• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    П.І.Лабанок.
    ТРАНСГРАНІЧНЫ ПЕРАНбС, распаўсюджванне газападобных адходаў і пылу прамысл. прадпрыемстваў і транспарту на вял. адлегласці, паза межы краін, на тэр. якіх знаходзяцца крыніцы забруджвання. Адбываецца ў выніку дыфузіі, турбулентных патокаў або метэаралагічных ападкаў. Вядзе да ўзнікнення трансгранічнага забруджвання.
    ТРАНСТРЭСІЯ м о р а (ад лац. transgressio пераход, перамяшчэнне), наступанне мора на сушу ў выніку яе апускання пад уздзеяннем тэктанічных рухаў, радзей падняцця ўзроўню акіяна; працэс, процілеглы рэгрэсіі. Складаецца з шэрагу менш працяглых наступанняў і адступанняў мора. Суправаджаецца абразіяй і ўтварэннем перарываў, вуглавых нязгоднасцей у асадканамнажэнні. Разрэз адкладаў пры Т. характарызуецца зменай знізу ўверх мелкаводных фацый больш глыбакаводнымі. Неаднаразова адбываліся ў геал. гісторыі Зямлі, лакальныя Т. назіраюцца і ў сучасны перыяд (напр., у Нідэрландах).
    ТРАНСГРбСІЯ ў г е н е т ы ц ы, павялічанае (ці аслабленае) праяўленне генет. прыкметы ў патомства ў параўнанні з бацькамі. Адбываецца, калі колькаснае праяўленне прьгкметы звязана з функцыянаваннем 2 і болей генаў. Пры
    наяўнасці ў кожнага з бацькоў 1 ці болей дамінантнага гена ў патомкаў спалучаюцца 2 і болей дамінантных генаў — станоўчая Т.; аналагічнае спалучэнне рэцэсіўных генаў прыводзіць да аслаблення праяўлення прыкметы — адмоўная Т. (гл. Дамінантнасць, Рэцэсіўнасць). Выкарыстоўваецца ў селекцыі. ТРАНСДЎКЦЫЯ (ад лац. transductio перамяшчэнне), перадача генет. матэрыялу ад адной бактэрыі (донара) да другой (рэцыпіента) з дапамогай бактэрыяфага. Існуе ў многіх бактэрый: сальманел, шыгел, бацыл, актынаміцэтаў і інш. Умераныя фагі (бактэрыяфагі) у працэсе вегетатыўнага размнажэння здольныя выпадкова захопліваць і пераносіць у інш. клеткі любы ўчастак ДНК бактэрый, што яны разбураюць. У гэтым выпадку ўласная ДНК фага замяняецца на аналагічны па памерах фрагмент бактэрыяльнай храмасомы, які можа мець некалькі генаў. Пры чарговым заражэнні фагам бактэрыі ўчастак храмасомы донара пераносіцца ў клетку рэцыпіента. Выкарыстоўваецца ў генетьшы бактэрый пры складанні генет. карт, для аналізу іх генет. структуры і функцыі.
    ТРАНСЕПТ (позналац. transeptum ад транс... + лац. septum агароджа), адзін ui некалькі папярочных нефаў у базілікальных і крыжовых у плане храмах, якія перасякаюць падоўжныя нефы; павялічваюць прастору інтэр’ера перад алтаром і апсідай. Узнік у раннехрысц. храмах Зах. Еўропы. На Беларусі найб. пашырыўся ў рэнесансавых і барочных базіліках з канца 16 ст. (Чарнаўчыцкі Троіцкі касцёл, Нясвіжскі касцё'л езуітаў); вядомы і ў пабудовах кластызму (Магілёўскі Іосіфаўскі сабор), несапраўднай готыкі (Гервяцкі Троіцкі касцёл} і інш. Часам на перакрыжаванні гал. нефа і Т. будавалі купал (Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор і інш.) або невял. вежусігнатурку (касцёл Пінскага касцёла і кляштара францысканцаў і інш.). Пераход ад падоўжных нефаў да Т. ў купальных пабудовах афармляўся падпружнымі аркамі сяродкрыжжа.
