Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
ТЛУМАЧЭННЕ 477
ным парадку. Уключаны тэрміны, што ўвайшлі ў падручнікі сярэдняй агульнаадукайыйнай школы або часта ўжываюцйа ў перыяд. друку і навук.папулярнай лры; агульнаўжывальная лексіка і фразеалогія, якая выкарыстоўваецца ва ўсіх жанрах і стылях сучаснай бел. літ. мовы; новыя словы, засвоеныя шыро
«Тлумачальны слоўнік беларускай мовы».
кім колам грамадскасці; іншамоўныя словы, архаізмы і гістарызмы. Кожнае слова забяспечана грамат., стьыістычнай і акцэнталагічнай характарыстыкамі, ілюстрацыйным матэрыялам (цытатамі з маст., навук. і публіцыстычнай лры). Да слоў іншамоўнага паходжання даюцца этымалагічныя даведкі. He даюцца ўстарэлыя і вузкадыялектныя словы, індывідуальныя неалагізмы, складаныя прыметнікі (што пішуцца праз злучок), прыслоўі з прыстаўкай «па», літарныя абрэвіятуры. М.Р.Суднік.
ТЛУМАЧЭННЕ ЗАКОНА, дзейнасць органаў дзяржавы, арганізацый, устаноў, службовых асоб і грамадзян, накіраваная на асэнсаванне і тлумачэнне сэнсу і зместу норм права. Ажыццяўляeuua ў працэсе праватворчасці, рэалізацыі юрыд. норм суб’ектамі права, у навук. дзейнасці і выкладанні юрыд. дысйыплін. Мэта Т.з. — дакладнае і аднастайнае выкарыстанне законаў, выдаленне малазразумелых месц і магчымых памылак пры іх рэалізацыі. Т.з. падзяляюць на: тэкставае (аналіз знешняй формы нормы і яе тэксту), с і с т э м a т ы ч н а е (устанаўленне сувязей і ўзаемазалежнасцей тлумачанай нормы з блізкімі паводле зместу нормамі, вызначэнне месца, якое яна займае ў структуры нарматыўнага акта), гісторыкапалітычнае (даследаванне сац. значэння нормаў, іх мэт, намераў заканадаўцаў, грамадскапаліт. абставін, якія абумовілі выданне нормы). Пры ўзнікненні разыходжанняў паміж зместам нормы і яе вонкавым афармленнем, выкарыстоўваюйь пашыранае Т.з., калі сапраўдны змест нор.мы некалькі шырэйшы, чым яго слоўны выраз. або абмежаванае, калі ён разумееца вузей, чым гэта прама выказана ў фармулёўцы нор.мы. Вылучаюць Т.з. а ф і
478 тлустыя
ц ы й н а е (робіцйа спец. ўпаўнаважанымі органамі ў афіц. акце і з’яўляецца абавязковай дырэктывай для выканаўцаў) і неафіцыйнае, або д а к трынальнае (у форме рэкамендацый і парад, што даюцца грамадскімі аргцыямі, навук. ўстановамі, вучонымі і практыкамі). Афіцыйнае Т.з. ў сваю чаргу падзяляецца на нарматыўнае і казуальнае. Нарматыўнае Т.з. абавязковае для ўсіх асоб і органаў і пашыраецца на ўсе выпадкі, прадугледжаныя нормай; казуальнае — афіц. тлумачэнне нормы, якое даецца судовым або інш. кампетэнтным органа.м у сувязі з разглядам пэўнай справы і абавязкова выключна пры яе разглядзе.
Ю.Я. Савельеў.
ТЛЎСТЫЯ КІСЛбтЫ, аліфатычныя карбонавыя кіслоты; асн. структурны кампанент многіх ліпідаў. Паводле ступені насычанасці вуглевадароднага радыкала адрозніваюць Т.к. насычаныя (гранічныя) і ненасычаныя (негранічныя), ніжэйшыя, сярэднія і вышэйшыя (па колькасці вугляродных атамаў). У прыродзе пераважна сустракаюцца вышэйшыя Т.к. з цотнай лічбай атамаў вугляроду (Сц—С24). У жывых арганізмах Т.к. — пластычны і энергет. матэрыял; знаходзяцца ў свабодным і звязаным выглядзе; паступаюць з ежай і сінтэзуюцца ў клетках пераважна шляхам паслядоўнага далучэ.ння або адшчаплення двухвугляродных фрагментаў. Пры працяглай адсутнасці ў ежы ненасычаных Т.к. у жывёл назіраецца адставанне ў росце, пашкоджанні скуры, валасянога покрыва. Лішак насычаных Т.к. садзейнічае павелічэнню колькасці халестэролу ў крыві. Свабодныя Т.к. ў тканках маюцца ў невял. канцэнтрацыях, яны — прамежкавыя прадукты пры сінтэзе і распадзе інш. ліпідаў. Гл. таксама Незаменныя тлустыя кіслоты, Пальміцінавая кіслата, Стэарынавая кіслата.
