Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
якія адлюстроўваюць вайну Траяна з дакамі. Т.к. — каштоўная крыніца звестак па гісторыі побыту і ваен. тэхнікі рымлян і дакаў: на ёй паказаны каля 2500 чал.
ТРАЯНАВЫ ВАЛЫ. старажытныя абарончыя збудаванні на Пд лесастэпавай часткі Усх. Еўропы. Назва ад імя рым. імператара Траяна, заваёўніка Дакіі. Частка Т.в. захавалася да нашага часу на тэр. Украіны (Вінніцкая, Хмяльніцкая, Цярнопальская вобл.) і Малдовы. Археал.
Да арт Траянава калона. Агульны выгляд і фрагмент рэльефаў.
даследаванні Ніжняга Малдаўскага вала паказалі, што ён насьшаны рымлянамі на
мяжы 1 і 2 ст. н.э. У 3—4 ст. мясц. плямёны выкарыстоўвалі гэты вал супраць рымлян, для чаго з паўн. боку вала роў засыпаны, а з паўд. боку выкапаны. У Падняпроўі валы, падобныя да Т.в.. наз. З.міевымі валамі.
ТРАЯНАЎКА. вёска ў Барысаўскім рне Мінскай вобл., на аўтадарозе Халопенічы—Майсееўшчына. Цэнтр сельсавета і саўтаса. За 46 км на ПнУ ад г. Барысаў. 122 км ад Мінска, 36 км ад чыг. ст. Крупкі. 424 ж.. 144 двары (2002). Сярэдняя школа, клуб, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ГРАЯНОЎСКІ Алесь (Аляксандр Пятровіч; н. 22.9.1925, урочышча Уздымач, Слуцкі рн Мінскай вобл.), бел. перакладчык. Скончыў Маскоўскі гіст.архіўны інт (1959). 3 1955 у газетах. у т.л. ў 1962—82 у газ. «Звязда», у 1983—86 нам. гал. рэдактара час. «Мастацтва Беларусі». Друкуецца з 1955. Перакладае з чэш. (нар. казкі), верхня і ніжнялужыцкай (адзін з укладальнікаў і перакладчыкаў, аўтар прадмовы і каментарыяў да анталогіі паэзіі лужыцкіх сербаў «Там, дзе Шпрэвя шуміць», 1969; аповесцьказка Ю.Брэзана «Чорны млын». 1984; аповесць К.Краўца «Малька і сабака Люі», 1991; творы Я.БартЦішынскага, КЛоранца, М.Наўкі і інш.), кашубскай (зб. «За лаляглядам край Сталемаў», 1980), польскай (творы Я.Асэнкі, Ф.Дарэцкага і інш.), укр. (І.Франко, П.Тычына, А.Алесь і інш.) і інш. моў. Аўтар вершаў, літ.крытычных артыкулаў і рэцэнзій, публіцыст. артыкулаў.
Ліпі:. Рагойша В. Адкрыццё паэтычнай выспы // Рагойша В.Кантакты. Мн.. 1982.
І.У.Саламевіч.
ТРАЯНСКАЯ ВАЙНА. вайна кааліцыі ахейскіх цароў на чале з царом Мікенаў Агамемнанам супраць Троі. Археал. раскопкі пацвердзілі, што каля сярэдзіны 13 ст. да н.э. Троя была разбурана. У стараж. гістарыяграфіі Т.в. датуецца 1280—1270 да н.э. (Герадот') ці 1'194— 1184 да н.э. (Эратасфен), у археалогіі каля 1260—1200 да н.э. Паводле паданняў падставай для вайны стала выкраданне траянскім царэвічам Парысам жонкі спартанскага цара Менелая Алены. Менелай і яго брат Агамемнан з вял. флотам адплылі ў Трааду (ПнЗ Малой Азіі). Аблога Троі цягнулася 10 гадоў. Горад быў узяты дзякуючы кемлівасці Адысея (гл. Траянскі конь). Т.в. была адным з этапаў пранікнення грэкаў у М.Азію, якое ўзмацнілася ў 13 ст. да н.э., асабліва пасля выцяснення дарыйцамі ахейцаў з тэр. Грэцыі. Падзеі Т.в. знайшлі адлюстраванне ў паэмах «Іліяда», «Адысея» і шэрагу інш. твораў.
Літ.: Кравчук А Троянская война: Пер. с пол. М., 1991; Флоренсов Н.А. Троянская война н поэмы Гомера. М., 1991; Гннднн Л.А.. Цымбурскнй В.Л. Гомер н нсторня Восточного Средаземноморья.
Да арт. Траянская вайна. Падзенне Троі. Фрагменты размалёўкі: чырвонафігурнай кілікі (1), каля 490 да н.э., чырвонафігурнай гідрыі (2), каля 480 да н.э.
М., 1996; Грннчнк Е. Троянская война. Мн.. 1998. А.Г.Зельскі.