    ТРАНСІАРДАНІЯ. назва дзяржавы /арданія да 1946.
    ТРАНСІЛ ЬВАНІЯ (Transilvania), 3 a л е с с е, гістарычная вобласць у цэнтры і на 3 Румыніі, паміж Усх. і Паўд. Карпатамі і Зах. Румынскімі гарамі. Пераважную частку тэр. займае Трансільванскае плато. Рэльеф узгорысты. Радовішчы гаручых газаў і кам. солі. Пасевы пшаніцы, тытуню, цукр. буракоў. Асн. гарады і прамысл. цэнтры: КлужHanoKa, Брашоў, Сібіў, ТыргуМурэш.
    3 2й пал. 1га тыс. да н.э. тут жылі геты і дакі, якія ў 4—1 ст. да н.э. ўтваралі плем. саюзы. У канцы 1 ст. н.э. ўзнікла гетадакійская дзяржава цара Дэцэбала [87—106] з цэнтрам у Т. і сталіцай у г. Сармізегетуза. У 106 яна заваявана Рымам і ператворана ў рым. правінцыю Дакія, мясц. насельніцтва раманізавана. У 271 рымляне пакінулі Т., дзе ў 3—6 ст. праходзілі і часткова асядалі готы, гуны, авары і інш., у 6—7 ст. з’явіліся паселішчы славян. У 6—8 ст. Т. ў складзе Аварскага каганата. Да 9 ст. ў Т. і ў суседняй Валахіі ў выніку асіміляцыі плямён утварылася ўсх.раманская народнасць улахаў (валахаў) — продкаў сучасных румын і малдаван. 3 11—12 ст. Т. падуладная каралям Венгрыі. якія перасялілі сюды частку венг. сялян. У працэсе заваявання Венгрыі Турцыяй Т. ў 1541 вылучылася ў асобнае княства пад сюзерэнітэтам тур. султана. Князь Т. Іштван Батары [1571—86] з 1575 адначасова быў каралём Польшчы і вял. князем ВКЛ пад імем Стафана Баторыя. Паводле рашэнняў Карлавіцкага кангрэса /698— 99 Т. ўвайшла ў склад уладанняў аўстр. Габсбургаў. 3 1867 Т. — частка Каралеўства венграў у складзе АўстраВенгрыі. У час распаду АўстраВенгрыі пасля яе паражэння ў 1й сусв. вайне Т. 1.12.1918 далучана да Румыніі, што прызнана Трыянонскім мірным дагаворам 1920. Венскім арбітражам 1940 да Венгрыі далучана Паўн. Т.. якая паводле Парыжскіх мірных дагавораў 1947 зноў замацавана за Румыніяй. У 1952—68 на частцы тэр. Т. існавала Венг. аўт. вобласць з цэнтрам у г. ТыргуМурэш.
    ТРАНСІЛЬВАНСКАЕ ПЛАТО (Podijul Transilvaniei), плато ў Румыніі, паміж Усх. і Паўд. Карпатамі і Зах. Румынскімі гарамі. Выш. 300—900 м. Складзена пераважна з пясчанікаў і вапнякоў. Моцна расчлянёныя ўзгоркі і куэставыя ўзвышшы, участкі стэпаў і лесастэпаў. Радовішчы солі, газу. Вырошчванне тытуню, пшаніцы, цукр. буракоў.
    ТРАНСКАНАДСКАЯ МАГІСТРАЛЬ, шыротная 2калейная чыг. мйгістраль у Канадзе: ПрынсРуперт—Эдмантан— Рэджайна—Вініпег—Атава—Манрэаль— Квебек. Даўж. 4900 км. Злучае парты Ціхага і Атлантычнага акіянаў.
