• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ.: Г р н с Д. Конструнрованне компнляторов для цяфровых вычнслятельных машнн: Пер. с ачгл. М.. 1975; Касьянов В Н., Поттоенн Й.В Методы построення трансляторов. Новоснбнрск, 1986; А х о А„ Сет н Р., Ул ьм а н Дж. Компчляторы: Пер. с англ. М. ч др., 2001. М.В.Шкут.
    ТРАНСЛЯЦЫЯ (ад лац. translatio перадача), 1) правядзенне пазастудыйных радыё і тэлевізійных перадач з месца падзей (стадыёнаў, канцэртных залаў, тэатраў і інш.), а таксама перадача мясц. радыё ці тэлевізійнай станцыяй праграм, атры.маных па каналах сувязі з інш. гарадоў. 2) Прайэс прыёму эл. сігналаў і наступнай іх перадачы ў напрамку ад крыніцы да прыёмніка, што ажыццяўляецца на прамежкавых пунктах, напр., радыёрэлейнай сувязі. 3)
    Бытавая назва праваднога вяшчання. 4) Працэс пераўгварэння праграмы ЭВМ з мовы праграмавання ў праграму на аб’ектнай, напр., машыннай мове з дапамогай транслятара. 5) Перанос матэм. ці фіз. аб’екта паралельна самому сабе ў прасторы на некаторую адлегласць уздоўж прамой (восі Т.). Калі ў выніку Г. аб’ект супадае сам з сабой, то Т. з’яўляейца аперацыяй сіметрыі (гл. Сіметрыя крышталёў).
    ТРАНСЛЯЦЫЯ ў г е н е т ы ц ы. сінтэз поліпептыдных ланйугоў бялкоў па матрыцы інфармацыйнай рыбануклеінавай кіслаты (іРНК) у адпаведнасці з генет. кодам; другі этап рэалізацыі генет. інфармацыі ў жывых клетках. У працэсе Т. інфармацыя пра спецыфічную будову будучага бялку, запісаная ў выглядзе паслядоўнасці нуклеатыдаў у малекулах іРНК, пераводзіцца з нуклеатыднага кода ў пэўную паслядоўнасць амінакіслот у сінтэзуемых бялках. Адбываецца з дапамогай макрамалекулярнага комплексу, які складаецца (акрамя іРНК) з рыбасом, транспартных РНК (тРНК), амінаацылтРН Ксінтэтаз, бялковых фактараў пачатку (ініцыяцыі), падаўжэння. ці нарошчвання, поліпептыду (элангацыі), заканчэння (тэрмінацыі) і інш. Акрамя клетачных іРНК іх ролю ў працэсе Т. часам выконваюць вірусныя РНК, а таксама сінт. полінуклеатыды, якія выкарыстоўваюіша для вывучэння механізма біясінтэзу бялку. Гл. таксама Транскрыпцыя ў генетыцы. Р.Г.Заяц.
    ТРАНСМАГРЫБСКАЯ МАГІСТРАЛЬ. шыротная 2калейная чыг. магістраль: Маракеш—Уджда (Марока)—СідыБельАбес—Скікда (Алжыр)—Туніс—Габес (Туніс). Даўж. 1,9 тыс. км Праходзіць уздоўж узбярэжжа Міжземнага м. Злучае парты краін Магрыба: Касабланка, Аран, Алжыр, Анаба, Туніс. Пабудавана ў 1920—30я г.
    ТРАНСМЕТЫЛАЗЫ. ферменты. тое, што метылтрансферазы.
    ТРАНСМЕТЫЛІРАВАННЕ. ферментатыўная рэакйыя, тое, што пераметшіраванне.
    ТРАНСМІСІЙНАЕ МАСЛА. нафтавае ці сінт. змазачнае мааіа для закрытых зубчастых перадач (рэдуктараў) усіх відаў.
    Вырабляюйь на аснове нафтавага масла (звычайна сумесі высакавязкіх экстрактаў ад селекцыйнай ачысткі астаткавых масел з малавязкімі дыстылятамі) ці сінтэтычнага масла з дабаўленнем прысадак — процізадзірных (0,5—5% па масе), процізносных (1—3%), антыакісляльных (0,2—3%), проціпенных і інш. Разнавіднасйь Т.м. — гіпоіднае масла (для змазкі гіпоідных перадач), якое мае прысадкі, што хімічна ўзаемадзейнічаюць з матэрыялам і ўтвараюць злучэнні, якія выконваюць функцыю процізадзірных пакрыццяў. Адкрытыя зубчастыя перадачы змазваюць асабліва вязкімі астаткавымі нафтавымі масламі з прысадкамі.
