• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    TAXA, Т э ж у (ісп. Tajo, партуг. Tejo), рака ў Іспаніі і Партугаліі, самая вялікая на Пірэнейскім пве. Даўж. 1010 км, пл. бас. 81 тыс. км2. Вытокі ў гарах Універсалес, перасякае з У на 3 пласкагор’е Месета, у ніжнім цячэнні — Пар
    тугальскую нізіну. Упадае ў Атлантычны ак., утварае эстуарый даўж. каля 45 км. Мнагаводная ад ліст. да сакавіка. Сярэдні расход вады каля мяжы Іспаніі з Партуталіяй 438 м3/с. ГЭС, вадасховішчы. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная на 185 км да г. Абрантыш, для марскіх суднаў да г. Сантарэн. На Т. — гарады Таледа (Іспанія), Сантарэн (Партугалія), у эстуарыі — сталіца Партугаліі Лісабон.
    ТАХАГЕНЕРАТАР (ад грэч. tachos хуткасць, скорасць + генератар), электрамашынны генератар, прызначаны для вымярэння частаты вярчэння або вуглавога паскарэння валоў машын і механізмаў, жорстка звязаных з ротарам Т., па значэнні яго эрс або частаты апошняй. Адрозніваюць Т. пераменнага току (асінхронныя з полым ротарам і сінхронныя) і пастаяннага току (з незалежным узбуджэннем або з пастаяннымі магнітамі).
    ТАХАРЫ, 1) народ, які ў 140—129 да н.э. з’явіўся ў Сярэдняй Азіі і знішчыў ГрэкаБактрыйскае царства. Адна з груп Т. у канцы 1 ст. да н.э. — пач. 1 ст. н.э. стварыла Кушанскую дзяржаву. Т. размаўлялі на мове іранскай групы, якая захоўвалася да канца 1га тыс. н.э. 2) Умоўная назва носьбітаў т. зв. тахарскіх моў, якія жылі ў старажытнасці ў Сярэдняй Азіі і Усх. Туркестане і да канца 1га тыс. н.э. асіміляваны цюркамі.
    ТАХАРЫСТАН, назва гіст. вобласці, якая ахоплівала Паўд. Узбекістан і Таджыкістан і Пн Афганістана; ужывалася ў 5—13 ст. Паходзіць ад назвы народа тахараў.
    ТАХЕАМЕТРЫЧНАЯ ЗДЫМКА. від тапаграфічнай здымкі мясйовасці тахеометрам. Пры Т.з. вымяраюць гарыз. і верт. вуглы, адлегласць і перавышэнне здымачнага пункта (пікета) адносна здымачнай станцыі. Планававышынным абгрунтаваннем Т.з. з’яўляюцца пункты дзярж. геад. сеткі, тахеаметрычныя і інш. хады. Паводле даных Т.з. складаюць тапаграфічныя карты (маштаб 1:500 — 1:5000) і планы мясцовасці з адлюстраваннем рэльефу гарызанталямі. Выкарыстоўваецца пры праектаванні дарог, трубаправодаў, каналаў, у будве, геолагаразведачных работах і інш.
    П.П.Явід.
    ТАХЕЙМЕТР [ад грэч. tachys (tacheos) хуткі + ...метр\, геадэзічная прылада для вымярэння на мясцовасці гарыз. і верт. вуглоў, адлегласцей і перавышэнняў пры тахеаметрычнай здымцы. Бывае электронны, намаграмны, дыферэнцыяльны і ўнутрыбазавы. Электронны Т. уключае святлодальнамер і вылічальны блок, што дазваляе атрымліваць неабходныя велічыні і запісваць іх на носьбіты інфармайыі для складання тапаграфічнага плана, лічбавай мадэлі мясцовасці. П.П.Явід.
    ТАХІНЫ	463
    ТАХІЁНЫ (ад грэч. tachys хуткі), гіпатэтычныя часціцы, што рухаюцца са скорасцю, большай за скорасць святла ў вакууме. Эксперыментальна не выяўлены. Іх існаванне не супярэчьшь адноснасці тэорыі, аднак вядзе да цяжкасцей з пункту гледжання прычыннасці прынцыпу. Ад гэтых цяжкасцей пазбаўляюшіа дапушчэннем, што Т. ўзнікаюць у працэсах узаемадзеяння як віртуальныя часціцы і ў свабодным стане не назіраюййа.
    ТАХІКАРДЫЯ (ад грэч. tachys хуткі + kardia сэрца), павелічэнне частаты сардэчных скарачэнняў больш як 90 за 1 мін у спакоі (у нованароджаных норма 120—140). Адрозніваюць фізіял. (ад перанапружання ў час фіз. працы, ад спякоты і інш.) і паталаг. Т. (захворванні сэрца, інш. органаў, ліхаманка, анемія), пастаянную і прыступападобную. Пры выражанай Т. адзначаецца слабасць, галавакружэнне, боль у вобласці сэрйа. Лячэнне тэрапеўт., хірург. і інш.