Літ:. Кучеренко Н.Е., Васнльев А.Н. Лнпвды. Кяев, 1985; Ленннджер А. Основы бнохмммя: Пер. с англ. Т. 1—3. М., 1985; Березов Т.Т., Коровкнн Б.Ф. Бвологаческая хммня. 3 нзд. М., 1998.
І.М.Семяненя.
ТЛЎІПЧАВАЯ ТКАНКА, разнавіднасць злучальнай тканкі жывёльнага арганізма. Складаецца з клетак, якія ўтрымліваюць у цытаплазме тлушчавыя ўключэнні. Служыйь энергет. дэпо арганізма, засцерагае яго ад страты цяпла. У пазваночных жывёл і чалавека размешчана пераважна пад скурай (падскурная клятчатка), у сальніку, паміж унутр. органамі ў выглядзе мяккіх, пруткіх пракладак. У водных млекакормячых (напр., у некат. кітоў) слой падскурнай Т.т. дасягае 50 см.
ТЛУШЧАВІК, дабраякасная пухліна, тое, што ліпома.
ТЛЎІПЧАВЫ АБМЁН, л і п і д н ы а б м е н, сукупнасць працэсаў пе
раўтварэнняў тлушчаў у арганізме чалавека і жывёл. Уключае ператраўліванне і ўсмоктванне тлушчаў і прадуктаў іх распаду ў страўнікавакішачным тракце, прамежкавы Т.а., выдаленне з арганізма. Ліпіды забяспечваюць да 40% агульнай колькасці калорый, выконваюць пластычную функцыю пабудовы мембран клетак і інш. Найб. важныя ліпіды — трыацылгліцэролы (ТАГ) або нейтральныя тлушчы. Расшчапленне тлушчаў расл. і жывёльнага паходжання ў дарослых людзей пачынаецца ў кішэчніку (у грудных дзяцей у страўніку). Пад уплывам жоўці адбываецца эмульгаванне тлушчаў і актывацыя ліпазы. ТАГ расшчапляюцца да ды, монагліцэрыдаў, глійэрыны і тлустых кіслот. 25—30% эмульгаваных тлушчаў усмоктваецца кішэчнікам і пераходзіць у кроў без змены. Тлустыя кты ўсмоктваюцца ў комплексе з жоўцевымі ктамі. Частка гліцэрыны і тлустых кт у слізістай абалонпы кішэчніка ідзе на рэасінтэз тлушчаў, астатняя пераходзіць у кроў і лімфу
Прамежкавы Т.а. уключае расшчапленне ТАГ у тканках з утварэннем вышэйшых тлустых кт і гліцэрыны, мабілізацыю тлустых кт з тлушчавых дэпо, іх акісленне, утварэнне кетонавых цел, біясінтэз вышэйшых тлустых кт і інш. Тлустыя кты паступаюць у органы і тканкі, далей акісляюцца ў цыкле трыкарбонавых кт. Каля 30% тлустых кт затрымліваецца ў печані пры аднаразовым праходжанні праз яе. У печані ўтвараюцца ліпапратэіды рознай шчыльнасці, якія ўдзельнічаюць у Т.а. ўсіх органаў і тканак. Сінтэз ТАГ ажыццяўляецца гал. чын. у тлушчавай тканцы, печані, сненцы кішэчніка. Асн. шлях выдалення тлушчу — праз скуру з сакрэтамі сальных і потавых залоз, невял. ч. — з фекаліямі, мачой. Т.а. узмацняецца пры фіз. нагрузцы, галаданні, ахаладжэнні і інш. стрэсавых уздзеяннях.
Літ:. Кучеренко Н.Е., Васнльев А.Н. Лнпяды. Кмев, 1985; Лнповецкнй Б.М. Клнннческая лмпндологня. СПб., 2000.
І.М.Семяненя.
