• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    А.Т.Твардоўскі. М.Твэн.
    «Мінская шаша» і інш., нарысы ў кн. «Радзіма і чужына» (1947). Перакладаў на рус. мову бел. нар. песні, творы Я.Купалы, Я.Коласа, Куляшова, М.Засіма, М.Сурначова і інш., рэдагаваў «Анталогію беларускай паэзіі» (М., 1952), складальнік зб. «Паэты Заходняй вобласці» (Мн., 1935). На бел. мову творы Т. пераклалі Э.Агняцвет, П.Броўка, А.Бялевіч, М.Калачынскі, К.Крапіва, Куляшоў, М.Лужанін, Р.Няхай, А.Русак, Г.Пашкоў, М.Танк, і інш.; яму прысвечаны паэма Куляшова «Варшаўскі шлях» (1973), верш Ю.Голуба «Аляксандр Твардоўскі ў Гродне», артыкулы Броўкі, В.Быкава, А.Зарыцкага, Куляшова і інш. Сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў' СССР (1950—54, 1959—71).
    Тв;. Собр. соч. Т. 1—6. М. 1976—83; Бел. пер. — Выбр. творы. Мн., 1953; За даллю — даль. Мн., 1962; Вершы. 1931—1970. Мн 1989.
    JJim.: Македонов А.В. Творческяй путь Твардовского. М.. 1981; Воспомннання о А.Твардовском. 2 нзд. М., 1982; Кондрат о в н ч А.М. «Ровеснмк любому поколенню»; Док. повесть. М., 1984. В.Л.Бечык. ТВАРЫЧАУКА. вёска ў Крынічным с/с Мазырскага рна Гомельскай вобл.Г каля аўтадарогі Мазыр—Новая Рудня. Цэнтр калгаса. За 9 км на Пд ад горада і 16 км ад чыг. ст. Мазыр, 142 км ад Гомеля. 294 ж., 105 двароў (2002). Клуб, бка, аддз. сувязі.
    ТВІНД^К (англ. tweendeck ад between паміж + deck палуба), міжпалубная прастора на судне. У Т. размяшчаюць грузавыя памяшканні, пасажырскія каюты і інш. На шматпалубных суднах некалькі ярусаў Т., на аднапалубных яны могуць размяшчацца ў падоўжаных надбу
    Т’ЕРА
    469
    довах (бак, юта) або паміж гал. палубай і платформамі, што падзяляюць некаторыя трумы.
    ТВІСТ (ад англ. twist літар. — кручэнне), папулярны бытавы маладзёжны танец, блізкі да рокнрола. Паявіўся ў 1960я г. ў ЗША, заснавальнікам лічыцца Х.Бэлард. У 1960—70я г. распаўсюдзіўся ў многіх краінах свету. Муз. памер 4/4, з акцэнтам на цотных чвэрцях такта. Яго вызначаюць актыўныя маторыка і характэрныя звілістыя рухі корпуса, супрацьлеглыя напрамку руху ступняў.
    ТВОРЧАСЦЬ духоўнапераўтваральная дзейнасць людзей у грамадстве, накіраваная на стварэнне новых літ.маст., рэліг., этычных, прававых, сац.паліт., навук.тэхн. і эканам. каштоўнасцей. Паводле якасных крытэрыяў сфера Т. іерархічная, характарызуецца такімі ацэначнымі паняццямі як здольнасці, талент, гёніяльнасць, вынаходніцтва, пазітыўнае наватарства, адкрыццё. Адрозніваецца ад вытворчасці (у вузкім, спейыфічным сэнсе гэтага паняцця), арыентаванай на колькаснае павелічэнне спажывецкіх і духоўных каштоўнасцей па распрацаваных у сферах Т. ўзорах, тыражаванне літ.маст. твораў і эстэт. адкрыццяў. Наяўнасць творчых магчымасйей у грамадстве — неабходная ўмова стварэння і абнаўлення культ. традыцыі народа, дзяржавы, нацыі. Процілегласць і аўтаномнасць сфер Т. і вытворчасці адносныя, залежайь ад тыпу культуры, узроўню падзелу працы і спецыялізацыі на розных этапах гіст. развіцйя грамадства. У сістэме цывілізацый арганічнай культуры (антычнасць, сярэдневяковая і раннефеад. культура, традьш. вясковасял. культура) рамесніцкая культура спалучае ў сабе прыкметы творчай унікальнасці і вытв. масавасці (гл. Народная творчасць); на элітарным узроўні вылучаецца саслоўе творчай інтэлігенцыі: літаратараў, майстроў усіх відаў прафес. мастацтва, вучоных, тэолагаў, філосафаў, інжынераў. У эпоху індустр.урбаністычных тыпаў цывілізайыі адбываецца зрошчванне сфер Т. і вытворчасці, навукі і тэхналогіі, элітарнай і масавай культуры, выцясненне традыц. відаў маст. Т. дызайнам і сурагатамі электроннай культуры. Гарантам адраджэння Т. застаецца навук., філас. і маст. традыцыі, самабытная нац. культура. Унікальнасйь творчых здольнасцей народа з найб. паўнатой выявілася ў маст. Т. — сферы эстэт. дзейнасці, накіраванай на стварэнне якасна новых духоўных каштоўнасцей, напаўненне традыц. маст. культуры новымі якасцямі і сэнсамі.