    І.М.Семяненя.
    Тахеометр.
    ТАХІНЫ, вожыкамухі, м у хіскаралёткі (Tachinidae), сямейства круглашыўных караткавусых насякомьгх атр. двухкрылых. Больш за 5 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць сярод расліннасці, на кветках, лісці. На Беларусі найб. трапляюцца стурмія скутэлята (Sturmia scutellata), Т.хрушчаедка (Microphthalma disjuncta), Т. вялікая (Tachina grossa), Т. рыжая (Т. fera), фазія залацістая (Clytiomyia helluo) і інш.
    Даўж. да 20 мм. Цела ўкрыта шорсткімі доўгімі шчацінкамі (адсюль другая назва). Дарослыя кормяцца нектарам кветак, выдзяленнямі тлей і чарвяцоў; лічынкі большасці Т. — паразіты вусеняў матылёў, клапоў, лічынак жукоў, некат. дажджавых чарвей і дробных пазваночных. Акукліваюцца ў глебе ці ў целе гаспадара. Некат. віды Т. выкарыстоўваюць у якасці біял. сродку барацьбы са шкоднымі беспазваночнымі. С.Л.Максімава.
    464
    ТАХІРЫДАЎ
    ТАХІРЫДАЎ ДЗЯРЖАВА, іранскае дзярж. ўтварэнне ў 9 ст. Узнікла ў пач. 9 ст. ў працэсе распаду Абасідаў халіфата. Заснавальнік Т.дз. — Тахір ібн Хусейн [821—828], намеснік Абасідаў у Харасане (на тэр. сучасных Ірана, Туркменістана і Афганістана). Яго сыны Тальха [822—828] і Абдалах [828—844], які ўсталяваў сталійу ў г. Нішапур, зрабілі Т.дз. фактьгчна незалежнай пры фармальным вяршэнстве Абасідаў. У Т.дз. пачаўся працэс складання новай, мусульм. перс. культуры. У 873 Т.дз. заваявана эміратам Сафарыдаў.
    ТАХІТЭЛІЯ (ад грэч. tachys хуткі + telos вынік, мэта), адносна паскораны тэмп эвалюцыі. Тэрмін увёў амер. палеантолаг Дж. Г.Сімпсан (1944). Характэрна для філагенет. развіцця некат. груп арганізмаў. Напр., фарміраванне новага сям. ў класе млекакормячых праходзіла за дзесяткі мільёнаў гадоў, некат. групы (грызуны, капытныя) фарміраваліся за некалькі мільёнаў гадоў. Асн. фактары ўзнікнення Т. — рэзкія і частыя змены ўмоў існавання. Пазней Т. змяняецца брадытэліяй (запаволеным тэмпам эвалюцыі), гаратэліяй (сярэднім тэмпам эвалюцыі) ці выміраннем.
    Тахіны: 1 — вялікая; 2 — феракс; 3 — карцэлія бамбіланс; 4 — блефарыпода скутэлята.
    4
    5
    4
    3 8
    2
    3	2	1
    j— 1
    а	б
    ТАХОМЕТР (ад грэч. tachos хуткасць, скорасць + ... метр), прылада для вымярэння частаты вярчэння (вуглавой скорасці) дэталей (пераважна валоў) машын і механізмаў. Адрозніваюць Т. магнітныя, вібрацыйныя, інтэгруючыя (гадзіннікавыя і электронныя), магнітнаіндукцыйныя, магнітаэл., страбаскапічныя, частотнаімпульсныя, ферадынамічныя, электронналічыльныя (лічбавыя), мех., гідраўлічныя, пнеўматычныя і інш. Межы вымярэнняў ал 0 да 1 млн. аб/мін.
    У магнітнаіндукцыйных Т. адхіленне стрэлкі прапарцыянальнае рознасці вярчальных момантаў на восі ротара і спружыны. На гэтым прынцыпе працуюць авіяц. Т., аўтамаб. спідометры і інш. Сярод механічных найб. пашыраны цэнтрабежны Т., заснаваны на змене становішча рухомых мас (ураўнаважаных спружынай) пры вярчэнні. Перамяшчэнні іх прапарцыянальныя скорасці вярчэння. У гідраўлічных Т. змена становішча паказчыка залежыць ад ціску вадкасці, які зменьваецца прапарцыянальна скорасці вярчэння. Т. з аўтам. запісам паказанняў наз. тахографам.
