Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
ТРАСЦЯНІЦА. група археал. помнікаў каля в. Трасцяніца Камянецкага рна Брэсцкай вобл. Бескурганны м о г і л ь н і к паморскай культуры (4—2 ст. да н.э.). Даследавала ў 1962 В.Б.Караткевіч. Пахавальны абрад —трупаспаленне. Выяўлены 22 ямы і 2 пахаванні. У адным з іх каменная скрынка, унугры якой гліняны гаршчок з рэшткамі перапаленых касцей 2 нябожчыкаў; каля пахавання — вял. чорная глянцаваная ваза і міска, у якой ляжалі кубак і збан. У другім пахаванні знойдзены перапаленыя косці, абломкі вял. глінянай пасудзіны. жал. раннелатэнская фібула і драцяны пярсцёнак. Курганныя м о г і л ь нікі дрыгавічоў 11—13 ст. даследавалі ў 1960, 1962 І.В.Біруля, у 1983 і 1987 Т.М.Каробушкіна. Пахавальны абрад — трупапалажэнне галавой на 3. Знойдзены фрагменты ганчарнага посуду, 2 цэлыя
ТРАЎМАТАЛОГІЯ 519
гаршкі, шыфернае прасліца, залачоныя і рознакаляровыя шкляныя, бронзавыя зярнёныя пацеркі, сярэбраныя і бронзавыя скроневыя кольцы, металічная двухбаковая падвеска, кінжал у скураным фугляры з металічным упрыгожаннем, бронзавыя спражкі і інш.
Літ.: Коробушкмна Т.Н. Курганы Белорусского Побужья X—XIII вв. Мн., 1993. В.Б.Караткевіч, Т.М.Каробушкіна.
ТРАСЦЯНІЦА, Трасцяніцкі к а н а л, рака ў Маларыцкім, Кобрынскім і Жабінкаўскім рнах Брэсцкай вобл., левы прьпок р. Мухавец (бас. р. Зах. Буг). Даўж. 34,3 км. Пл. вадазбору 224 км2. Пачынаецца за 1,7 км на Пн ад в. Малы ГІаўлопаль Маларыцкага рна. Вусце за 2 км на ПнУ ад в. Пілілавічы Жабінкаўскага рна. Цячэ па Брэсцкім Палессі. Даліна ракі ў сярэднім і ніжнім цячэнні невыразная. Рэчышча, шыр. 6—8 м, каналізаванае.
ТРАСЦЯНІЦА. радовішча пяскоў у Мазырскім рне Гомельскай вобл., за 1 км на ПнЗ ад в. Стрэльск. Назва ад б.в. Трасцяніца. Лінзападобны паклад звязаны з сучаснымі алювіяльнымі адкладамі поймы р. Прыпяць. Пяскі жаўтаваташэрыя, палевашпатавакварцавыя, дробназярністыя, з дамешкамі жвіру. Разведаныя запасы 7.4 млн. м3, перспекгыўныя 25,7 млн. м3. Магутнасць карыснай тоўшчы 5,2—19,2 м, ускрышы (тонказярністыя пяскі, торф) 0,2—6,8 м. Пяскі прыдатныя для вытвсці сілікатных вырабаў і буд. работ. А.П.Шчураі.
ТРАТА (італьян. tratta), пераводны вэксаль. які ашіачваецца пры прад’яўленні. Выстаўляецца самім банкам або ад яго імя. Прыраўноўваецца да наяўных грошай і не можа быць вернуты без аплаты. Часта выкарыстоўваецца ў знешнегандл. аперацыях.
ТРАТЫЛ, тое, што трынітраталуол.
ГРАГЫЛАВЫ ЭКВІВАЛЕНТ. энергетычная характарыстыка выбуху ядз. або тэрмаядз. зараду. Лікавае значэнне Т.э. звычайна выражаюць у тонах, кіла і мегатонах. Ядзерны выбух 1 кг урану235 або плутонію239 пры поўным дзяленні ўсіх ядзер па колькасці вылучанай энергіі эквівалентны энергіі выбуху 20 кд трынітраталуолу (тратылў). Тэрмінам «Т.э.» карыстаюцца таксама для характарыстыкі розных хім. выбуховых сістэм аднОсна тратылу.
