Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
ТАЎТАГРАМА (ад грэч. tauto тое самае + ... грама), верш, усе словы якога пачынаюцца з адной і той жа літары. Т. — своеасаблівая вершаваная забава, гульня. Значнае пашырэнне мела ў даўняй еўрап. паэзіі. У бел. вершатворчасці Т. не прыжылася. Часам сустракаецца ў гукапераймальных вершах для дзяцей
(Р.Барадулін, А.Вольскі і інш.), вершаваных пародыях. Прыклад фалькл. дзіцячага вершаТ.:
Стары Сымон сказаў сынам: — Сыны, скасіце сена. Сена скасілі, Савоську скармілі.
В.Л.Рагойша.
ТАЎТАЛАГІЧНАЯ РЫФМА, паўтор у канцы вершаваных радкоў аднаго і таго ж ці некалькіх слоў, якія вызначаюць страфічную будову верша. Сустракаецца ў фальклоры і ў сучаснай паэзіі:
Слепіць вочы ён, снег.
I дарогі разбег.
I ты мружышся: «Снег!..
Што за студзеньскі снег!..»
(А.Лойка. «Снег»)
Разнавіднасць Т.р. ва ўсх. паэзіі — рэдыф. В.П.Рагоііша.
ТАЎТАЛбГІЯ (ад грэч. tauto тое самае + ...логія), 1) спалучэнне або паўтор тых жа самых або блізкіх па сэнсе слоў («масла масленае», «цалкам і поўнасцю»). 2) Відавочны крут у вызначэнні, доказе і інш. (лац. idem per idem — тое самае праз тое самае).
ТАЎТАМЕРЫЯ (ад грэч. tauto тое самае + meros доля, частка), з’ява раўна
О II
С =СНС —О С,Нс 1^1 он>
важнага існавання 2 ці больш структурных ізамераў (таўтамераў), якія лёгка ператвараюцца адзін у адзін; асобны выпадак структурнай ізамерыі. Рэчывы, схільныя да Т., ва ўмовах усталяванай раўнавагі маюць адначасова малекулы ўсіх таўтамераў у пэўных суадносінах.
Працэс узаемаператварэння таўтамераў наз. таўтамерызацыяй. Таўтамеразайыя адбываецца пераважна за кошт міграцыі катыёнаў (катыёнатропная Т.), радзей — аніёнаў (аніёнатропная Т.). Найб. пашырана прататропная трыядная Т. — міграцыя пратона (Н ) паміж крайнімі атамамі трыяды (сістэма 3 атамаў, з якіх 2 атамы злучаны падвойнай сувяззю), што адбываецца адначасова з перамяшчэннем падвойнай сувязі. Да такога віду адносіцца, напр., кетаенольная Т., якая найб. вывучана для ацэтавоцатнага эфіру, у якім прыблізна 7% малекул енольнай формы (гл. Спірты). У асобных выпадках таўтамеры могуць быць вылучаны ў індывід. стане, аднак з цягам часу кожны з іх у выніку Т. зноў ператвараецца ў раўнаважную сумесь. Т. — адна з прычын дваістай рэакцыйнай здольнасці арган. злучэнняў. Звычайна існаванне таўтамераў у рэчыве выяўляюць спектральнымі метадамі. Выкарыстоўваюць у сінтэзе некаторых лек. сродкаў і фарбавальнікаў. Я.Г.Міляшкевіч.
462 таўцівіл
ТАЎЦІВІЛ (?—1264 ), адзін з літоўскіх князёў, князь полайкі. Пляменнік Міндоўга, верагодна, сын яго старэйшага брата Даўспрунка. Каля 1249 Міндоўг накіраваў Т, і яго брата Эдзівіла ў паход на Смаленскае княства, а сам захапіў іх вотчыны і арганізаваў няўдалую спробу іх забойства. Т, уцёк у ГаліцкаВалынскае княства, а потым у Рыгу, дзе прыняў хрышчэнне ў каталіцтва. Паліт. праціўнікі Міндоўга — галіцкавалынскі кн. Даніла Раманавіч, Лівонскі ордэн, рыжскі арцыбіскуп і князь Жамойці Выкінт (дзядзька Т. па маці) — падтрымалі Т. як прэтэндэнта на пасад вял. князя ВКЛ і аказалі яму ўзбр. дапамогу. Аднак нанесці Міндоўгу ваеннае паражэнне не ўдалося. Пасля хрышчэння Міндоўга ў каталіцтва ў 1253 накіраваная супраць яго кааліцыя на чале з Т. распалася. Пэўны час Т. заставаўся ў ГаліцкаВалынскім княстве і ў 1253 удзельнічаў у паходзе Данілы Галіцкага ў Чэхію. Пазней ён, верагодна, прымірыўся з Міндоўгам. Магчыма, ужо ў 1258 Т. быў полацкім князем і ўдзельнічаў у сумесным паходзе палачан і літоўйаў на Смаленскую зямлю і Таржок, але яго імя ў сувязі з гэтымі падзеямі не згадваецца. У час татарскага паходу на Літву зімой 1258—59 дзейнічаў разам з сынам Міндоўга Войшалкам супраць Данілы Раманавіча, саюзніка татар. У 1262 Т. згадваецца як князь полацкі. Верагодна, ён быў адным з арганізатараў забойства Міндоўга ў 1263. Неўзабаве паміж Т. і пераемнікам Міндоўга Транятам пачалася барацьба за ўладу, у выніку якой Т. быў забіты. В.Л.Насевіч.