    ТАХТАДЖАН Армен Леонавіч (н. 10.6.1910, г. Шуша, Нагорны Карабах, Азербайджан), армянскі і расійскі батанік. Акад. АН Арменіі (1971). Акад. Рас. АН (1972, чл.кар. 1966). Чл. Нац. АН ЗША (1971), Фінскай акадэміі навук і славеснасці (1971), Герой Сац. Працы (1990). Скончыў Усесаюзны інт субтрапічных культур у Тбілісі (1932). 3 1938 у Ерэванскім унце (заг. кафедры), з 1944 дырэктар Бат. інта АН Арменіі, у 1954—86 у Бат. інце Pac. АН (заг. аддзела, дырэктар). Навук. працы па сістэматыцы, філагеніі, эвалюц. марфалогіі вышэйшых раслін, тэорыі эвалюцыі; стваральнік новай філагенет. сістэмы раслін і батанікагеагр. раянавання Зямлі. Дзярж. прэмія СССР 1981.
    Тв.: Основы эволюцнонной морфологнн покрытосеменных. М.; Л., 1964; Промсхожденне н расселенне цветковых растенмй. Л., 1970; Флорнстаческме областм землн. Л., 1978; Снсте.ма магнолнофнтов. Л., 1987.
    В.Ф.Ермакоў.
    ТАХТАМЫШ (?—1406), хан Залатой Арды. Нашчадак хана Джучы. У 1370я г. пры дапамозе Цімура заваяваў раёны Паўд. Казахстана і ў бас. р. Сырдар’я. У 1380, вукарыстаўшы паражэнне ў Кулікоўскай бітве Мамая, які не належаў да дынастыі Джучы, Т. захапіў уладу ў За
    N
    Схемы тахометраў: a — механічнага цэнтрабежнага (1 — вал, 2 — слізгальная муфта, 3 — рычаг, 4 — груз, 5 — спружына); б — магнітнаіндукцыйнага з дыскавым ротарам (1 — пастаянны магніт, 2 — медны або алюмініевы ротар, 3 — вось ротара са стрэлкай, 4 — спружына).
    латой Ардзе. У першыя гады свайго кіравання аднавіў адзінства дзяржавы пасля шматгадовай смуты. У 1382 захапіў і спаліў Маскву. У 1389—95 вёў вайну з Цімурам, якая скончылася паражэннем Т. і ўцёкамі ў ВКЛ. У 1395— 98 жыў у г. Ліда. У 1397 і 1398 разам з Вітаўтам удзельнічаў у паходах на Дон і Крым, адкуль прывёў шмат татарскіх сем’яў, якія пасяліліся ў ВКЛ (Беларусь, Літва, Украіна). У 1398—99 пацярпеў паражэнне ад хана Заволжскай Арды ЦімурКутлука. Забіты ў Сібіры ханам Шадыбекам. І.Б.Канапацкі.
    АЛ.Тахтаджан. В.М Тацішчаў.
    ТАХУМЎЛЬКА (Tajumulco), дзеючы вулкан у Вулканічнай Сьеры, у Гватэмале. Mae форму правільнага конуса з 2 вяршынямі. Выш. да 4217 м (найвышэйшая вяршыня Цэнтр. Амерыкі). Складзены з андэзітаў. Апошняе вывяржэнне ў 1863. На схілах хваёвыя лясы, дубровы, горныя лугі.
    ТАЦІШЧАЎ Васіль Мікітавіч (29.4.1686. каля г. Пскоў, Расія — 26.7.1750), расійскі дзярж. дзеяч, гісторык. Род Т. паходзіў ад смаленскіх князёў. Удзельнік Паўночнай вайны 1700—21, у т.л. баявых аперацый 1705—06 на тэр. ВКЛ і Польшчы, Палтаўскай бітвы 1709. Выконваючы ваен.дыпламат. даручэнні Пятра I за мяжой, Т. узбагаціў свае веды ў галінах філасофіі і гісторыі, геаграфіі і горнай справы, эканам. і паліт. вучэнняў, што пазней дазваляла яму грунтоўна асвятляць .адпаведныя пытанні ў сваіх творах і запісках. У 1720—22 і 1734—37 кіраўнік казённых заводаў на Урале, заснаваў г. Екацярынбург (1721); 1741—45 астраханскі губернатар. Аўтар прац па гісторыі, геаграфіі, філасофіі, эканоміцы (пры яго жыцці амаль не друкаваліся). На падставе шматлікіх летапісаў і інш. крыніц стварыў абагульняльную працу «Гісторыя Расійская з самых старажытнейшых часоў» (кн. 1—5, 1768—1848), дзе ўпершыню ў рас. гістарыяграфіі зрабіў спробу знайсці заканамернасці ў гіст. развіцці Расіі; гіст. прагрэс звязваў з развіццём асветы. Сярод выкарыстаных Т. крыніц былі летапісы, якія не дайшлі да нашага часу, у т.л. адзін са спісаў Полацкага летапісу. Па яго творах удакладняюцца многія падзеі з гісторыі Беларусі: месца бітвы кн. Уладзіміра Святаславіча з Яраполкам (на р. Друць), прычыны нападу Уладзіміра Святаславіча на Полацк у 980 (на