• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Музыка. Традыц. тат. нар. музыка аднагалосая. Ладавая аснова — пентатоніка. Сярод характэрных песенных жанраў: озын кюй (працяжныя), кыска кюй (кароткія хугкія і танц. прыпеўкі — такмакі), аўыл юое (сялянскія напевы), баіт (стараж. рэчытатыўнаапавядальныя песнісказы). Сярод нар. інструментаў; курай (род флейты), кубыз (варган), з 19 ст. скрыпка і гармонік. Запісы тат. песень пачаліся ў 19 ст. У пач. 20 ст. закладзены асновы прафес. муз. мастацтва (Ф.Латыпаў, З.Ярулін, С.Габашы). Значную ролю ў яго станаўленні адыгралі муз.драм. пастаноўкі тат. драм. труп. У ліку заснавальнікаў
    кампазітарскай школы Т. — С.Сайдашаў. Сярод першых тат. опер «Санія» (1925), «Рабочы» (1930) Г.Альмухамедава, В.Вінаградава, Габашы. У 1930я г. створаны філармонія імя Г.Тукая, Дзярж. ансамбль песні і танца, Дом нар. творчасці (1937), Тат. тр оперы і балета і Саюз кампазітараў Т. (1939). Значны ўклад у развіццё опернага жанру Н.Жыганава («Уцякач», 1939; «Золатавалосая», 1941; «Намус», 1950; «Джаліль», 1956, і інш.); лірыкапсіхал. оперу «Самат» (1956) на сучасную тэму стварыў Х.Валіулін. Аўтар першага нац. балета Ф.Ярулін («Шурале», 1941), муз. камедыі —Д.Файзі («Чаравічкі», 1942). Развіваецца сімф. і камернаінстр. музыка, харавыя і песенныя жанры. Уклад у развіццё муз. мастацтва 20 ст. зрабілі кампазітары Ф.Ахметаў, Э.Бакіраў, Р.Бялялаў, А.Валіулін, Р.Губайдулін, Р.Енікееў, Жыганаў, А.Ключароў, АЛеман, А.Манасыпаў, М.Музафараў, Б.Мулюкоў, Файзі, З.Хабібулін, Л.Хайрутдзінава, Ш.Шарыфулін, Р.Яхін, Ярулін і інш., спевакі А.Абасаў. А.Асадулін, З.Байрашава, М.Булатава, Р.Ібрагімаў, А.Ізмайлава, Г.Кайбіцкая, Ф.Насрэтдзінаў, М.Рахманкулава; выканаўцы нар. песень Р.Вагапаў, Г.Сулейманава, І.Шакіраў і інш. Працуюць (2002): кансерваторыя (з 1945), муз. фт у пед. інце (з 1960), Інт культуры (з 1969, усе ў KasaHi), муз. вучылішча і школы. Праводзяцца фестывалі: сучаснай музыкі Еўропа—Азія, оперны імя Ф.ІІІаляпіна, класічнага балета імя Р.Нурыева (усе ў Казані). У 1997 муз. калектвы Т. прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах Беларусі з нагоды 600годдзя пасялення тут абшчыны татар.
    Літ:. йсторня Татарской АССР (с древнейшнх времен до нашях дней). Казань, 1968; Карнмуллнн А. Татары: этнос н этноннм. Казань, 1989; йсхахн Г. йдельУрал. Казань, 1991; X а л н к о в А.Х. Пронсхожденме татар Поволжья н Прнуралья. Казань, 1978; Татарскнй энцнклопедяческнй словарь. Казань, 1999; Татары. М., 2001; В a л е е в Ф.Х. Архнтектурнодекоратнвное мскусство казанскнх татар... ЙошкарОла, 1975; йзобразнтельное яскусство Советской Татарян: Альбом. М., 1983; Файнберг А.Б. Художннкн Татарнн. Л., 1983; Ч е р в о н н а я С.М. йскусство Татарнн. М., 1987; йсторня советского драматнческого театра. Т. 1—6. М., 1966—71; ЙсхаковаВам б a Р.А. Народные песнн казансш татар. Казань, 1976; Сайдашева З.Н. Татарская советская песня. Казань, 1984; Компознторы н музыковеды Советского Татарстана. Казань, 1986. Я.А.Якубоўскі (прырода, насельніцтва, гаспадарка), І.Б.Канапацкі (гісторыя, літаратура, архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўнапрыкладное мастацтва, тэатр)
    ТАТАРЫ (саманазва т а т а р), народ цюркскай моўнай групы ва Усх. Еўропе і Паўн. Азіі. Падзяляюцца на волгаўральскіх (або казанскіх; асн. насельніцтва Рэспублікі Татарстан у Расіі), астраханскіх, сібірскіх, крымскіх, касімаўскіх, літ. (бел.літоўскіх) і інш. Жывуць
    456	ТАТАРЫНАЎ
    таксама ва Узбекістане, Казахстане, Таджыкістане, Кіргізіі, Туркменістане, Азербайджане, на Украіне, у Літве, Латвіі, Эстоніі, Польшчы і інш. Агульная колькасць 6,7 млн. чал. (сярэдзіна 1990х г.). У Рэспубліцы Беларусь 10 089 чал. (перапіс 1999). Гавораць на татарскай мове. Вернікі — мусульманесуніты, ёсць невялікія групы праваслаўных.
