• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    пры вызначэнні Т.ф. ад камплексных пераменных. Т.ф. выкарыстоўваюцца ў розных галінах навукі і тэхнікі. напр., для апісання перыядычных (у т.л. вагальных) працэсаў.
    А.А.Гусак.
    ТРЫГАНАМЁТРЫЯ (ад грэч. trigonon трохвугольнік + ..метрыя), раздзел матэматыкі, які вывучае трыганаметрычныя функцыі і іх дастасаванні да геаметрыі. Элементы Т. сустракаюцца ў Эўкліда (3 ст. да н.э.); значнае развіццё атрымала ў працах арабскіх і індыйскіх матэматыкаў (9—13 ст.). Сучасны выгляд набыла ў працах Л.Эйлера (18 ст.).
    Падзяляецца на плоскую і сферычную трыганаметрыю. Калі а, Ь, с — стораны трохвугольніка. A. В. С — процілеглыя вуглы і ўсе стораны і вуглы раўнапраўныя, то асн. формулы	плоскай	Т	маюць выгляд:
    a	b с	,
    — = — — .(тэарэма сшусау). a = sin /1	sin В sin С
    = b2 + с2  2bc ■ cos А (тэарэма косінусаў). a  b A B A+ B , tg——. tg—— (тэарэма тангенсау). a + b 2	2
    Плошчу трохвугольніка вылічваюць паводле формул:
    ■S' aft sin С = ^
    sin Д ■ sin С sin(5 + С)
    2 A В С = Р tgtgtg,
    дзе р — паўперыметр трохвугольніка.
    А.А.Гусак.
    Графікі трыганаметрычных функііый I — у= sinx; 2 — у = cosx; 3 — у = tgx; 4 — у = ctgx; 5 — у = = secx; 6 — у = = cosecx.
    1	У 0	X	У 2	0	
    1 II	X	11' f 1'	У	
    1	1 ЗІ	1	0	/ II	1 .X	4 1	0	\ і\	і\	। 1	1	1 X
    ^ 1 1 1	/ Уі	1	1	1	’ V	7	1 ||	|і	1	yj	
    1	1 1	1' 5І	1		; u	1	U м
    	0	1	1	1 X	6 1	0	1 х
    		: : :		
    ТРЫГАТРОН [ад трыгер + (элек)трон\, высакавольтная іонная (газаразрадная) прылада; трохэлектродны кіравальны разраднік. Mae анод, халодны катод і дапаможны (падпальны) элеісгрод. Бывае адкрыты (разрад адбываецца ў паветры) і герметызаваны (электроды размешчаны ў шкляной ці керамічнай абалонцы, запоўненай інертным газам). Выкарыстоўваецца ў асн. для фарміравання эл. імпульсаў для мадуляцыі высокачастотных ваганняў у магутных генератарных лямпах і магнетронах.
    ТРЫГЕР (англ. trigger), спускавая схема з 2 (радзей больш) станамі ўстойлівай раўнавагі; адзін з асн. элементаў лічыльнікаў, вылічальных машын, фарміравальнікаў імпульсаў і інш. Стан раўнавагі Т. захоўваецца.
    Mae 2 выхады — асноўны (прамы) і інверсны. Асн. параметры: хуткадзеянне (найб. лік пераключэнняў за адзінку часу), час спрацоўвання (час пераходу з аднаго стану ў другі), узроўні ўваходных і выхадных сігналаў. Пераход Т. з аднаго стану ў другі (перакульванне) адбываецца пры падачы кіроўных сігналаў на розныя ўваходы (установачны запуск) ці пасладоўна на адзін і той жа (лічыльны запуск). Найб. пашыраны электронныя Т. на аснове электравакуумных, газаразрадных і паўправадніковых прылад, інтэгральных схем. Выкарыстоўваюцца як адны з найб. універсальных элементаў лагічных і выліч. прылад.
    ТРЫГЛАЎ (Triglav), горны масіў і аднайм. вяршыня ў Юлійскіх Альпах, у Славеніі (2863 м). Складзены з вапнякоў. Ледавіковыя і карставыя формы рэльефу. Горныя лясы, лугі, азёры, вадаспады. Нац. парк Трыглаў.
    ТРЫГЛІФ (грэч. triglophos ад tri у складаных словах — тры + glypho рэжу) у архітэктуры, прамавугольная, крыху выцягнутая па вертыкалі пліта з некалькімі жалабкамі. Звычайна Т. размяшчаюцца па восях калон і інтэркалумніяу, на канцах фрыза па вуглах
    будынка: у выніку чаргавання з метопамі ўтвараюць фрыз у дарычным ордэры. Т. ў камені ўяўляюць сабой арнаментаваныя тарцы бэлек першапачатковага драўлянага перакрыцця. Вядомы ў драўлянай архітэктуры Стараж. Грэцыі. У бел. архітэктуры Т. найб. харакгэрны для збудаванняў стыляў класіцызму і ампіру (Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор). У некат. будынках Т. пад уплывам мясц. нар. традыцый адрозніваўся ад класічнай першаасновы і набываў своеасаблівую трактоўку (Пінскі палац). Матывы дарычных фрызаў з Т. выкарыстаны ў архітэкгуры 1950х г. (порцікілоджыі паміж дамамі на пл. Перамогі ў Мінску).
