Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
ТРАНСПАРТ РЭЧЫВАЎ у ж ы в ы х арганізмах, перанос рэчываў у вадкіх асяроддзях арганізма (кроў, лімфа, тканкавая вадкасць) і праходжанне іх праз біял. бар’еры (мембраны,' клеткі, міжклетачны матрыкс). У біял. вадкасцях рэчывы транспартуюцца ў свабодным або звязаным (пераважна з бялкамі) выглядзе. Пры пераходзе праз мембраны адрозніваюць Т.р. пасіўны і актыўны. П а с і ў н ы ажыццяўляецца па градыенце канцэнтрацыі (ад большай да меншай) у бок меншага электрахім. патэнцыялу без затраты метабалічнай энергіі (гідролізу АТФ), уключае дыфу
Грузавыя і пасажырскія перавозкі асобнымі відамі транспарту Беларусі
Від транспарту 1985 1990 1995 2001
Грузаабарот, млн. ткм Чыгуначны 73 243 75 430 25 510 29 726,5
Аўтамабільны 17 737 22 361 9 539 8 712,6
Рачны 2 242 1 805 133 ♦
Паветраны 44 38 60 28,4
Трубаправодны * — — 53 864,1
Пасажыраабарот, млн. пасажыракм
Чыгуначны 13 761 16 852 12 505 15 263,9
Аўтамабільны (аўтобусны) 16 349 19 787 9 308 9 493,4
Рачны 46 30 2 1,9
Паветраны 3 311 5 510 1 228 546,2
Тралейбусны ♦ — 1 723 2 651,6
Трамвайны * — 407 543,3
Меірапалітэнны ♦ — 688 1 775,3
* звесткі не публікаваліся
зію (простую і аблегчаную) і перанос праз каналы. Простая дыфузія (напр., кіслароду 0?, дыаксіду вугляроду СО2) ажыццяўляецца без утварэння комплексаў з інш. малекуламі; аблегчаная — з дапамогай рухомых або фіксаваных у яембранах пераносчыкаў (напр., усмоктванне ў кішэчніку вітаміну В12 з дапамогай спец. трансп. бялку — гастрамукапратэіну). Т.р. праз спецыялізаваныя каналы характэрны для іонаў натрыю Na+, калію К+, кальцыю Са2+ і інш. А к т ы ў н ы Т.р. адбываецца супраць градыентаў іх хім. канцэнтрацый з затратай метабалічнай энергіі (гідроліз АТФ). Так ажыццяўляецца перанос нізкамалекулярных катыёнаў, амінакіслот, некат. гармонаў, вітамінаў і інш. Асобныя віды Т.р. — осмас, пінацытоз, фільтрацыя. І.М.Семяненя.
ТРАНСПАРТНААДВАЛЬНЫ МОСТ, самаходны агрэгат неперарыўнага дзеяння, якім мяккія раскрыўныя пароды, вынятыя пры адкрытай распрацоўцы радовішчаў, перамяшчаюць ва ўнутр. адвал. Дзейнічае сумесна з ротарным або многакаўшовым экскаватарам.
ГРАНСІІАРТНАЕ БУДАЎНІЦТВА. галіна будаўніцтва, якая ажыццяўляе будаванне і рэканструкцыю аб’ектаў чыг., аўтамаб., воднага, паветр., трубаправоднага транспарту; уключае будва земляных палотнаў чыгунак і аўтадарог, верхняй будовы дарог, пуцеправодаў, установак элепрыфікацыі, аўтаматыкі і тэлемеханікі чыгункі, дарожных і аэра
дромных пакрыццяў, мастоў, тунэляў і метрапалітэнаў, прычалаў рачных партоў, каналаў, магістральных нафта і газаправодаў, вакзалаў, дэпо, службоватэхн. і інш. трансп. будынкаў.
На Беларусі вядзецца з канца 18 — пач. 19 ст., калі былі пабудаваны Агінскі канал (1783). Бярэзінская водная сістэма (1805). Аўгустоўскі к.анал (1839), ДняпроўскаБугскі канал (1848). Да 1913 пракладзена значная працягласць чыг. і гужавых дарог, будаваліся вакзалы, рачныя прычалы. Працягласць чыгункі ў 1913 складала 3,81 тыс. км, у т.л. чыг. магістралі Смаленск—Мінск—Брэст (1871), Бранск—Брэст (1887), Роўна— Вільня (1885) і інш. Пабудаваны вакзалы: Віленскі ў Мінску (1874), Віцебскі і Гродзенскі (1866—67), Брэсцкі (1886) і інш. Працягласць аўтадарог да 1913 складала 3,5 тыс. км. Да Вял. Айч. вайны ў БССР пабудавана больш як 1000 км чыг. ліній. у т.л. Асіповічы—Магілёў— Крычаў—Шасцёраўка—Орша—Лепель, Навабеліца—Чарнігаў; рэканструяваны чыг. вузлы: Орша, Віцебск, Полацк. Гомель. Жлобін і інш., а таксама Баранавічы і Ліда. У 1939—40 перабудаваны чыг. лініі зах. абласцей на адзіную ў СССР каляю. Будаваліся новыя чыг. вакзалы, дэпо. Гомельскі рачны порт, Сожская шлюзавая сістэма ў г. Крычаў, прыстані ў Жлобіне (на Дняпры), Пхове (на Прыпяці), Чэпіне (на Зах. Дзвіне) і інш. У 1933 адкрыты Мінскі аэравакзал. У 1930я г. пабудаваны шашэйныя дарогі працягласцю 1236 км, у тл.
