• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    кН); 6 (60 кН); 8 (80 кН). Кожны клас Т. склалаецца з групы машын, канструкцыйна уніфікаваных і з прыкладна аднолькавымі цягавымі ўласцівасцямі. Асн. (найб. пашыраная) мадэль групы наз. базавай; мадыфікацыя — Т., уніфікаваны з базавай мадэллю па асн. зборачных адзінках і сістэмах. На с.г. Т. устаноўлены мех. каробкі перадач з лікам перадач да 32, у асн. з шасцернямі пастаяннага зачаплення. Ёсць бесступеньчатыя трансмісіі з гідрастат. і гідрамех. перадачамі. Для паніжаных тэхнал. скарасцей трансмісія абсталёўваецйа ходапамяншальнікам. Эксплуагацыйныя паказчыкі Т. падзяляюцца на тэхнікаэканам. (прадукцыйнасць у агрэгаце, расход паліва на адзінку работы), тэхн. (клас.
    магутнасць рухавіка, цягавыя ўласцівасці і інш.), агратэхн. (удз. йіск на глебу, праходнасць у міжрадкоўях, манеўранасць у агрэгаце), эрганамічныя (умовы працы, працаёмістасць тэхн. абслугоўвання) і інш.
    Першыя колавыя Т. з паравым рухавіком з'явіліся ў 1830 у Вялікабрытаніі і Францыі (выкарыстоўваліся ў с.r. і ваен. справе), з рухавікамі ўнутр. згарання — у 1901 у 3I1IA, гусенічныя — у 1912 у ЗША, затым у інш. краінах. У Расіі гусенічны Т. з 2 паравымі машынамі пабудаваны ў 1888. У СССР Т. «ФардзонПуцілавец» выпушчаны ў 1923 на ленінградскім здзе «Чырвоны пуцілавец». Масавая вытвсць Т. пачалася з пускам Сталінградскага (1930), Харкаўскага (1931) трактарных здаў (гл. Трактарабудаеанне).
    На Беларусі Т. магутнасцю ад 11 да 300 к.С. выпускае Мінскі трактарны завод. з 1950 гусенічныя і тралёвачныя, з 1953 колавыя с.г. Т. «Беларусь», у т.л. першы МТЗ2, з 1961 — МТЗ50, з 1974 — МТЗ80/82, з 1984 — МТЗ100/102, пазней «Беларусь1025», з 1993 — Т. серыі 900, з 1995 —«Беларусь1221», з 2000 — «Беларусь1522»; таксама ма
    лагабарытныя Т. («Беларус320А», 321», 320», 220»), нізкапрофільныя («Беларус530/532»), нізкаклірэнсныя («Беларус82Н»), лесагаспадарчыя («Беларус Л82»), тралёвачныя («Беларус ТТР401»), рысаводчыя («Беларус82Р»), мініТ. («Беларус082 БС») і інш.
    Літ:. Конструкцня, основы теорнн н расчет тракторов. М., 1971; Колесные тракторы. М., 1974; Тракторы «Беларусь» МТЗ80, МТЗ80Л, МТЗ82, МТЗ82Л. 2 нзд. Мн„ 1982; Мелморатнвные, стромтельные н лесные тракторы. Мн., 1989.
    В. М. Кандрацьеў, М. Р. Мялешка
    ТРАКТАРАБУДАВАННЕ. галіна машынабудавання па вытвсці трактароў, трактарных і камбайнавых рухавікоў, уніфікаваных вузлоў, агрэгатаў, запасных частак і дэталяў да іх. Як галіна прамсці існуе з 1917, калі на здах Форда ў ЗША пачаўся масавы выпуск трактароў.
    У Еўропе масавая вытвсць трактароў пачалася ў 1920я г. ў Германіі, Італіі, Францыі і інш. У СССР упершыню наладжана ў 1923 на здзе «Чырвоны пуцілавец» у Петраградзе. У 1930 пабудаваны Сталінградскі, у 1931 — Харкаўскі трактарныя зды, якія выпускалі крлавыя трактары; у 1933 на Чэлябінскім трактарным здзе наладжана вытвсйь гусе
    ТРАКТАРАБУДАВАННЕ 501
    нічных трактароў (з 1936 — з дызельным рухавіком). У 1937 на выпуск трактароў на гусенічным хаду перайшлі Сталінградскі і Харкаўскі зды. У 1942—44 пабудаваны Аттайскі, Уладзімірскі, Ліпецкі трактарныя зды. У 1950я г. ўведзены ў дзеянне Мінскі. Анежскі, Ташкенцкі і інш. трактарныя зды; павялічылася вытвсць трактароў агульнага прызначэння. У 1960я г. ўсе зды перайшлі на выпуск трактароў з дызельнымі рухавікамі. Ствараліся уніфікаваныя мадэлі трактароў, што спрыяла вылучэнню вытвcui іх асобных вузлоў, дэталяў, агрэгатаў. рухавікоў у спейыя
    Трактары: 1 — універсальнапрапашны «Беларусь82» (Мінск); 2 — балатаходны ДТ75Б (г. Валгаград); 3 — прамысловы дызельэлектрычны ДЭТ250 (Чэлябінск); 4 — ворыўны T15OK (Харкаў); 5 — агульнага прызначэння К701 (С.Пецярбург); 6 — балатаходны з задняй гідрасістэмай ТІЗОБГЗ (Чэлябінск); 7 — агульнага прызначэння ДТ175С (Валгаград); 8 —тралёвачны «Беларус ТТР401», 9 — малагабарытны «Беларусь321», 10 — гусенічны «Беларус1802» (Мінск); 11 — «Вальтра» з падвойнымі коламі (Фінляндыя); 12 — тракавага тыпу Д10 (ЗША).
