• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    В.П.Таўлай.	Ч.Х.Таўнс.
    Масачусецкім тэхнал. інце, з 1967 у Каліфарнійскім унце (г. Берклі). Навук. працы па мікрахвалевай спектраскапіі, квантавай электроніцы, радыё і інфрачырвонай астраноміі, радыёлакацыі, астрафізіцы. Распрацаваў прынцыпы ўзмацнення і генерацыі эл.магн. выпрамянення ў квантавых сістэмах (1951; незалежна ад М.Г.&сова і А.М./7рохарава), стварыў першы мазер (1953). Прапанаваў прынцып работы лазера (1958; разам з АЛ.Шаўлавым) Выкарыстаў мазеры для высокадакладнага пацвярджэння спец. тэорыі адноснасці (1958—63). Разам з інш. прадказаў эфект самафакусіроўкі светлавога .пучка (1964; незалежна ад Г.А.Аскар’яна). Выявіў малекулы вады ў міжзорнай прасторы і паказаў, што іх радыёвыпрамяненне абумоўлена мазерным механізмам (касм. мазер; 1969). Нобелеўская прэмія 1964 (разам з Басавым, Прохаравым). Залаты медаль імя Бора 1979. Вял. залаты медаль імя Ламаносава Рас. АН 2000.
    Te.: Рус. пер. — Радмоспектроскопня. М., 1959 (разам з А.Шаўлавым); Слнянне наукн н релмгнн // Дналогм. М., 1979; Что пронсходнт в центре нашей Галактмкн? (разам з Р.Гензелам) // В мнре наукн. 1990. № 6.
    М. М. Касцюковіч.
    ТАЎПЕКА Аляксандр Рыгоравіч (1914, в. Доктаравічы Капыльскага рна Мінскай вобл. — 21.6.1944), Герой Сав. Саюза (1944). У Вял. Айч. вайну з 1941 на Ленінградскім фронце. Камандзір мінамётнага разліку старшына Т. вызначыўся 14.6.1944 у час прарыву абароны Bopara на Карэльскім перашыйку і пры вызваленні г. Выбарг. Загінуў у баі.
    460	ТАЎР
    ТАЎР, Т о р a с (Toros’lar), горы на Пд Турцыі. Цягнуцйа ўздоўж узбярэжжа Міжземнага м. прыблізна на 1000 км. Выш. да 3726 м (г. Дэмірказык). Утвараюць паўд. ўскраіны Малаазіяцкага і часткова Армянскага нагор’яў. Складзены пераважна з вапнякоў і крышт. сланцаў. У цэнтр. ч. альпійскі рэльеф, на 3 — карставыя ландшафты. На паўн. схілах да 400 мм ападкаў за год; пустыні і стэпы, на паўд. да 3000 мм; міжземнаморскія лясы, хмызнякі, лугі. Нац. паркі. Т. праразаюць Кілікійскія Вароты.
    А.Р.Таўпека.	Г.А.Таўсганогаў.
    ТАЎРАМЁНІЙ (Taormina), старажытнагрэчаскі горад на ўсх. узбярэжжы Сіцыліі (цяпер г. Таарміна, Італія). Засн. ў 396 да н.э. сікуламі, элінізаваны бежанцамі з вва Наксас у 358 да н.э. У 1 ю Пунічную вайну Т. адзін з першых на Сіцыліі прызнаў рым. ўладу, за што атрымаў права саюзнай абшчыны. У час
    Таўрт. Камень. Каля 650 да н.э.
    1га Сіцылійскага паўстання рабоў (гл. Сіцшійскія паўстанні рабоў) важны апорны пункт паўстанцаў. Рабы дадаткова ўмацавалі Т., і рым. войскі здолелі захапіць горад толькі пры дапамозе здрады. У 34 да н.э. ў Т. засн. рым. калонія. А.Г.Зельскі. ТАЎРб (цюрк.), кляймо, якое выпальваюць на скуры ці рагах жывёл (гл. Мечанне жывёл), таксама назва прылады для нанясення такога кляйма.
    ТАЎРТ, у старажытнаегіпецкай рэлігіі і міфалогіі багіняапякунка жанчын і дзяцей. Яе найчасцей уяўлялі цяжарнай самкай бегемота (свяшчэнная жывёла Т.), якая стаіць вертыкальна на львіных нагах, мае жаночыя рукі і грудзі. Лічылася, што Т. дапамагае жанчынам пры родах, лечыць іх ад бясплоднасці; што яна звязана з замагільным светам, разам з багіняй Хатор сустракае памерлых на парозе падземнага царства і з дапамогай агню адганяе ад іх злых духаў. Цэнтр культу Т. — г. Фівы. Яе выявы часта змяшчалі на амулетах, ложках і інш. прадметах.
    ТАЎРЫЗ, горад у Іране, гл. Тэбрыз.