Транспартнаадваіьны мост: I — адвальная кансоль; 2 — стужачны канвеер; 3 — пралётная частка; 4, 5 — экскаватарная і адвальная апоры.
ТРАНСПАРТНАЯ
509
Мінск—Магілёў і Мінск—Орша. У Вял. Айч. вайну на тэр. Беларусі разбурана больш за 2 тыс. км чыг. ліній, большасць чыг. і аўтамаб. мастоў, 50% чыг. вакзалаў і г.д. У пасляваен. гады старыя трансп. аб’еклы адноўлены і рэканструяваны, пабудавана шмат новых вакзалаў, у т.л. ў Баранавічах (1947), Гродне і Гомелі (1948), Оршы (1951), ГІолацку (1953), Брэсце (1956) і інш. Сучасная (2001) сетка чыг. ліній Рэспублікі Беларусь складае 5,5 тыс. км, у тл. 894 км элекгрыфікаваных. Першы электрыфікаваны ўчастак чыгункі Мінск—Аляхновічы дзейнічае з 1963. У 1989 электрыфікавана ўся лінія Брэст—Масква. У 2000 уведзена першая чарга новага будынка вакзала станцыі МінскПасажырскі. На 1.1.2001 працягласць аўтадарог агульнага карыстання складала 74,4 тыс. км, у т.л. 66,2 тыс. км з цвёрдым пакрыццём. На дарогах пабудавана 4245 мастоў і пуцеправодаў агульнай працягласцю больш за 160 км. Самы доўгі мост на Беларусі (929 м) пабудаваны ў 1991 цераз Прыпяць каля Мазыра. У 2002 заканчваецца рэканструкцыя шасціпалоснай Мінскай кальцавой аўтамаб. дарогі (56,4 км), на якой пабудаваны 34 масты і пуцеправоды агульнай працягласцю больш за 2 км. Па тэр. Беларусі праходзяць аўтамагістралі міжнар. значэння: Масква—Брэст, С.Пецярбург—Алэса, Мінск—Вільнюс і інш. Пабудавана больш за 100 аўтастанцый, каля 40 аўтавакзалаў, у т.л. буйнейшыя — Мінскі аўтавакзал «Усходні» (1983) і Мінскі аўтавакзал «Маскоўскі» (1999). Пабудаваны аэравакзалы ў Гродне (1962), Салігорску (1965), Бабруйску (1966), Магілёве (1971), Гомелі (1976) і інш. Нацыянальны аэрапорт Мінск (1я чарга ў 1993) і Брэсцкі аэравакзал (1986) адпавядаюць стандартам міжнар. класа. У 1984 здадзены ў эксплуатацыю першы ўчастак 1й лініі Мінскага метрапалітэна. На 1.1.2002 працягласць дзвюх ліній метрапалітэна складае 23,7 км. На іх размешчаны 20 станцый і адзін перасадачны вузел. 3 1960 на Беларусі развіваецца трубаправодны транспарт. На 1.1.2001 агульная працягласць магістральных газа, нафта і прадукгаправодаў складае больш за 10 тыс. км. Адначасова з будвам трубаправодаў будаваліся кампрэсарныя станцыі, газаразмеркавальныя станцыі, газарэгулятарныя пункты, нафтаперапамповачныя станцыі і інш. І.І.Леановіч.
TPAHCI1APTHAE МАШЫНАБУДАВАННЕ. галіны машынабудавання, якія выпускаюць сродкі аўтамаб., паветранага, воднага і чыг. транспарту. Гл. ў арт. Аўтамабільная прамысловасць, Авіяцыйная прамысловасць, Суднабудаванне, Чыгуначнае машынабудаванне.
ТРАНСІІАРТНАЯ РАЗВЯЗКА. інжынернае збудаванне (або комплекс збудаванняў) на перасячэнні дарог, якое забяспечвае бесперабойны рух трансп.
510 ТРАНСПАРТНЫ
патокаў у розных напрамках. Робіцца ў 2 або некалькіх ўзроўнях. Пры перасячэнні дарог у адным узроўні звычайна ў вузле перасячэння робяць кальцавое разгалінаванне.