ТРАЯНСКІ КОНЬ. у старажытнагрэчаскай міфалогіі вялізны драўляны конь (падарунак багіні Афіне і траянцам) са схаванымі ўнутры воінамі, з дапамогай якога грэкі (данайцы і інш.) у канцы Траянскай вайны захапілі Трою (таксама гл. ў арт. Данайцаў дары). У пераносным сэнсе «Т.к.» — падарунак ворагу з мэтай яго знішчэння, каварны падман.
А.Г.Зельскі.
ТРАЯНЦЫ ўастраноміі, 2 групы малых планет, якія абарачаюцца вакол Сонца па арбітах, амаль ідэнтьгчных арбіце Юпітзра; вуглавыя адлегласці ад яго ± 60°.
Вядомы 1084 Т. (2002; названы імёнамі герояў Траянскай вайны). Тых з Т., што апярэджваюць Юпітэр, часам наз. Грэкамі. Найб. з Т. — астэроід Патрокл (дыяметр 272 км; адкрыты ў 1906); самыя яркія — Гектар. Агамемнан. Адысей. Т. канцэнтруюцца паблізу 2 пунктаў, кожны з якіх ўтварае разам з Юпітэрам і Сонцам роўнастаронні трохвугольнік. Рух кожнага з Т. прыблізна адпавядае частковаму выпадку трох цел задачы (т.зв. выпадак Лагранжа). Л.А.Шымбалёў.
Пабудова траянскага каня Карціна Дж.Цьепала. 1757—62.
ТРАЯНЧЎК Ігар Алегавіч (н. 27.11.1956, г. Палтава, Украіна), бел. вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела. Др фіз.матэм. н. (1991). Скончыў БДУ (1979). 3 1979 у Інце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нац. АН Беларусі (з 1995 заг. лабараторыі). Навук. працы па атрыманні новых магн. матэрыялаў на аснове аксідаў пераходных элементаў, даследаванні іх магн. структуры, высвятленні прыроды ўзаемасувязі магн. стану і электраправоднасці.
Те:. йсследованне магннтных фазовых превраіценнй в снстеме Nd, хВахМпО, 5 (0 < х < 0,5) в завнснмосгн от условнй получешія (у сааўг.) Ц Журн. экспернмент. а теорет. фнзнкн. 2002. Т. 121. вып. 2.
ТРАЯПОЛЬСКІ Гаўрыіл Мікалаевіч (29 11.1905, с. Наваспасаўка Грыбанаўскага рна Варонежскай вобл. — 30.6.1995), рускі пісьменнік. Працаваў настаўнікам, аграномам. Друкаваўся з 1937. Аўтар цыкла сатыр. апавяданняў «3 запісак агранома» (1953; кінасцэнарый «Зямля і людзі», паст. 1956), аповесцей «Кандыдат навук» (1958), «У чароце» (1963), рамана «Чарназём» (кн. 1—2, 1958—61). У драм. аповесці «Белы Бім
Чорнае вуха» (1971; Дзярж. прэмія СССР 1975, аднайм. кінафільм 1977) тэмы процістаяння злу ў розных яго праяўленнях, спачування і жорсткасці ў паўсядзённасці, абароны ўсяго жывога. Пісаў п’есы («Пастаяльцы», 1971). У публіцыстыцы — папярэджанне аб пагрозе экалаг. катастроф. На бел. мову паасобныя творы Т. пераклалі Я.Брыль і А.Жук.
Тв.: Соч. Т. 1—3. Воронеж, 1977—78; Бел. пер. — Белы Бім Чорнае вуха. Мн., 1987.
Літ:. Скобелев В. Г.Троепольсютй. М„ 1969. Л.В.Календа.
ТРДАТ, Т ы р ы д а т, Т ы р д а т, армянскі архітэктар; заснавальнік маст. школы арм. дойлідства 10—11 ст. Прыдворны архітэкгар дынастыі Багратыдаў. Творы Т. адметныя дасканаласцю арачнаскляпеністых канструкцый, гарманічнай яснасцю прасторавых кампазіцый, лаканічнай выразнасцю разнога дэкору: кафедральныя саборы ў Аргіне (977—988) і Ані (989—1001), царква Грыгорыя ў Ані (Гагікашэн; 1001—10, 3ярусная ратонда). Рэстаўрыраваў купал храма св. Сафіі ў Канстанцінопалі (989—92).
Літ:. Оганесян К.Л. Зодчнй Трдат. Ереван, 1951.
