• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Серабрыстабелы пластычны метал, ^1750 °C, І^ 4200 °C, шчыльн. 11724 кг/м3. Кампактны Т. у паветры цьмянее (пакрываецца ахоўнай аксіднай плёнкай), пры t>400 °C хутка акісляецца да дыаксіду ThO, (бясколернае крышт. рэчыва, t^ 3350 °C, хімічна вельмі ўстойлівы), парашкападобны — пірафорны. Павольна ўзаемадзейнічае з разбаўленымі плавікавай, азотнай (канцэнтраванай пасівіруецца), сернай ктамі, хутка раствараецца ў канцэнтраванай салянай кіслаце. Пры награванні з вадародам утварае гідрыд ThH2, з вугляродам — мона і дыкарбід, з галагенамі — тэтрагалагеніды. Метал. Т. атрымліваюць аднаўленнем ThO2 кальцыем пры 900—1000 °C, электролізам тэтрафтарыду ThF4 і калію пентафторатарату(ІУ) KThF5 у расплаве галагенідаў шчолачных металаў. Выкарыстоўваюць метйл: Т. длялегіравання розных сплаваў, як гетэр пры вырабе электралямпаў, ThO, як вогнетрывалы матэрыял, кампанент каталізатараў, ядз. паліва ва уранторыевых рэактарах, у якіх “■"Th ператвараецца ва 233U. Таксічны, ГДК 0,05 мг/м3.
    Літ:. Популярная бнблнотека хчмнческнх элементов. Кн. 2. 3 язд. М.. 1983.
    ТОРЫК Мікалай Антонавіч (15.3.1906, в. Перавоз Капыльскага рна Мінскай вобл. — 15.4.1999), віцэадмірал (1957). Скончыў Ленінградскія вышэйшыя ваеннапаліт. курсы (1931), акадэміі Ваеннапалітычную (1937) і Генштаба (1952). У Чырв. Арміі з 1928, з 1937 у ВМФ: памочнік, нам. нач. палітупраўлення. 3 1940 і ў Вял. Айч. вайну нач. палітупраўлення Паўн. флоту. Пасля
    вайны да 1966 узначальваў палітупраўленні Паўн., Чарнаморскага і Балт. флатоў. Б.Дз.Далгатовіч. ТрРЭНС (Torrens), бяссцёкавае салёнае возера на Пд Аўстраліі; 2е па велічыні на мацерыку пасля воз. Эйр. Размешчана ў катлавіне тэктанічнага паходжання, на 3 ад хр. Фліндэрс, на выш. 34 м. Пл. зімой да 5,7 тыс. км2 (глыб. да 8 м), летам амаль перасыхае, дно ўкрываецца скарынкай солі.
    ТОРЭС (Torres) Луіс Ваэс дэ (1560— 1614?), іспанскі мараплавец. У 1605 удзельнічаў у экспедыцыі П.Кіроса, якая на 3 караблях выйшла з Перу на пошукі легендарнага Паўд. мацерыка. Экспедьшыя адкрыла асобныя авы з груп Туамоту і Новыя Гебрыды, якія Кірос прыняў за Паўд. мацярык, і на адным з караблёў таемна вярнуўся ў Амерыку. Т. даследаваў астравы, потым павярнуў на 3, перасек Каралавае м., адкрыў паўд. бераг Новай Гвінеі, праліў паміж ёй і Аўстраліяй (у 1799 названы яго імем) і прыбыў на Філіпіны. Яго імем названа таксама група астравоў у паўн. ч. Новых Гебрыдаў.
    ТОРЭСА ПРАЛІЎ (Torres Strait), праліў паміж ввам Новая Гвінея і пвам КейпЙорк (Аўстралія). Злучае Індыйскі (Арафурскае м.) і Ціхі (Каралавае м.) акіяны. Даўж. 74 км, шыр. 150—240 км, найменшая глыб. на фарватэры 7,4 м. Шмат астравоў, скал, рыфаў, што перашкаджае суднаходству. Моцныя прьыіўныя цячэнні. Названы імем ісп. мараплаўца Л.В. Торэса.
    ТОСА, сярэдневяковая нац. японская школа жывапісу, якая развівала традыцыі школы Яматаэ.
    ТОТ, Джэхуці, у старажытнаегіпецкай рэлігіі і міфалогіі адзін з найгалоўнейшых багоў, бог Месяца, часу, мудрасці, ліку, пісьма. Яго найчасцей уяўлялі ў выглядзе чалавека з галавой птушкі ібіс (свяшчэнная істота Т.) і прыладамі для пісьма ў руках. Лічыўся стваральнікам усяго інтэлектуальнага жыцця, апекуном пісцоў, архіваў, бібліятэк. Паводле ўяўленняў егіпцян, Т. вёў лік дням, месяцам, гадам (наз. «ўладаром часу»), запісваў дні нараджэння і смерці людзей, вёў летапісы.
