Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Тв:. Рус. пер. — Третья волна. М., 1999; Метаморфозы властн: Знанне, богатство н снла на пороге XXI в. М., 2002; Шок будушего. М., 2002. С.Ф.Дубянецкі. тбшчыцкі БОЙ 1943. бой партызан па разгроме ням.фаш. гарнізона на чыг. ст. Тошчыца Быхаўскага рна Магілёўскай вобл. на лініі Магілёў—Жлобін 5 вер. ў Вял. Айч. вайну. Буйны гарнізон, умацаваны дзотамі, драцянымі
ТРАВЕСТАЦЫЯ 495
загародамі, кулямётнай вышкай, ахоўваў участак ракаднай чыгункі ў тыле групы ням. армій «Цэнтр». Да раніцы 5 вер. 7 атрадаў партызан Барысаўскай ваеннааператыўнай групы з 3 і У акружылі станцыю і ў светлы час сутак раптоўным ударам падавілі агнявыя кропкі праціўніка, падарвалі вышку. У ходзе бою яны ўзарвалі вадакачку, рэйкі, лесапільны зд, спалілі эшалон, забралі трафеі і арганізавана адышлі. Чыгунка на ўчастку не дзейнічала 72 гадз.
У.С.Пасэ.
ТРАБСКАЯ СУКбННАЯ МАНУФАКТУРА. Дзейнічала ў 1806—54 у мяст. Трабы Ашмянскага пав. (цяпер вёска ў Іўеўскім рне Гродзенскай вобл.). Вырабляла сукно салдацкае, тонкае, мерыносавае, байку, коўдры і гунькі. Размяшчалася ў 9 драўляных будынках. Мела вадзяны рухавік, фарбавальню і сукнавальню; у 1823—28 мела 36 ткацкіх станкоў, 6 часальных, 6 стрыгальных, 3 прадзільныя машыны; працаваў 221 прыгонны селянін. У 1824 выраблена 25 тыс. аршынаў сукна.
ТРАБСКІ КАСЦЁЛ. помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Трабы Іўеўскага рна Гродзенскай вобл Пабудаваны ў 1900— 05 з цэглы. Двухвежавы прамавугольны ў плане храм з 5граннай апсідай і невял. трансептам. Асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам, 3ярусныя вежы — высокімі шатрамі. Крылы трансепта прылягаюць адначасова да асн. аб’ёму і апсіды, накрыты 2схільнымі дахамі, якія з трох бакоў накрыты шчытамі. Сцены рытмічна расчлянёны контрфорсамі і стральчатымі аконнымі праёмамі. Т.В.Габрусь.
Трабскі касцёл.
ТРАБЎХІНА Раіса Васілеўна (н. 27.1.1930, Ташкент), бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Др біял. н. (1985), праф. (2001). Скончыла Мінскі мед. інт (1955). 3 1960 у Гродзенскім мед. інце, з 1975 у Інце біяхіміі Нац. АН Беларусі (у 1987—2002 заг. лабараторыі). Навук. працы па вывучэнні метабалізму водарастваральных вітамінаў пры эксперым.
канцэрагенезе, біяхім. рэзістэнтнасці арганізма пры сумесным уздзеянні радыяцыі і тэхнагенных фактараў.
Тв:. Нзмененне показателей пентозофосфатного путн у больных туберкулезом в условмях длнтельного воздействмя ннзкнх доз раднацнн (у сааўт.). // Весці АН Беларусі. Сер. біял. навук. 1997. №3; Обмен внтамнна В, у норок в разлнчные бнологнческве перноды н фазы роста шенков (у сааўт.). // Пробле.мы экологнческой фнзнологнн пушных зверей. Петрозаводск, 2000. Вып. 2.
ТРАБЫ. вёска ў Іўеўскім рне Гродзенскай вобл., на р. Клява, на аўтадарозе Юрацішкі—Ашмяны. Цэнтр сельсавета і аграфірмыкалгаса. За 34 км на ПнУ ад г. Іўе, 185 к.м ад Гродна, 11 км ад чыг. ст. Юрацішкі. 816 ж., 355 двароў (2002). Філіял сумеснага прадпрыемства «Рэлоіз Бел». Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, паліклініка, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнікі архітэктуры: Петрапаўлаўская царква (1784), Трабскі касцёл.
