• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ТРЫЗНЕННЕ, псіхічнае расстройства, пры якім хворы чалавек з упэўненасцю гаворыць аб тым, чаго не існуе. Бывае пры йіызафрэніі, маніякальнадэпрэсіўным псіхозе і інш. хваробах псіхікі. Лечаць псіхатропнымі сродкамі.
    ТРЫЗНЫ. шляхецкі род герба «Газдава» ў ВКЛ. Паходзяць з правасл. баярства Браншчыны, з 2й пал. 15 ст. валодалі маёнткам Палонка ў Ваўкавыскім пав. Найб. вядомыя:
    Рыгор Іосіфавіч (каяя 1500—71). маршалак гаспадарскі ў 1560—66. кашталян падляшскі ў 1566—69 і смаленскі з 1569. Валодаў маёнткамі Палонка, Ятвезск, Андрэевічы ў Ваўкавыскім пав., Дарсунішкі ў Ковенскім пав. 3 яго сыноў Пётр (’—1633) перайшоў у каталііггва, быў старостам бабруйскім, ваяводам парнаўскім з 1626, Рыгор — маршалкам слонімскім. М і к а л а й (?—10.10.1640). сын Рыгора. падкаморы слонімскі з 1608. кухмістр ВКЛ у 1623—35. падскарбі земскі з 1635. Гедэон Міхал (?—11.9.1652). сын Рыгора. падстолі ВКЛ у 1631. стольнік 'ВКЛ у 1631—38, харунжы гродзенскі з 1637. крайчы ВКЛ у 1638—42, падчашы ВКЛ у 1642—44. падскарбі земскі з 1644; староста брэсцкі з 1624. суражскі і мсціслаўскі. адміністратар Гродзенскай і Магілёўскай эканомій. М арцыян (?—17.5 або 2.8.1643), сын Рыгора, канонік віленекі з 1620. адначасова духоўны пісар ВКЛ у 1628—41, духоўны рэферэндар ВКЛ у 1631—41. каад’ютар віленскі ў 1638—43. біскупсуфраган беларускі з 1639. падканцлер ВКЛ з 1641. Павел ГРётр (?—15.5.1639), сын Рыгора, староста старадубскі ў 1630—36. абозны ВКЛ у 1633—38. падстолі ВКЛ з 1638. Т э а ф і л (’—1645). сын Мікалая. староста ваўкавыскі. ваявода брэсцкі з 1642. В.Л.Насевіч.
    ТРЫКАРБОНАВЫХ КІСЛОТ ЦЫКЛ. Крэбса цыкл, цыкл л і м о н най кіслаты, цыклічная паслядоўнасць ферментатыўных акісляльных пераўтварэнняў трыкарбонавых кіслот і дыкарбонавых кт; агульны заключны этап акісляльнага разбурэння прадуктаў абмену вугляводаў, тлушчаў і бялкоў (або амінакіслот) да вуглякіслага газу і вады. Важнейшы метабалічны цыйі у аэробных арганізмаў (мікраарганізмаў, раслін, жывёл, чалавека).
    Адкрыты Х.А.Крэбсам і У.Джонсанам (1937). Т.к.ц. пачынаецца ўтварэннем лімоннай кты пры кандэнсадыі ацэтыльнай групы ацэтылКаА і шчаўевоцатнай кты і завяршаецца ўтварэннем шчаўевоцатнай кты, 2 малекул вуілякіслага газу і адноўленых каферментаў. Энергет. выхад Т.к.ц. — 12 малекул АТФ. Утвораная шчаўевоцатная кта кандэнсуецца з новай малекулай ацэтылКаА і дае наступны віток цыкла. Гл. таксама Акісленне біялагічнае.
    Літ.: Ленннджер А Основы бнохнмнм: Пер. с англ. Т. 1—3. М., 1985; Б е р е зов Т.Т., Коровкнн Б.Ф. Бнологнческая хнмня. 3 нзд. М.. 1998; Эллнот В., Э л л н о т Д. Бнохнмня н молекулярная бнологня; Пер. с англ. М., 2000. І.М.Семяненя.
    ТРЫКАРБОНАВЫЯ КІСЛбТЫ, арга нічныя кіслоты, якія маюць у малекуле па 3 карбаксільныя групы (COOH): адносяцца да карбонавых кіслот. Найб. біялагічна важныя: лімонная кіслата, шчаўевоцатная кіслата, цысаканітавая, ізалімонная. Адыгрываюць важную ролю ў працэсах біяэнергетыкі і біясінтэзу. Удзельнічаюць у трыкарбонавых кіслот цыкле.
    Найб. інтэнсіўна сінтэзуюцца і расходуюцца ў печані. ц.н.с., лімфоідных органах, эпітэліі страўнікавакішачнага тракту. канальцах нырак Т.к. пераносяцца праз клетачныя мембраны з дапамогай спец. трансп. бялкоў. Выкарыстоўваюцца ў эксперым. фармакатэрапіі метабалічных парушэнняў.