    ТрТЫЛА (Totila), Б а д у і л a (?—552), кароль остготаў у Італіі [541—552]. Узначаліў барацьбу остготаў супраць Візантыі, якая імкнулася заваяваць остгоцкае каралеўства ў Італіі. Залучаў у сваё войска беглых рабоў і калонаў, даваў ім свабоду; канфіскоўваў землі рым. арыстакратыі і хрысціянскай царквы, раздаваў іх сваім воінам. Атрымаў mspar перамог над візант. войскамі: у 546 узяў Рым, адваяваў б.ч. Італіі, Сіцылію, Сардзінію і Корсіку. У 552 у бітве каля Тагіна армія Т. разгромлена, а ён смяротна паранены.
    ТбЎКАЧ Анатоль Іларыёнавіч (н. 10.7.1929, в. Засялечча Асіповіцкага рна
    ТОЎСТАГАЛОЎКІ	493
    Магілёўскай вобл.), бел. мастак. Вучыўся ў Кастрамскім маст. вучылішчы (1951—54). Працуе ў станковых жывапісе і графіцы (акварэль, гуаш), пераважна ў жанры гар. пейзажа. Творам уласйівы панарамная манументальнасць, распрацаваная кампазіныйная будова. Сярод твораў: «Родны кут» (1957), «Горад жыве» (1960), «Магілёўская mama» (1963), «Растуць новыя кварталы» (1965), «Цішыня» (1974), «Начны дазор» (1975), «Ільны Браслаўшчыны» (1976), «Віцебская панарама» (1980), «Працоўны дзень» і «Панарама Віцебска» (абодва 1990), «Стары Віцебск» (1991), «Стары Полацк» (1992), «СвятаУспенскі сабор Віцебска» (2000), «Здраўнёва» (2002). І.Л.Чэбан.
    Тот. 3 малюнка ў «Клізе мёртвых» прынцэсы Несітанебташру. Каля 970 да н.э.
    ТОЎСТАГАЛОЎКІ (Hesperiidae), ся.мейства дзённых матылёў. Каля 3,5 тыс. відаў. Пашыраны на ўсіх кантынентах. На Беларусі 11 відаў. Найб. трапляюцца: Т. ружакветная (Pyrgus, або Hesperia, malvae), Т.коска (Erynnis, або Hesperia, comma), разнакрылкамарфей (Heteropterus morpheus) i інш.
    Размах крылаў да 7 см. Галава (адсюль назва) і тулава тоўстыя. Паміж булавападобнымі вусікамі валасяны чубок. На пярэдніх крылах усе 5 радыяльных жылак адыходзяць ад пасярэдняй ячэйкі. Матылі кормяцца нектарам кветак. Вусені патоўшчаныя, часам верацёнападобныя; жывуць паміж сплеценага лісця або адкрыта; кормяцца лісцем травяністых раслін (пераважна ружакветных і злакавых).
    С.Л.Максімава.
    494	тоўсты
    тбЎСТЫ Віктар Пятровіч (6.6.1914, в. Літавец Дзяржынскага рна Мінскай вобл. — 13.6.1993), генераллейтэнант войск сувязі (1965). Скончыў Ленінградскае ваен. вучылішча сувязі (1937), Ваен. электратэхн. акадэмію сувязі (1941). У Чырв. Арміі з 1934. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 на Ленінградскім, Данскім, Варонежскім, Сцяпным, 2м і 3м Укр. франтах: нач. штаба асобнага палка сувязі, нач. сувязі стралк. корпуса. Удзельнік баёў пад Ленінградам, Сталінградам, на тэр. Малдовы, Румыніі, Венгрыі, Югаславіі, Аўстрыі. Да 1974 на адказных пасадах у Сав. Арміі.
    П.Ф.Тоўсцікаў.
    ТбЎСЦІК Уладзімір Антонавіч (н. 24.6.1949, Мінск), бел. мастак. Засл. дз. маст. Беларусі (1990). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1972). 3 1976 выкладае ў Бел. AM (з 1996 праф., з 2001 заг. кафедры). Творчай манеры Т. ўласцівы свабоднае і вобразнае спалучэнне рэаліст. тракгоўкі вобразаў з арыгінальнымі формамі і сродкамі рамантызму, сімвалізму, мадэрна. Часта выкарыстоўвае
    Тоўстагалоўкі: 1 — разнакрылкамарфей; 2 — коска (а — дарослая асобіна; б — вусень); 3 — ружакветная.
    калажны прынцып кампазіцыі, востры і артыстычны малюнак спалучае са свабоднымі жывапіснымі плямамі і фактурнымі эксперыментамі. Творы вылучаюцца разнастайнасцю тэматыкі, дзе сучаснасць звязваецца з гісторыяй, інтымны свет з прыродным наваколлем, бел. рэаліі з заходнееўрапейскімі. У 1970—80я г. звяртаўся да героікапатрыят. і нац. праблематыкі: «Песня. Дакрананне» (1980), «А сэрца ўсё імкне да бацькоўскага краю... (М.Багдановіч)» (1981), «Год 1913, 9 лютага. Пецярбургская прэм’ера» (1982), «I проста лягу пад белы снег... Памяці У.Караткевіча» (1986) і інш. 3 1990х г. стварае шматзначныя сінт. кампазіцыі алегарычнага характару, дзе часта вял. ролю адыгрываюць вобразы рамант. пачуццёвых
    У.Тоўсцік. Цырк. Жанчынавоблака. 1997.