    Трыгліф.
    ТРЫГУБІЦА, бел. традыцыйная рыбалоўная прылада. Лакальныя назвы трохсценка, абарэц; у Паазер’і — рэжоўка, гант; на Палессі — баўгуха, свіроўка, гонка, дрыгавіца, крыжоўка. На Беларусі вядома здаўна. Звесткі пра яе змяшчаюць пісьмовыя крыніцы з 16 ст. (напр., «Устава на валокі» 1557). Складаецца з 3 сеткавых палотнішчаў: аднаго густога паміж двума рэдкімі, з вялікімі вочкамі (рэдзі). Рыба, натрапіўшы на сеткавую сцяну, праходзіць праз вочка 1й рэдзі, «набірае» на сябе густое сеткавае палатно і, прайшоўшы праз вочка 2й рэдзі, утварае мяшокпастку. Рыбачылі Т. пераважна ў загон (з адной ці дзвюх лодак), рыбу ў сетку заганялі баўтом. Часам Т. выкарыстоўвалі як стаўную — перагароджвалі рэчкі і пратокі. Была пашырана да пач. 20 ст. У наш час лоўля рыбы Т. дазволена толькі ў прамысл. рыбалоўстве. І.М.Браім.
    ГРЫІУ ЬОВІЧ Вікгар Іванавіч (30.11.1935— 1995), расійскі кінарэжысёр. Засл. дз. маст. Расіі (1976). Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі (1963). Творчасць вызначаецца публіцыстычнай накіраванасцю, увагай да розных аспектаў грамадскіх працэсаў. Зняў маст. філь
    546	трыдакны
    мы: «Спякотны ліпень» (1965), «На вайне як на вайне» (1969), «Старыя сцены» (1974), «Давер» (з Э.Лайне, 1977), «Адваротная сувязь» (1978), «Сыходзячы — сыходзь» (1980), «Тройчы пра каханне» (1981), «Прахіндзіяда, або Бег на месцы» (1985), «Хмель» (1991) і інш.
    ТРЫДАКНЫ (Tridacna), род малюскаў сям. трыдакнід кл. двухстворкавых. 5 відаў. Пашыраны ў цёплых морах Інд. і Ціхага акіянаў. Жывуць на мелкаводдзях сярод каралавых рыфаў. Найб. вядомая Т. гіганцкая (Т. gigas).
    Даўж. Т. гіганцкай да 1,4 м, маса з ракавінай да 250 кг, маса цела каля 30 кг. Ракавіна з радыяльнымі хвалістымі рэбрамі і лопасцямі. без перламугравага слоя. Гал. корм — сімбіятычныя аднаклетачныя водарасці зоаксантэлы, якія жывуць у мантыі. Фільтратары. Гермафрадыты. Аб’екты промыслу, мяса выкарыстоўваецца ў ежу, ракавіна — як будаўнічы матэрыял, на ўпрыгожанні, побытавыя вырабы.
    Трыдакна гіганцкая.
    ТРЫЕНАЛЕ, міжнародная выстаўка, што адбываецца раз у 3 гады. Напр., Т. графікі ў г. Таяма (Японія), у г. Кракаў (Польшча).
    ТРЫЕР (ад франц. trier адбіраць, сартаваць), машына для ачысткі насення асн. культуры ад дамешкаў і сартавання па даўжыні ачышчанага насення. Бывае часткай (рабочым органам) зернеачышчальных машын. Найб. пашыраны цыліндрычныя і дыскавыя Т.
    Трыгубіца
    Рабочы орган цыліндрычных Т. — ячэйкавыя цыліндры. У цыліндрах з дробнымі ячэйкамі (кукольных) адбіраюцца кароткія зярняты і дамешкі, у цыліндрах з ячэйкамі большага дыяметра (аўсюжных) — доўгія зярнягы і дамешкі. Пры вярчэнні цыліндра адбываецца раздзяленне насення па фракцыях і ачыстка яго ад дамешкаў. Дыскавыя Т. найб. выкарыстоўВаюцца на мльшах і ў хлебапякарных пунктах. Есць спецыялізаваныя Т. — для кукурузы, лёну і інш. В.М.Кандрацьеў.
    Кароткія дамешкі Асноўная культура б
    Доўгія дамешкі
    Асноўная культура
    Трыер: a — трыерны блок (1 — трыерны цыліндр, 2, 3 — размеркавальнікі пярэдні і задні); б — схема работы (1 — жолаб, 2 — цыліндр з ячэістай паверхняй, 3 — шнэк).