    Традыц. жыллём Т. Сярэдняга Паволжа і Прыуралля была зрубная хата, адгароджаная ад вуліцы плотам. Знешні фасад упрыгожваўся шматколернай размалёўкай. У астраханскіх Т., якія захавалі больш стэпавых жывёлагадоўчых традыцый, летнім жыллём была юрта. Адзенне мужчын і жанчын складалася з шаравараў і кашулі (у жанчын дапаўнялася вышытым нагруднікам), на якую апранаўся безрукаўны камзол. Верхні.м адзеннем быў казакін, зімою — прашыты бешмет або шуба. Галаўны ўбор мужчын — цюбейейка, а паверх яе — напаўсферычная фугравая шапка або лямцавы капялюш; у жанчын — вышытая аксамітная шапачка (калфак) і хустка. Традыц. абутак — скураныя ічыгі з мяккаю падэшвай. Для касцюма жанчын (асабліва багатых) было характэрна мноства метал. упрыгожанняў.
    На тэр. Беларусі продкі Т. з’явіліся ў 14 ст. Вял. князі ВКЛ Гедзімін, Альгерд, Кейстут, Вітаўт і інш. запрашалі Т. з Залатой Арды і Крыма для барацьбы з Тэўтонскім ордэнам. У 1395 Вітаўт прыняў разбітага Цімурам хана Залатой Арды Тахтамыша (пасяліў у г. Ліда). У 1397 сумесна хадзілі пад Азоў (традыц. лічыцца пачаткам пасялення Т. на Беларусі) і Крым (1398), прымалі ўдзел у Грунвальдскай бітве 1410. Спачатку яны сяліліся каля Вільні, Гродна, Ліды, Навагрудка, Крэва. Да пач. 16 ст. колькасць Т. дасягала 100 тыс. чал.
    У 16 — пач. 17 ст. Т. ВКЛ паступова страцілі родную мову і сталі карыстацца беларускай. На бел. і польскай мовах араб. пісьмом была створана багатая лра бел.літ. Т. — кітабы, тэтджвіды. тэфсіры, хамаілы. Фальклор Т. вельмі блізкі да бел., а прыказкі. прымаўкі, песні, прыпеўкі і загадкі амаль не адрозніваюцца. Больш арыгінальныя паданні, легенды і вусныя апавяданні. Адбіўся бел. ўплыў і на сямейнай абраднасці Т. — азан (нарачэнне імя), вяселле, хаўтуры і інш. Т. паўплывалі і на культуру беларусаў: увялі ў бел. мову шмат цюркізмаў (па падліках Я.Якубоўскага каля 500). Т. занеслі на Беларусь высокую культуру агародніцтва, насенняводства, кветак.
    У канцы 16—17 ст. становішча Т. у Рэчы Паспалітай пагоршылася. Статут ВКЛ 1588 не дазваляў Т.феадалам мець прыгонных сялянхрысціян. У пач. 17 ст. ў час контррэфармацыі Т. трапілі пад уціск каталіцкай царквы. У 1609, 1611, 1613 па ініцыятыве каталіцкай шляхты сойм забараніў Т. служыць ротмістрамі, паручнікамі, харунжымі. У 19 ст. на Беларусі дзейнічала 15 мячэцей (Мінск, Навагрудак, Гродна, Слонім, Мір, Клецк і інш.). Частка бел. Т. прыняла хрысціянства. У 2й пал. 19 ст. адносна кампактныя групы Т. жылі ў Слуцкім, Навагрудскім, Ігуменскім, Ашмянскім, Брэсцкім, Пружанскім, Вілейскім паветах. У Мінскай, Віленскай, Ковенскай, Гродзенскай і Валынскай
    губ. паводле перапісу 1897 жыло 13 877 Т. У 1840 за тат. шляхтай паўн.зах. губерняў прызнана права дваранства. У Зах. Беларусі існавалі Мусульманскае рэліг. аб’яднанне (з 1925), Культ.асв. саюз Т. Рэчы Паспалітай (1926), Тат. музей у Вільні (1929). Да пач. 1980х г. тат. культура ў БССР не развівалася. У 1989—99 работу па нац.культ. адраджэнні Т. каардынавала Бел. згуртаванне Т.мусульман «АльКітаб» («Кніга»), Адбудаваны мячэці ў Слоніме (1994), Смілавічах (1996), Навагрудку (1997), Відзах (1999), Клецку (2000), Лоўчыцах (2002), створаны тат. культ. цэнтр у Іўі (1995). 3 1991 выдаецца штоквартальнік «Байрам» («Свята»), На 1.1.2002 у Беларусі дзейнічалі 5 нац.культ. аб’яднанняў Т.