    508	ТРАНСМІСІЎНЫЯ
    ТРАНСМІСІЎНЫЯ ХВАРОБЫ (ад лац. transmissio пераход, перадача), інфекцыйныя хваробы чалавека, с.г. і дзікіх жывёл, перадача ўзбуджальнікаў якіх адбываецца пры ўдзеле крывасосных членістаногіх. Пераносчыкі Т.х. — вошы, блохі, кляшчы, клапы, камары і інш. Узбуджальнікі: вірусы, бактэрыі, прасцейшыя. Налічваецца больш за 200 Т.х., у т.л. малярыя, тулярэмія, чума, сонная хвароба, эпідэмічны сыпны тыф і інш. Большасць Т.х. — прыроднаачаговыя, сезонныя. Сярод іх вылучаюць антрапазаанозы, заанозы. Для чалавека і жывёл падзяляюцца на аблігатнатрансмісіўныя (узбуджальнікі перадаюцца толькі пераносчыкамі, напр., малярыя, інфекцыйная анемія коней) і факультатыўнатрансмісіўныя (узбуджальнікі перадаюцца пераносчыкамі і праз ежу, паветра, ваду, напр., сібірская язва, тулярэмія).	І.М.Семяненя.
    ТРАНСМІСІЯ (ад лац. transmissio пераход, перадача), механізм, які перадае мех. энергію (рух) ад рухавіка да выканаўчага органа машыны або да інш. рабочых машын. Т. наз. таксама сукупнасць сілавых перадач у аўтамабілях, трактарах і інш. самаходных машынах. ТРАНСМІТЭР (англ. transmitter ад лац. transmitto перасылаю, перадаю), перадавальнае тэлегр. прыстасаванне, у якім кодавыя камбінацыі знакаў тэксту тэлеграм, запісаныя ў выглядзе камбінацый адтулін на перфарыраванай стужцы, пераўтвараюцца ў імпульсы эл. току, што паступаюць у лінію сувязі. Выконваецца як дадатковы блок тэлеграфнага апарата ці як самастойны перадатчык. Таксама Т. наз. перадатчык у сістэмах тэлекіравання і тэлесігналізацыі на чыгунцы, які перадае кадзіраваныя эл. сігналы ў рэйкавы ланцуг.
    ТРАНСНАЦЫЯНАЛЬНЫЯ БАНКІ, буйныя крэдытнафінансавыя комплексы універсальнага тыпу. Распараджаюцца, як правіла, шырокай сеткай замежных прадпрыемстваў і сістэмай удзелу, у выніку чаго кантралююць пры падтрымцы дзяржавы валютныя і крэдытныя аперацыі на сусв. рынку. Гал. пасрэднікі ў міжнар. руху пазыковага капіталу. Гл. Банк.
    ТРАНСПАЗІЦЫЯ (ад позналац. transpositio перастаноўка) у матэмат bill ы, камбінаторная перастаноўка элементаў, пры якой мяняюцца месцамі толькі 2 элементы. Напр., 5401 пераходзіць у 5104 Т. элементаў 1 і 4.
    ТРАНСПАЗІЦЫЯ ў мовазнаўстве, ужыванне адной моўнай адзінкі ў' функцыі іншай. Віды Т. вылучаюцца ў залежнасці ад таго, якія формы транспануюцца: марфалагічная Т. («Іду я ўчора дадому...» замест «Ішоў я ўчора дадому...» — катэгарыяльная Т. часу дзеяслова); сінтаксічную Т. («Ён не мог гэтага зрабіць. Сумленне
    не дазваляла.» — «Ён не мог гэтага зрабіць, бо сумленне не дазваляла.» — Т. незалежнага сказа ў сказ залежны); лексікасемантычная Т. («Зелянее ліпа.» — «Усе гэтыя паперы — ліпа.»); словаўтваральная Т. («стары дзед» — «стары», субстантывацыя; «адзін, два, тры...» — «Адзін мядзведзь ішоў па лесе...» пранаміналізацыя; «Дастаткова аднаго разу, каб...» — «Аднаго разу ён вяртаўся дадому», адвербіялізацыя; «пабіты гаспадаром сабака» — «пабіты выгляд», ад’ектывацыя) і інш. Т. пашырае намінатыўныя магчымасці мовы, узбагачае спалучальныя здольнасці моўных адзінак, служыць сродкам утварэння функцыянальных сінонімаў.
    А.Я.Міхневіч.
    ТРАНСПАЗІЦЫЯ ў м у з ы ц ы. разнавіднасць адаптацыі муз. твора (вак., хар., інстр.) спосабам адэкватнага яго перанясення ў інш. танальнасць з мэтай выбару зручнай тэсітуры ці дыяпазону для выканаўцы. У выніку Т. адбываюцца гукавышынныя змены муз. матэрыялу (ноты, гукі) на любы інтэрвал (акрамя актавы) уверх або ўніз адносна асн. танальнасці арыгінала. Можа быць Т. партыі якоган. інструмента (гл. Транспануючыя музычныя інструменты). Т. дазваляе пашырыць рэпертуар у вак., харавой, інстр. музыцы за кошт адаптацыі твораў, напісаных для інш. відаў і жанраў муз. мастацтва. 3 Т. цесна звязаны паняцці інструментазнаўства, інструментоўка, транскрыпцыя.