ТРАЎГУТ Рамуальд Людвікавіч (16.1.1826, в. Шастакова Камянецкага рна Брэсцкай вобл. — 5.8.1864), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 на Беларусі і ў Ііольшчы. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. 3 1845 у арміі. Удзельнічаў у падаўленні рэвалюцыі 1848—49 у Венгрыі, Крымскай вайне 1853—56 (у т.л. ў Севастопальскай абароне 1854—55). У 1862 падпалкоўнік у адстаўцы, жыў у маёнтку Востраў Кобрынскага пав. У крас. 1863 узначаліў Кобрынскі паўстанцкі атрад, які ў баях з урадавымі вой
скамі каля в. Горкі тройчы нанёс ім значныя страты. У чэрв. 1863 разам з Брэсцкім атрадам Я.Ваньковіча зрабіў рэйд на Піншчыну і паўн. Валынь. У ліп. 1863 з дапамогай Э.Ажэшкі выехаў у Варшаву. У чыне генерала быў прадстаўніком паўстанцкіх улад за мяжой. 3 кастр. 1863 кіраўнік Нац. ўрада ў Варшаве. факгычна дыктатар паўстання. НІмат зрабіў, каб надаць паўстанню новы размах, пашырыць яго сац. базу, рэарганізаваць паўфганцкія ўзбр. сілы. 30.3.1864 арыштаваны і паводле прыгавору ваен. суда павешаны ў Варшаўскай цытадэлі. У Вял. Айч. вайну ў СССР была створана польская дывізія імя Т. У г. Свіслач Гродзенскай вобл. яму пастаўлены помнік.
Літ.: М н л л е р М С. Ромуальд Траугут // За нашу н вашу свободу: Герон 1863 г. М.. 1964; Бандарэнка М. Пра Рамуальда Траўгута // Полымя. 1999. №8; DuninW^sowicz К. Romuald Traugutt, Warszawa. 1980. Г.В.Кісялёў.
РЛ.Траўгут. Мастак Ф.Ляхновіч. 1998.
ТРАЎЛЕННЕ ў т э х н і ц ы, растварэнне паверхні цвёрдых матэрыялаў у практычных мэтах (у адрозненне ад карозіі). Існуе Т. тэхналагічнае (для апрацоўкі і змены формы паверхні металаў, паўправаднікоў. шкла, драўніны і інш.) і структурнае (для выяўлення структуры крышт. матэрыялаў).
Тэхнал. (хім. і электрахім.) выкарыстоўваецца, напр.. для ачысткі ад акаліны або атрымання розных паверхняў метал. паўфабрыкатаў. пры луджэнні. пайцы. У тэхналогіі паўправадніковых прылад Т. выкарыстоўваецца для вырабу інтэгральных схем, пячатных плат і інш. Т. робяць на шкле для ўтварэння на ім малюнка або матавай паверхні. Струкгурнае Т. выкарыстоўваецца для навук. даследаванняў, у прыкладной мінералогіі, прамсці для кантролю структуры чорных і каляровых металаў і сплаваў, паўправаднікоў, дыэлектрыкаў.
ТРАЎЛЕР (англ. trawler ад trawl трал, невад), судна для лоўлі глыбакаводным невадам — тралам рыбы, кальмараў, крэветак і іх першаснай апрацоўкі (раздзелкі, мыцця, замарозкі і інш.); пашыраны тып рыбапрамысловых суднаў.