3 1490 належала Гаштольдам, з 1543 — Радзівілам, з 1569 — каралю Рэчы Паспалітай. з 1766 — Зянковічам. У 1784 пабудавана царква. Да 1795 цэнтр гміны ў Валожынскім пав. Навагрудскага ваяв. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, мястэчка ў Ашмянскі.м пав. Віленскай губ. У 1806—54 дзейнічала Трабская суконная мануфактура. У 1866 цэнтр воласці, 499 ж., 78 двароў, нар. вучылішча, яўр. хедэры, царква і касцёл. У 1905—1080 ж. У 1920—22 у Сярэдняй Літве, у 1922—39 у складзе Польшчы, у Валожынскім пав. Навагрудскага ваяв. 3 1939 у БССР. з 12.10.1940 цэнтр сельсавета Юрацішкаўскага раё'на. У Вял. Айч. вайну ням. фашысты загубілі тут 75 мірных Жыхароў, часткова спалілі вёску. 3 1960 у Іўеўскім рне. М.Б.Батвіннік. ТРАВАСЕЯННЕ, вырошчванне сеяных адна і шматгадовых траў на корм і насенне на палях ці на прыродных кармавых утоддзях пры іх карэнным паляпшэнні. Асн. мэта Т. —атрыманне зялё'ных кармоў, сена, сенажу, сіласу, травяной мукў павышэнне ўрадлівасці глеб, паляпшэнне структуры глебы (водапранікальнасці, водаўтрымальнай здольнасйі, аэрацыі і інш.). Навук. абгрунтаванне перыяд. Т. даў В.Р.Вілья.мс. На Беларусі' найб. гасп. значэнне мае Т. злакавых (цімафееўка лугавая, купкоўка зборная, аўсянійа лугавая і чырвоная, райграс пашавы і аднагадовы, лісахвост лугавы) і бабовых (віка яравая, пялюшка, сырадэля, канюшына чырвоная, белая і ружовая, рутвіца рагатая, люцэрна сіняя).
ТРАВАСУМЕСЬ, травастой з некалькіх відаў сеяных адна ці шматгадовых траў. Простая Т. уключае 2—5. складаная — больш за 5 відаў траў. Вылучаюйь Т. кароткатэрміновыя (выкарыстоўваюцца 3—^1 гады), сярэдняй працягласці (5—7 гадоў) і шматгадовыя (10—15 гадоў). Выкарыстоўваюцца пад выпас жывёлы, на зялёны корм, для нарыхтоўкі сена, сенажу, сіласу, траеяной мукі, у зялёным будве. У параўнанні з пасевамі траў аднаго віду Т. больш ураджайныя, менш засмечваюцца пустазеллем і псуюцца шкоднікамі, паўней
выкарыстоўваюць святло, вільгаць і пажыўныя рэчывы, забяспечваюць лепшую якасйь кармоў, ахвотней паядаюцца жывёлай. Віды граў падбіраюцца з улікам іх біял. уласцівасцей і аграэкалагічных патрабаванняў. Для стварэння сенажатных угоддзяў выкарыстоўваюцца травы з аднолькавым вегетацыйным перыядам і тэрмінамі праходжання феналагічных фаз. У пашавыя Т. ўключаюць травы з рознымі тэрмінамі выспявання.
ТРАВЕРЦІН (італьян. travertino), в а п н а в ы т у ф, лёгкая порыстая асадкавая карбанатная горная парода, нацёчныя намнажэнні кальцыту. Колер светлы, жаўтаваташэры, бураваташэры. Порыстасць 2—40%.
Часта мае адбіткі раслін, арган. рэшткі. Утвараецца ў выніку асаджэння карбанату кальвыю (кальцыту, араганіту) з гарачых або халодных вуглякіслых крыніц. У месцах выхаду крыніц складае тэрасы і ўзгоркі. Выкарыстоўваецца як флюсавы матэрыял, аблійовачны і дэкаратыўны камень, таксама для вытвсці цэменту, вапны, карбіду кальцыю. Радовішчы ў Італіі, Арменіі, Азербайджане, Таджыкістане, Расіі, на Украіне і інш.
