Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Те:. Рус. пер. — Обновленне. Очеркм. Статьн. Кызыл, 1967; Слово арата. Кн. 1—3. М., 1972.
Літ.: Хадаханэ М.А. Салчак Тока н тувмнская проза // Хадаханэ М.А. Тувмнская проза. Кызыл, 1968. А.К.Гардзіцкі. ТбКАРАВА Вікторыя Самойлаўна (н. 20.11.1937, С.Пецярбург), руская пісьменніца. Скончыла Усесаюзны дзярж. інт кіне.матаграфіі (1967). Друкуецца з 1964. Першая кніга — «Пра тое, чаго не было» (1969). У збках аповесцей і апавяданняў «Калі стала трошкі цяплей» (1972), «Лятаючыя арэлі» (1978), «Карыда» (1993), «Дзень без хлусні» (1994) і інш. канфлікт асобы з абывацельскім цвярозым сэнсам, пошукі ідэалу, тэма кахання. Прозе Т. уласцівы тонкі псіхалагізм, шчырасць, адкрытасць фіналу, гумар, іронія. Аўтар п’ес, сцэнарыяў фільмаў «Урок літаратуры» (1968), «Джэнтльмены ўдачы» (1972; раза.м з Г.Данелія), «Міміно» (1978; разам з Р.Габрыядзе і Данелія), «Ішоў сабака па раялі» (1979) і інш.
Тв.: Телохраннтель: Рассказы. М., 1998; Банкетный зал. М., 2000; Стрелец. М., 2001. ТОКАРАЎ Генадзь Барысавіч (н. 9.12.1931, г. Смаленск, Расія), бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыў тэатр. студыю ў Смаленску (1955). 3 1956 працуе ў Брэсцкім тры драмы і музыкі. Выканаўца драм., характарных роляў. Стварыў пераканаўчыя сцэн. вобразы сучаснікаў: Андрэй, Алег («У добры час!», «У пошуках радасці» В.Розава), Сеўка («Шануй бацьку свайго» В.Лаўрэнйьева), Цімур Зямны («Лейтэнанты» А.Пінчука) і інш. Адметнай характарнасцю, мяккім гумарам, пластычнай выразнасцю і сатыр. завостранасцю пазначаны яго пазнейшыя работы: Кукушкін, Рагулін («Брэсцкая крэпасць», «Людзі і камяні» К.Губарэвіча), Нічыпар («Хто смяецца апошнім» К.Крапі
Цэнтральная частка Токіо.
вы), Скаромны («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Ермалай («Характары» паводле В.Шукшына), Вурм («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Мендоза («Дзень цудоўных падманаў» Р.Шэрыдана) і інш. Сярод інш. роляў: Дук («...Выратаваць хачу зямную прыгажосць...» паводле твораў А.Пушкіна), Бальшынцаў («Месяц у вёсцы» І.Тургенева), Антоніо («Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ), Гжэгаж («Дамы і гусары» А.Фрэдры), Хмелік («Сола для гадзінніка з боем» О.Заградніка). Р.М.Бакіевіч. ТбКАРАЎ Фёдар Васілевіч (14.6.1871, станійа Егарлыкская Растоўскай вобл., Расія — 7.6.1969), расійскі канструктар стралковай зброі. Др тэхн. н. (1940). Герой Сац. Працы (1940). Скончыў казацкае юнкерскае вучылішча (1900). У 1907 перарабіў магазінную вінтоўку ўзору 1891 у аўтаматычную. 3 1916 на зброевым здзе. У 1927 сканструяваў пісталеткулямёт (аўтамат) пад рэвальверны патрон, у 1930—40х г. самазарадны пісталет ТТ, самазарадныя вінтоўкі СВТ38, СВТ40, аўтам. вінтоўку АВТ40 (выкарыстоўваліся ў Вял. Айч. вайну). Дзярж. прэмія СССР 1941.
ТОКАТЫ, дзеючы вулкан у цэнтр. ч. вва Хакайда, у Японіі. Складзены з андэзітаў. Расчлянёны эрозіяй на некалькі пікаў выш. да 2077 м. Апошняе вывяржэнне ў 1962. Б.ч. года ўкрыты снегам. Тэр.мальныя крынійы. Ў складзе нац. парку Дайсецудзан. Радовішча серы.
токю, горад, сталіца Японіі. Знаходзіцца на ПдУ вва Хонсю, на раўніне Канто, каля ўпадзення рэк Суміда і Тама ў бухту Сінагава Такійскага зал. Ціхага акіяна. Адзін з найбуйнейшых гарадоў свету. У т.зв. сталічны раён ува
толь
483
Панарама Токіо.