ТАЎЭР, Т о ў э р (англ. tower вежа), замаккрэпасйь у Лондане, на беразе Тэмзы. Найстараж. частка Т., т. зв. Белая вежа. узведзена пры Вільгельме I Заваёўніку (каля 1078—85). Да 17 ст. быў адной з каралеўскіх рэзідэнцый. Да 1820 тут знаходзілася гал. дзярж. турма, у якой былі тайна забіты ці пакараны смерцю шматлікія высокапастаўленыя дзярж. дзеячы Англіі, у т.л. Генрых VI, Эдуард V з братам Рычардам, жонкі Генрыха VIII Ганна Болейн і Кацярына Хоўард, Т.Мор. 3 1820 Т. — арсенал,
які функцыянуе як музей (зброя, даспехі, каралеўскія рэліквіі).
Самая стараж. ч. Т. — прамавугольная Белая вежа (УайтТаўэр; каля 1078—85. выш. 28 м. будаўнік Гундульф з Бека) з капэлай СентДжон. На тэр. Т. — раманская йарква СентБарталам'юзеГрэйт (засн. ў 1123; гатычная «капэла Божай Маці», каля 1330). У стылі неаготыкі Таўэрскі мост (1886—94, арх Дж Бэры, Х.Джонс).
Белая вежа (УайтТаўэр) у ансамблі Таўэра.
ТАЎЭРН ВЫСбкі (Hohe Tauern), хрыбет ва Усх. Альпах, у Аўстрыі. Даўж. каля 100 км. Выііі. да 3797 м (г. Гросглокнер). Складзены пераважна з гнейсаў і гранітаў. Альпійскі рэльеф, ледавікі. Хвойныя лясы, вышэй 1800—2000 м — лугі. Запаведнікі.
ТАФАНОМІЯ (ад грэч. taphos магіла, пахаванне + noiros закон), раздзел палеантамгіі. які даследуе заканамернасці, умовы намнажэння і пахавання жывёл і раслін, утварэнне месцазнаходжанняў іх выкапнёвых рэшткаў. Асн. палажэнні Т. распрацаваў ІА.Яфрэмаў у 1940—57. Т. вывучае стадыі працэсу: утварэнне пасмяротных скопішчаў арганізмаў (танатацэноз), перанос і перапахаванне, пераход іх у паўвыкапнёвы стан (тафацэноз), акамянемісці (фасіліі), змены і ператварэнні тафацэнозу пад уздзеяннем гіпергенезу ў сукупнасць іх акамянелых рэшткаў (арыктацэноз). Т. мае значэнне для рэканструкцыі палеабіяцэнозаў, біяцэнозаў і экасістэм мінулых геал. часоў, умоў існавання арганізмаў і працэсаў асадкаўтварэння. Гл. таксама Біястратыграфія.
ТАФІЛЬДЫЯ (Tofieldia), род кветкавых раслін сям. лілейных. Каля 20 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмеранай зоне Еўразіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі 1 від — Т. чашачкавая (Т. calyculata), занесеная ў Чырв. кнігу. Трапляецца ў хмызняках, на нізінных лугах, мохавых балотах.
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны выш. 20—40 см. Сцёблы прамастойныя, з 1—3 паменшанымі лісцікамі. Прыкаранёвае лісце ў разетцы. вузкалінейнае, мечападобнае. Кветкі дробныя, жаўтаватабелыя, сабраныя ў густую верхавінкавую гронку. Плод — каробачка. А.М.Скуратовіч.
ТАФПЯНЕЦ Рыма Лазараўна (н. 19.1.1928, г. Барысаў Мінскай вобл ), бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Др тэхн. н. (1981), праф. (1983). Скончыла БПІ (1950). 3 1954 у Фізікатэхн. інue АН Беларусі (адначасова ў БПІ). 3 1992 у Бел. нац. тэхн. унце. Навук. працы па тэарэт. асновах фарміравання структуры і ўласцівасцей метал. матэрыялаў, сінергетыцы працэсаў структураўтварэння, распрайоўйы тэхналогій тэрмічнай і тэрмацыклічнай апрацоўкі сплаваў для паляпшэння іх уласцівасцей.
