1980 начальнік археал. аддзела Бел. рэстаўрацыйнага праектнага інта. 3 1995 у Бел. унце кулыуры (у 1996— 98 дэкан фта бібліятэчнаінфармацыйных сістэм). Вывучае помнікі манум. дойлідства, матэрыяльную культуру Беларусі 11—18 ст. Распрацаваў методыку арх.археал. вывучэння манум. помнікаў Беларусі. Праводзіў раскопкі по.мнікаў археалогіі і архітэктуры ў шэрагу бел. гарадоў. У 1990—96 дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. У 1991—96 нам. старшыні Камісіі Вярх. Савета па адукацыі, культуры і захаванні гіст. спадчыны. У 1992—95 старшыня, 1998—99 нам. старшыні Цэнтр. рады Бел. с.д. грамады. 3 1999 старшыня Тва бел. мовы і.мя Ф.Скарыны.
Тв.: Памятннкн монуменгального зодчества Белорусснн XI—XVII вв.: Архнтектурноархеол. аналнз. Мн., 1988; Старажытны Мсціслаў. Мн.. 1992 (разам з М.АТкачовым); Беларускае кафлярства. Мн.. 1993; Стары замак у Гродне XI — XVIII стст. Мн.. 1993 (разам з В.Е.Собалем, Н.І.Здановіч); Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка. Мн . 1994 (разам з Н.І.Здановіч, АК.Краўцэвічам); Манументальнае дойлідства Беларусі XI— XVIII стст.: Гісторыя будаўнічай тэхнікі. Мн.. 2001.
І РЎСАЎ Антон Данілавіч (27.5.1835, г. Барысаў Мінскай вобл. — 1886?), бел. рэвалюцыянердэмакрат, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 на Беларусі, дзеяч міжнар. рэв. руху, выдавец. Брат Б.К.Д. Трусава. Скончыў Мінскую гімназію (1853), вучыўся ў Маскоўскім унце (1854—56; 1860—61). Паслядоўнік М.Г.Чарнышэўскага і К.Каліноўскага. У 1861—62 рыхтаваў паўстанне ў Мінску. У 1863 узначаліў паўстанцкі атрад з жыхароў Мінска, удзельнічаў у баях супраць урадавых войск у Мінскай губ. Пасля паўстання ў„эміграйыі. У Жэневе зблізіўся з рус. рэвалюцыянерам М.І.Уціным, арганізаваў з ім і інш. рэвалюцыянерамі Рус. секцыю 1га Інтэрнацыянала (1870). У 1871 чл. Жэнеўскага кта дапамогі парыжскім камунарам. Адзін з арганізатараў друкарні час. «Народное дело», у 1869—71 яе загадчык, з 1873 уладальнік. У 1884 прадаў друкарню групе «Вызваленне працы» і вярнуўся ў Мінск, дзе жыў пад наглядам паліцыі.