    ТАЎРЫЗІЯН Міхаіл Арсеньевіч (27.5.1907, Баку — 17.10.1957), армянскі дырыжор. Нар. арт. СССР (1956). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1934). 3 1935 дырыжор, з 1938 гал. дырыжор, з 1946 маст. кіраўнік Арм. тра оперы і балета. Сярод яго паст. першыя арм. оперы, у т.л. «Аршак П» Т.Чухаджана, «Гераіня» А.Сцепаняна. Выступаў і як сімф. дырыжор. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1951. ТАЎРЫЧАСКІ ПАЛАЦ, помнік архітэктуры ранняга класіцызму ў СанктПецярбургу. Пабудаваны ў 1783—89 (арх. І.Староў, з удзелам Ф.Волкава) для кн. Р.А.Пацёмкіна. Пасля пажару адбудаваны ў 1802—04 (арх. Л.Руска, К.Росі, В.Стасаў; размалёўкі 1819, маст. Дж.Скоці). Будынак Ппадобны ў плане, гал. фасад аформлены манум. порцікам іанічнага ордэра. У інтэр’еры 8вугольная купальная зала, Вял. галерэя з іанічнай каланадай, зімовы сад.
    ТАЎРЫЯ, гістарычная назва Крымскага пва з 16 ст. У 19 — пач. 20 ст. Т. называлі не толькі Крым, але і сумежныя з ім паўн. раёны Таўрычаскай губ. (т. зв. Паўн. Таўрьы).
    «ТАЎРЫЯ», пярэднепрывадны легкавы аўтамабіль, гл. ў арт. ЗАЗ.
    ТАЎСТАДЗібБЫЯ СІНІЦЫ (Paradoxornithidae), сямейства пеўчых птушак атр. вераб’інападобных. 4—7 родаў, 19—25 відаў. Пашыраны ў Паўд.Усх. Азіі, 1 від у Еўропе і стэпавай зоне Азіі. Большасць відаў аселыя, з сезоннымі вандроўкамі. Жывуць у лясах, садах, зарасніках па берагах вадаёмаў. Найб. вядомыя: даўгахвостая сініца, або апалоўнік (Aegithalos caudatus), вусатая сініца (Panurus biarmicus). Трапляюцца на Беларусі і суторы (роды Suthora і Paradoxornis). 1 від і 1 падвід у Чырв. кнізе МСАП.
    Даўж. нела 11—19 см, маса 8—17 г. Апярэнне мяккае, пушыстае, рыхлае, густое. Хвост доўгі (да палавіны даўж. цела), ступеньчаты. Крылы кароткія, закругленыя. Дзюба кароткая, канічная, успушаная. Нясуць да 14 яец. Кормяцца беспазваночнымі, пераважна насякомымі і павукамі, дробным насеннем.
    ТАЎСТАЛбБІКІ, таўсталобы (Нуpophthalmichthynae), падсямейства прэснаводных рыб сям. карпавых. 2 роды, 2 (3) віды Т.: белы, або звычайны, ці талпыга (Hypophthalmichthys molitrix) і стракаты, або вялікагалоў, ui паўднёвы (Aristichthys nobilis). Пашыраны ў рэках Ўсх. і Паўд.Усх. Азіі, бас. Амура. Акліматызаваны ў Сярэдняй Азіі, на Пд Усх. Еўропы. На Беларусь завезены ў сярэдзіне 1960х г. для сажалкавых гаспадарак, з 1970 заселены ў некат. азёры.
    Даўж. да 1 м і больш, маса да 35 кг (Т. стракаты). Цела высокае, укрытае дробнай луской. Лоб шырокі, пукаты. Вочы размешчаны нізка. Спінны плаўнік кароткі, без калючых промняў. Маляўкі кормяцца зоапланктонам, дарослыя — фітапланктонам (белы Т.) або мяшаным кормам (стракаты Т.). Аб’екты промыслу і развядзення. Меліяратары вадаёмаў.
    ТАЎСТАНбГАЎ Георгій Аляксандравіч (28.9.1913, Тбілісі — 23.5.1989), расійскі рэжысёр, тэарэтык тэатра, педагог. Нар. арт. СССР (1957). Др мастацтвазнаўства (1968). Герой Сац. Працы (1983). Скончыў Дзярж. інт тэатр. мастацтва ў Маскве (1938). Працаваў у Тбілісі рэжысёрам рус. драм. тра, выкладаў у тэатр. інце (з 1939). 3 1946 у Маскве: маст. кіраўнік гастрольнага рэаліст. тра, рэжысёр Цэнтр. дзіцячага тра. 3 1949 гал. рэжысёр Ленінградскага тра імя
    Таўрычаскі палац
    Таўсталобікі: 1 — белы; 2 — стракаты.