Транспартныя развязкі: 1 — схема перасячэння па тыпе канюшынавага ліста; 2 — Тпадобны тып пры.мыкання; 3 — кальцавы тып разгалінавання; 4 — перасячэнне «канюшынавы ліст».
Адрозніваюць Т.р. поўную (забяспечвае неперарыўны рух без перасячэнняў траекторый аўгамабіляў) і няпоўную (на асобных участках планіроўкі развязкі ёсць перасячэнні траекторый у адным узроўні). У сістэму Т.р. ўваходзяць штучныя збудаванні (пуцеправоды, тунэлі. насыпы. выемкі і інш.).
На Беларусі найб. пашырэнне набьыі Т.р. пры перасячэнні 2 напрамкаў дарог у розных узроўнях у выглядзе канюшынавага ліста. С.В.Багдановіч.
ТРАНСПАРТНЫ КАРАБЕЛЬ к а с м і ч н ы, апарат для дастаўкі экіпажа і грузу на арбітальную станцыю і вяртання іх на Зямлю, вывядзення касмічных апаратаў на каляземныя арбіты. Адрозніваюць Т.к. пілатуемыя («Саюз» і яго мадыфікацыі) і аўтаматычныя («Прагрэс» і яго мадыфікацыі); аднаразовыя («Саюз». «Апалон») і шматразовыя («Оіейс шатл»).
Mae рухальную ўстаноўку для манеўраў у космасе. сістэмы і сродкі для збліжэння, стыкоўкі і пераходу касманаутаў на борт арбітальнай станцыі. у шэрагу выпадкаў — абсталяванне для работы касманаўтаў у адкрытым космасе. Т.к. «Саюз ТМ(А)» выконвае таксама ролю караблявыратавальніка для экіпажа Міжнар. касм. станцыі. Т.к. з'яўляецца таксама месяцавая кабіна, якая выкарыстоўвалася амер. касманаўтамі для высадкі на Месяц і вяртання экіпажа на касм. карабель «Апалон». У.С.Ларыёнаў.
ТРАНСПАРТНЫ КОМПЛЕКС, сукупнасць прапарцыянальна развітых галін нар. гаспадаркі, якія задавальняюць
патрэбы грамадскай вытвсці ў перамяшчэнні ірузаў і пасажыраў. Забяспечвае прасторавыя сувязі паміж вьггвсцю і спажываннем, прамсцю і сельскай гаспадаркай. прыроднагасп. раёнамі. краінамі. Уключае галіны транспартнага машынабудавання, транспартнага будаўніцтва. трансп. паліўнаэнергет. прад
прыемствы, органы планавання і кіравання транспартам і трансп. галіны (чыгуначны, марскі. авіяц., аўтамаб.. рачны. трубаправодны транспарт; гл. адпаведныя арт.), прамысловы транспарт, rap., ведамасны транспарт, а таксама новыя віды трансгіарту — на магнітным падвешванні. на паветр. падушцы і інш. Тэхн. аснову Т.к. складаюць сродкі вытвсці трансп. машынабудавання і будва. трансп. магістралі і сетка дарог, будынкі і збудаванні, a таксама машыны. якія выконваюць трансп. функцыі. у тл. па перавозках грузаў і пасажыраў, сродкі пагрузкі і выгрузкі, складавання і перавалкі грузаў на ўсіх відах транспарту, у прамсці, сельскай гаспадарцы і інш. галінах, сувязь і сродкі кіравання транспартам, трансп. вузлы. Эфектыўнасць работы прадпрыемстваў і аргцый Т.к. ў значнай меры залежыць ад скаардынаванай дзейнасці ўсіх галін трансп. сістэмы. На Беларусі кіраванне Т.к. ажыццяўляе ўрад краіны, якому падпарадкаваны Мінва транспарту і камунікацый, Беларуская чыгунка, Дзярж. канцэрн па нафце і хіміі, прадпрыемства «Белтрансгаз» і інш.
ТРАНСПАРТНЫЯ ВЫДАТКІ. выражаныя ў грашовай форме затраты на перавозку грузаў (сыравіны. матэрыялаў, паліва, гатовай прадукцыі і інш.) ад месца іх вытвсці да месца спажывання; улічваюцца як транспартная складальная ў
цане тавару. Залежыць ад аб’ёму грузаў і далёкасці іх псравозкі. велічыні тарыфаў. узроўню механізацыі пагрузачнаразгрузачных работ. Фактары зніжэння Т.в.: рацыянальнае размяшчэнне прадпрыемстваў, набліжэнне іх да крыніц сыравіны і раёнаў спажывання прадукцыі. камбінаванне вытвсці і ўстараненне сустрэчных перавозак, ужыванне кантэйнераў. паляпшэнне выкарыстання рухомага саставу і інш. Гл. таксама Выдаткі вытворчасці.