Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
ТАЭКВАНДО. тэквандо, т х э к в а н д о [англ. tack wondo ад кар. таэ (тэ) — літар. — удар нагой + кван — удар рукой + до — шлях], від спарт. барацьбы, адзін з відаў усх. адзінаборстваў. Сутнасць паядынку — адбіць атаку праціўніка пры дапамозе рук і ног; мэта — нанесці саперніку найб. ‘'олькасць заліковых удараў. Паядынак
тбілісі 467
адбываецца на пляцоўцы 12 х 12 м, складаецца з 3 раундаў па 3 мін. Спартсмены падзяляюцца на 8 вагавых катэгорый.
Як від алзінаборстваў узнік у Карэі каля 2 тыс. г. назад, як від спорту склаўся ў 1950х г.: тэрмін «Т» з’явіўся ў 1955. Сусв. федэрацыя Т. засн. ў 1973, аб’ядноўвае 47 краін (2002). Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1973; жанчыны ўдзельнічаюць з 1987. Найб. развіта ў краінах Еўропы. Паўд.Усх. Азіі, Паўн. А.мерыкі.
На Беларусі секцыі Т. з’явіліся ў пач. 1980х г. Федэрацыя Т. краіны прынята ў еўрап. федэрацыю ў 2000. Нац. зборная каманда Беларусі на XV чэмпіянаце свету (2002, Карэя) заняда 8е агульнакаманднае месца; мужчынская каманда — бронз. прызёр IX чэмпіянату Еўропы (2000). Сярод бел. спартсменаў найб. вызначыліся прызёры чэмпіянатаў свету: М.Жураўская і А.Чарняўская (2001, 2002); Еўропы: М.Зыгмантовіч, І.Рамашкевіч (1994), Ю Сухавіцкая
сучаснага рэпертуару: Адэта — Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Маўка («Лясная песня» М.Скарульскага) і інш. Дзярж. прэмія Украіны імя Шаўчэнкі 1986.
І.Л. Чэбан.
ТАЯМА, горад у Японіі, на 3 йэнтр. часткі вва Хонсю. Адм. ц. аднайм. прэфектуры. Каля 350 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на Японскім моры. Аэрапорт. Прамсць: каляровая і чорная металургія, нафтахім., маш.буд., тэкст., фармацэўтычная, цэлюлознапапяровая, суднабудаўнічая. Унт.
ТБІЛІСІ, горад, сталіца Грузіі. Знаходзіцца ў Тбіліскай катлавіне, на р. Кура. 1310 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прамсць: маш.буд., у т.л. электравозабуд., авіяц., станкабуд., с.г., ліцейнага абсталявання, эл.тэхн. сродкаў сувязі і інш.;
тэкст., гарбарнаабутковая, харчасмакавая, хім., дрэваапр., шкляная, фарфорафаянсавая, фармацэўтычная, паліграфічная. Метрапалітэн, пасаж.канатныя дарогі, у т.л. фунікулёр. АН Грузіі. Унт. 14 тэатраў. Музеі: Дзяржаўны, мастайтва Грузіі, карцінная галерэя Грузіі, нар. і прыкладнога мастацтва. Бат. сад. На ПдУ — Тбіліскі бальнеалагічны курорт.
Ў 4м тыс. да н.э. на месцы Т. было паселішча, у 4 ст. н.э. — горадкрэпасць. Пры цару Вахтангу 1 Гаргасале Т. — буйны эканам. цэнтр Усх. Грузіі. Яго сын Дачы завяршыў будаўніцтва rap. сйен (пач. 6 ст.) і зрабіў Т. сталіцай Картлі (замест Мйхеты). Пасля заваявання Усх. Грузіі арабамі (сярэдзіна 7 ст.) Т. — рэзідэнцыя араб. эміра. На працягу 7—11 ст. горад часта разбуралі хазары і арабы. Вызвалены ў 1122 царом Давідам Будаўніком, стаў сталіцай аб'яднанай груз. дзяржавы. у |3—18 ст. горад спусташалі харэзмійцы,
Цэнтральная частка Тбілісі
Тбілісі. Стары горад.
(1998), А.Макараў, В.Міхельсон, К.Шуша (2000) і інш.
ТАЮАНЬ, горад на Пн Кітая, на р. Фыньхэ (бас. Хуанхэ). Адзін з найстараж. гарадоў Кітая. Адм. ц. прав. Шаньсі. Больш за 2 млн. ж: (2001). Трансп. вузел і буйны прамысл. цэнтр. Прамсць: чорная металургія, цяжкае машынабудаванне, хім., ваен., лёгкая. Арх. по.мнікі: храмавы комплекс Цзіньцы (першыя будынкі — 6 ст., да 17 ст. пабудавана больш за 300 храмаў, павільёнаў, залаў, альтанак, мастоў); у цэнтры — драўляны храм Шэнмудзянь (1023—31). Паблізу Т. — пячорны храм на гары Цяньлуншань (засн. ў 6 ст.). У наваколлі Т. здабыча кам. вугалю, жал. руды, вапнякоў.