    ТРАНСКРЫПЦЫЯ (ад лац. transcriptio перапісванне) у г е н е т ы ц ы, біясінтэз малекул рыбануклеінавай кіслаты (РНК) на адпаведных участках дэзоксірыбануклеінавай кіслаты (ДНК); першы этап рэалізацыі генет. інфармацыі ў жывых клетках. Фермент ДНК залежная РНКполімераза далучаецца да знака пачатку Т. (участак ДНК), расплятае падвойную спіраль ДНК і капіруе адзін з яе ланцугоў. Рухаючыся ўздоўж ДНК, фермент паслядоўна далучае манамерныя звёны (нуклеатыды) да РНК, што ўтвараецца, у адпаведнасйі з прынцы
    ТРАНСМІСІЙНАЕ	507
    пам камплементарнасці. Па меры руху РНКполімеразы ланцуг РНК адыходзіць ад матрыцы і падвойная спіраль ДНК ззаду фермента ўзнаўляецца. Калі РНКполімераза даходзінь да канца ўчастка, што капіруецца, РНК аддзяляецца ад матрыцы. Колькасць копій розных участкаў ДНК мяняецца ў ходзе развіцця арганізма. У пухлінародных вірусаў магчымы перанос інфармацыі з РНК на ДНК (адваротная Т.) з дапамогай ферменту адваротнай транскрыптазы (рэвертазы). Р.ГЗаяц.
    ТРАНСКРЫПЦЫЯ ў мовазнаўств е, умоўны від пісьма, які выкарыстоўваецца ў спец. навук. і інш. мэтах. Адрозніваюць фанетычную, фанематычную і практычную Т. Мэта ф а н е т ы ч н а й Т. — найб. дакладна перадаць вымаўленне слова, апісаць асобна кожны вымаўлены гук. У бел. мове для гэтага ўжываюцца літары бел. алфавіта і дадатковыя знакі: «між бяроз — (м’іж б’ярос)», «снег — (с’н’ёх)», «Янка — (jdHKa)». Значком ' абазначаецца мяккасць папярэдняга зычнага гука, лац. літарай j — гук «[й]» у пазійыі перад галоснымі. Фанематычная Т. перадае фанемны (гл. Фанема) склад слова: адлюстроўвае не ўсе асаблівасці маўлення, а толькі тыя рысы, якім уласціва> адметная функцыя. Параўн.: «<м’іж б’ароз>», «<сн’ег>», «<)анка>». Фанетычная і фанематычная Т. адрозніваюцца ад арфаграфічнага напісання, якое ў значнай ступені абумоўлена гіст. традьшыяй. Пры дапамозе п р а к т ы ч н а й Т. (сродкамі нац. алфавіта) уводзяць у тэкст іншамоўныя ўласныя імёны: асабовыя імёны, геагр. назвы: Шолахаў (рус. Шолохов), Міцкевіч (польск. Mickiewicz). Практычная Т. ўжываецца ў нац. картаграфіі, перыяд. друку, падручніках, шырока выкарыстоўваецца ў творах маст. лры.
    Літ.: Реформатскнй А.А. Введенне в языковеденне. 4 нзд. М.. 1967.
    А.А.Лукашанец.
    ТРАНСКРЫПЦЫЯ ў м у з ы ц ы, пералажэнне муз. твора (аранжыроўка) для іншага, чым гэта прадугледжана арыгіналам, інструмента, голасу, выканальніцкага складу; вольная віртуозная апрацоўка твора. Адыгрывае важную ролю ў станаўленні і развіцці інстр. музыкі нан. культур.