ходзяць гарады і нас. пункты 4 прэфектур, 34 750 тыс. ж. (2000). Т. — гал. вузел чыгунак і аўтадарог краіны, буйны порт (штогадовы грузаабарот больш за 80 млн. т). Міжнар. аэрапорты Ханеда і Нарыта. Вузел скорасных чыгунак і нац. аўтастрад. У Т. ствараецца каля 30% валавога ўнутр. прадукту краіны. Таварныя, фондавыя і валютныя біржы, штабкватэры яп. і замежных манаполій, банкі, страхавыя і трансп. кампаніі. Асн. галіны прамсці: машынабудаванне (трансп. сродкі, станкі, дакладныя прылады, эл.тэхн. і электроннае абсталяванне), металургічная, хім. (лякарствы, касметыка, фотатавары, лакі, фарбы і інш), нафтаперапр. і нафтахім. (у т.л. валокны, пластмасы), паліграф. (каля 50% вытвсці ў краіне), харч., лёгкая, вытвсць цацак і інш. Метрапалітэн. Такійскія дзярж. і мунійыпальны унты, прыватныя унты Васэда, Кэйо, Мэйдзі. Яп. АН. Яп. акадэмія мастацтваў. Нац. даследчы цэнтр абароны ад стыхійных бедстваў. Тэатры, у т.л. нац. тэатр Кабукі. Больш за 30 музеяў. Цэнтр турызму міжнар. значэння.
У 1457 на месцы сучаснага Т. пабудаваны замак Эда, вакол якога пачалі расці пасяленні рамеснікаў і гандляроў. У канцы 16 ст. замкам завалодаў заснавальнік 3й дынастыі сёгунаў (правіцеляў) Японіі Іэясу Такугава. На працягу перыяду праўлення сёгунаў Такугава (1603—1867) Эда быў іх рэзідэнцыяй (афіц. сталіца г. Кіёта). У 18 ст. Эда — адзін з найбуйн. гарадоў свету (у 1787 — 1,3 млн. чал.). У 1869 у Эда перанесена з Кіёта рэзідэнцыя імператара, горад стаў сталіцай Японіі і перайменаваны ў Т. («усходняя сталіца»), У 2й пал. 19 ст. тут развіваліся шаўковая, лакавая, фаянсавая і эмалевая, з канца 19 ст. — машына і суднабудаўнічая прамсць. У 1923 амаль палавіна горада знішчана землетрасеннем і пажарамі. У 1944—45 многія кварталы зруйнаваны бамбардзіроўкамі амер. авіяцыі. У 1948 у Т. адбыўся судовы працэс над гал. японскімі ваен. злачынцамі (гл. Такійскі працэс) Месца правядзення XVI11 Алімп. гульняў (1964).
Гістарычна Т. падзяляецца на Стары горад і Новы горад. Цэнтр забудаваны шчыльна, ускраіны — нераўнамерна. У цэнтры знаходзяцца: комплекс імператарскага палаца (1457, пашыраны ў 1624—44, да 1869 замак Эда — узор яп. замкавай архітэктуры перыяду Эда); палацавы комплекс (каля 1600, перабудаваны ў канцы 19 — пач. 20 ст.), новы палац (1960); паркі Рыкугіен (1695—1702) і Уэна са званіцай 17 ст.; сінтаісцкія храмы Тосёгу (сучасны выгляд з 17 ст.) і Мэйдзі (каней 19 ст.), свяцілішча Ясукуні (1919); будыйскі храм Канон (засн. у 7 ст., адноўлены ў 1955).
Сярод значных будынкаў: палац Акасака (1899—1908, арх. А.Катаяма), парламент (1918—36), тр Кабукі (1924, арх. С.Акада), цэнтр. тэлеграф (1925, арх. М.Ямада). Вылучаюцца пабудовы К. Тангэ, К.Маэкава — шпіталь Кэйо (1948), Метраполітэн фестывал хол (1958—61), комплекс унта Гакусёін (1959— 60), грамадскія і жылыя будынкі. У 2й пал. 20 ст. створаны новыя гар. цэнтры Т. з вышыннымі і падземнымі збудаваннямі, жылымі дамамі.
Літ:. Мконннков А.В., 3 а в а р у х н н Ю.Н. Токно. Л., 1978.
ТОЛ, тое, што трынітраталуол.
ТОЛА, рака ў Манголіі, правы прыток р. Архон (бас. р. Селенга). Даўж. 704 км, пл. бас. 53,2 тыс. км2. Пачынаецца на нагор’і Хэнтэй, цячэ пераважна па нізкагор’ях і ўзгорыстых раўнінах. Летнія паводкі, зімой нізкі сцёк. Сярэдні расход вады каля 25 м3/с. Ледастаў з канца кастр. да сярэдзіны красавіка. На Т. — г. УланБатар.