Тв.: Структурные факторы эксплуатацнонной стойкоота режушего ннструмента. Мн., 1984 (разам з С.Я.Бельскім); Фнзмческяе основы термоцнклнческой обработкн стареюшнх сплавов. Мн., 1992 (у сааўт.).
ТАФРАГЕНЕЗ (ад грзч. taphros роў, я.ма + ... генез), працэс утварэння буйных грабенаў ва ўмовах расцяжэння зямной кары. Адбываецца на заключнай стадыі развіцця складкавых горных збудаванняў (тафрагенная стадыя). Тэрмін прапанаваны ням. геолагам Э.Крэнкелем у 1924. Абазначае таксама працэс утварэння глыбокіх упадзін з патончанай кансалідаванай зямной карой і магутным асадкавым чахлом. Гл. таксама Рыфт.
ТАФРЫНАЛЬНЫЯ (Taphrinales), парадак сумчатых грыбоў. 1 сям., 1 род, каля 100 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных зонах. На Беларусі каля 10 відаў. Найб. вядомыя віды з роду тафрына: слівавая (Taphrina pruni) — узбуджальнік «кішэнек» слівы, малая
(T.minor) — выклікае кучаравасць лісця ў вішні, бярозавая (Т. betulina) — утварае «ведзьміны мётлы» на бярозе.
Пладовыя целы адсутнічаюць. Міцэлій грыбоў эндафітны, распаўсюджваецца па міжклетніках і клетках у тканках раслінгаспадароў. У многіх відаў захоўваецца зімой у трэшчынах кары, сцёблах і пупышках хворых раслін. Сумкі цыліндрычныя, булавападобныя ці падоўжаныя. Слой сумак звычайна мае жоўтае, чырв., ружовае або фіялетавае адценне, што надае незвычайную афарбоўку заражанаму органу. Споры акруглыя ці яйцападобныя, здольныя да пачкавання. Высокаспейыялізаваныя паразіты дзікарослых дрэў і пладовых культур.
ТАФТ (Taft) Уільям Хоўард (15.9.1857, г. Цынцынаты, ЗША —8.3.1930), дзяржаўны дзеяч ЗША. Юрыст. Бацька сенатара Р.А.Тафта, аднаго з ініцыятараў ТафтаХарпыі закона (1947). Вучыўся ў Іельскім каледжы (1874—78) і юрыд. школе ў Цынцынаты (1878—80). Быў адвакатам, суддзёй, з 1901 губернатар Філіпінаў, з 1904 ваен. міністр ва ўрадзе Т.Руж.іьта. У 1909—13 прэзідэнт ЗША (27ы) ад Рэсп. партыі. Выступаў за абмежаванне эканам. дыктату вял. трэстаў, за пашырэнне амер. ўплыву ў Кітаі і Цэнтр Амерыцы («Дыпламатыя долара»). 3 1913 праф. права ў Іельскім унце, з кастр. 1921 старшыня Вярх. суда ЗША.
Літ.: Ачернканскме презнденты: 41 нст. портрет от Джорджа Вашннгтона до Бнлла Клннтона: Пер. с нем. Ростов н/Д; М„ 1997.
ТАФТА—ХАРТЛІ ЗАКОН (TaftHartley Act, афш. назва LaborManagement Relations Act), федэральны акт, прыняты 23.6.1947 Кангрэсам ЗША, аб рэгуляванні прац. адносін у краіне. Назва ад імя сенатара Р.А.Тафта і чл. Палаты прадстаўнікоў Ф.Хартлі, якія ўзначальвалі працу па падрыхтоўцы гэтага закона. Быў скіраваны супраць папярэдняга ліберальнага і незбалансаванага (абмяжоўвала толькі інтарэсы наймальнікаў) прац. заканадаўства «новага курсу» (закон Вагнера ад 5.7.1935). Закон абмяжоўваў правы наёмных работнікаў і прафсаюзаў: забарона прафсаюзам уносіць у калект. дагавор пункт пра «закрыты цэх», забарона забастовак дзярж. служачых; уведамленне'прадпрымальніка рабочымі пра іх стачку за 30 дзён да яе пачатку; наданне заканад. сходам штатаў права забараняць прафс. гарантыі, дазволеныя федэральным заканадаўствам; рэгулярныя справаздачы прафсаюзаў міністру працы пра ўсе свае справы; пісьмовыя паказанні пад прысягай аб непрыналежнасці прафс. функцыянераў да Камуніст. партыі ЗША і інш. У 1959 дадаткова прыняты закон Лэндграма—Грыфіна, а ў 1970 і дапаўненні да яго, якія прадугледжвалі далейшае рэгуляванне прац. адносін у ЗША.