• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ТКАНКАВАЯ НЕСУМЯШЧАЛЬНАСЦЬ, несумяшчальнасць імунал a г і ч н а я, немагчымасць сумеснага існавання клетак і тканак, якія належайь генетычна розным асобінам і адрозніваюцца антыгенамі. Наяўнасць у донара і рэцыпіента генетычна абумоўленых антыгенных розніц выклікае ў арганізме рэцыпіента комплекс імун
    472	ТКАНКАВАЯ
    ных рэакцый, разбурэнне і адарванне трансплантаваных органаў і тканак донара. Вылучаюць 4 формы Т.н.: звышвострую, паскораную, вострую, хранічную. У імуннай рэакцыі 3 фазы: распазнавання, імунізацыі, эфекторная (прыводзіць да гібелі трансплантата). У выніку рэакныі развіваецца інфільтрацыя трансплантата лімфайытамі, пашкоджваюцца дробныя крывяносныя сасуды. узнікае ацёк, спыняецца крываток, што прыводзіць да адарвання трансплантата.
    Літ.: Свнгер М., Б е р г П. Гены н геномы: Пер. с англ. Т. 2. М., 1998. Ройт А., Бростофф Дж., Мейл Д. Нммунологня. М., 2000. А С.Леанцюк.
    ТКАНКАВАЯ СУМЯШЧАЛЬНАСЦЬ, гістасумяшчальнасйь, магчымасць сумеснага існавання клетак і тканак, якія належаць генетычна падобным асобінам. Т.с. характарызуе стан, пры якім ахоўныя сістэмы арганізма не перашкаджаюць прыжыўленню і функцыянаванню клетак або органаў інш. арганізма (донара) у арганізме рэцыпіента (напр., крыві пры пераліванні, ныркі пры перасадцы). Поўная Т.с. існуе паміж тканкамі аднаяйцовых блізнят (генет. ідэнтычнасць). Гал. сістэма Т.с. — сямейства генаў, якія забяспечваюць саматычную індывідуальнасць і рэактыўнасць індывіда. Пры тканкавай несумяшчальнасці развіваецца імунная рэакйыя адарвання трансплантата. Высокая ступень Т.с. неабходна для паспяховыХ аперацый па перасадцы тканак і органаў.
    Літ:. Ройт А., Бростофф Дж., М е й л Д. Нммунологая. М., 2000.
    /I. С.Леанцюк.
    ТКАНКАВАЯ ТЭРАПІЯ. лячэнне прэпаратамі з кансерваваных тканак жывёльнага (напр., водны экстракт плацэнты чалавека), расл. (сок, экстракт і лінімент альясу), таксама мінер. рэчывамі (ліманная гразь). Прапанавана У.П.Філатавым (1933). Ізаляваныя тканкі ў неспрыяльных умовах (холад, цемра) утвараюць біягенныя стымулятары, якія паскараюць абмен рэчываў, працэсы рэгенерацыі, аказваюць процізапаленчае дзеянне.
    Прэпараты для Т.т. ўжываюцца звонку, унутр, як ін’екцыі і інш. Паказанні для Т.т.: захворванні вачэй (запаленне рагавіцы, кан’юнктывіты і інш.), апёкі, пролежні, гнойныя раны, траўмы, гінекалагічная паталогія, захворванні страўнікавакішачнага тракту, прафілактыка заўчаснага старэння і інш.
    І.М. Семяненя.
    ТКАЦКІ СТАНбК, станок для вырабу тканіны тэкстыльнай; асн. машына ткацтва. Адрозніваюць Т.с.: паводле спосабу пракладвання ўточнай ніткі — чаўнаковыя і бесчаўнаковыя станкг, змены ўтку—аўтам. і мех. з ручной зменай уточных паковак; паводле віду зеваўтваральнага механізма — эксцэнтрыкавыя, карэтачныя і жакардавыя (гл. Жакарда машына); па колькасці чаўнакоў — адна і многачаўночныя.
    На Т.с. ніткі асновы, якія змотваюцца з вял. шпулі (навоя), абгінаюць накіроўны валік (скало), прымаюць гарыз. або нахіленае становішча, праходзяць праз адтуліны ламелей і вочкі рамізак, што перамяшчаюць ніткі асновы ў верт. напрамку. Зеваўтваральны механізм раздзяляе ніткі асновы, утвараючы ромбападобную прастору (т. зв. зеў). У яго чаўнаком або пракладчыкам утку інш. тыпу ўводзіцца ўточная нітка, якая потым прыбіваецца да краю тканіны грэбенем (бёрдам), што робіць зваротнапаступальны рух разам з батанам. Вырабленая тканіна намотваецца на таварны валік.