тбЛАНД (Toland) Джон (30.11.1670, каля г. Ландандэры, Вялікабрытанія — 11.3.1722), англійскі філосаф. Вучыўся ва унтах Глазга (1687—90), Эдынбурга (1690), Лейдэна (1691—92), Оксфарда (1693—95). У творах «Племя левітаў» (1691, не захаваўся), «Хрысціянства без таямніц» (1696) выступіў з крытыкай хрысціянства, за што абвінавачаны ў нападках на рэлігію і маральнасйь і прыгавораны да зняволення, але схаваўся. Выдаў паліт. творы англ. рэспубліканйаў Дж.Мільтана (1699) і Дж.Гарынгтана (1700). У асн. філас. працах «Лісты да Серэны» (1704) і «Пантэістыкан» (1720) развіваў ідэі матэрыяльнасці бясконцага і вечнага Сусвету, адзінства руху і матэрыі. Рух разглядаў як сутнасную, універсальную ўласцівасйь матэрыі, якая характарызуецца спрадвечнай актыўнасцю, але не выходзіў за межы механіст. матэрыялізму, адмаўляў развіццё прыроды і ўзаемасувязь руху матэрыі і яе якасных змен. Абвяргаў вучэнні Б.Спінозы пра нерухомасць і нязменнасць субстанйыі і пра мысленне як яе ўсеагульны атрыбут і канцэпцыю І.Ньютана пра абсалютную прастору. Абгрунтаваў палажэнне пра непарыўную сувязь прасторы і часу з рухам і матэрыяй. А.Б.Савеня.
ТОЛЕР (Toller) Эрнст (1.12.1893, Шамоцын КуяўскаПаморскага ваяв., Польшча — 22.5.1939), нямецкі пісь
меннік; адзін з лідэраў экспрэсіянізму. Вучыўся ў Грэноблі (да 1914), у Гайдэльбергскім і Мюнхенскім унтах. За ўдзел у рэв. падзеях зняволены ў турму (1919—24). 3 1933 у эміграцыі. Чалавек і рэвалюцыя — гал. тэма яго драм «Чалавекмаса» (1921), «Разбуральнікі машын» (1922), «Хінкеман», «Вызвалены Вотан» (абедзве 1923), «Гопля, мы жывём» (1927), «Тушыйь катлы!» (1930), «Пастар Галь» (1939). Аўтар зб. вершаў «Кніга ластавак» (1924), аўтабіягр. нататак «Юнацтва ў Германіі» (1933), кн. «Лісты з турмы» (1935), публіцыстыкі. У творах праблемы гуманнасці і жорсткасці, асобы і гісторыі, рэв. масы і яе правадыра, небяспекі нацызму; для іх характэрны абстрагаваныя вобразысімвалы, гратэск, настроі адзіноты, бездапаможнасці, катастрафізму.
7в.: Рус. пер. — Тюремные песнм. М., 1925; Штурм голода: Воспомннання м наброскн. М„ 1926; Жнвем, жнвем! Л., 1928; Дело об убмйстве. М.. 1934.
Літ:. Экспрессмоннзм. М., 1966.
Е.А.Лявонам.
ТОЛКІН, Толкіен (Tolkien) Джон Рональд Руэл (3.1.1892, г. Блумфантэйн, Паўд.Афр. Рэспубліка — 2.9.1973), англійскі пісьменнік, вучоныфілолаг. У Англіі з 1895. Вучыўся ў Оксфардскім унце (1911—14). 3 1920 праф. Лідскага, з 1925 Оксфардскага унтаў. Вядомасць прынесла казачнагераічная эпапея «Валадар Кольцаў» (раманы «Брацтва Кальца», «Дзве крэпасці», абодва 1954; «Вяртанне караля», 1955; перапрацаванае выд. 1966; экранізаваны ў 2001), у якой праблемы гіст. лёсу чалавецтва, прыроды і шматаблічнасйі зла, суадносін улады і дыктату. Эпічным сюжэтам і вобразам яго твораў адпавядаюць патэтычны стыль і насычанасць фантастыкай; у іх фалькл. вобразы суіснуюць з народжанымі ўласнай фантазіяй, у маст. тканку якой уплецены каламбуры, загадкі, шматсэнсавыя сі.мвалы. Аўтар аповесціказкі «Хобіт, або Туды і назад» (1937), незавершаных твораў «Сільмарыліён» (выд. 1977), «Кніга згубленых паданняў» (выд. 1983—84). Апублікаваў манаграфіі пра Дж.Чосера (1934), пра эпас «Беавульф» (1937), слоўнік сярэднеангл. мовы, зб. артыкулаў і эсэ «ApoBa і ліст» (1964).
Тв.: Рус. пер. — Собр. соч. Т. I—4. Тула, 1994.
Літ.: К о ш е л е в С.Л. Жанровая прнрода «Повелнтеля Колец» Дж.Р.Р.Толкнна // Проблемы метода н жанра в зарубежной лмтературе. М., 1981. Вып. 6. Е.А.Лявонава. ТОЛЬ (ад франц. tole), рулонны дахавы гідраізаляцыйны матэрыял. Атрымліваюць апрацоўкай дахавага кардону дзёгцевымі прадуктамі. Выкарыстоўваецца для пакрыцця дахаў часовых збудаванняў (менш даўгавечны, чым руберойд), гідра і параізаляцыі буд. канструкцый.