• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ТРАНСПАРТНЫ Я М АШ Ы Н Ы машыны для перавозкі (перамяшчэння, транспартавання) грузаў і пасажыраў. Бываюць аўтадарожныя, чыгуначныя, паветраныя, водныя, гарадскія. пад’ёмнатранспартныя.
    А ў т а д а р о ж н ы я Т.м.: аўтамабілі пасажырскія (аўпюбусы, легкавыя аўтамабйі). грузавыя аўтамабілі (у т.л. аўтапаяздыў спецыялізаваныя (бензавозы, бетанавозы, бітумаеозы, кантэйнеравозы, рэфрыжэратары, самазвалы, седлавыя цягачы і інш.). для цяжкіх дарожных умоў («амфібіі», усюдыходы}, для вайсковых патрэб (баявыя машыны пяхоты, бронеаўтамабілі, бронетранспарцёры). Чыгуначн ы я: лакаматывы з вагонамі, у т.л. паравозы, цеплавозы, газатурбавозы, дызельпаязды, матавозы, злектравозы, аўтаматрысы, дрызіны. a таксама пасажырскія. паштовабагажныя. грузапасажырскія. турысцкія. грузавыя. гаспадарчыя і інш. цягнікі. Паветраныя: грузавыя і пасажырскія самалёты і верталёты. а таксама вінтакрылы, дырыжаблі, аэрастаты, экранапланы, паветраныя шары і інш. В о д н ы я: грузавыя (наліўныя. сухагрузныя. сухагрузнаналіўныя і кантэйнерныя), пасажырскія і грузапасажырскія судны, у т.л. параходы, цеплаходы, турбаходы, электраходы, атамаходы, судны на паветранай падушцы і судны на падводных крылах, паромы. баржы і інш. Tapa д с к і я: аўтобусы, тралейбусы, трамваі, метрапалітэн, фунікулёры. а таксама двухколаныя — матацыыы, мапеды, веласіпеды. некаторыя камунальныя машыны. Пад ’ёмнатранспартныя машыньг. машыны канатных і манарэйкавых дарог. канвееры, ліфты, транспарцёры, элеватары, эскалатары і інш. пад’ёмнікі. Гл. таксама Аўтамабільны транспарт, Гарадскі транспарт, Марскі транспарт, Рачны транспарт, Паветраны транспат, Чыгуначны транспарт.
    ТРАНСПАРТНЫЯ ПЕРАВбЗКІ паслугі транспартных аргцый па перавозцы грузаў і пасажыраў. Гл. ў арт. Перавозкі.
    ТРАНСПАРТНЫЯ СЎДНЫ рачныя і марскія судны для перавозкі (транспартавання) грузаў і пасажыраў. Як грузавыя, пасажырскія і грузапасажырскія Т.с. выкарыстоўваліся грабныя — вёславыя судны, ветразевыя судны і параходьг, выкарыстоўваюцца цета.тды, турбаходы, электраходы, атамаходы. Т.с. — асн. транспартныя машыны воднага транспарту (гл. Рачны транспарт, Марскі транспарт).
    ТРАНСПАРЦЁР (франц. transporteur ад лац. transporto пераношу), тое, што канвеер.
    ТРАНСПАРЦІР (франц. transporteur ад лац. transporto пераношу), прылада для пабудовы і вымярэння вутлоў на чарця
    жах. Mae выгляд паўкруга, падзеленага на 180 частак (градусаў), цэнтр якога размешчаны на лінейцы з папярочным маштабам. Дакладнасць Т. расце з павелічэннем яго памераў.
    Транспарцір.
    ТРАНСПІРАЦЫЯ (ад транс... + лац. spiro дыхаю, выдыхаю), фізіялагічнае выпарэнне вады раслінай. Гал. орган Т. — ліст, што выпарае ваду праз вусцейкі (вусцейкавыя Т.), часткова можа адбывацца праз кутыкулу (кутыкулярная Т.; яе інтэнсіўнасць у 10—20 разоў ніжэйшая). Інтэнсіўнасць Т. вызначаецца колькасцю вады (у грамах, якая траідцца раслінай на алзінку яе паверхні (1 см2, 1 м2), або на 1 г сырой масы за гадзіну. Залежыць ад асветленасці, тры і вільготнасці паветра, скорасці ветру. колькасці вады ў расліне. Разам з каранёвым ціскам забяспечвае пастаянны ток вады праз карані, сцёблы і лісце з глебы ў атмасферу, рэгулюе водны і тэмпературны рэжым расліны, прадухіляе перагрэў лісця.
    ТРАНСПЛАНТАЦЫЯ (позналац. transplantatio ад transplanto перасаджваю), перасадка органаў і тканак. у жывёл і чалавека замяшчэнне пашкоджаных або адсутных органаў ці тканак уласнымі тканкамі і органамі або атрыманымі ад інш. арганізма. Арганізм, ад якога бяруць органы і тканкі (трансплантат), наз. донарам, арганізм, якому іх перасаджваюць — рэцыпіентам. Участак тканю або орган, які выкарыстоўваюць для Т., можа быць перасаджаны на месца выдаленага органа (ортатапічная Т.) або ў інш. месца (гетэратапічная Т.).
