Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Дзяржаўны лад. Т. — канстытуцыйная манархія. Уваходзіць у Садружнасць. Дзейнічае канстытуйыя 1875 (з папраўкамі і дапаўненнямі). Кіраўнік дзяржавы — кароль. Заканадаўчы орган — аднапалатная Заканадаўчая асамблея (30 членаў: кароль, члены кабінета міністраў і асабістага савета караля, 9 членаў, якіх выбірае знаць, і 9 членаў, якіх выбірае насельніцтва на 3 гады). Выканаўчую ўладу ажыццяўляюць кароль і кабінет міністраў на чале з прэм’ерміністрам.
Прырода. Астравы вулканічныя (выш. да 1030 м, ваў Као) і каралавыя (выш. некалькі м, некат. прыўзнятыя да 200 м). Найб. ваў Тангатапу, пл. 257 км2. Клімат трапічны марскі. Сярэднямесячныя тры ад 26 °C (люты) да 20 °C (жнівень). Ападкаў каля 2000 мм за год, на схілах гор да 3000 мм. Бываюць разбуральныя трапічныя ўраганы. На асобных астравах ёсць рэкі і ручаі, захаваліся трапічныя лясы (11% тэр.) з дрэвападобных папарацей, пальмаў, панданусаў. Жывёльны свет збеднены (пацукі, мышы, кажаны). Шмат птушак. Мора багатае рыбай, чарапахамі, малюскамі. Ёсць прыродаахоўныя рэзерваты.
Насельнійтва. Больш за 98% складаюць танганцы — адзін з палінезійскіх народаў. Жывуйь невял. групы метысаў, палінезійцаў з інш. астравоў, еўрапейцаў. Сярод вернікаў пераважаюць пра
тэстанты, ёсць католікі (16%) і мармоны (14%). Сярэднегадавы прырост 1,91% (2000), Сярэдняя шчыльн. 136,8 чал. на 1 км . 3 150 астравоў заселены 45. Каля 68 тыс. чал. жыве на вве Тангатапу, дзе шчыльн. дасягае 264 чал. на 1 км'. Гар. насельніцтва 43% (1997). У
Герб і сцяг Тонга.
г. Нукуалофа каля 40 тыс. ж. (1998). 65% самадзейнага насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы, рыбалоўстве, марскіх промыслах. Значная эміграцыя ў Новую Зеландыю, Аўстралію і ЗША.
Гісторыя Авы Т. заселены палінезійцамі ў 2м тыс. да н.э. У 10 ст. н.э. на Т. ўсталявалася ўлада правадыроўжрацоў туітонга; у 15 ст. рэліг. і свецкая ўлады падзелены. У 1616 галандскія мараплаўцы В.Схаўтэн і Я.Лемер адкрылі 1я з авоў Т; у 1643 К.Я.Тасман адкрыў буйнейшы з іх — Тангатапу; у 1773—74 Т. даследаваў Цж..Кук, які назваў іх авамі Таварыства. У 1797 на Т. з'явіліся еўрап. місіянеры. У 1831 яны схілілі ў хрысціянства правадыра авоў Вавау — Таўфа’ахау Тупоу, які аб’яднаў пад сваёй уладай усе авы Т. і абвясціў сябе каралём Т. пад імем Георга Тупоу I [1845—93], У 1875 прынята канстытуцыя Т.,
Да арт. Тонга У танганскай вёсцы.
тонга 487
створаны парламент, значную частку якога складаюйь прадстаўнікі традыц. арыстакратыі.
У 1900 Вялікабрытанія навязала каралю Георгу Тупоу II [1893—1918| дага
вор, які ператварыў Т. ў брыт. пратэктарат. Новы дагавор 1958 даў Т. права знешнеэканам. зносін. У 1968 брыт. ўрад заключыў дагавор з каралём Таўфа’ахау Тупоу IV [з 1966] пра пераход Т. да незалежнасці; 4.7.1970 абвешчана незалежнасць. Ha Т. дзейнічае адна паліт. партыя — Нар. партыя.