    ТРЫЕСТ (Trieste), горад на ПнУ Італіі. Адм. ц. вобласці ФрыуліВенецыяДжулія і прав. Трыест. Каля 300 тыс. ж. (2001). Порт на беразе Трыесцкага зал. Адрыятычнага мора. Паромная сувязь з Дурэсам (Албанія). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорг. Пачатковы ггункт нафтаправода Т. — Інгальштат (Германія). Прамсць: суднабуд., вытвсць суднавых
    рухавікоў, нафтаперапр., хім., цэм., харчовая. Унт. Музеі: гіст., марскі, натуральнай гісторыі. Міжнар. цэнтр тэарэт. фізікі. Рэшткі стараж.рым. пабудоў; касцёлы СанДжуста і св. Міхаіла, венецыянская крэпасць (усе 14 ст.).
    У старажыгнасці Т. — рым. калонія. У 5— 9 ст. горад захоплівалі остготы. Візантыя. лангабарды, франкі. 3 сярэдзіны 10 ст. сіньёрамі Т. сталі біскупы. 3 11 ст. тут існавала камуна. з 13 ст. самакіравальная. У пач. 13 er. Т. авалодала Венецыя. у 1382 — аўстр. Габсбургі. У 1719—1891 горад меў статус свабоднага порта. У 1797 і 1805 акупіраваны. у 1809 анексіраваны Францыяй і да 1813 уваходзіў у Ілірыйскія правінцыі. Пасля 1й сусв. вайны ў складзе Італіі. У 2ю сусв. вайну акупіраваны ў 1943 фаш. Германіяй. Вызвалены ў 1945 югаслаўскай нац.вызв. арміяй. Паводле мірнага дагавора з Італіяй 1947 Т. з невял. акругай вылучаны ў «Свабодную тэр. Т.» і атрымаў статус свабоднага порта. Паводле італаюгасл. пагаднення 1954 Т. і прыіеглыя да яго на 3 тэрыторыі адышлі Італіі, тэрыторыя на У ад Т. — Югаславіі (цяпер тэр. Славеніі).
    ТРЫЁД [ад .грэч. tri — у складаных словах — тры + (электр^од], трохэлектродная электравакуумная прылада. Mae тэрмаэлектронны катод (прамога ці ўскоснага напальвання), кіроўную сетку і анод.
    Вынайдзены амер. інжынерам. Л.Форэстам (1906) як прыёмнаўзмацняльная лямпа, прапанаваны ням. вучоным АМайснерам як генератарная лямпа (1913). Канструвдыя і значэнні параметраў Т. залежаць у асн. ад іх прызначэння. Бывае здвоены (2 Т. ў адным балоне), а таксама спалучаны з інш. сістэмамі (гл. Лямпа электронная). Выкарыстоўваецца ў радыётэхн. апаратуры для генерыравання эл. ваганняў, узмацнення напружання і магутнасці, а таксама для дэтэктыравання.
    ТРЫЁДМЕТАН, тое, што ёдаформ.
    ТРЫЁДТЫРАНІН, гармон, які выпрацоўвае шчытападобная залоза. Паводле хім. прыроды блізкі да тыраксіну. Хутка пранікае ў клеткі. Уплывае на абмен рэчываў, рост і дыферэнцыроўку тканак.
    ТРЫЁЗЫ, дыоксікарбанільныя злучэнні, ніжэйшыя монацукрыды. Да Т. адносяцца гліцэрынавы альдэгід, дыоксіацэтон. Фосфарныя эфіры Т. — прамежкавыя злучэнні пры анаэробных пераўтварэннях вутляводаў. У зялёных раслінах утвараюцца ў выніку фіксацыі вуглякіслага газу ў працэсе фотасінтэзу.
    ТРЫЗНА, заключная частка пахавальнага абраду ў стараж. славян. Напачатку Т. суправаджалася ваен. гульнямі, спаборніцтвамі, ахвярапрынашэннямі, песнямі, танцамі, памінальнай вячэрай па нябожчыку; пасля прыняцця хрысціянства захавала памінальныя песні і вячэру. Т. наз. таксама памінкі па нябожчыку.
    ТРЫЗНА Сямён Іванавіч (30.4.1890, г. Мазыр Гомельскай вобл. — 12.6.1968), бел. вучоны ў галіне селекцыі раслін. Др с.г. н. (1963). Скончыў К.іеўскі унт (1916). У 1924—31 дырэкгар Палескай пясчанабалотнай доследнай станцыі. У 1934—41 у НДІ балотнай гаспадаркі (заг. аддзела). У 1945—65 у Бел. НДІ
    ТРЫКАТАЖНАЯ	547
    меліярацыі і воднай гаспаларкі. Навук. працы па агратэхніцы і селекцыі збожжавых культур на тарфянабалотных глебах Беларусі. Вывеў сорт аўса Серабрысты.
    Тя.: Основы агротехннкн н селекцнн зерновых куль+ур на торфяноболотных почвах БССР. Мн. 1962.