    У ант. і сярэдневяковым грамадстве маст. Т. не вылучалася з агульнага комплексу стваральнай дзейнасці рамесніцкага тыпу, якая разглядалася як ніжэйшы від творчага працэсу ў параўнанні з філасофіяй і тэалогіяй. Пафасам бязмежных творчых магчымасцей чалавека прасякнута культура эпохі Адраджэння, калі ўзнік культ генія — носьбіта творчай інтэнцыі. Асветніцкая філасофія 17—18 ст. разглядала Т. як новыя камбінапыі існуючых элементаў (эмпірызм Ф.Бэкана, Т.Гобса, Дж.Лока, Д.Юма, матэрыялізм Д.Дзідро,
    П.Гольбаха, К.Гельвецыя). Завершаную тэорыю Т. як унікальнай дзейнасці заснавалі І.Кант, Ф.Шэлінг Яна паслужыла эстэт. асновай рамантызму, пазней неарамантызму і элітарных канцэпцый «чыстага» мастацтва. Г.Гегель разглядаў маст. Т. поруч з рэлігіяй і філасофіяй як паступальнае выяўленне абсалютнай ідэі ў форме ідэалу (этапу развіцця духоўнай культуры, абсалютнага духу). У сучаснай філасофіі і культуралогіі дамінуюць 2 канцэпцыі Т.: экзістэнцыяльная (погляд на творчы працэс як экстатычны прарыў асобы з прыроднай неабходнасці і сац. мэтазгоднасці ў сферу свабоды) і прагматычная (Т. як здольнасць камбінацыі і вынаходніцтва).
    У гісторыі бел. грамадскапаліт. і філас. думкі, літ.маст. Т. адлюстраваліся асн. канцэпцыі Т., характэрныя для еўрап. хрысй. цывілізацыі: сярэдневяковая, арыентаваная на хрысц. маральныя імператывы (Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Клімент Смаляціч і інш.), рэнесансавая канцэпцыя універсальнай гармоніі паміж асобай і грамадствам, навукай і верай, філасофіяй і тэалогіяй (Ф.Скарына і яго паслядоўнікі), рамант. і нац.адраджэнскія (19—20 ст.).
    Літ.. Дорошевнч Э.К., Конон В.М. Очерк мстормн эстетнческой мыслн Белоруссйй. М., 1972; Творческнй процесс н художественное воспрмятне. Л., 1978; Давыд о в а Г.А. Творчество н дналектнка. М., 1976; Бердяев Н.А. Творчество н обьектнвацня: [Сб.]. Мн., 2000. У.М.Конан.
    ТВОРЧЫ САЮЗ. гра.мадскае аб’яднанне творчых работнікаў, якія сваімі дасягненнямі зрабілі ўклад у развіццё культуры, мастацтва і інш. культ. творчай дзейнасці. У Рэспубліцы Беларусь ствараецца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку на аснове агульнасці інтарэсаў яго членаў у пэўным відзе творчай дзейнасці для задавальнення іх духоўных або інш. нематэрыяльных патрэб. Прававымі крыніцамі Т.с. з’яўляюцца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Закон «Аб творчых саюзах і творчых работніках» ад 16.12.1999 і інш. заканадаўчыя акты. Членамі (удзельнікамі) Т.с. могуць быць фіз. асобы, якія займаюцца культ. творчай дзейнасцю або прадстаўляюць пэўную творчую прафесію. Умовы і парадак прыёму ў члены Т.с. вызначаюцца статутам Т.с. Ствараюцца і дзейнічаюць Т.с.на прынйыпах добраахвотнасці, незалежнасці, самакіравання і галоснасці, яны незалежныя ў сваёй дзейнасці ад паліт. партый 1 інш. грамадскіх аб’яднанняў. Дзяржава рэгулюе грамадскія адносіны ў сферы культурнай творчай дзейнасці, садзейнічае стварэнню спрыяльных умоў для забеспячэння і папулярызацыі дзейнасці Т.с., пашырэнню іх міжнар. сувязей. Найб. вядомыя і масавыя бел. Т.с.; Саюз беларускіх пісміеннікаў, Саюз кампазітараў Беларусі, Саюз мастакоў Беларусі, Саюз тэатральных дзеячаў Беларусі, Саюз журналістаў Беларусі і інш.
    Г.А.Маслыка.
    ТВЭН (Twain) Марк [сапр. К л е м е н с (Clemens) Сэмюэл Ленгхарн; 30.11.1835, Фларыда, шгат Місуры, ЗША—21.4.1910], амерыканскі пісьменнік. Працаваў наборшчыкам у друкарні, рачным лоцманам, шукальнікам золата, рэпарцёрам.