ТЛЎШЧАВЫЯ ЗАЛбЗЫ, скурныя залозы жывёл і чалавека, якія выдзяляюць скурны тлушч, што ахоўвае скуру і валасы ад высыхання. Развіваюцйа з эпітэлію валасяных фалікулаў, размешчаны па ўсёй скуры. У чалавека Т.з. найб. насычана скура валасістай ч. галавы, шчок, падбародка (400—900 на 1 см2). Сакрэт Т.з. забяспечвае эластычнасць і непранікальнасць скуры для вады, некат. мікраарганізмаў, хім. рэчываў і інш. Сакрэт Т.з. некат. жывёл мае характэрны пах (гл. Мускусныя залозы); у кітападобных Т.з. прадстаўлены спецыфічнай анальнай залозай. Функцыі Т.з. рэгулююцца палавымі гармонамі. У самцоў Т.з. буйнейшыя, чым у самак, выдзяляюць больш сакрэту. Захворванні Т.з. чалавека — атэрома, вугры, себарэя. А. С.Леанцюк. ТЛУШЧАМАЛбЧНАСЦЬ. адносна ўстойлівая, спадчынная селекцыйная прыкмета с.r. жывёл, колькасць тлушчу ў іх мтацэ. Залежыць ад відавых, пародных, індывід. асаблівасцей, зоны развядзення, умоў утрымання, пары года, спосабаў даення і інш. 3 узростам жывёлы Т. мяняецца нязначна. Сярэд
няя колькасць тлушчаў у малацэ кароў 3,9%, коз 4,3%, авечак 7,2%, свіней 5.9%, буйвалаў 7,7%, вярблюдаў 5%, коней 1,8%, асліц 1,7%, паўн. аленяў 18,7%. Сярод буйн. par. жывёлы Т. найб. высокая ў джэрсейскай (5— 7%), найб. нізкая ў чорнапярэстай (3,75%) парод. Паляпшаюць Т. скрыжаваннем кароў з нізкай Т. і быкоў тлушчамалочных парод. Асн. крыніца ўтварэння малочнага тлушчу — кармы з вял. колькасцю лёгказасваяльных вугляводаў (крухмалу, цукроў), з дастатковай колькасцю бялку, тлушчаў, мінер. рэчываў, вітамінаў.
ТЛУШЧАНКА (Pinguicula), род кветкавых раслін сям. плывунцовых. Каля 45 відаў. Пашыраны ў нетрапічных паясах Паўн. паўшар’я. Растуць у вільготных меснах. На Беларусі 1 від — Т. звычайная (Р. vulgaris), занесеная ў Чырв. кнігу. Трапляецца на мохавых нізінных балотах і забалочаных лугах.
Шматгадовыя травяністыя насякомаедныя расліны выш. да 20 см. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, суцэльнае, сульцэльнакрайняе, ільснянае, нібы змазанае тлушчам (адсюль назва). На лісці галоўчатыя залозкі 2 тыпаў; адны пакрытыя ліпкай вадкасцю для прынаджвання і лоўлі насякомых, другія — выдзяляюць пратэалітычныя ферменты, якія пераіраўліваюць бялкі насякомых. Кветкі двухполыя, няправільныя, адзіночныя, на верхавінцы кветаноснай стрэлкі, жоўгыя, блакітныя, сінефіялетавыя, ружовыя. Плод — каробачка. Лісйе Т. выкарыстоўваюць для скісання малака. Лек. і дэкар. расліны.
А.М. Скуратовіч.
ТЛУШЧАПбТ в о ў н ы, сумесь выдзяленняў тлушчавых і потавых залоз скуры авечак. Захоўвае воўну ад уздзеяння вільгаці, мех. забруджвання і інш., спрыяе лепшаму захаванню фіз.хім. уласцівасцей воўнавых валокнаў. У воўне мерыносавых авечак 30—40% Т., паўтанкарунных 12—20%, ' грубашэрсных каля 4%. Пры недахопе Т. воўна робііша сухой, страчвае бляск; пры лішку — памяншаецца выхад чыстай воўны. Т. выкарыстоўваюць для атрымання ланаліну.
ТЛУШЧАХВбСТЫЯ АВЁЧКІ, група парод авечак, 'якія маюць тлушчавыя адклады ў хвасце. Паводле даўж. і формы хваста Т.а. падзяляюцца на кароткатлушчахвостых (бурацкая, мангольская, кулундзінская і інш. грубашэрсныя пароды Сібіры) і доўгатлушчахвостых (каракульская парода, грузінская танкарунная, кучугаўская, асецінская, балбас, карачаеўская, валошская, тушынская і інш.). Тлушчавыя адклады ў хвасце — рэзервовая крыніца жыўлення авечак у перыяды недахопу кармоў зімой і піцця летам, таксама дадатковая крыніца мясной прадукцыі.
ТЛЎШЧЫ, рэчывы расліннага (тлустыя алеі) або жывёльнага паходжання, якія складаюцца пераважна з трыгліцэрыдаў — поўных эфіраў гліцэрьшы і тлустых кіслот. Агульная фла трыглшэрыдаў ROCOCH2—CH(OCOR”)—CH2OCOR", дзе R’,R”,R"’ — радыкалы тлустых кіслот. У састаў Т. уваходзяць трыгліцэры
тога 479
ды неразгалінаваных насычаных, а таксама мона і поліненасычаных тлустых кіслот з цотны.м (ад 4 да 26) лікам атамаў вугляроду. Т. маюць таксама ды і монагліцэрыды (1—3%; гл. Гліцэрыды), фосфаліпіды, глікаліпіды і дыольныя ліпіды (0,5—3%). свабодныя тлустыя кты, стэрыны і іх эфіры (0,05—1,7%), вітаміны A, D, Е і К. Разам з вугляводамі і бялкамі Т. ўваходзяць у састаў жывёльных і раслінных арганізмаў (гл. Тлушчавы абмен).