Гаспадарка Т. — слабаразвітая аграрная краіна. Валавы ўнутр. прадукт на 1 чал. складае 1720 дол. (1999). 32,1% яго ствараецца ў сельскай гаспадарцы і ры
488 тонга
балоўстве, 7,8% — у прамсці і будве, 7,3% — на транспарце і ў сувязі, 11% — у гандлі, рэстаранах і атэлях, 41,8% — у інш. абслуговых галінах. Гал. галіна — земляробства. Пад с.г. ўгоддзямі 61,3 тыс. га, у т.л. пад ворывам 18 тыс. га, пад шматгадовымі насаджэннямі 38,8 тыс. га, пад пашай 4,5 тыс. га. Значная частка зямель належыць каралеўскай сям’і і спадчыннай арыстакратыі, якія здаюць яе ў арэнду сялянам. Пераважаюць гаспадаркі пл. да 3 га. Штогадовы збор асн. культур (тыс. т.): какосавых арэхаў — каля 125, бананаў — каля 5, батату — 80, маніёку — 12, апельсінаў — 3, памідораў — 2. Асн. экспартныя культуры — какосавыя арэхі і бананы, а таксама какава, кава, ваніль, імбір, чорны перац, йытрусавыя, арахіс, манга, ананасы. Асн. харч. культуры — батат, маніёк, ямс, тара, хлебнае дрэва, кукуруза, рыс, бахчавыя, агародніна. У краіне каля 6 тыс. галоў буйн. par. жывёлы, 8 тыс. коней, 80 тыс. свіней, 10 тыс. коз. Птушкагадоўля (каля 270 тыс. курэй). Рыбалоўства (каля 2—3 тыс. т рыбы штогод). Прамсць: лесапільныя зды і прадпрыемствы па перапрацоўцы с.г. сыравіны, пашыве адзення, выпуску спарт. абсталявання, зборцы з імпартаваных дэталей і вузлоў мініэкскаватараў. Вытвсць электраэнергіі 35 млн. кВттадз (1999). Развіты саматужныя рамёствы і промыслы: выраб нац. тканін і адзення, цыновак, сувеніраў. Транспарт аўтамаб. і марскі. Аўтадарог 680 км, у т.л. 184 км з цвёрдым пакрыццём, 3,4 тыс. легкавых, 3,6 тыс. грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў (1996). Астравы злучаны паміж сабой рэйсамі невял. суднаў. Гал. порт Нукуалофа. 6 аэрапортаў, у т.л. міжнар. на вве Тангатапу. У 1998 экспарт склаў 8 млн. дол., імпарт — 69 млн. дол. У экспарце пераважаюць копра, бананы, кава, какава, ваніль, рыба, у імпарце — спажывецкія і харч. тавары, нафтапрадукты. Замежны турызм (у 1997/98 — 26,2 тыс. чал. пераважна з Новай Зеландыі, ЗША, Аўстраліі) і грашовыя пераводы грамадзян Т. зза мяжы з’яўляюцца важнымі крыніцамі даходаў. Грашовая адзінка — паанга.
Літ:. Малаховскнй К.В. Под Южным Крестом. М., 1974.
ТОНГА ЖОЛАБ (Tonga), глыбакаводны жолаб у Ціхім ак. Цягнеца ўздоўж усх. схілу аднайм. падводнага хрыбта ад авоў Самоа да 25° паўд. ш. Даўж. 860 км. Сярэдняя шыр. 78 км. Глыб. 10 882 м (найб. глыбіня Сусветнага ак. ў Паўд. паўшар’і). На Пд пераходзіць у жолаб Кермадэк.
ТОН ДЫК ТХАНГ (Ton Du’c Thang; 20.8.1888, прав. Лангсюен, В’етнам — 30.3.1980), в’етнамскі паліт. і дзярж. дзеяч. 3 1912 жыў у Францыі. Служыў у франп. ВМФ, удзельнік паўстання франц. ваен. маракоў у Севастопалі ў 1919. Пасля вяртання ў 1920 у В’етнам удзельнічаў у антыкалан. руху, чл. Тва
в’етн. рэв. моладзі. У 1929—45 зняволены ў франц. турму, дзе ў 1930 далучыўся да Камуніст. партыі Індакітая (з 1951 Партыя працоўных В’етнама, ППВ). Чл. ЦК ППВ з 1951. 3 1949 нам., з 1955 старшыня Пастаяннага кта Нац. сходу Дэмакр. Рэспублікі В’етнам (ДРВ). 3 1960 віцэпрэзідэнт ДРВ, у 1969—76 прэзідэнт ДРВ. 3 1976 прэзідэнт Сацыяліст. Рэспублікі В’етнам. Міжнар. Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» 1955.
ТОНЕЖ. вёска ў Лельчыцкім рне Гомельскай вобл., на аўтадарозе Жыткавічы—Букча. Цэнтр сельсавета. За 53 км на 3 ад г.п. Лельчьшы, 260 км ад Гомеля, 72 км ад чыг. ст. Жыткавічы. 789 ж., 362 двары (2002). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магілы ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі Тонежскае радовішча бурага вугалю.
ТОНЕЖСКАЕ РАДОВІШЧА БЎРАГА ВЎГАЛЮ. У Лельчыцкім рне Гомельскай вобл., паміж вёскамі Тонеж і Букча. Выяўлена ў 1982, папярэдне разведана ў 1987—90. Вугляносная тоўшча звязана з адкладамі ніжняга неагену і прымеркавана да Тонежскай дэпрэсіі Прыпяцкага прагіну. 3 15 пластоў, лінз і прапласткаў практычнае значэнне маюць 3 пласты (I, II, III). Магутнасць іх 0,3— 19,6 м, ускрышы (пясчанагліністыя пароды) 26—132 м. Цеплата згарання 4— 4,9 МДж/кг, попельнасць 22—34%. На пл. 10,3 км2 папярэдне разведаныя запасы 42 млн. т. Радовішча не распрацоўваецца. А.П.Шчураў.