    Літ.: Татары. М„ 2001; Мухлннскнй А. йсслелованне о пронсхожденмн н состояннм лнтовскмх татар. Мн., 1993 [факс. выд.: СПб., 1857]; Думін С.У., Канапацкі I Б. Беларускія татары: Мінулае і сучаснаць. Мн., 1993; Г р іі ш іі н Я. Польсколмтовскне татары: Наследнмкм Золотой Орды. Казань, 1995; Канапацкі І.Б., Смолік А.І. Гісторыя і культура беларускіх татар. Мн.. 2000; Tyszkiewicz J. Tatarzy na Litwie i w Polsce: Studia z dziejdw XIII—XVIII w. Warszawa, 1989; Bohdanowicz L.. C h a z bijewicz S., Tyszkiewicz J. Tatarzy muzulmanie w Polsce. Gdansk, 1997: D u m i n S. Herbarz rodzin tatarskich Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego. Gdansk, 1999. І.Б.Капапацкі.
    ТАТАРЫНАЎ Леанід Пятровіч (н. 12.11.1926, г. Тула, Расія), расійскі вучоны ў галіне заалогіі. Акад. Pac. АН (1981, чл.кар. 1974). Скончыў Маскоўскі унт (1949). 3 1955 у Палеанталагічным інце (заг. лабараторыі, у 1975—92 дырэктар), у 1973—74 у Інце марфалогіі і экалогіі жывёл Pac. АН. Навук. працы па ранняй эвалюцыі земнаводных, паўзуноў і млекакормячых на аснове палеанталагічных, фізіял. і біяхім. даных. Дзярж. прэмія СССР 1978.
    Тв '. Тернодонты СССР. М., 1974.
    В Ф.Ермакоў.
    ТАТАРЫНбВІЧ Пётр Станіслававіч (14.6.1896, в. Гайнін Ляхавіцкага рна Брэсцкай вобл. — 3.9.1978), бел. святар, культурнаграмадскі дзеяч, літаратар, выдавец. Др тэалогіі (1950), прэлат (1961). Скончыў Папскі інт усх. навук у Рыме (1949). У 1921 пасвячоны ў ксяндзы. У 1921—26 праводзіў душпастырства ў Пінску, Навагрудку, Баранавічах. Выдаў кн. «Святы Ізідар хлебароб» (1928), «Купалле» (1930), «Шляхам дзіваў і ўражанняў» (1934). У Вял. Айч. вайну супрацоўнічаў з Бел. нац. ктам у Варшаве, займаўся душпастырскай і выкладчыцкай працай. Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса 1944 у Мінску. 3 1944 у эміграцыі ў Германіі, з 1945 у Італіі. У 1949—70 кіраўнік і гал. аўтар бел. секцыі радыё Ватыкана. Выдаваў малітоўнікі. Пісаў на бел., італьян. і інш. мовах.
    Літ:. Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. Мн.; Мюнхен, 1999. А.М.Вабішчэвіч.
    ТАТЛЕБЕН Эдуард Іванавіч (20.5.1818, г. Елгава, Латвія — 1.7.1884), расійскі
    ваен. і дзярж. дзеяч. Ген.ад’ютант (1855), інж.ген. (1869), граф (1879). Скончыў Гал. інж. вучылішча ў Пецярбургу (1836). У Крьшскую вайну 1853— 56 кіраваў інж. работамі ў час Севастопальскай абароны 1854—55. 3 1859 дырэктар інж. дэпартамента, у 1863—77 фактычна кіраваў інж. ведамствам. У 1873 чл. Асобай нарады па рэарганізацыі арміі. У рус.турэцкую вайну 1877—78 нач. атрада аблогі крэпасці Плеўна, якая скончылася капітуляцыяй тур. гарнізона; у крас. 1878 — студз. 1879 галоўнакамандуючы рас. арміяй. У 1879—80 адэскі ген.губернатар (часовы) і камандуючы войскамі Адэскай ваен. акругі. 3 30.5.1880 віленскі, ковенскі і гродзенскі ген.губернатар і камандуючы войскамі Віленскай ваен. акругі. У вер. 1880 кіраваў ваен. манеўрамі ў раёне Новых Трокаў. Аўтар дапаможнікаў па падрыхтоўцы сапёрных часцей і па міннай справе. Пад яго кіраўніцтвам выдадзена «Апісанне абароны г. Севастопаля» (т. 1—2, 1863—72).
    А.М.Лукашэвіч.
    «ТАТРА» (Tatra), сям’я аўтамабіляў аднайм. чэшскага прадпрыемства. Легкавыя аўтамабілі выпускаюцца з 1897. Маюць размешчаны ззаду бензінавы рухавік магутнасцю да 148 кВт (найб. скорасйь да 230 км/гадз). Поўнапрывадныя грузавыя аўтамабілі выпускаюцца з 1900. Маюць трубчастую раму, незалежную падвеску колаў, разлічаны на эксплуатацыю ва ўмовах бездарожжа. ДызеЛьны рухавік з турбанаддувам магутнасцю да 252 кВт, поўная маса аўтамабіля да 36 т (аўтапоезда да 44 т).