    Дэбютаваў апавяд. «Знакамітая жабаскакуха з Калавераса» (1865). Уражанні ад падарожжа ў Еўропу і Палесціну ў кн. нарысаў «Прасцякі за мяжой» (1869). Аўтар аўтабіягр. нарысаў «Загартаваныя» (1872), сатыр. ра.мана «Пазалочанае стагоддзе» (1873, з Ч.Д.Уорнерам), гумарыст. зб. «Старыя і новыя апавяданні» (1875). Найб. вядомасць атрымалі 2 цыклы твораў Т.: своеасаблівы эпас ракі Місісіпі (збкі нарысаў «Даўнія часы на Місісіпі», 1875, «Жыццё на Місісіпі», 1883; аповесці «Прыгоды Тома Соера», 1876, «Прыгоды Гекльберы Фіна», 1884) і проза на «сярэдневяковыя» тэмы (алегарычная аповесць «Прынц і жабрак», 1882; раманантыўтопія «Янкі з Канектыкута пры двары караля Артура», 1889; раман «Асабістыя ўспаміны пра Жанну д’Арк яе пажа і сакратара Луі дэ Конта», 1896, і інш.). Уражанні ад кругасветнага падарожжа ў кн. «Па экватары» (1897). Аўтар аповесцей «Прасцяк Вільсан», «Том Соер за мяжой» (абедзве 1894), «Том Соер—сышчык» (1897), «Чалавек, які спакусіў Гедліберг» (1899), серыі памфлетаў і інш. У творах выкрываў сац.грамадскія заганы, расіз.м і калан. палітыку, ілжывасць афіц. маралі, параўноўваў амер. мінуўшчыну з сучаснасцю, Старому свету супрацьпастаўляў Новы як увасабленне амер. цывілізацыі; яны насычаны фалькл. і міфалагічнымі матывамі і вобразамі, прыгоднійкімі сюжэтамі, адметныя багатай палітрай камічнага (сатыра, гратэск, пародыя, гумар), фабульным дынамізмам і інш. Яго творы неаднаразова экранізаваны. Сярод перакладчыкаў твораў Т. на бел. мову І.Гурскі, П.Кавалёў, А.Марціновіч, Я.Маўр, І.ІІташнікаў, А.Савіцкі, Б.Сачанка, Я.Семяжон, М.Татур, М.Ткачоў, Т.Хадкевіч і інш. У 1982 Бел. тр імя Я.Коласа паводле яго аднайм. аповесці паставіў спектакль «Прыгоды Гекльберы Фіна».
    Тв:. Бел. пер. — Прыгоды Гекльберы Фіна. Мн., 1937; Прыгоды Тома Соера. 2 выД. Мн„ 1939: Утаймаванне веласіпеда: Апавяданні. Мн„ 1971; Прынц і жабрак. Мн„ 2001; рус. пер. —Собр. соч. Т. 1—8. М., 1980; Афорнзмы в шуткн. М., 2000.
    Літ.: Б о б р о в a М.Н, Марк Твен: Очерк творчества. М.. 1962; Марк Твен м его роль в развмтнн амернканской реалмстнческой лнтературы. М.. 1987; Марк Твен в воспомннаннях современннков. М. 1994; Левндова Л. МаркТвен: Бнблногр. указ. М., 1974.
    Е.А.Лявонава.
    Т’ЕРА КАЛЬЕНТЭ (ісп. tierra caliente гарачая зямля), ніжні вышынны ландшафтны пояс у гарах Цэнтр. Амерыкі і нізкіх шыротах Паўд. Амерыкі. Размешчаны адпаведна на выш. да 800 м і 1000—1500 м. Пераважаюць пакатыя схілы, перадгорныя ўзгоркі і хрыбты, конусы вынасу. Клімат гарачы, вільготны. Сярэднямесячныя тры 22—27 °C. На наветраных схілах ападкаў больш за 2000 мм за год, расліннасць — горная гілея; на падветраных схілах ападкаў да 500 мм за год і меней, лістападнавеч
    16а. Бел, энц. Т. 15.
    470	Т’ЕРА
    назялёныя лясы, ксерафітныя рэдкалессі і хмызнякі. Плантацыі какавы, бананаў, цукр. трыснягу, у засушлівых раёнах — кава, тытунь, бавоўнік.
    Т’ЁРА ТЭМПЛАДА (ісп. tierra templada умераная зямля), сярэдні вышынны ландшафтны пояс у гарах Цэнтр. Амерыкі і нізкіх шырот Паўд. Амерыкі. Размешчаны адпаведна на выш. 800— 1700 м і 1000—2800 м. Характэрны стромкія схілы, вузкія цясніны. Клімат умерана цёплы. Сярэднямесячныя тры 17—24 °C. Значныя сутачныя ваганні тр. На наветраных схілах ападкаў больш за 3000 мм за год, вечназялёныя лясы з папараццю, бамбукам, эпіфітамі; на падветраных схілах — лістападнавечназялёныя лясы. У Т.т. асн. маса насельніцтва Калумбіі, Венесуэлы, Эквадора. Плантацыі кавы, кукурузы.