Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
які пад Т. разумеў тое. што адносіцца да апрыёрных умоў пазнання і арганізуе вопыт (напр., прастора і час, субстанцыя. прычыннасць і інш.). Шырокае распаўсюджанне тэрмін «Т.» атры>іаў у філас. сістэмах І.Г.Фіхтэ, Ф.Шэлінга і неакантыянства. Ням. фенаменолаг Э.Гусерль проціпастаўляў Т. ўсяму эмпірычнаму, а гал. мэтай фенаменалагічнай рэдукцыі абвясціў выхад на ўзровень Т. свядомасці, ачышчанай ад усіх элементаў вопыту. Н.ГКісялёва.
ТРАНСЦЭНДЙНТНАЕ, тое. што выходзіць за межы пачуццёвага вопыту і эмпірычнага пазнання; прадмет метафізічнага і рэлігійнага пазнання. Тэрмін «Т.» ўведзены ў сярэдневяковай схаластыцы як супрацьлеглы іманентнаму. Гнасеалагічнае значэнне гэтаму паняццю надаў І.Кант, які тлумачыў Т. як тое, што выходзіць паза межы чалавечага розуму і тэарэт. пазнання і становіцца прадметам веры (напр.. Бог, бессмяротнасць душы і інш.), і супрацьпастаўляў Т. і трансцэндэнтальнае. У крытычнай анталогіі (Н.Гартман), крытычным рэалізме (Дж.Сантаяна). неакантыянстве пад Т. разумеюцца прадметы, незалежныя ад волі і свядомасці суб’екта і недаступныя пазнанню. У рэліг. філасофіі 20 ст. (неатамізм, рэліг. экзістэнцыялізм) да Т. адносіцца ўсё звышнатуральнае, што выходзіць паза межы пазнавальных магчымасцей чалавека.
Н.Г Кісялёва.
ТРАНСЦЭНДЙНТНАЕ ЎРАЎНЁННЕ, ураўненне з трансцэндэнтны.мі функцыямі ад невядомай пераменнай. ІІрасцейшыя з іх — лагарыфмічныя. паказнікавыя і трыганаметрычныя ўраўненні. Метадаў рашэння. акрамя набліжаных. агульных для ўсіх Т.у.. не існуе.
ТРАНСЦЭНДЭНТНАЯ ФЎНКЦЫЯ аналітычная функцыя, якая не з’яўляецца алгебраічнай функцыяй. Прасцейшыя з іх лагарыфмічная фукнцыя, паказнікавая функцыя, трыганаметрычныя функцыі. Характэрная прыкмета Т.ф. камплекснай пераменнай — наяўнасць асаблівасцей, адрозных ад полюсаў і пунктаў галінавання. Напр., функцыі ez, sin; і cose маюць істотна асаблівы пункт е = °с. Т.ф. вывучаюцца ў тэорыі аналітычных функцый.
ТРАНСЦЭНДЭНТНЫ ЛІК, лік, які не з’яўляецца коранем ніякага мнагаскладу з цэлымі каэфіцыентамі; сапраўдны ці ўяўны лік, які не з’яўляецца алгебраічным лікам. Існаванне Т.л. абгрунтаваў франц. матэматык Ж.Ліувіль (1844). Метады тэорыі Т.л. дастасавальныя да шэрагу праблем пры даследаваннях дыяфантавых ураўненняў. Тл., напр., з’яўляюцца лік л = 3,1415..., лік е = 2,718.... якія шырока выкарыстоўваюцца ў матэ.матыцы, механіцы і фізіцы.
514 ТРАНСЦЭНДЭНЦЫЯ
ГРАНСЦЭНДЭНЦЫЯ філасофскае паняцце, якое абазначае пераход ад сферы пачуццёвага вопыту (гірыроды) да сферы трансцэндэнтнага, недаступнага эмпірычнаму пазнанню. Праблема Т. займае адно з цэнтр. месцаў у метафізіцы. 3 20 ст. паняцце Т. пашырана ў крытычнай анталогіі (Н.Гартман) для характарыстыкі пазнавальнага акта і ў экзістэнцыялізме (К.Ясперс, М.Хайдэгер) для абазначэння пераходу ад непаўнацэннага чалавечага існавання да сапраўднага — экзістэнцыі.
ТРАНША (ад франц. tranche), 1) серыя або частка аблігацыйнай пазыкі, як правіла, міжнароднай, якая выпускаецца серыямі або з разлікам на паляпшэнне рыначнай кан’юнктуры ў будучым, або для размяшчэння пазыкі на пазыковых рынках розных краін. 2) 25працэнтная доля для квоты ў Міжнародным валютным фондзе.
ТРАНШЭЕКАПАЛЬНІК. машыпа для капання траншэй пад трубаправоды, кабелі, дрэнажныя трубы, для раскрыцця кар’ерных палёў. асушэння балот.