    Найпрасцейшыя ручныя Т.с. з'явіііся за 5—6 тыс. г. да н.э. (гл. Кросны). Механізацыя ткацтва пачалася ў перыяд мануфактуры ў Англіі. У 1785 Э.Картрайт вынайшаў механічны Т.с. (механізаваны аперацыі пракйвання чаўнака, падымання рамізак, прыбою ўточнай ніткі). У 1804—08 франц. ткач і вынаходнік Ж.М.Жакар стварыў машыну для вырабу ўзорыстых тканін (гл. Жакарда машына). Аўтам. Т.с. (з механізмам аўтам. змены ўточных шпуль) зрабіў англічанін Дж.Нортрап. Т.с. разам з мех. прадзільнымі машынамі адыгралі вырашальную ролю ў станаўленні машыннай тэхнікі.
    ТКАЦТВА. сукупнасйь тэхнал. працэсаў па вырабе тканін тэкстыльных. Уключае падрыхтоўчыя аперацыі, выраб тканін на ткацкіх станках і заключныя аперацыі апрацоўкі тканін.
    Да падрыхтоўчых аперацый адносяцца перамотка нітак асновы і ўтку, снаванне, шліхтаванне, прабіранне асновы і звязванне канцоў нітак — стваранне паковак нітак асновы і ўтке для работы на станку. Перамотка нітак асновы ажыццяўляецца на маталыіых машынах і аўтаматах, перамотка ўтку на шпулі для чаўнаковых станкоў — на ўточнаперамотачных аўтаматах. Для бесчаўнаковых станкоў выкарыстоўваюцца бабіны з матальных або прадзільных машын. Уточная пража праходзіць дадатковыя аперацыі — увільгатненне, эмульграванне, запарванне. Пры снаванні ніткі з вял. колькасці бабін або шпуль навіваюцца на снавальны валік (на снавальных машынах). Для павышэння трываласці, зносаўстойлівасці, супраціўляльнасці сціранню і расцяжэнню ніткі асновы шліхтуюцца — прамочваюцца клейкім калоідным растворам (шліхтай). У вочкі (дзіркі) галеў рамізак ніткі прасоўваюць для ўтварэння зева на станку (прастора для руху чаўнака) і атрымання тканіны зададзенага перапляцення. Прабіранне нітак у зубы бёрда забяспечвае ўшчыльненне ўточнай ніткі і атрыманне неабходнай шчыльнасці тканіны на аснове. 3 падрыхтаваных нітак асновы і ўтку на ткацкіх станках вырабляюць тканіны пэўных перапляценняў, шчыльнасці і шырыні. Заключныя аперацыі:
    Ткацкі станок: a — старажытны хатні гарызантальны ткацкі стан «на сохах» (Бабруйскі павет); б — схема прамысловага станка (1 — чаўнок, які пракладвае нітку ўтку; 2 — бёрда; 3 —ламелі; 4 — ніткі асновы; 5 — навой; 6 — рамізка; 7 — батан; 8 — падбатанны вал; 9 — накіравальны і таварны валікі.
    вымярэнне даўжыні тканіны, чыстка. стрыжка (на стрыгальных машынах), кантроль якасці (паводле колькасці дэфектаў вызначаецца гатунак тканіны) і ўкладка, што ажыццяўляюцца на паточных лініях.
    Т. вядома з 6—5га тыс. да н.э. на Б.Усходзе (Сірыя, Месапатамія, Егіпет). Пазней удасканальваліся канструкцыі станка, ствараліся прыстасаванні для падрыхтоўкі пражы. Механізацыя працэсаў Т. адносіцца да 16—18 ст. У канцы 19—20 ст створаны станкі з аўтам. зменай чаўнакоў, у пач. 20 ст. — бесчаўнаковыя.
    На Беларусі Т. вядома з часоў позняга неаліту і ранняга бронзавага веку. У 11—13 ст. вырабляліся тканіны палатняныя, саржавыя, шіо сведчыць пра высокі ўзровень развіцця Т. Для вырабу тканін выкарыстоўвалі 4нітовае прыстасаванне, якое нагадвала бердзечка (прыстасаванне для Т. паясоў). Бел. нар. Т. 19 — пач. 20 ст. адлюстроўвае багаты маст. і тэхн. вопыт рамяства: пераважна 2 і 4нітовая тэхніка, бранае і выбарнае Т., перабор «пад палатно» і інш. (гл. Тканіны мастацкія). 3 канйа 19 ст. існавалі саматужныя ткайкія промыслы, якія выраблялі тканіны на продаж: ствараліся ткацкія школымайстэрні, дзе павышаўся якасны ўзровень саматужнага Т. ў выніку ўкаранення больш дасканалага абсталявання, выкарыстання новых тэхнік Т. (напр., шматнітовае Т., розныя віды перабору). 3 1930х г. традыцыйнае нар. Т. пачало скарачацца. У канцы 20 ст. лепшыя традыцыі бел. нар. Т. распрацоўваліся на Аршанскай, Гомельскай, Гродзенскай, Пінскай, Полацкай, Слуцкай фабрыках маст. вырабаў (гл. адпаведныя арт.). ' І.У.Косціна.