ТРНКА (Tmka) Іржы (24.2.1912, г. Пльзень, Чэхія — 30.12.1969), чэшскі рэжысёрмультыплікатар, мастак. Нар. арт. Чэхіі (1963). Творчую дзейнасць пачаў у 1928 у тры лялек. У 1941—45 мастак у Нац. тры ў Празе. Заснавальнік нац. школы лялечнай мулыыплікацыі, дзіцячай маст. кінематаграфіі. Сярод фільмаў: «Жывёлы і разбойнікі» [1946, прыз Міжнар. кінафестывалю (Мкф) у Канах, Францыя], «Шпалічак» (1947, прыз Мкф у Венецыі, Італія), «Салавей імператара» паводле Х.К.Андэрсена (1948), «Прынц Баяя» паводле Б.Немцавай (1950, прызы Мкф у Карлавых Варах, Чэхія; Лакарна, Швейцарыя), «Старадаўнія чэшскія сказанні» паводле А.Ірасека (1953, прыз Мкф у Венецыі), «Прыгоды бравага салдата Швейка» паводле Я.Гашака (1955), «Сон у летнюю ноч» паводле У.Шэкспіра (1959, гал. прыз Мкф у Канах,
прыз Мкф у Венецыі), «Страсць» (1961. гал. прыз Мкф у Обергаўзене, Германія), «Кібернетычная бабуля» (1962) і інш. Ілюстраваў кнігі для дзяцей. Дзярж. прэмія Чэхаславакіі 1954.
ТРОГ (ад ням. Trog літар. — карыта), горная даліна, апрацаваная ледавіком. У папярочным сячэнні Т. звычайна маюць ^падобную або карьпападобную форму з шырокім пакатаўвагнутым дном, схілы амаль вертыкальныя, вышэй пераходзяць у слаба нахіленыя да даліны пля
Папярочны разрэз трога. Т — дно трога; a — a — плечы трога; в — в — узровень, да якога даліна была запоўнена лёдам.
цоўкі (плечы Т.). На схілах і плячах шмат слядоў уздзеяння ледавіка, на дне — марэнныя адклады. Падоўжны профіль няроўны, трапляюцца бар’еры (рыгелі), уступы і інш. Пашыраны ў горналедавіковых раёнах сушы.
ТРОІЦАСЁРГІЕВА ЛАЎРА. архітэктурны ансамбль 15—19 ст. у г. Сергіеў Пасад (Маскоўская вобл.); адзін з буйнейшых рас. манастыроў. Засн. ў сярэдзіне 14 ст. манахам Сергіем Раданежскім, з 1744 лаўра. Манастыр адыграў важную ролю ў станаўленні незалежнай рус. дзяржавы: удзельнічаў у падрыхтоўцы Кулікоўскай бітвы, у барацьбе з войскамі Лжэдзмітрыя II у 1608—10. У 14—17 ст. тут вяліся летапіс. перапіска, ствараліся кнігі. развіваліся іканапіс, маст. рамёствы. У 15—18 ст. склаўся маляўнічы ансамбль, які ўключае больш за 50 будынкаў работы маскоў
скіх, пскоўскіх і яраслаўскіх майстроў. Цэнтр ансамбля — 1купальны 3апсідны 4слуповы Троіцкі сабор (1422—23): у інтэр’еры іканастас пач. 15 ст. на 40 абразоў, большасць з якіх выканана пад кіраўніцтвам і з удзелам \.Рублёва, Даніілам Чорным. У саборы знаходзіцца рёка з мошчамі Сергія Раданежскага. Сярод інш. помнікаў: цэрквы Духаўская (1476; над барабанам купала — званіца на слупах), Пятніцкая, Увядзенская (абедзве 1547), 5купальная надбрамная Іаана Прадцечы (1699), Міхееўская (1734), Смаленская (1745—48, барока); 2павярховыя шпітальныя палаты з шатровай царквой Засімы і Савація (1635—38), багата дэкарыраваная разьбой трапезная з царквой Сергія (1686— 92, т.зв. нарышкінскі стыль), карпусы манастырскіх келляў (17—19 ст.) і інш. Вылучаецца манум. Успенскі сабор (1559—85) — 6слуповы 5купальны храм, да якога прылягае шатровая каменная палатка (1780) — пахавальня Барыса Гадунова і яго сям’і. Значнае збудаванне ансамбля — 5ярусная званіца (1740—70, арх. І.Шумахер, І.Мічурын, Дз.Ухтамскі, барока; выш. 88 м, каля 50 званоў) з гадзіннікам. У 16 ст. ўзведзена крапасная сцяна з 12 вежамі (1540—50, умацавана ў 17 ст.; выш. 10—14 м). У 1918 манастыр закрыты. зноў адкрыты пасля 1944. 3 1920 гіст.маст. музей, з 1940 музейзапаведнік. У зборы музея буйныя калекцыі стараж,рус. жывапісу і дэкар.прыкладнога мастацтва 14—17 ст., рус. нар. мастацтва 17 — пач. 20 ст. і інш. Сістэматычна праводзяцца рэстаўрацыйныя работы. На тэр. лаўры — Маскоўская духоўная акадэмія і духоўная семінарыя. Ансамбль Т.С.Л. ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Літ.: Б а л д н н В. Архнтектурный ансамбль ТронцеСергневой лавры. М., 1976.