• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ:. Гаркунов Д.Н. Трлботехннка. 2 нзд. М., 1989; Доценко В.А йзнашнванне твердых тел. М., 1990. А.ПЛаскаўнёў.
    ТРЫБАТ^ХНІКА (ад грэч. tribos трэнне + тэхніка), трыбалогія, трыбон і к а, навуковатэхнічная дысцыпліна,
    якая вывучае кантактнае ўзаемадзеянне паверхняў пры адносным руху цвёрдых цел. Уключае пытанні трэння, зносу і змазкі механізмаў, асаблівасцей перадачы і страт энергіі і матэрыялаў у мех. абсталяванні. У Т. атрымалі развіццё: трыбахімія (раздзел механахіміі, вывучае ўзаемадзеянне кантактуючых паверхняў з хімічна актыўным асяроддзем, карозію пры трэнні, уздзеянне на паверхню хімічна актыўных рэчываў, што вылучаюцца пры трэнні); т р ы б а ф і з і к а (фіз. аспекты ўзаемадзеяння кантактуючых паверхняў пры іх узаемным перамяшчэнні); трыбамех а н і к а (механіка ўзаемадзеяння кантактуючых паверхняў пры трэнні, рассеянне энергіі, імпульсу, рэлаксацыйныя ваганні, рэверсіўнае трэнне, дастасоўнасць ураўненняў гідрадынамікі да задач трэння, зношвання і змазвацня).
    Працэсы трэння пачалі вывучадь Г.Галілей і ГНьютан, якія адкрылі асн. законы механікі. Франц. вучоныя Г.Амантон (1699) і Ш.АКулон (1785) вызначылі асобныя законві трэння цвёрдых цел на аснове эксперыментаў, пацвердзіўшы раней адкрытыя Леанарда да Вінчы залежнасці. Кулон прапанаваў прыладу для вымярэння трэння — трыбометр. У 1734 англ. вучоны І.Дэзагюлье абгрунтаваў гіпотэзу пра ўплыў на грэнне сіл малекулярнага счаплення. Рас. вучоны М.П.Пягроў у 1883 выканаў даследаванні па руху змазаных дэталей машьш (радыяльных падшыпнікаў). У 1920 англ. вучоныя У.Хардзі і Дж.Томлінсан распрацавалі «адгезійную» тэорыю трэння; у 1936 Ф.Боўдэн і К.Рыдлер выявілі нераўнамернасць размеркавання цеплавой энергіі ў датычных паверхнях трэння; у 1940я г. Боудэн, Дж.Тэйбар і інш. даказалі, што трэнне мае дваістую (малекулярнамех.) прыроду, уключае адгезійныя і дэфармацыйныя працэсы; у 1957 Д.Баруэл склаў класіфікацыю асн. фіз. механізмаў зношвання: адгезійны, абразіўны, каразійны, паверхневастомленасны знос. Значны ўклад у Т. зрабілі рас. і сав. вучоныя М.Я.Жукоўскі, Я.АЧудакоў, П.АРэбіндэр, Б.У.Дзярагін, Дз.М.Гаркуноў і інш.
    На Беларусі даследаванні па Т. вядуцца з 1960х г. у Інце механікі металапалімерных сістэм і Фізікатэхн. інце Нац. АН Беларусі, БДУ, гомелвскім НВА «Трыбафатыка» і інш. (УЛ.Белы, АА.Свірыдзё'нак, Ю.М. Плескачэўскі, МА.Петракавец, В.Г.Саўкін, А.У.Белы, ЛЛ.Сасноўскі, П.М.Багдановіч, В.Я.Прушак і інш.).
    Літ.: Гаркунов Д.Н. Трнботехннка. 2 нзд. М., 1989; Костецкпй Б.й. Тренне. смазка н нзнос в машннах. Кнев, 1970; й к рамов У.А, Левнтнн М.А Основы трнботехннкн. Ташкент, 1984; Акустнческне н злектрнческне методы в трнботехннке. Мн., 1987; Г о р я ч е в а Й.Г., Добычнн М.Н. Контактные задачн в трнболопга. М., 1988; Ч м х о с X. Сіістемный аналнз в трнбоннке: Пер. с англ. М., 1982; Трнбологня: йсслед. н прнложення: Опыт США н стран СНГ. М., 1993; Богдановнч П.Н., Прушак В.Я. Тренне н нзнос в машннах. Мн., 1999.