ТАЯКІНА Таццяна Аляксееўна (н. 12.1.1951, Кіеў), украінская артыстка балета. Нар. арт. СССР (1980). Скончыла Кіеўскае харэагр. вучылішча (1969). 3 1967 ва Украінскім тры оперы і балета імя Т.Шаўчэнкі. Яе танец адметны віртуознасйю, класічнай чысцінёй ліній. Выканаўца вядучых партый класічнага і
Панарама Тбілісі.
468 тбіліскі
манголы, войскі Цімура, арабы, туркі. 3 пач. 19 ст. да 1935 наз. Тыфліс. У 1801 Т. ў складзе Усх. Грузіі далучаны да Рас. імперыі, стаў цэнтрам Груз., з 1846 — Тыфліскай губ., у 1844—82 — Каўказскага намесніцтва. У 1872 злучаны чыгункай з г. Поці, у 1883 — з Баку і Батумі. У 1917—18 тут дзейнічаў Закаўказскі камісарыят, які ў 1918 склікаў Закаўказскі сейм. 3 1921 Т. — сталіца Грузіі, адначасова ў 1922—36 сталіца Закаўказскай Федэрацыі. У 1927—30(?) у горадзе існавала Бел. студэнцкае зямляцтва пры Тыфліскім дзярж. політэхн. інце.
Стараж. ядро Т. — Стары горад з вузкімі вуліцамі, якія захавалі рысы сярэдневяковай забудовы, з 2—3павярховымі цаглянымі дамамі (пераважна 1830—40я г.), аздобленымі разнымі драўлянымі крытымі балконамі. Сярод помнікаў: руіны цытадэлі Нарыкала (4 ст., 16—17 ст.), цэрквы Анчысхаты (6 ст., 17 ст.), Метэхі (1278—93), кафедральны сабор Сіёні (6—7 ст., перабудоўваўся), лазні цара Растома (17 ст.). 3 19 ст. разрастаўся т. зв. Новы горад (цэнтр сучаснага Т.) з прамавугольнай сеткай вуліц, будынкамі ў стылях позняга класіцызму, эклектыкі, мадэрна, з выкарыстаннем нац. форм. 3 пач. 20 ст. Т. забудоўваўся паводле генпланаў. Добраўпарадкаваны і рэканструяваны старыя, створаны новыя магістралі і плошчы, масты, набярэжныя. Забудаваны новыя гар. кварталы (Аўчала, Сабуртала, Дыгомі, Глдані і інш.). Сярод найб. значных збудаванняў: Музей мастацтваў (б. гасцініца Зубалашвілі; 1835), унт (б. дваранская гімназія; 1906, арх. С.Клдыяшвілі), бка (б. Груз. дваранскі зямельны банк; 1912—16, арх. А.Кальгін), стадыён «Дынама» (1933—37, арх. А.Курдыяні, рэканструяваны), Палац спорту (1961, арх. У.АлексіМесхішвілі, Ю.Касрадзе, канструктар Д.Каджаія), канцэртная зала філармоніі (1971, арх. І.Чхенкелі, канструктар Ш.Газашвілі), Дом урачыстых падзей (1984, арх. В.Джарбенадзе і інш.). 3 1966 вядзецца будва метрапалітэна. Помнікі: манумент «300 арагвінскіх герояў» (1961), статуя «МаціГрузія» (1963), Ніко Пірасманашвілі (1975) і інш.
Літ:. Квнрквелня Т. Архмтектура Тбмлнсн. Тбнлнсн, 1982.
ТБІЛІСКІ ЭМІРАТ, мусульманскае феад. ўладанне на тэр. Грузіі ў 8 — пач. 12 ст. Узнік у выніку арабскіх заваяванняў у 730я г. як частка Амеядаў халіфата (з 750 Абасідаў халіфата), кіраваўся эмірамі (князямі) з рэзідэнцыяй у г. Тбілісі. Спачатку Т.э. падпарадкоўвалася ўся Усх. Грузія, але ў выніку вызв. барацьбы грузін яго тэр. скарачалася. У 9 ст. пад уладай эміраў заставалася толькі тэр. Карті, у 11 ст. — Тбілісі з прылеглым раёнам. 3 канца 9 да канца 11 ст. Т.э. быў фактычна незалежны ад араб. халіфаў. У 1122 войскі груз. цара Давіда Будаўніка авалодалі Тбілісі, які стаў сталіцай аб’яднанай Грузіі. Т.э. спыніў існаванне.