    Літ:. Епрннцев А.Т.. Попов В.Н. Ферментатнвная регуляцня метаболнзма днн трнкарбоновых клслот в растенмях. Воронеж. 1999. І.М.Семяненя, А.Г.Давыдоўскі.
    ТРЫКАТАЖ (франц. tricotage ад tricoter вязаць), гатовыя вырабы або палатно, што вырабляюць вязаннем на трыкатажных машынах. Паводле структуры Т. падзяляюць на папярочнавязаны (кулірны) і асновавязаны, адзінарны і падвойны (больш шчыльны і цяжкі), гладкі і з малюнкамі; паводле прызначэння — на бялізнавы. верхні, панчошнашкарпэтачны, пальчаткавы і інш. Кроеныя бялізнавыя вырабы, а таксама верхняе адзенне шыюць з трыкат. палатна; панчохі. шкарпэткі, пальчаткі. хусткі і інш. вырабы звычайна атрымліваюць на машынах у гатовым выглядзе. Гл. таксама Трыкатажная прамысловасць.
    ТРЫКАТАЖНАЯ МАШЫНА. в я зальная машына, машына для мех. вязання трыкатажнага палатна або трыкат. штучных вырабаў. Адрозніваюць Т.м. паводле прызначэння, канструкцыі, выгляду трыкат. іголак і інш. Класы прамысл. Т.м. вызначаюцца колькасцю іголак. што замяшчаюцца ў адзінцы даўжыні ігольніцы: чым танчэйшыя іголкі і меншая адлегласць паміж імі, тым вышэйшы клас машыны і вырабляецца больш тонкае палатно.
    Падзяляюцца Т.м.: паводле спорабу петлеўтварэння на папярочнавязальныя (кулірныя) і асновавязальныя; паводле прызначэння (для вязання палатна і штучных вырабаў); паводле колькасці ігольнід (аднафантурныя і
    Вытворчасць трыкатажных вырабаў на Беларусі
    Віды прадукныі	Гады		
    	1990	1995	2001
    Панчошнашкарпэткавыя вырабы, млн. пар:			
    Усяго:	175	55	90
    у т.л. для дзяцей	51	11	21
    Трыкатажныя вырабы, млн. штук:			
    Усяго:	169	39	49
    у т.л. для дзяцей	87,8	20	21
    Верхні спартыўны трыкатаж. млн. штук	25,7	3,6	6.3
    двухфантурныя). У залежнасці ад канструкцыі ігольніц, у якіх замацоўваюцца іголкі, бываюць круглавязальныя (для вырабу палатна ў выглядзе трубкі) 1 плоскія (для вырабу палатна ў выглядзе тканіны). Асн. рабочыя органы (механізмы) Т.м.: петлеўгваральны (вязальны). падачы нітак (сілкавальны) і адцяжны (адвод ад ігольніц вырабленага трыкатажу з пастаянным нацяжэннем). Петлеўтваральны механізм мае ігольніцы з іголкамі (язычковымі, кручковымі або пазавымі), плаціны (пласцінкі складанай формы, што выгінаюць ніткі ў петлі), ніткавадзіцель і інш. Працэсы вязання на прамысл. Т.м. аўгаматызаваны, маюць элекгронныя сродкі кіравання. Існуюць таксама бытавыя вязальныя машыны і апараты. Асн. вузлы ручных машын: петлеўтваральныя элементы (язычковыя іголкі і пладіны), карэтка (накіроўвае іголкі і плаціны пры вязанні), лічыльнік радкоў і інш. Вязальныя апараты маюць кручкі. грэбень са штырамі, на які ўручную навешваюцua петлі. і лінейкі. з дапамогай якіх перасоўваюцца кручкі і рэгулюецца шчыльнасць вязання. І.У.Косціна.
    ГРЫКАТАЖНАЯ ПРАМЫСЛОВАСЦЬ. галіна лё'гкай прамысловасці, якая спецыялізуецца на вытвсці бялізнавага і верхняга трьікатажу, панчошнашкарпэткавых вырабаў, пальчатак, галаўных убораў, шаляў, трыкат. палатна, а таксама вырабаў мед. прызначэння. У якасці сыравіны ў Т.п. выкарыстоўваецца шарсцяная, баваўняная пража, штучны і сінт. шоўк і інш.
    Выраб трыкат. адзення пачаў развівацца ў Францыі, Вялікабрытаніі і Германіі ў канцы 18 — пач. 19 ст., у Расіі — у канцы 19 ст. На Беларусі першая трыкат. фка пачала працаваць у 1919 у Віцебску. У 1926 засн. невял. трыкат. майстэрня ў Гомелі. якая ў 1930 рэканструявана і расшырана ў панчошнатрыкат. фку (гл. Гомельская прамысловагандлёвая фірма «8 Сакавіка»). У 1929—31 пабудавана Віцебская панчошнатрыкат. фка (гл. Віцебскае панчошнатрыкатажнае прадпрыемства «КШ»). У 1940 у БССР выпускалася 81 млн. пар панчошнашкарпэткавых вырабаў. 17.4 млн. штук трыкат. бялізны. 1,2 млн штук верхняга трыкатажу (адпаведна 16,7, 14 і 2,4% агульнасаюзнай іх вытвсці). Пасля Вял. Айч. вайны на новай тэхн. аснове адноўлены даваен. і пабудаваны новыя спецыялізаваныя прадпрыемствы Т.п.