    Адрозніваюць аўга (перасадка ў межах адной асобіны), іза (перасадка ад генет. ідэнтычных асобін. напр.. аднаяйцавых блізнят. кроўных сваякоў), ала (перасадка ад арганізма таго ж віду) і ксенатрансплантацыю (донар і рэцыпіент розных відаў). Каб папярэдзіць тканкавую несумяшчапьнасць пры Т., выкарыстоўваюць розныя віды імунадэпрэсіўнай тэрапіі. Адзін са шляхоў пераадолення біял. несумяшчальнасці трансплантата і арганізма рэцыпіента — стварэнне штучных органаў (сэрца, падстраўнікавай залозы і інш.). Робяць Т. нырак (больш за 500 тыс. перасадак у свеце). печані, сэрца, лёгкіх. вілачкавай залозы з грудзінай, шчытападобнай залозы. скуры, мьшіцаў. сухажылляў, касцявой, храстковай. тлушчавай тканак. сасудаў, нерваў, касцявога мозгу, рагавіцы вока і інш. Пашыраецца Т. клетачных элементаў, эмбрыяналь
    ных тканак і інш. У эксперым. анкалогіі робяць Т. пухлін жывёлам.
    На Беларусі Т. нырак ажыццяўляецца ў Рэсп. цэнтры нефралогіі і трансплантацыі ныркі (больш за 700 аперацый; 2002); Т. касцявога мозгу — у Рэсп. цэнтры гематалогіі і трансплантацыі касцявога мозгу (з 1994). У р а с л і н Т. — перасадка розных частак расліны на інш. расліну ці на іншае месца той жа расліны. Лепш развіваюцца расліны больш блізкіх сістэматычных груп. Т. выкарыстоўваецца ў садоўніцтве (гл. Прышчэпліванне), для даследавання працэсаў зрастання, узаемаадносін прышчэпка і прышчэпы. Бывае таксама натуральная Т. лісця, кветак, пладоў, сцёблаў. каранёў.
    Літ:. М ур Ф. Нсторня пересадок органов: Пер. с англ. М., 1973; Трансплантологня: Руководство. М.; Тула. 1995. І.М.Семяненя.
    ГРАНССЕКСУАЛІЗМ (ад транс... + лац. sexualis палавы), устойлівая неадпаведнасць палавой самасвядомасці чалавека яго сапраўднаму генет. і ганаднаму полу. У аснове Т. цяжкія парушэнні ўнутрывантробнага развіцця мазгавых структур, якія адказваюць за палавыя паводзіны, што вядзе да скажэння палавой самасвядомасці. Палавое выхаванне не ўплывае на станаўленне палавой самасвядомасці пры выражаных формах Т., але станоўча ўплывае пры карэкцыі яго лёгкіх форм. У час палавога выспявання стойкія праявы Т. ўзмацняюцца (непрыманне свайго цела. палавых органаў). Пры выражаных формах Т. часам робяць аперацыі па змене полу. І.М.Семяненя.
    ГРАНССІЫРСКАЯ МАГІСГРАЛЬ. Вялікая Сібірская магістраль, найбуйнейшая транскантынент. 2калейная чыг. магістраль: Масква—Разань—Сызрань—Самара—Чэлябінск—Омск— Новасібірск—Краснаярск—Іркуцк—Чьпа— Хабараўск—Уладзівасток. Даўж. 9332 км. Злучае цэнтр. раёны з Сібір’ю і Д. Усходам. Mae адгалінаванні: УланУдэ— Наушкі—УланБатар (Манголія) і ў Кітай; Борзя—Салаўёўск—Чайбалсан (Манголія) і інш. Пабудавана ў 1895—1916. На значнай адлегласці электрыфікавана.
    ТРАНССУДАТ (ад транс... + лац. sudare сачыцца), вадкасць, якая назапашваецца ў тканкавых шчылінах і поласцях цела жывёл і чалавека пры ацёках — у выніку парушэння крова і лімфазвароту.
    Бясколерная або бледнаватажоўтая празрыстая вадкасць, бедная бялком, па саставе солей набліжаецца да плазмы крыві. Удз. в. 1006—1020. Утвараецца ў выніку пранікнення сывараткі крыві праз сценкі крывяносных капіляраў пры павышэнні іх пранікальнасці (пры недастатковай дзейнасці сэрца, нырак. цырозе печані і інш.). Т. лёгка інфіцыруецца і ператвараецца ў эксудат (гл. Выпат)
    А. С.Леанцюк.