ТОНІКА (ад франц. note tonique літар. — танічная нота), цэнтральны ўстойлівы элемент (устой) танальнасці: гал. ўстойлівы гук сістэмы (у мажоры і міноры 1 ступень ладу); асн. акорд лада (звычайна мажорнае ці мінорнае трохгучча), які будуецца на гал. устойлівым гуку. Усе інш. элементы лада маюць пэўную функцыю ў залежнасці ад гукавышынных суадносін з Т. — асновай гарманічнага працэсу. Т. дае назву ўсёй сістэме (до мажор, ля мінор). У музыцы 20 ст. Т. можа бьшь і дысанантны акорд. Т.А.Дубкова. ТбНКАЙ СТРУКТУРЫ ПАСТАЯННАЯ, безразмерная фіз. велічыня, што характарызуе эл.магн. ўзаемадзеянне элементарных часціц; адна з фундаментальных фізічных пастаянных. Вызначаецца формулай: a = е2/(Яс)«1/137, дзе е — зарад элементарны, Й = й/(2л), h — Планка пастаянная, с — скорасць святла ў вакууме. Паводле найб. дакладных вымярэнняў а'1 = 137,0359895(61). Вызначае тонкую структуру ўзроўняў энергіі атама (велічыня расшчаплення прапарцыянальная а2), з чым звязана назва самой канстанты.
ТОНКАЯ СТРУКТЎРА. м у л ь т ы плетнае расшчапленне, рас
шчапленне ўзроўняў энергіі (а таксама спектральных ліній) атамаў і інш. атамных сістэм на 2 ці больш падузроўняў, выкліканае гал. чынам спінарбітальным узаемадзеяннем. Характарызуецца тонкай структуры пастаяннай і выяўляецца ў атамных спектрах у выглядзе дублетаў, трыплетаў і мультыплетаў спектральных ліній. Гл. таксама Звыштонкая структура.
тбНУС (лац. tonus ад грэч. tonos нацяжэнне, напружанне) у фізіялогіі, нармальны (нестамляльны) стан пастаяннага ўзбуджэння нерв. цэнтраў і працяглае напружанне мышцаў; забяспечвае аптымальны функцыян. стан органаў і тканак, падтрыманне пэўнага становішча цела ў прасторы. Т. нерв. цэнтраў падтрымліваецца аферэнтнымі нерв. імпульсамі, што бесперапынна паступаюць у й.н.с. ад перыферычных рэцэптараў, і ўздзеяннем хім. раздражняльнікаў (напр., гармонаў, медыятараў), якія знаходзяцца ў крыві. Пасіўны мышачны Т. залежыць ад вязкаэластычных уласцівасцей мышйы, актыўны — ад колькасці мышачных валокнаў, што скарачаюцца пад уздзеяннем нерв. імпульсаў, якія ўзнікаюць у рухальных нейронах спіннога мозга. 1х актыўнасць падтрымліваецца і рэгулюецца імпульсамі, што паступаюць ад вышэйшых йэнтраў (напр., рэтыкулярнай фармацыі ствала мозга) і ад прапрыярэцэптараў, якія знаходзяцца ў МЫШЦах. С С.Ермакова.
ТОПКА, прыстасаванне для спальвання цвёрдага, вадкага або газападобнага паліва ў катлах, полымных печах і інш. Т. для цвёрдага паліва бываюць слаявыя (паліва спальваецца слоем на каласніковьгх рашотках) і камерныя (цыклонныя, у якіх здробненае паліва спальваецца ў газапаветраным віхры, і віхравыя, з віхравым рухам газаў у топачнай камеры). В.адкае (мазут) і газападобнае
Да арт. Топка. Схема топачных працэсаў: I — слаявога; 2 і 3 — камерных.
торбачнік 489
паліва спальваюць у камерных Т., якія выконваюцца ў выглядзе верт. прамавугольнай камеры, дзе паліва згарае ў струмені паветра (у факеле).
ТбпЧЫЕЎ Аляксандр Васілевіч (9.8.1907, с. Міхайлаўка Валгаградскай вобл., Расія — 27.12.1962), сав. хімікарганік. Акад. AH СССР (1949), з 1958 яе віцэпрэзідэнт. Скончыў Маскоўскі хімікатэхнал. інт (1930), дзе і працаваў. У 1938—41 праф. Маскоўскага тэхнал. інта харч. прамcui. 3 1940 у Маскоўскім нафтавым інце (у 1943—47