    Т а б л і it a
    П.І.Рогач.
    548	трыкутнік
    У 2001 на Беларусі больш за 60 прадпрыемстваў Т.п. Найбуйнейшыя з іх: Брэсцкі панчошны камбінат, Брэсцкая прамысловагандлёвая фірма «Элма», Пінскае прамысловагандлёвае аб’яднанне «Палессе» (гл. Пінскі камбінат верхняга трыкатажу), «Світанак» у Жодзіне, «Бабруйсктрыкатаж», «Купалінка» ў Салігорску і інш. У 2000 экспартавана трыкат. вырабаў на 72,9 млн. долараў, у т.л. ў краіны далёкага замежжа (Італія, Германія, ЗША. Вялікабрытанія і інш.) — на 38,5 млн. долараў. Даныя пра вьггвсць трыкат. вырабаў на Беларусі гл. ў табліцы.
    ТРЫКЎТНІК (лац. Triangulum), сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Знаходзіцца паміж сузор’ямі Андрамеды, Рыб. Оўна і Персея. Найб. яркія зоркі 3,0 і 3,4 візуальнай зорнай велічыні; 15 зорак ярчэй 6й зорнай велічыні. У сузор’і Т. знаходзіцца адна з самых блізкіх і найб. даследаваных галактык (М 33). 3 тэр. Беларусі відаць летам, увосень і зімой. Гл. Зорнае неба.
    2г I
    Сузор’е Трыкутнік.
    ТРЫЛАБІТЫ (Trilobita), клас выкапнёвых беспазваночных жывёл тыпу членістаногіх. 2 падкл.: міямеры і палімеры. Каля 1,5 тыс. родаў. Жылі ў кембрыі — пермі ў морах у зонах глыбакаводнага шэльфа. Лічынкі вялі планктонны спосаб жыцця, пазней — донны. На Беларусі шматлікія рэіпткі Т. выяўлены ў адкладах ардовіку (асабліва ніжняга), сілуру і ніжняга дэвону, рэдка ў верхнедэвонскіх і каменнавугальных адкладах. Па выкапнёвых рэштках вызначаюць узрост геал. адкладаў.
    Цела эліпсоіднай формы даўж. да 75 см. падзялялася ўздоўж дзвюма падоўжнымі барознамі. Са спіны ўкрыта тонкім хіцінавым панцырам. Галава накшталт паўмесяца з 5 парамі канечнасцей і вял. фасетачнымі вача
    Трылабіт.
    мі. Тулава і хваставы аддзел мелі рухомыя сучлененыя сегменты. што давала магчымасць жывёле пры небяспецы згортвацца.
    ТРЫЛАТЭРАЦЫЯ (ад лац trilaterus трохбаковы), метад вызначэння становішча апорных геадэзічных пунктаў; заключаецца ў стварэнні на мясцовасці сістэм сумежна размешчаных трохвугольнікаў, каардынаты вяршынь і вуглы якіх вылічваюць, даўжыні бакоў вызначаюць дальнамерам. Назначэнне Т. тое, што і трыянгуляцыі.
    ТРЫЛЕР (дд аніл. thrill нервовае ўздрыгванне, хваляванне), асаблівы тып прыгодніцкіх фільмаў, літ. твораў, у якіх спецыфічныя сродкі павінны выклікаць у гледача ці чытача моцныя эмоцыі (трывожнае чаканне, непакой, страх і інш.). Элементы Т. выкарыстоўваюць таксама ў дэтэктывах, «фільмах жахаў», гангстэрскіх і «чорных» фільмах (крымінальныя фільмы, прасякнутыя адчуваннем безвыходнасці, ірацыянальнасці зла). У Т. акцэнт робіцца на псіхал. перажыванні персанажаў, звязаных са злачынствам. Шырока выкарыстоўваецца сюжэтны прыём зацягвання драм. паузы, якая выклікае нервовы непакой, а таксама моцныя выразныя сродкі — натуралістычныя падрабязнасці, шумавыя эфекты, спец. муз. афармленне і інш. Адзін з першых гукавых Т. — «М» («Забойца»; 1931, рэж. Ф.Ланг). Сцвярджэнне Т. ў кіно звязана з творчасцю англаамер. рэж. А.Хічкака: фільмы «Жыхар» (1926), «Рэбека» (1940), «Псіхоз» (1960) і інш. Вядомасць набылі таксама Т. «Прабачце, вы памыліліся нумарам» (1948, рэж. А.Літвак), «Ліфт на эшафот» (1957, рэж. Л.Маль), «Маўчанне ягнят» (1991, рэж. Дж.Дэме), «Сем» (1995, рэж. Д.Фінчэр), «Экзістэнцыя» (1999, рэж. Д.Кроненберг) і інш.