ТВАРАНбвіЧ Галіна Паўлаўна (н. 17.2.1955, в. Дараганава Асіповіцкага рна Магілёўскай вобл.), бел. літаратуразнавец, крытык, паэтэса. Др філал. н. (1999). Скончыла БДУ (1977). У 1977— 80 у выдве «Навука і тэхніка», з 1983 у Інце лры Hau. АН Беларусі. 3 1999 выкладае ва Унце ў Беластоку. 3 2001 гал. рэдактар час. «Studia wschodnioslowiariskie» («Даследаванні ўсходнеславянскія»).
Друкуецца з 1967, як літ.знавец з 1982. Даследаванні па ўзаемасувязях сучаснай бел. прозы і прозы б. Югаславіі, кампаратывістыцы, гісторыі бел. лры, сучасным літ. працэсе: «Маральны свет героя: Беларуская і югаслаўская ваенная проза 60—70х гг.» (1986), «Пакутаю здабыты мір: Тыпалогія характару ў беларускай і славенскай прозе» (1991) і інш. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай літаратуры XX ст.» (Т. 1—4, 1999— 2002). У паэт. збках «Ускраек тысячагоддзя» (1996), «Верасы Дараганава» (2000) філас. роздум над праблемамі жыцця, лёсам чалавека ў Вечнасці, любоў да роднай зямлі, хрысц. матывы. Перакладае з сербскай і польскай моў.
Тв.: Беларуская літаратура: Паўднёваславянскі кантэкст: (Адзінства генезісу, тыпаў літаратур і характар узаемасувязей). Мн., 1996. А.В.Спрынчан. ТВАРДОЎСКІ Аляксандр Трыфанавіч (21.6.1910, б. хугар Загор’е, Пачынкаўскі рн Смаленскай вобл., Расія — 18.12.1971), рускі паэт і грамадскі дзеяч. Скончыў Маскоўскі іят філасофіі, лры і гісторыі (1939). У час вызвалення Зах. Беларусі ў 1939, сав.фінляндскай 1939—40 і Вял. Айч. войнаў ваен. карэспандэнт. У 1950—54, 1958—70 гал. рэдактар час. «Новый мнр». Друкаваўся з 1924. У даваен. збках «Сельская хроніка» (1939), «Загор’е» (1941) тэмы перабудовы вёскі. У паэме «Краіна Муравія» (1936; Дзярж. прэмія СССР 1941) з вял. маст. сілай адлюстраваў складанасць калектывізацыі і выкліканыя ёю змены ў лёсе і псіхалогіі сялянства. У паэме «Васіль Цёркін: Кніга пра байца» (1942—45; Дзярж. прэмія СССР 1946) створаны вобраз бывалага салдата, у якім увасоблены лепшыя духоўныя і маральныя рысы народа. Чаргаванне трагічных і побытавых малюнкаў, лірычных адступленняў і вясёлага досціпу, трапнасць і выразнасйь мовы дазволілі шматгранна выявіць атмасферу нар. вайны, думкі і пачуцці людзей. Лірыка Т. ваен. гадоў перадавала перажыванні народа, захоўваючы канкрэтнасць падзей і абставін, сувязі з уяўленнямі радавога салдата, учарашняга працаўніка; спалучала душэўную пранікнёнасйь і публіцыст. страснасць з эпічным размахам. У пасляваен. час паглыбляў і развіваў асн. праблематыку творчасйі, працягваў асэнсаванне ваен. выпрабаванняў і нар. подзвігу (паэма «Дом ля дарогі», 1946; Дзярж. прэмія СССР 1947), у сац.маральным і філас. плане раскрываў гіст. лёс народа, паказваў сучасніка ў складаных калізіях часу. У лірыкапубліцыст. паэме «За даллю — даль» (1953—60; Ленінская прэмія 1961) абагульнены найб. істотныя з’явы ў жыцці краіны, грамадскія настроі 1950х г. У збках «Вершы з запісной кніжкі» (1961) і «3 лірыкі гэтых гадоў, 1959— 1967» (1967; Дзярж. прэмія СССР 1971) унутр. свет чалавека, узбагачанага вял. вопытам падзей 20 ст. Аўгар сатыр. паэмы «Цёркін на тым свеце» (1963), ліраэпічнага цыкла вершаў «Па праву памяці» (1968—69; выд. 1987), нарысаў.
апавяданняў і аповесцей («Дзённік старшыні калгаса», 1932; «3 Карэльскага перашыйка», нап. 1939—41; «У родных мясцінах», 1946; «Печнікі», 1958; «Нататкі з Ангары», 1959), літ.крытычных артыкулаў пра творчасць А.Пушкіна, М.Някрасава, І.Буніна, М.Ісакоўскага, А.Куляшова і інш Творчасці Т. ўласцівы далучанасць да нар. жьшця, прастата і яснасць стылю, сувязь з фальклорам і класічнай традыцыяй. Высока цаніў бел. лру, удзельнічаў у рабоце многіх з’ездаў пісьменнікаў Беларусі. Беларусі прысвяціў вершы «Слова пра зямлю», «Запрашэнне гасцей»,