ТРАВЕСТАЦЫЯ (ад франц. travestir пераапранаць), сінкрэтычная форма нар. смеху, заснаваная на пераводзе ідэальнага, афіцыйнавысокага і сур’ёзнага ў нізкі, матэрыяльнацялесны план; від камічнага. Асн. выяўленчы сродак Т. — амбівалентная гратэскавая вобразнасць (гл. Амбівалентнасць), першапачатковыя фор.мы якой сфарміраваліся ў нар. культуры антычнасці, сярэдневякоўя і рэнесансу, развівалася ў мастацтве барока, бурлеска, асобных плынях рамантызму і мадэрнізму. У бел. культуры выявілася ў аўтэнтычных формах тэатралізаваных абрадаў, традыц. жанрах фальклору, дэкар.прыкладным, тэатр. і цыркавым мастацтвах. Наглядныя формы Т. — маска і пераапрананне, імітацыя пярэвараценя (каза, мядзведзь, воўк і інш.), тэатралізацыя гратэскавых аксюмаранаў (кароль у вобразе жабрака, разумны дурань і інш.). Гэтыя і інш. формы Т. характэрны для тэатралізаваных абрадаў каляндарнага (калядныя, масленічныя, велікодныя, купальскія, русаллі) і сямейнага (хрысціны, вяселле) цыклаў, карагодаў, гульняў («Жаніцьба Цярэшкі», «Прарок», «Чорт», «Яшчур»), сюжэтнаролевых жанраў нар. танцаў («Юрка», «Бычок», «Мікіта», «Журавель» і інш.). Гратэскавы свет Т. раскрывае адноснасць і тэатральнасць афіц. іерархіі, аўгарытэты і каштоўнасці пераносіць у камічны план. Гратэскавыя формы Т. шырока выкарыстоўвалі скамарохі. У 17—18 ст. Т. была асн. формай камічных інтэрмедый у школьным тры, якія кантраставалі з драм. сюжэтамі асн. часткі спектакля. Камізм дасягаўся каламбурамі і наўмысным скажэннем семантыкі латыні і польскай мовы «прастаком» з народа. Прыё.м пераносу «высокага» сты
496 ТРАВЕСЦІЯ
лю афіц. іерархіі ў с.мехавы аспект выкарыстоўваўся і ў тры батлейка. Эфект Т. ствараўся праз дасціпнае выкарыстанне традыц. для нар. смеху камізму здвоеных персанажаў, сэнсавым збліжэннем героя і яго дэманічнакамічнага дублёратрыкатэра. Пазней прыёмы Т. развівалі паўпрафес. калектывы — выканаўцы нар. драмы «Цар Максімілян» і жывой батлейкі. У 20 ст. яны дапасаваны да сцэнаграфіі і тэатр. стылістыкі мадэрнісцкага і постмадэрнісцкага тра. Вобразныя сродкі фалькл. Т. арыгінальна выявіліся ў бел. лры (гл. Травесція); яе рысы захаваліся ў асобных сатыр. жанрах лры, выяўл., цыркавога, эстраднага, тэатр., прыкладнога і інш. вшаў сучаснага мастацтва.
Літ:. Бахтнн М.М. Творчество Франсуа Рабле н народная культура средневековья н Ренессанса. М., 1990; Народны тэатр. Мн., 1983. У.М.Конан.
ТРАВЕСЦІЯ. травесці, камічны жанр, заснаваны на зніжэнні высокіх хрэстаматыйных узораў класічнай паэзіі, міфалагічных або біблейскіх сюжэтаў. Узнікла ў новы час як рэакцыя на класіцызм з яго культам антычнасці і пагардай да нар. культуры. Характэрныя рысы Т : агрубленне класічнага сюжэта, напаўненне яго быт. рэаліямі свайго часу, выкарыстанне самых нізкіх моўных пластоў, у т.л. дыялектаў.
Асабліва часта травесціравалася «Энеіда» Вергілія: у Францыі — П.Скарон (17 ст.), у Аўстрыі — А.Блумаўэр (18 ст.), у Расіі — М.Осіпаў (канец 18 ст.), на Украіне — І.Катлярэўскі (канец 18 — пач. 19 ст.); у Расіі Mena таксама поспех травесційная паэма В.Майкава «Елісей, або Раздражнёны Вакх» (18 ст.).
У бел. лры прыёмам зніжэння карысталіся аўтары сатыр. твораў 17 — 1й пал. 18 ст. («Прамова Мялешкі», «Казане руске» і інш.). Лінію травесційных «Энеід» працягвае паэма «Энеіда навыварат». Рысы Т. мае таксама паэма «Тарас на Парнасе».
Літ.: Л а з а р у к М. Станаўленне беларускай паэмы. Мн., 1968; К і с я л ё ў Г. Загадка беларускай «Энеілы». Мн., 1971.
Г.В.Кісялёў.
ТРАВЯНАЯ МУКА. вітаміннабялковы корм з высушанай і размолатай травяністай масы. Захоўвае 90—95% пажыўных рэчываў сыравіны, мае 16—24% страўнага пратэіну, 35—45% безазоцістых экстрактыўных рэчываў, тлушчы, мінер. рэчывы, 200—300 мг/кг караціну, вітаміны С, Е, К, групы В. У 1 кг Т.м. 0,7—0,9 кармавых адзінак. Прыгатаванне Т.м.: скошванне траў на ранніх фазах вегетацыі, здрабненне, высушванне, грануляванне. На Беларусі для Т.м. выкарыстоўваюць бабовыя (люйэрну, канюшыну, кармавы лубін, гарох, віку, сырадэлю), іх сумесі са злакавымі (цімафееўкай, аўсом, купкоўкай зборнай), таксама атаву траў і бацвінне караняплодаў. Дабаўляюць да рацыёну жывёл. уключаюць у склад камбікармоў.