    ТАЎТАМЕРЫЯ	461
    Ленінскага камсамола, з 1956 —Ленінградскага Вял. драм. тра (з 1992 яго імя), з 1957 выкладаў у Ленінградскім інце тра, музыкі і кінематаграфіі (з 1960 праф.). Яго пастаноўкі вызначаліся вял. эмай. і драм. напружаннем, дынамічнасцю, глыбінёй і смеласцю псіхал. рашэнняў, пільнай увагай да духоўнага жыцця персанажа і адначасова яркай тэатральнасцю, эпічным размахам. Сярод пастановак: «Гібель эскадры» А.Карнейчука (1952, 1960), «Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага (1955, 1981), «Безыменная зорка» М.Себасцьяна (1956), «Ліса і вінаград» Г.Фігейрэду (1957, 1967), «Пяць вечароў» (1959) і «Мая старэйшая сястра» (1961) А.Валодзіна, «Боская камедыя» І.Штока (1962), «Ціхі Дон» паводле М.Шолахава (1977), «Радавыя» А.Дударава (1985), «Тэатр часоў Нерона і Сенекі» Э.Радзінскага (1986). У пастаноўках класікі гістарызм спалучаў з сучаснай трактоўкай твора, верагоднасйь з умоўнасцю: «Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага (1957, 2я рэд. 1966), «Тры сястры» (1965) і «Дзядзька Ваня» (1982) А.Чэхава, «Варвары» (1959), «Дачнікі» (1976) і «На дне» (1987) М.Горкага, «Гісторыя каня» паводле «Халстамера» Л.Талстога (1975, з М.Разоўскім), «Ваўкі і авечкі» (1980) і «На ўсякага мудраца хапае прастаты» (1985) А.Астроўскага і інш. Тэарэт. працы па праблемах тэатра і культуры. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1952, 1968, 1978. Ленінская прэмія 1958. Дзярж. прэмія Расіі 1986.
    Тв.: Современность в современном театре. Л., 1962; 0 професснн режйссера. М., 1965; Круг мыслей. Л.; М., 1972; Класснка н современность. М., 1975; Зеркало сцены. Т. 1—2. 2 нзд. Л„ 1984.
    Літ.: Г.А.Товстоногов: Жнзнь й творчество: Бнблногр. указ. СПб., 1998. Л.В.Календа. ТАЎСТАРОГ, млекакормячая жывёла атр. парнакапытных, гл. Снежны баран. ТАЎСТУХА. павуціннік ядомы (Cortinarius esculentus), шапкавы базідыяльны грыб сям. павуціннікавых. Пашырана ў Еўропе, у т.л. на Беларусі. Трапляецца з вер. па кастр. у сухіх хваёвых лясах.
    Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—12 см, падушкападобнапукатая, з загорнутым уніз краем, сухая, светлабурая. Пласцінкі прырослыя. Мякаць мясістая, белая, шчыльная, з салодкім смакам і
    Таўстуха
    прыемным пахам. Ножка выш. 2—5 см, булавападобная, цічыльная, суцэльная, з рэшткамі павуціністага пакрывала. Споры эліпсоідныя, бародаўчатыя, жоўтабурыя. Ядомая.
    ТАЎТАВГЧУС (Tautavicius) Адольфас (9.9.1925, в. Курэняй Цельшайскага пав., Літва), літоўскі археолаг. Др гіст. н. (1997). Скончыў Вільнюскі унт (1950). 3 1946 у Інце гісторыі АН Літвы (у 1962—87 заг. аддзела археалогіі), адначасова ў 1951—60 выкладаў у Вільнюскім унце. 3 1988 заг. аддзела археалогіі Цэнтра даследавання «Замкі Літвы». Даследуе культуру насельніцтва Літвы жал. веку і сярэдніх вякоў, гісторыю Вільнюса, нумізматыку Літвы. Праводзіў раскопкі Ніжняга замка ў Вільнюсе, замкаў у Тракаі, Клайпедзе, Велюоне, грунтавых і курганньіх могільнікаў. Аўтар кн.: «Кафля Вільнюскіх замкаў (XVI—XVII стст.)» (1969), «Археалагічны атлас Лпоўскай ССР. Т. 3. Курганы і грунтавыя могільнікі I—XIII ст.» (1977), «Сярэдні жалезны век Літвы (V—IX ст.)» (1996); сааўтар кніг «Нарыс археалогіі Літвы» (1961), «Гісторыя горада Вільнюса» (т. 1, 1968), «Замкі Літвы» (1971), «Гандлёвыя сувязі насельніцтва Літвы ў I—XIII ст.» (1972), «Гісторыя Літоўскай ССР» (1978), «Этнагенез літоўцаў» (1987), «Палац Вільнюскага Ніжняга замка» (т. 1—4, 1989—99). Складальнік кн. «Бібліяграфія археалогіі Літвы» (2000), дзе ўлічаны публікацыі 1782—1999. В.С.Пазднякоў.
    О
    Кетаенольная	11
    таўтамерыя для СН$ — С — СН — С — О — ^2^5 ^” ^^3
    ацэтавоцатнага	11У I
    эфіру: a '— ке	О Н
    тонная форма	V—
    (этылавы эфір
    ацэтавоцатнай кіслаты), б — енольная форма (этылавы эфір pаксікратонавай кіслаты).