Абсталёўваюцца прамысл. лябёдкамі. грузавымі прыстасаваннямі (парталы. стрэлы). рыбапошукавай апаратурай. прыладамі кантролю за раскрыццём і напаўненнем трала і інш. Адрозніваюць Т. малыя. сярэднія, вялікія і т.зв. супертраўлеры (даўж. ад 15 да 130 м. водазмяшчэнне ад 150 да 10 тыс. т).
ТРАЎМА (ад грэч. trauma рана), парушэнне анатамічнай цэласнасці і функцый тканак (органаў) у выніку знешняга ўздзеяння. Вывучае траўматалогія. Бываюць Т. мех. (уздзеянне мех. сілы). хім. (уздзеянне кт, шчолачаў і інш ). тэрмічныя (апёкі, абмаражэнне), акустычныя (гукі празмернай сілы), прамянёвыя, баявыя і інш.
Мех. пашкоджанні найб. частыя, бываюць ізаляваныя. множныя, спалучаныя (адначасова ў некалькіх органах). Адрозніваюць Т. вострую (узнікае раптоўна). хранічную (ад уплыву фактараў, што паўтараюцйа). закрьггую (удар, зрушэнне, вывіхі) і адкрытую (рана). таксама быт. і вытв.. Т. ў час родаў (родавую). чэрапнамазгавую (агульная назва адкрыгых і закрытых Т. чэрапа і галаўнога мозга). Гл. таксама Траўматызм.
ТРАЎМАТАЛбГІІ I АРТАПЕДЫІ БЕЛАРЎСКІ НДІ Міністэрства а х о вы здароўя Рэспублікі Б е л а р у с ь. Засн. 25.5.1930 у Мінску як Дзярж. інт фтызіятрыі, артапедыі і неўралогіі. 3 1944 Мінскі НДІ траўматалогіі і артапедыі, з 1945 Мінскі НДІ артапедыі і аднаўленчай хірургіі, з 1957 НДІ траўматалогіі і артапедыі. 3 2001 Дзярж. ўстанова Беларускі НДІ траўматалогіі і артапедыі. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка і ўкараненне новых методык дыягностыкі і лячэння пухлін касцей і суставаў; хворых з пашкоджаннем пазваночніка і спіннога мозга, што суправаджаецца паралічом (парэзам) канечнасцей; хворых з вострай і ўскладненай траўмай і распрацоўка мед. аспектаў траўматызму; дыягностыкі і лячэння суставаў (артраскапія, эндапратэзаванне і інш. рэканструкцыйнааднаўленчыя аперацыі на суставах); траўматалагічнай і артапедычнай паталогіі ў дзяцей і падлеткаў. У інце ў розны час працавалі Б.Н.Цыпкін, М.Н.Шапіра, Р.Х.Мініна; працуюць Я.Цз. Белаенка (з 1993 дырэктар), І.Р. Варановіч. ЯА.Пашкевіч. АА\.Сакалоўскі і інш.
ТРАЎМАТАЛОГІЯ (ад траўма + ...логія), галіна медыцыны, якая вывучае пашкоджанні апорнарухальнай сістэмы (вывіхі, пераломы, расцяжэнні і інш.), распрацоўвае метады іх дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі; найстараж. раздзел медыцыны, аснова хірургіі. Цесна звязана з артапедыяй. На Беларусі н.д. работа вядзецца ў НДІ траўматалогіі і артапедыі, Бел. мед. акадэміі пасля
520 ТРАЎМАТЫЗМ
дыпломнай адукацыі, Мінскім, Віцебскім, Гродзенскім мед. унтах, Гомельскім мед. інце. Асн. кірункі даслелаванняў: прафілактыка вытв., быт., дарожнатрансп. і дзіцячага траўматызму, лячэнне ўскладненых, спалучаных і множных пашкоджанняў касцей і суставаў, артраскапічная хірургія, эндапратэзаванне вял. суставаў, лячэнне траўмаў кісці, вострых ускладненых спінальных траўмаў і інш. Уклад у развіццё Т. зрабілі ЯЛз.Белаенка, І.Р.Варановіч, ХА.Губко. Х.С Крук. ВА.Маркс, Р.ХМініна, ХУ.Руцкі і інш.