    А.П.Ласкаўнёў.
    ТРЫБАФАТЫКА (ад грэч. tribos трэнне + англ. fatigue стомленасць), навуковатэхн. дысцыпліна, якая вывучае зносастомленасныя пашкоджанні (ЗСП) і разбурэнні сілавых сістэм. Грунтуецца на механіцы стомленаснага разбурэння, трыбатэхніцы, тэорыі надзейнасці мех.
    сістэм, матэрыялазнаўстве і інш. Выкарыстоўваецца для кіравання працэсамі ЗСП з мэтай забеспячэння аптымальнага рэсурсу сілавой сістэмы.
    У Т. сілавой называюць усякую сістэму, якая ўспрымае і перадае паўгорнапераменную нагрузку і ў якой адначасова рэалізуецца працэс трэння ў любым праяўленні (слізганні, качэнні, удары і інш.). Пры эксплуатацыі гэтых сістэм узнікаюць комплексныя ЗСП, асн. відамі якіх з'яўляюцца фрыкцыйнамех., кантакгнамех., эразійна і каразійнамех. і фетынгстомленасць. Паводле Т., зменьваючы ўмовы трэння і (або) умовы цыклічнага нагружэння належным чьшам, можна эфектыўна кіраваць кінетыкай працэсаў ЗСП. Стан сілавой сістэмы ў любы момант эксплуатацыі ацэнвваецца па інтэгральным параметры, на якім заснавана кіраванне гэтымі працэсамі. У Т. робяць разлік работаздольнасці сілавых сістэм па крытэрыях ЗСП. Для ацэнкі нясучай здольнасці, надзейнасці і даўгавечнасці аб’ектаў выкарыстоўваюць статыстычную мадэль дэфармаванага цвёрдага цела з небяспечным аб’ёмам — канечнай вобласцю з крытычным напружаннем у ёй.
    На Беларусі даследаванні па Т. вядуцца ў НВА «Трыбафатыка» і Бел. дзярж. унце транспарту (Гомель), Інце механікі маіпын Нац. АН Беларусі, ВА «Гомсельмаш» (Л.А.Сасноўскі, М.С.Высоцкі, А.У.Багдановіч, У.А.Шурынаў, Г.П.Ажыгар, В.А.Жмайлік, А.М.Елавой і інш.). Значны ўклад у станаўленне і развіццё Т. зрабілі таксама расійскія (К.В.Фралоў, М.А.Махутаў), украінскія (В.Т.Трошчанка) і інш. 'вучоныя.
    Літ.: Сосновскнй Л.А, М а х у т о в Н.А Трнбофатнка: нзносоусталостные поврежцення в проблемах ресурса н безопаснос™ машнн. М.; Гомель, 2000; Слово о трнбофатнке. Мн., 1996; йзносоусталостные повреждення н нх прогнознрованне (трнбофатнка). Гомель, 2001. Л.А.Сасноўскі.
    ТРЫБАЭЛЕКТРЫЧНАСЦЬ (ад грэч. tribos трэнне + электрычнасць), узнікненне элекгрычных зарадаў пры трэнні 2 разнародных цел.