    жанчын: «Малітва» (1990), «Успамін аб Эладзе» (1992), «Жарт» (1993), «Серабро і золата» (1994), «На сцэне. Прэм’ера», «Восеньская казка», «Жанчыны, кветкі і птушкі», «Галасы мінулага», «Мелодыя для флейты» (усе 1995), «На Каляды ў Венецыі» (1996), «Вечны вершнік», «Цырк. Жанчынавоблака», «Цыганскі кароль» (усе 1997). Аўтар серыі «Святло і цені» (1993; Дзярж. прэмія Беларусі 1994). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1982. Я.Ф.Шунейка.
    ТбЎСЦІКАЎ Павел Фёдаравіч (26.10.1904. г. Барысаў Мінскай вобл. —24.4.1985), Герой Сав. Саюза (1945), генералмаёр (1945). Скончыў Кіеўскую пях. школу (1930), курсы ўдасканалення афіцэрскага саставу (1949), Вышэйшыя акад. курсы пры Акадэміі Генштаба (1953). У Чырв. Арміі з 1926. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Цэнтр., Зах., Бранскім, 1м Прыбалт., 3м Бел. франтах: нач. аператыўнага аддзела штаба дывізіі, нам. нач. аператыўнага аддзела штаба арміі, нач. штаба стралк. дывізіі, корпуса, камандзір дывізіі. Дывізія на чале з палк. Т. вызначылася летам 1944 пры вызваленні Барысава, Мінска, у 1945 у баях за Кёнігсберг і Пілаў. Да 1957 у Сав. Арміі і цэнтр. апараце Мінва абароны
    СССР. Ганаровы грамадзянін г. Барысаў.
    ТОФЛЕР (Toffler) Алвін (н. 4.10.1928, НьюЙорк), амерыканскі філосаф, сацыёлаг, футуролаг. 3 1969 праф. Корнелскага унта, потым Новай школы сац. даследаванняў у НьюЙорку, дзе выкладаў сацыялогію будучыні (вёў адзін з першых такіх семінараў у свеце). У працах «Шок будучыні» (1970), «Трэцяя хваля» (1980), «Метамарфозы ўлады» (1990) прааналізаваў тэндэнцыі і супярэчнасці гіст. эвалюцыі. Паводе Т., у развіцці чалавецтва вылучаюцца 3 цывілізацыйныя хвалі: д а і н д у с трыяльная — аграрная цывілізацыя (да 1650—1750), заснаваная на простым падзеле працы, класавай структуры грамадства, аўтарытарнай уладзе і дэцэнтралізаванай эканоміцы; індустрыяльная — прамысл. цывілізайыя, якая прывяла да канфлікту паміж прыроднымі і сацыякульт. аспектамі чалавечага існавання, шматлікіх рэвалюный, контррэвалюцый і войнаў 2й пал. 18—20 ст.; постіндустрыяльная — камп’ютэрнаінфармацыйная цывілізацыя (з 2й пал. 20 ст.), якая выклікана нарастаючым і паўсюдным выкарыстаннем камп’ютэраў, лазернай тэхнікі, біятэхналогіі, геннай інжынерыі, электронікі, тэле і відэакамунікацый, пастаянным абнаўленнем энергет. рэсурсаў і інтэлектуальнага патэнцыялу грамадства. Да контураў гэтай новай, «першай сапраўды гуманнай цывілізацыі ў вядомай нам гісторыі» Т. адносіць таксама шырокае выкарыстанне інфарм. (гнуткіх) тэхналогій, дэмакратыю і плюралізм як аснову функцыянавання ўсіх сфер жыцйядзейнасйі людзей, пераход ад нац.дзярж. замкнёнасці і самаўзвышэння да агульных рынкаў са свабодным перамяшчэннем тавараў, людзей, ідэй, культуры. На яго думку, у інфарм. грамадстве веды становяцца не толькі найважнейшым рэсурсам перадавой эканомікі, але і найб. эфектыўнай крыніцай і інструментам улады; пераразмеркаванне ведаў і інтэлектуальных рэсурсаў — неабходная перадумова жыццяздольнасці сучаснай цывілізацыі. Многія прагнозы Т. на бліжэйшую перспектыву спраўдзіліся, напр., прадказанні пра ўзмацненне процістаяння паміж багатымі і беднымі рэгіёнамі свету (Поўнач—Поўдзень, ' Амерыка—Азія), абвастрэнне праблем урбанізацыі, расавых, міжнац. і міжрэліг. канфліктаў і інш. Аўтар прац «Культурныя спажыўцы» (1973), «Даклад аб экаспазме» (1975), «Папярэднія нататкі і перспектывы» (1983), «Успрымальная карпарацыя» (1985) і інш.