Літ.: В о р о н овнч Н.Р.. Белоенко Е.Д Очеркн развнтая ортопеднн н травматологнм в Республнке Беларусь // Мед. новостн. 1997. №5. А.М.Мухля.
ТРАЎМАТЫЗМ. сукупнасць траўм у пэўнай групы насельніцтва пры падобных абставінах, умовах працы і быту ў вызначаны перыяд часу; адна з найважн. cau.гігіенічных праблем сучаснасці. Вылічаецца колькасцю траўм на 100. 1 тыс. чал. за 1 месяц, год. Адрозніваюць Т. вытв. (прамысл. і с.г.), невытворчы (быт., аўтадарожны, вулічны, спарт.), дзіцячы, наўмысны, ваенны.
Бывае ад няспраўнага тэхнал. абсталявання. ад ігнаравання правіл тэхнікі бяспекі і дарожнага руху. недастатковага асвятлення. злоўжывання алкаголем і інш. Т. — адна з прычын часовай і ўстойлівай непрацаздпльнасці. Мерапрыемствы па прадухіленні падзяляюцца на прафілактыку і арганізацыю траўматычнай дапамогі. Вывучае Т. траўматалогія.
Траўнік
ТРАЎНІК. чырвананожка (Тгіпga totanus), птушка роду ўлітаў сям. бакасавых атр. сеўцападобных. Пашыраны ў Еўропе (акрамя Балканскага пва) і Азіі. Пералётная. Жыве на балотах. па берагах вадаёмаў. На Беларусі Т.наз. таксама бакасам. Найб. шматлікі на Палессі.
Даўж. да 31 см. маса да 120 г. Апярэнне зверху светлабурае. знізу белае з чорнабурымі плямкамі. Задняя палавіна спіны, надавосце і палоска на крылах белыя. Дзюба прамая. тонкая, чорная. каля асновы чырвоная. Ногі доугія. аранжавачырв. (адсюль другая назва). Корміцца пераважна беспазваночнымі. Адкладвае 4 яйцы. Аб'ект палявання.
A. К Фядосау.
ТРАФАЛАКСІС (ад грэч. trophe ежа, жыўленне + грэч. allaxis абмен), абмен кормам і выдзяленнямі залоз паміж асобінамі грамадскіх жывёл (пчол, тэрмігаў, мурашоў). Неабходны для перадачы інфармацыі, кансалідацыі сувязей унутры папуляцыі.
ТРАФАЛЫ АРСКАЯ БІГВА 1805. адна з вырашальных марскіх бітваў перыяду напалеонаўскіх войнаў. Адбылася 21.10.1805 каля мыса Трафальгар (атл. ўзбярэжжа Іспаніі недалёка ад порта Кадыс) паміж англ. (27 лінейных караблёў, камандуючы віцэадм. Г.Нельсан) і франкаісп. (18 франц. і 15 ісп. лінкораў, каманд. віцэадм. П.Вільнёў) эскадрамі. Франкаісп. эскадра, заблакіраваная са жн. 1805 у раёне Кадыса караблямі Нельсана. па загадзе Напалеона I 20 кастр. рушыла з гэтага порта. каб без бою выйсці ў Міжземнае мора. Але 21 кастр. пры спробе ўхіліцца ад сутыкнення з праціўнікам павярнула на Пн, яе строй перарэзалі 2 калонамі (15 і 12 караблёў) англ. сілы, якія атакавалі цэнтр і ар’ергард калоны. У ходзе больш чым 5гадзіннага бою франкаісп. эскадра страціла 18 караблёў (з іх 17 захоплена) і 7 тыс. чал., англійская — 1700 чал., у т.л. Нельсана (смяротна паранены). Перамога ў гэтай бітве забяспечыла Вялікабрытаніі панаванне на моры і ўскладніла сувязь Францыі з яе калоніямі.