    ТКАЧ Уладзімір Міхайлавіч (н. 27.5.1956, Мінск), бел. баяніст, кампазітар, аранжыроўшчык. Засл. арт. Беларусі (2001). Скончыў Бел. кансерваторыю (1982). 3 1980 саліст Дзярж. акад. нар. аркестра імя І.Жыновіча, адначасова з 1984 у складзе трыо баяністаў пры аркестры. Сярод твораў: вальсмазурка (1976), муз. карцінка «Ясь і Яніна» (1992), для дуэта гармонікаў у суправаджэнні аркестра «Гармонікчастушка» (2000), для нар. арк. «Серэнада», рапсодыя «Вочы чорныя» з арк. (абрдва 2001), уверцюра «Святочны рэвёранс», п’есаэкспромт «Натхненне» (абедзве 2002) і інш., a таксама аранжыроўкі і канцэртныя ап
    ткачоў	473
    рацоўкі нар. мелодый для трыо баянаў і інш. М.Р.Солапаў.
    ТКАЧОВЫ, расійскія і бел. жывапісцы, браты. Нарадзіліся ў с. Чугунаўка Бранскай вобл., Расія. Нар. мастакі СССР (1983). Правадз. члены AM СССР (1978). Аляксей Пятровіч (н. 11.9.1925). Скончыў Маскоўскі маст. інт імя В.Сурыкава (1951). 3 1951 жыў у Мінску. Сяргей Пятровіч (н. 10.11.1922). Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1941), Маскоўскі маст. інт імя Сурыкава. 3 1952 жыў у Мінску. 3 1955 абодва ў Маскве. Творы вызначаюцца ачувальнасцю святлопаветранага асяроддзя, экспрэсіўнай мадэліроўкай аб’ёму колеравымі плямамі, глыбокім псіхалагізмам у перадачы рэчаіснасці: «Каля калодзежа» (1954), «У цяжкія гады» (1955—57), «Паміж баямі» (1959— 60), «Маткі» (1961), «За зямлю, за волю» (1970), «Вяселле» (1970—72), «Пара сенакосная» (1975), «Чэрвеньская пара» (1976—77), «Май 1945 года» (1979—81), «Вышывальшчыцы сцягоў» (1984—87), «Сыны» (1985—87), «Ліхалецце. Рускае поле» (1986—91), «Адзін крыж» (1992), «Лёс ветэрана» (1994—95), «Успаміны пра маці» (1996), «Дарога да храма» (2000). Аўтары трыпціхаў «Сям’я Пакетавых» (1964), «Астраханскія рыбакі» (1968). Дзярж. прэмія Расіі імя І.Рэпіна 1968. Дзярж. прэмія СССР 1978.
    Тв.: Художннкн о себе. М.. 2000.
    Літ.: Братья Ткачевы: Этюды. М., 2000; Братья Ткачевы. М., 2001. С.У.Пешын. ТКАЧбНАК Аляксандр Леанідавіч (н. 20.11.1950, г. Чашнікі Віцебскай вобл.), бел. акцёр. Нар. арт. Беларусі (1998). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1975). 3 1975 акцёр Нац. акад. драм. тра імя М.Горкага. Мастайтва Т. вызначаецца арганічнасцю, псіхал. глыбінёй, пластычнай выразнасцю, дакладнасцю знешняга малюнка ролі, разнастайнасцю моўных характарыстык. Сярод роляў: Лешч, non Паўлін, Акцёр, Якаў Багалюбаў («Апошнія», «Ягор Булычоў і іншыя», «На дне», «Букееў і кампанія» М.Горкага), Лапахін («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Компас («Дзялок» А.Талстога), Мальер
    А.Ткачонак у ролі Жэронта.
    («Мальер» М.Булгакава), Фарацьеў («Фантазіі Фарацьева» А.Сакаловай), Падсякальнікаў («Тэрмінова патрабуецца... «самазабойца» М.Эрдмана), Мечыслаў Вальпура («Вар’ят і манахіня» С.Віткевіча), Освальд («Здані» Г.Ібсена), Жэронт («Адзіны наследнік» Ж.Ф.Рэньяра), Пічэм («Трохграшовая опера» Б.Брэхта), Пісьменнік («Хто там"» Ж.Рабера), Саймон («Цяжкія людз', ці Жаніх з Іерусаліма» І.КарІосіфа) і інш. Шлях спасціжэння героем чалавечай
    А.Л.Ткачонак.	В.Дз.Ткачоў