    ТРАНСУРАНАВЫЯ ЭЛЕМЕНТЫ хімічныя радыеактыўныя элементы, размешчаныя ў перыядычнай сістэме элементаў Мендзялеева пасля урану. Усе Т.э. сінтэзаваны пры дапамозе ядзерных рэакцый (у прыродзе ў мікраколькасці
    ТРАНСФАРМАТАР	5 1 1
    выяўлены нептуній і плутоній). 3 павелічэннем зараду ядра перыяд паўраспаду Т.э. рэзка памяншаецца — ад 8 ■ 106 гадоў для плутонію224 да мілісекунд для элементаў № 106—109.
    ТРАНСФАРМАТАР (ад лац. transformo пераўгвараю) э л е к т р ы ч н ы, электрычны апарат без рухомых іастак для пераўтварэння пераменнага току аднаго напружання ў пераменны ток другога напружання пры нязменнай частаце. Дзеянне Т. грунтуецца на з’яве электрамагнітнай індукцыі. Існуюць Т. адна і трохфазныя; сілавыя для перадачы і размеркавання электраэнергіі, спец. сілавыя для электразваркі, выпрамных установак і інш.; трансфарматары вымяральныя, высакавольтныя выпрабавальныя, імпульсныя, узгадняльныя, для ператварэння колькасці фаз, частаты, ут.л. радыёчастотныя, і інш. Магутнасць Т. да соцень мегавольтампер, ккдз магутных сілавых Т. 0,98—0,99.
    Складаецца з магнітаправода з ліставой трансфарматарнай сталі, размешчаных на ім адной першаснай. адной і больш другасных ізаляваных абмотак. Есць Т., у якіх першасная і другДсная абмоткі маюць агульную часгку (аўтатрансфарматары). Ток, які пераўгвараецца. падаецца на першасную абмотку. створаны ім пераменны магн. паток наводзіць у другаснай абмотцы эрс узаемаіндукцыі. Адносіны першаснага напружання да другаснага роўныя адносінам колькасці вігкоў у абмотках і наз. каэф. трансфармацыі. Калі першаснае напружанне большае за другаснае, Т. паніжальны, у адваротпым выпадку — павышальны. Адпаведныя сілавыя Т. ўстанаўліваюць на павышальных і паніжальных трансфарматарных падстанцыях. Для ахаладжэння Т. значнай магугнасці іх магнітаправод і абмоткі ставяць у метал. бак са спец. трансфарматарным маслам, ахаладжэнне Т. невял. магугнасці натуральнае (паветранае). У рвдыёэлекгроннай апаратуры найб. пашыраны герметызаваныя Т.. выкарыстоўваюцца таксама Т. ў бяскорпўсным выкананні.
    На Беларусі Мінскі элекгратэхн. зд выпускае Т. сілавыя масляныя магутнасцю да 1000 кВА, сілавыя сухія да 1000 кВА, маламагутныя сухія 0,063— 2,5 кВА рознага прызначэння.
    У.М.Сацута.
    4
    Схема трансфарматара электрычнага: 1, 2 — першасная і другасная абмоткі; 3 — асяродак; Фо — асноўны магнітны паток; Ф^Фі — патокі рассеяння; /ь /2, Ц, U2 —токі і напружанні ў першаснай і другаснай абмотках; R„ — супраціўленне нагрузкі.
    5 1 2	ТРАНСФАРМАТАР
    ТРАНСФАРМАТАР ВЫМЯРАЛЬНЫ электрычны паніжальны трансфарматар. на першасную абмотку якога ўздзейнічаюць ток або напружанне. што вымяраюцца. а да другаснай падключаны электравымяральныя прыдады або рэле аховы. Выкарыстоўваецца пераважна ў ланцугах пераменнага току высокага напружання для вымярэнняў сілы току, напружання і магутнасці з дапамогай амперметраў, вальтметраў і ватметраў. Адрозніваюць Т.в. напружання і току.
    . Т р а н с ф а р м а т а р напружання пераўтварае высокае эл. напружанне пераменнага току (больш за 380 В) у напружанне. прыдатнае для вымярэнняў стандартнымі прыладамі (звычайна 100 В). Першасная абмотка далучаецца да ланцуга высокага напружання, другасная — да вымяральных прылад і рэле аховы. Выпускаюцца на намінальнае напружанне ад 380 В да 750 кВ. Т р а н с фарматар току пераўтварае пераменны эл. ток вял. сілы да значэння, прыдатнага для вымярэнняў стандартнымі прыладамі. Першасная яго абмотка ўключаецца паслядоўна ў ланцуг току, які вымяраецца. a другасныя — у ланцуг вымяральных прылад і рэле аховы. Выпускаюцца на намінальную сілу першаснага току ад 5 А да 5 кА пры напружанні ад 380 В да 750 кВ (сіла другаснага намінальнага току 5 і 1 А). Т.в. бываюць тэхнічныя для прамысл. установак і лабараторныя. УМ.Сацута.