Бываюць з актыўнымі рабочымі органамі — многакаўшовыя (ланцутовыя і ротарныя). скрабалкавыя (ланцуговыя і ротарныя). шнэкавыя і з пасіўнымі — плужныя. а таксама камбінаваныя: на пнеўмаколавым і гусенічным хаду або на базе трактара з дадатковай каробкай перадач, якая памяншае скорасць яго руху. Кіраванне рабочых органаў — канатнае або гідраўлічнае. прывод — ад сілавой устаноўкі з дапамогай мех. або гідраўл. перадачы. у траншэйных экскаватарах —элекграпрывод. В.М.Кандрацьеў.
ТРАНШЭЛІЯ (Transchelia), род іржаўных грыбоў сям. пукцыніевых. 10 відаў. Пашыраны ўсюды. Выклікаюць іржу раслін. На Беларусі найб. вядомая Т. слівавая (Т. prunispinosae) — розна
гаспадаровы паразіт, узбуджальнік пераважна іржы слівы.
Міцэлій міжклетачны з гаўсторыямі, праз якія грыб паглынае пажыўныя рэчывы з клетак расліныгаспадара. Спермагоніі (пікніды) амаль шарападобныя, ад карычневых да чорных. Эцыдыі (умяшчальня для двух'ядзерных спор — эцыдыяспор) адзіночныя, чашападобныя, яркажоўтыя. Эцыдыяспоры ў ланцужках. пакрытыя бародаўчатай абалонкай, пры пападанні на лісце з іх развіваюцца парошыстыя пустулы. дзе знаходзяцца летнія споры (урэдаспоры). За лета адбываецца некалькі такіх споранашэнняў. У канцы лета на іх месцы развіваюцца новыя пустулы, што маюць двухклетачныя, з глыбокай перацяжкай пасярэдзіне тэлейтаспоры, якія распадаюцца на 2 клеткі (характэрная адзнака роду). Служаць для перазімоўкі грыба. С.І.Бельская.
Абсталяваны ўчастак траншэі на пазіцыі аддзялення: 1 — перакрытая шчыліна; 2 — ніша; 3 — вынесеная ячэйка з пляцоўкамі для кулямёта; 4 — запасная пляцоўка для кулямёта; 5 — вынесены акоп для процітанкавага гранатамёта; 6 — перакрытая байніца і казырок над вынесенай ячэйкай; 7 — ход зносін; 8 — сховішча.
ТРАНШЭЯ (ад франц. tranch6e роў, канава, катлаван), адкрытае фартыфікацыйнае збудаванне — вузкія доўгія равы з двухбаковым або аднабаковым брустверам. прызначаныя для вядзення агню, назірання і скрытнага манеўра
вання, а таксама для аховы асабовага складу і ўзбраення ад сродкаў паражэння праціўніка.
Глыбіня Т. да 2 м. Каб пазбегнуць страт ад агню праціўніка, Т. робяць у выглядзе ламаных (крывалінейных) або звілістых ліній. У пярэдніх і задніх стромкасцйх абсталёўваюць стралк. і гранатамётныя ячэйкі. кулямётныя пляцоўкі, падбрустверныя бліндажы, нішы. асобныя ўчасткі перакрываюць. Паміж Т. адкопваюць хады злучэнняў. Т. выкарыстоўвалі з даўніх часоў. У 15—19 ст. іх наз. земляныя равы і выкарыстоўвалі пры аблогах крэпасцей. у т.л. на тэр. ВКЛ; у арміі Рас. імперыі — пры абароне Севастопаля 1854—55. ПортАртура абароне 1904—OS. Адыгрывалі значную ролю ў 1ю, 2ю сусв. войны і ў ваен. канфліктах 2й пал. 20 ст.
ТРАНЯТА (7—1264), вялікі князь ВКЛ [1263—64], пляменнік (сын сястры) Міндоўга. Упершыню згадваецца ў лівонскай «Старэйшай рыфмаванай хроншы» ў сувязі з падзеямі 1260—61, калі Жамойць пазбавілася часовай залежнас
струкцыя БелНДІ MUI): 1 — трактар; 2 — навясное прыстасаванне; 3 — кідальнік; 4 — рабочы орган (канічны шнэк); 5 — карданны
вал.
Рабочыя органы траншэекапальнікаў: а, б — ланцуговы і ротарны многакаўшовыя (1 — зачышчальны скрабок; 2 — коўш; 3 — транспарцёр; 4 — ротар); в — шнэкавы (1 — шнэк; 2 — адвал); г — плужны (1 — плужны рабочы орган; 2 — гідрацыліндр; 3 — апорнае кола).
ТРАПЕЗНІКАЎ 515
ці ад крыжакоў і перайшла пад уладу Міндоўга. Т. быў яго намеснікам у Жамойці і адным з найбліжэйшых дарадцаў, ідэолагам сумеснай барацьбы ўсіх балцкіх народаў супраць Тэўтонскага ордэна. Адзін з арганізатараў забойства Міндоўга ў 1263, пасля чаго атрымаў велікакняжацкую ўладу. Сугыкнуўшыся з прэтэнзіямі на ўладу з боку полацкага кн. Таўцівіла, забіў яго. Неўзабаве сам быў забіты змоўшчыкамі — прыхільнікамі Міндоўта. В.Л.Насечіч.