    Т. з'явілася ў 16—17 ст. як пералажэнне нотных тэкстаў для выканання на інш. інструментах. Росквіт Т. ў 18 ст. звязаны з творчасцю І.С.Баха (клавірныя Т. канцэртаў А.Вівальдзі), у 19 ст. — Ф.Ліста (канцэртныя Т. для фп. 9 сімфоній Л.Бетховена, песень Ф.Шуберта, урыўкаў з опер В.А.Мойарта, Дж.Вердзі). Істотнае развіццё набыла аркестравая Т., стваральнікі якой звычайна ўносілі ў яе ўласны творчы элемент (Моцарт перааркестраваў оперы Г.Ф.Гендэля, Г.Берліёз— К.В.Глюка, М.РымскіКорсакаў і Дз. Шастаковіч — М.Мусаргскага).
    Сярод бел. кампазітараў і музыкантаўвыканаўцаў да Т. звярталіся А.Клумаў (фп. сюіта на тэмы з балета «Гаянэ» А.Хачатурана), Я.Глебаў (пералажэнні для скрыпкі і фп., кларнета і фп. фрагментаў з уласных балетаў і сімфоній).
    Дз.Камінскі (творы Г.Вагнера, Б.Сметаны, І.Стравінскага), І.Алоўнікаў (фп. Т. на тэмы з балетаў Глебава, Г.Вагнера) і інш. ІДзНазіна.
    ТРАНСЛАКАЦЫЯ (ад транс... + лац. locatio размяшчэнне), тып храмасомнай перабудовы (мутацыі), пры якім адбываецна перанос участка храмасомы ў новае (незвычайнае) становішча ў той жа або другой храмасоме. Аснова Т. — абмен негамалагічнымі ўчасткамі храмасом (незакончаная рэкамбінацыя}. Ррубыя Т. прыводзяць да зніжэння жыццяздольнасці клеткі і ўсяго арганізма. Выяўляюйца цытагенет. метадамі.
    Р.Г.Заяц.
    ТРАНСЛЕЙТАНІЯ (Transleithanien), неафіцыйная назіа тэр. на У ад р. Лейта, якая складала венг. частку АустраВенгрыі (1867—1918). Уключала, акрамя ўласна Венгрыі, Харватыю, Славонію, Славакію, Трансільванію, Закарпацкую Украіну. Ваяводзіну, порт Рыека (Фіуме). якія таксама ўваходзілі ў склад Каралеўства венграў.
    ТРАНСЛЯТАР (ад лац. translator пераносчык) у і н ф а р м а т ы ц ы, праграма ЭВМ для перакладу (трансляцыі) праграм з зыходнай мовы праграмаеання ў інш. (аб’ектную), напр., машынную мову. Бываюць 1, 2 і шматпраходныя (праз трансліраваную праграму).
    Трансляцыя праграм з дапамогай Т.і н тэрпрэтатара суправаджаецца выкананнем зыходнага алгарытму. Т.к а м п і л я т а р ажыццяўляе трансляцыю з машыннанезалежнай мовы праграмавання высокага ўзроўню на машынную мову (ці мову асэмблера); Т.к анвертар — з зыходнай мовы высокага ўзроўню на аб’ектыўную мову высокага ўзроўню. Асн. функцыі Т. — аналіз (лексічны, сінтаксічны і семантычны) з кантролем тэксту зыходнай праграмы і сінтэз (генерацыя) аб’ектнай праграмы. У 1праходных Т. яго функцыі выконваюцца за 1 прагляд тэксту праграмы. У 2праходных — сінтаксічны аналізатар распазнае канструкцыі мовы і будуе адпаведныя элементы ўнутр. прадстаўлення. пасля чаго будуецйа аб’ектная праграма. Шматпраходныя Т. будуюць больш эфектыўныя (па памерах, скорасці выканання ці па аб’ёме выкарыстанай памяйі) аб’ектныя праграмы. а таксама выкарыстоўваюцца для аптымізацыі праграм для розных тыпаў ЭВМ. Такія Т. патрабуюцца і для некаторых моў праграмавання зза складанасці сінтаксічнага і семантычнага аналізаў.