    А.Л. Карацееў.
    ТРАНСПАНАВАНАЯ МАТРЫЦА, адна з матрыц ||а'*||, атрыманая з зададзенай прамавугольнай ці (квадратнай) матрыцы ||ед|| заменай радкоў на.слупкі (элементы a'ik = а'кі). Колькасць радкоў Т.м. роўная колькасці слупкоў зыходнай матрыцы і наадварот.
    ТРАНСПАНЎЮЧЫЯ МУЗЫЧНЫЯ ІНСТРУМЕНТЫ (ад лац. transponere перакладваць, перастаўляць), музычныя інструменты, рэальная вышыня гучання якіх не адпавядае іх натацыі. Пераважна духавыя інструменты: лабіяльныя і язычковыя (разнавіднасці флейты, габоя, кларнета, фагота, саксафона і інш.) і амбушурныя (валторна, труба, карнет і інш.), а таксама ўмоўна інструменты, гучанне якіх на актаву вышэй (флейта пікала) ці ніжэй (кантрабас, контрафагот). Паводле тэсітуры гучання Т.м.і.: сапранавыя (флейта пікала; кларнеты; саксафоны, трубы, фанфары; флюгельгорн); альтовыя (флейта; габой, саксафон, валторна, горн); тэнаровыя (саксафон, горн); барытонавыя (саксафон; горн, эйфоніум); басовыя (кларнет; саксафон). Т.м.і. даюць магчымасць выконваць музыку ў любых танальнасцях, пры захаванні зручнай аплікатуры і без змены тэхнікі гуказдабывання для інструментаў вызначанай сям’і, пры гэтым спрошчваецца нотны запіс.
    Літ.: Л е в н н С. Духовые ннструменты в нсторнн музыкальной культуры. Ч. 1—2. Л., 1973—83. А.Л.Карацееў.
    ТРАНСПАРТ (ад лац. transporto пераношу, перамяшчаю, перавожу), галіна вытвсці, якая ажыццяўляе перавозкі грузаў і пасажыраў. Адрозніваюць Т. наземны (аўтамабільны транспарт, трубаправодны транспарт, чыгуначны транспарт), водны (марскі транспарт, рачны транспарт), паветраны транспарт (гл. таксама Грамадзянская авіяцыя). Падзяляецца на Т. агульнага карыстання, які абслугоўвае галіны эканомікі і насельнінтва, і неагульнага карыстання — ведамасны Т., прамысловы транспарт. Адрозніваюць Т. пасажырскі, грузавы (гл. Грузавыя перавозкі), асабістага карыстання (легкавыя аўтамабілі, матацыклы, веласіпеды, лодкі, яхты і інш.).
    Прымітыўнымі сродкамі Т. (павозкі, веславыя судны, уючныя жывёліны і інш.) карысталіся яшчэ ў стараж. часы. Т. агульнага карыстання вылучыўся ў асобную галіну вытвсці ў перыяд прамысл. перавароту ў Зах. Еўропе (1860я г.). Да сярэдзіны 19 ст. чыг. лініі агульнага карыстання будаваліся ва ўсіх краінах Еўропы і ў ЗША. У пач. 20 ст. сусв. чыг. сетка складала больш за 1100 тыс. км. Хутка развівалася марское і рачное суднаходства, аўтамаб. Т., у 1920я г. з’явіўся паветраны Т.
    На Беларусі першая чыгунка, якая злучыла Парэчча з Гродна (участак дарогі Пецярбург—Варшава) здадзена ў 1862, у 1866 пачаўся рух на ўчастку Бігосава—Віцебск (ДынабургскаВіпебская чыгунка), у 1874 — Вілейка—Гомель (ЛібаваРоменская чыгунка) і інш. У 1913 працягласць чыгункі складала 3,8 тыс. км, аўтамаб. дарог — 3,5 тыс. км. Першая транспартная авіялінія Мінск— Глуск—Парычы—Мазыр пачала дзейнічаць у 1933. Развіццё трубаправоднага Т. пачалося з 1960, калі ўведзены ў дзеянне газаправод Дашава—Мінск. У 2001 трансп. сістэма Беларусі складалася з 5533 км чыг. ліній агульнага карыстання, у т.л. 894 км электрыфікаваных, 74,4 тыс. км аўтамаб. дарог (66, 3 тыс. км з цвёрдым пакрыццём), 99,1 км трамвайных, 466,6 км тралейбусных, 23,7 км метрапалітэнных ліній, 6,7 тыс. км магістральных газаправодаў, 2,9 тыс. км нафтаправодаў, 1,2 тыс. нафтапрадуктаправодаў, сотні тэхнічна аснашчаных чыг. станцый, аўтавакзалаў і інш. У структуры валавога ўнутр. прадукту на Т. прыпадала 9,5% (асн. паказчыкі развіцця транспарту агульнага карыстання Беларусі гл. ў табл.). Гл. таксама раздзел Транспарт у арт. Беларусь.