    У аснове Т. ляжаць кантактныя з’явы. Пры трэнні цвёрдых цел адбываецца пераразмеркаванне эл. зарадаў. Кантактная электрызацыя 2 металаў ці паўправаднікоў, металу і паўправадніка абумоўлена пераходам электронаў пры кантакце 2 цел ад рэчыва з меншай да рэчыва з большай работай выхаду. Электрызуюцца абодва целы, якія ўдзельнічаюць у трэнні; яны атрымліваюць аднолькавыя па абс. значэнні і процілеглыя па знаку эл. зарады, прычым, як правіла, дадатна электрызуецца цела з большай дыэлектрычнай пранікальнасцю. Пры трэнні металу з дыэлектрыкам Т. абумоўлена пераходам электронаў з металу ў дыэлектрык, пры трэнні '2 дыэлектрыкаў — дыфузіяй электронаў і іонаў. Т. вадкасцей звязана з узнікненнем падвойных эл. слаёў на паверхні раздзелу 2 вадкіх асяроддзяў з рознай дыэл. пранікальнасцю. Т. узнікае пры многіх вытв. працэсах (напр., пры прадзенні, распырскванні вадкасцей) і прыводзіць да непажаданага назапашвання статычных эл. зарадаў, ліквідаваць якія можна зазямленнем метал. дэталей або з дапамогай разраднікаў, іанізацыяй паветра і інш. мерамі.
    ТРЫЬбніКА (ад грэч. tribos трэнне), назва трыбатэхнікі, пашыраная ў Францыі і інш. еўрапейскіх краінах.
    ТРЫВАЛАСЦЬ 543
    ТРЫБЎНА (франц. tribune), 1) узвышэнне дая выступлення прамоўцы. 2) Збудаванне на плошчы (у час парада, дэманстрацыі), стадыёне з паступовым узвы шэннем радоў з месцамі для публікі. Т. наз. таксама месца, сфера ажыццяўлення чыёйн. грамадскай дзейнасці.
    «ТРЫБЎНА МАСТАЦТВА». бел. тэатральнамаст. ілюстраваны часопіс. Выдаваўся ў лют.—чэрв. 1925 у Мінску Цэнтр. праўленнем саюза работнікаў мастацтва Беларусі (з № 8 разам з Белдзяржкіно). Матэрыялы друкаваліся на бел. і рус. мовах. У праграму выдання ўваходзіла грамадскае абмеркаванне праблем маст. творчасці, пошуку жывой сувязі мастацтва і літ.маст. крьпыкі з нар. масамі, распрацоўка эстэт. прынцыпаў бел. мастацтва, выяўленне ў ім нац. стылю, развіццё маст. самадзейнасці. Рэдакцыя давала маічымасць выказаць свае погляды прадстаўнікам розных кірункаў у мастацтве з умовай, каб пытанні маст. творчасці разглядаліся «ў сувязі з агульнымі задачамі рабочага класа». У рэцэнзіях, аналітычнапраблемных і дыскусійных артыкулах часопіс змагаўся за высокі ідэйнамаст. ўзровень творчасці тэатр. і муз. калектываў, кінематографа, дзеячаў выяўл. і прыкладнога мастацтва. Выступаў за ўсебаковае развіццё бел. культуры. Імкнуўся пераадолець правінцыялізм у поглядах на бел. мастацтва толькі як на этнаграфічнае, засн. на стылізацыі фалькл. тэм, вобразаў і матываў. Аўтары асобных артыкулаў прапаноўвалі авангардысцкую і пралеткультаўскуіо праіраму сацыяліст. мастацтва. Часопіс знаёміў з бел. лрай, адзначыў юбілеі АГурло, Е.Міровіча, змяшчаў партрэты пісьменнікаў і дзеячаў мастацтва. Друкаваў рэпертуар тэатраў і кіно Мінска і Віцебска. Інфармаваў пра асн. маст. падзеі ў рэспубліках і за мяжой. У часопісе супрацоўнічалі Я.Барычэўскі, С.Вальфсон, Ю.Дрэйзін, Я.Дыла, З.Жылуновіч, М.Каспяровіч, Міровіч, М.Шчакаціхін і інш. Выйшла 14 нумараў. У.М.Конан.
    ТРЫБУНАЛ (ад лац. tribunal судзілішча), 1) судовая ўстанова ў ВКЛ. Гл. Трыбуна/і Вялікага княства Літоўскага, Трыбунал скарбовы. 2) У Францыі ў перыяд рэвалюцыі канца 18 ст. выключны сўд па справах паліт. злачынстваў. 3) У першыя гады савецкай улады спец. суд — рэвалюцыйны трыбунал. 4) У б. СССР і сучаснай Расіі — суды для ажыццяўлення правасуддзя ва ўзбр. сілах. Гл. таксама Міжнародны ваенны трыбунал.