    502	ТРАКТАТ
    лізаваныя прадпрыемствы. Пабудаваны зды ў Валгаградзе, Мінску, Барнауле, Харкаве, Нагінскі зд паліўнай апаратуры (паліўныя помпы для трактарных рухавікоў), арэнбургскі зд «Трактаразапчастка» і інш. 3 1990х г. асноўная ўвага алдаецца павышэнню універсальнасйі трактароў, іх надзейнасці і даўгавечнасці, пашырэнню дыяпазону магугнасці рухавікоў (ад 10 да 450 к.с.). зніжэнню ўдз. расходу паліва, забеспячэнню аховы навакольнага асяроддзя ад неспрыяльных уздзеянняў машын, стварэнню камфортных і бяспечных умоў працы трактарыста і інш.
    На Беларусі Т. — адна з найважнейшых галін машынабудавання. Серыйная вытвсць трактароў (КД35) пачалася на Мінскім трактарным заводзе ў 1950. У 1972 створана ВА «Мінскі трактарны завод», у склад якога ўваходзяць Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў, Віцебскі завод трактарных запасных частак, Мінскі зд спецінструменту і тэхнал. аснасткі, Смаргонскі агрэгатны зд. Запчасткі, вузлы, агрэгаты, дызельныя рухавікі для трактароў і інш. выпускаюць таксама Мінскі маторны завод, Гомельскі завод пускавых рухавікоў, Мінскі завод шасцерняў, Барысаўскі завод агрэгатаў, Барысаўскі завод аўтатрактарнага абсталявання і інш. Да 2002 ВА «Мінскі трактарны зд» выпусціла больш як 3 млн. трактароў, з якіх каля 600 тыс. пастаўляліся ў 100 краін свету, у т.л. ЗША, Канаду. Германію, Францыю, Венгрыю, Грэцыю і інш. На аб’яднанні наладжана вытвсць 24 мадэляў універсальнапрапашных трактароў магутнасцю ад 50 да 150 к.с., 6 мадэляў малагабарытных трактароў магутнасйю ад 20 да 25 к.с., 8 мадэляў мотаблокаў і мінітрактароў магутнасцю ад 6 да 12 к.с., 15 мадэляў спец. машын: камунальных, пагрузачных, шахтавых, для лясной прамсці. Трактары «Беларус» агрэгатуюцца з больш як 550 машынамі і прыладамі рознага прызначэння. Упершыню на МТЗ ствараюцца трактары агульнага прызначэння магутнасцю ад 155 да 260 к.с. У 2000 усе 13 трактарных здаў былога СССР выпусцілі 47 тыс. трактароў, з якіх 23 тыс. выраблены на Мінскім тракгарным здзе. Т. найб. развіта ў ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Японіі і інш. Буйнейшыя фірмы (1999): «НьюХоланд» (54 тыс. трактароў за год), «Джон Дзір» (28 тыс.), «Масі Фергюсан» (27,7 тыс.), «Дойц» (24.4 тыс.), «Ландзіні» (18 тыс.), «Кейс» (17 тыс. трактароў за год) і інш. ВА «Мінскі трактарны завод» уваходзіць у лік 8 вытворцаў трактароў свету, якія забяспечваюць 96% агульнага аб’ёму сусв. рынку збыту гэтай тэхнікі.
    П.І.Рогач.
    ТРАКТАТ (ад лац. tractatus абмеркаванне, разгляд) 1) навуковая праца, у якой разглядаецца асобнае пытанне ці праблема; разважанне на вызначаную тэму. 2) Адна з форм міжн. дагавораў (напр., берлінскі трактат 1878).