ТРАП (галандскае trap), 1) лесвіца на караблі. Бывае вяровачны, драўляны і металічны: пастаянны і здымны; нахільны ці вертыкальны. Адрозніваюць парадны Т. — пад’ёмны забортны для сувязі ў час стаянкі паміж суднам і прычалам або інш. суднам; ііггормтрап — вяровачная лесвіца, якая выкарыстоўваецца на неспакойным моры або на стаянцы для сувязі паміж суднамі. Таксама Т. наз. прыстаўная (пад’язная) лесвіца для пасадкі (высадкі) у самалёт, верталёт. 2) Спец. лесвіца рознага прызначэння (напр., гімнастычны Т.).
ТРАП у геалогіі, эфузіўныя намнажэнні (лавы, туфы, туфабрэкчыі) асн. саставу. з вял. колькасцю інтрузіўных пластавых жыл (сілаў), з характэрнай прыступкавай паасобнасцю. Утвараюцца ў кантынент. умовах пры вьыіванні мдгмы з вял. глыбінь. У склад трапавых тоўшчаў уваходзяць базальты, дыябазы, дылерыты. аўгітавыя і інш. парфірыты. Пашыраны на стараж. платформах, напр., на пве Індастан, ва Усх. Сібіры, у Паўд. Афрыцы, Паўд. Амерыцы. 3 Т. звязаны радовішчы алмазаў, ісландскага шпату, цэалітаў, графіту, меднанікелевых руд і інш.
«ТРАІІАК», бел. нар. мужчынскі імправізацыйны танец рус. паходжання. Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі. Mae характэрныя рысы мясц. танц. традыцый. Асн. рухі: прытупы, дробныя крокі (драбнякі), прысядкі. Выконваецца весела, зухавата на кірмашах, вячорках, бяседах і інш. Зафіксаваны ў пач. 20 ст. на Віцебшчыне. Пашыраны і на Украіне.
Л. К.Алексютовіч.
ТРАПАННЕ. ачыстка ад дамешкаў і разрыхленне валакністага матэрыялу (лён, бавоўна, шэрсць і інш.); адзін з асн. працэсаў прадзення. У даўнейшым сял. побыце Т. рабілася ўручную пры дапамозе трата. У прадзільнай вытвсці ажыццяўляюць на трапальных машынах.
У працэсе Т. рабочыя органы трапальнай машыны (асн. з іх — нажавыя, калковыя ці більныя барабаны і траплы) напачатку адбіваюць масу валакністага матэрыялу, каб разрыхліць яго і аддзяліць ад кастрыцы. а пасля валокны раздзяляюць на дробныя пучкі і ачышчаюць ад няўчэпістых дамешкаў. Гл. таксама Імноапрацоўчыя машыны, Каноплеапрацоўчыя машыны.
ТРАПАПАЎЗА (ад грэч. tropos паварот, змена 4 паўзаў пераходны слой паміж трапасферай і стратасферай. Таўшчыня ад некалькіх соцень метраў да 2—3 км.
Выш. вагаецца ў залежнасці ад геагр. шыраты (у палярных шыротах 8—10 км, над экватарам 16—18 км), пары года (зімой ніжэйшая, чым летам) і цыкланічнай дзейнасці (у цыклонах ніжэйшая, у антыцыклонах вышэйшая). У субтропіках назіраюцца разрывы Т., абумоўленыя магутнымі струменнымі плынямі, у сувязі з чым адрозніваюць Т. нізкую цёплую палярную і высокую халодную трапічную.
ТРАПАСФЕРА (ад грэч. tropos паварот, змена 4 сфера), ніжні, асноўны слой атмасферы паміж паверхняй Зямлі і стратасферай на выш. 8—10 км у палярных, 10—12 км ва ўмераных і 16— 18 км у трапічных шыротах. Ад стратасферы аддзелена пераходным слоем — трапапаўзай. Характарызуецца паніжэннем тры з вышынёй на 0,65 °C на 100 м, моцным развіццём турбулентнасці і канвекцыі. У ніжняй Т. частыя інверсіі тэмпературы. Утрымлівае каля 80% атм. паветра і асн. масу вадзяной пары, тут фарміруюцца амаль усе воблакі, туман. Атм. ціск з вышынёй памяншаецца, скорасць ветру нарастае. У верхняй Т. назіраюцца струменныя плыні, у ніжняй пёраважаюць вятры зах. і ўсх. напрамкаў, сезонныя (мусоны') і пастаянныя (пасаты). У Т. ўтвараюцца франты атмасферныя, развіваюцца цыклоны, антыцыклоны і інш. атм. працэсы, якія вызначаюць надвор’е і клімат. Ніжняя Т. моцна запыленая. Самыя ніжнія дзесяткі метраў у Т. ўтвараюць прыземны слой атмасферы.