    ТРЫБУНАЛ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА. Г а л о ў н ы Л і т о ў с к і Т р ы б у н а л, вышэйшы апеляцыйны суд дзяржавы, пастановы якога мелі сілу пастаноў сойма. Створаны ў 1581, дзейнічаў з 1582. Складаўся з 46 суддзяўдэпутатаў, якіх выбіралі на павятовых сойміках па 2 ад кожнага павета тэрмінам на 1 год (з 1588 яшчэ выбіраліся 3 дэпутаты ад Жамойцкай зямлі).
    Разглядаў апеляцыі на рашэнні земскіх, замкавых і падкаморскіх судоў, а таксама скаргі на рашэнні павятовай адміністрацыі. Суддзямі маглі быць выключна шляхціцы, ураджэнцы ВКЛ, якія мелі ўласныя маёнткі і былі дасведчанымі ў праве і мясц. звычаях. Сесіі трыбунала праходзілі пад старшынствам выбранага ім маршалка, пастановы прымаліся на аснове Статута ВКЛ, соймавых канстытуцый і звычаёвага права большасцю галасоў. Месцам сесій трыбунала была Вільня (штогод), Мінск і Навагрудак (па чарзе праз год); да 1588 сесіі праходзілі і ў Троках. Па 1й інстанцыі трыбуналу былі падсудныя ўсе справы, аднесеныя да яго кампетэнцыі, а таксама справы аб неналежным выкананні старостамі і замкавымі ўраднікамі сваіх абавязкаў пры судаводстве і справы духоўных асоб (пры разглядзе апошніх бралі ўдзел дэпутаты ад духавенства). Парадак судаводства ў трыбунале рэгламентаваўся законам, яго рашэнні выконваліся павятовымі судамі. Акрамя разгляду спраў трыбунал ажыццяўляў натарыяльныя дзеянні: замацоўваў тастаменты (завяшчанні), сведчыў дагаворы купліпродажу маёнткаў, пазыкі і інш.
    Літ:. Статут Вялікага княства Лігоўскага 1588: Тэксты. Давед. Камент. Мн., 1989.
    Г.А.Маслыка.
    ТРЫБУНАЛ СКАРБОВЫ адм. і судовая ўстанова ў ВКЛ, якая кантралявала даходы і выдаткі дзярж. скарбу, разглядала справы аб нявыплаце падаткаў дзяржаве. Бярэ пачатак ад утворанай на сойме 1591 скарбовай камісіі ВКЛ, у склад якой увайшоў вял. падскарбі, 4 сенатары і прадстаўнікі ад кожнага ваяводства. Пераемніцай камісіі стала створаная ў 1598 дэпутацыя сенатараў і соймавых паслоў, якая павінна была рэвізаваць скарб ВКЛ пачынаючы з 1591. Сойм 1613 у Вільні стварыў з тымі ж функцыямі Т.с., якому было даручана сабраць даўгі ў скарб ВКЛ з правам судзіць даўжнікоў па справах з 1609. У склад Т.с. ўвайшлі падскарбі, 6 сенатараў і прадстаўнікі ад ваяводстваў. У часы праўлення Жыгімонта III Т.с. склікаўся ў 1613, 1621, 1626, 1629 (двойчы) і 1631, у часы Уладзіслава IV — у 1633, 1635 і 1647. Засядаў Т.с. ў Вільні, у яго рабоце прымалі ўдзел і прадстаўнікі войска. Т.с. разглядаў суд. справы, што датычьыі войска, скаргі цывільных на вайскоўцаў і наадварот, ажыццяўляў канфіскацыю тавараў і інш. Войска давала справаздачу па сраіх грашовых даходах і выдатках. У 1726 пастановай Гродзенскага сойма частка функцый Т.с. перададзена Трыбуналу Вялікага княства Літоўскага. Т.с. скасаваны ў 1764 з утварэннем Камісіі скарбовай ВКЛ.