    ТРАКТРЬІСА (новалац. tractrix ад лай. tractus выйягнуты), плоская крывая,
    для якой даўжыня адрэзка датычнай ад пункта дотыку да зададзенай прамой (восі) ёсць велічыня пастаянная. Ураўненне ў прамавугольных дэкартавых каардынатах мае выгляд: х = ± \ Ўа2  у2  аіп (а + Ўа2  у2 /у)]. Пры вярчэнні Т. вакол яе восі атрымліваецца псеўдасфера.
    Схема рыбалоўнага трала: 1 — ваер; 2 — распорны шчыт; 3 — кабель; 4 — бабінец; 5 — цэнтральная частка трала.
    Машыны для тралёўкі лесаматэрыялаў: a — бясчокерная тралёвачная машына ЛП18А (1 — маніпулятар; 2 — увязачнае прыстасаванне, 3 — шчыт, 4 — захоп); б — тралёвачная машына «Беларус МЛ127С».
    ТРАЛ (ад англ. trawl), 1) рыбалоўн ы — мешкападобная сетка, што букcipyeuua рыбалоўным суднам (траўлерам) з дапамогай тросаў (ваераў); найб. пашыраны сродак лоўлі марской рыбы. 2)Гідралагічны Т. — прыстасаванне, якім знаходзяць падводныя перашкоды. Пры зачапленні Т. за перашкоду дзейнічае аўтам. механізм, з дапамогай якога над перашкодай ставіцца спец. навігацыйны знак (вяха). 3) М і н н ы Т. — спец. прыстасаванне для выяўлення і знішчэння мін (гл. Тральйічык).
    ТРАЛЁЙБУС (англ. trolleybus ад trolley кантактны провад + bus аўтобус), вагон на колавым хаду з пнеўматычнымі шынамі і з прыводам ад электрарухавіка; від гарадскога (часам міжгародняга) бязрэйкавага эл. транспарту. Бываюць пасажырскія і грузавыя.
    Сілкуецца пастаянным токам напружаннем 500—600, часам 750 В. Ток да цягавых электрарухавікоў паступае ад кантактнай сеткі праз падвесныя (тралейныя) правады і штангавыя токаздымальнікі. Спалучае перавагі трамвая (элекграцяга, адсутнасць выхлапных газаў) і аўтобуса (лёгкасць і бясшумнасйь ходу, магчымасць абгону). Скорасць да 70 км/гадз. Т. створаны ў Германіі ў 1882; у СССР — з 1933, у Маскве з 1934. На Беларусі Т. працуе ў Мінеку (з 1952), Гомелі (1962), Магілёве (1970), Гродне (1974), Бабруйску (1978), Віцебску (1978), Брэсце (1981). Т. выпускае ВА «Белкамунмаш» і Мінскі аўтамаб. зд. Гл. таксама Гарадскі транспарт.
    С. В. Багдановіч.
    ТРАЛЕЎКА л е саматэрыялаў (ад ня.м. treilen цягнуць), перамяшчэнне ссечаных дрэў з кронамі, хлыстоў (ствалоў) і сартыментаў ад месца валкі (леса
    ТРАМБОН	503
    секі) да лесапагрузачнага пункга або лесавознай дарогі.
    Ажыццяўляецца тралёвачнымі трактарамі або валачнатралёвачнымі машынамі і лябёдкамі з тросаблочнымі сістэмамі. Трактары абсталёўваюцца лябёдкамі, тросамі з крукамі і кольцамі (чокерамі) на канцах, пагрузачнымі шчытамі або гідраманіпулятарамі. У час Т. дрэвы і хлысты абапіраюцца адным канйом на трактар, другі цягнецца па зямлі. Гл. таксама Лесанарыхтоўчыя работы.
    ТРАЛЛЕ Ігар Яўгенавіч (н. 1.12.1949. Мінск), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (1997). Скончыў БДУ (1971). 3 1971 у Інце цвёрдага цела і паўправаднікоў, з 1976 у Фіз.тэхн. інue Hau. AH (з 1996 заг. аддзела). 3 1997 працуе за мяжой. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела і мікраэлектроніцы. Распрацаваў квантавую тэорыю пераносу носьбітаў зараду ў высокачастотным полі структур паўправаднік — дыэлектрык, прапанаваў спосаб фарміравання квантавых ям і квантавых кропак.
    Тв:. Уснленне плазменных колебаннй в многослойных структурах с пернодпческнмн управляюшнмв электродамн // Докл. АН БССР 1991. Т. 35, №2; Пучковая неустойчнвость н уснленне волн пространственного заряда в плазме полупроводнмков (разам з В.А.Сізюком) // Там жа. 1994. Т. 38, №4.
    М.П.Савік.
    ТРАЛЬШЧЫК, баявы карабель для пошуку і знішчэння марскіх (рачных) мін з дапамогай тралаў і для правядзення караблёў (суднаў) праз мінныя загароды. Належыць да міннатральных сіл ВМФ (BMC) многіх дзяржаў.