Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
ТАСМАНІЙСКІ ВОЎК, гл. Су.мчаты воўк.
ТАСМАНІЯ (Tasmania), востраў каля паўд.ўсх. ўзбярэжжа Аўстраліі. Аддзелены ад мацерыка прал. Баса. Пл. каля 65 тыс. км2. У рэльефе пераважаюць плато і нагор’і выш. 600—1000 м. Вылучаюцца Усх. нагор’е (выш. да 1572 м) і Цэнтр. плато (выш. да 1617 м). Карысныя выкапні: поліметал. і жал. руды, волава, медзь, золата і інш. Клімат на Пн субтрапічны, на Пд умераны. У г. Хобарт сярэдняя тра ліп. 8 °C, студз. 17 °C. Ападкаў ад 600 мм (на У) да 2800 мм (на 3 у гарах). Шмат паўнаводных горных рэк. На 3 і ПдЗ — вільготныя горныя лясы з эўкаліптаў і хвойных, дрэвападобных папарацей у спалучэнні з альпійскай расліннасцю, у астатніх раёнах пераважаюць эўкаліптавыя лясы, месцамі лугі і балоты. У жывёльным свеце пераважаюць сумчатыя, сярод іх ёсць і драпежнікі (тасманійскі д’ябал). Востраў адкрыты А.ЯТасманам у 1642, названы ў яго гонар у 1853. Аб насельніцтве і гаспадарцы гл. ў арт. штат Тасманія.
Краявід на Пд Тасманіі.
450 ТАСМАНІЯ
ТАСМАНІЯ (Tasmania), штат Аўстраліі. Займае ваў Тасманію і прылеглыя авы. Пл. 68,3 тыс. км2. Нас. 473,5 тыс. чал. (1997), пераважна англааўстралійцы, невял. колькасць выхадцаў з Вялікабрытаніі і інш. еўрап. краін. Абарыгенытасманійцы не захаваліся, ёсць невял. група метысаў. Адм. і прамысл. ц., галоўны порт — г. Хобарт. Гал. галіна гаспадаркі — прамысловасць. Здабыча медных, жал., цынкавых, свінцовых, алавяных руд, золата, серабра, каменнага вугалю. На базе багатых гідрарэсурсаў развіты энергаёмістыя галіны (атрыманне электралітнай медзі, цынку, свінцу, кадмію, кобальту, аксіду тытану, алюмінію, ферамарганцу). Прадпрыемствы цэлюлознапапяровай, тэкст., харч., цэм., дрэваапр. прамсці. Лесанарыхтоўкі. Гал. галіна сельскай гаспадаркі — жывёлагадоўля (каля 4 млн. авечак, 1 млн. галоў буйн. par. жывёлы). У земляробстве пераважае вырошчванне кармавых культур, агародніны. Садоўніцтва. Транспарт чыг., аўтамаб., марскі.
ТАТАБАНЬЯ (Tatabanya), горад на ПнЗ Венгрыі. Адм. ц. медзьё Комарам. Каля 100 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр буравугальнага басейна. Прамсць: каляровая металургія (выплаўка алюмінію), хім., цэм., тэкст., вытвсць сродкаў сувязі. Музей гісторыі прамсці.
ТАТАЛІЗАТАР (франц. totalisateur ад totaliser падсумоўваць), механічны лічыльнік на іпадроме, які паказвае на скачках суму грашовых ставак на пэўнага каня. Т. наз. таксама бюро, якое прымае стаўкі і выплачвае выйгрыш, і сама гульня на грошы на скачках.
ТАТАЛІТАРЫЗМ (франц. totalitarisme ад лац. totus увесь, цэлы), 1) сацыяльнапаліт. сістэма, у якой ажыццяўляецца поўнае падпарадкаванне грамадства, яго паліт., эканам., сац. і духоўнага жыцця ўладзе пануючай эліты. Асн. рысы Т.; манапалізацыя ўлады пэўнай паліт. партыяй і абсалютная ўлада яе правадыра; усеахопны паліт. кантроль дзяржавы над усімі сферамі грамадскага жыцця; апора паліт. рэжыму на дэкласаваныя, люмпенізаваныя пласты і групы насельніцтва; буйнамаштабнае выкарыстанне метадаў насілля і тэрору як сродкаў захавання і ўмацавання таталітарнага рэжыму; мілітарызацыя эканомікі і ўсіх сфер грамадскага жыцця; адхіленне большасці насельніцтва ад удзелу ў фарміраванні і дзейнасці дзярж. і паліт. органаў; забарона дзейнасці дэмакратычна арыентаваных аргцый і падаўленне апазіцыі; панаванне агульнай для ўсіх ідэалогіі, якая, як правіла, мае утапічны характар і абгрунтоўвае неабходнасць таталітарнага рэжыму, які нібыта служыць сродкам перабудовы грамадства з мэтамі дасягнення «новага парадку», «усеагульнага дабра», «свет
лай будучыні» і да т.п. 2) Канцэпцыя, якая абгрунтоўвае сутнасць таталітарнай дзяржавы і адпаведнага паліт. рэжыму. Вытокі канцэпцыі Т. ў вучэнні пра татальнасць (гл. Цэласнасць), якое распрацоўвала ням. філасофія 19 ст. Паліт. накіраванасць тэрміну «Т.» надалі ў 1920я г. крытыкі фашысцкага рэжыму ў Італіі Дж.Амендала і П.Габеці. Тэарэтыкі фашызму Дж.Джэнтыле і А.Роска (Італія), Э.Юнгер і К.Шміт (Германія) і інш. выкарыстоўвалі канцэпцыю Т. для абгрунтавання неабходнасці фаш. таталітарнага рэжыму, ідэй «татальнай дыктатуры», «татальнай дзяржавы», «татальнай волі да ўлады», «татальнай мабілізацыі». У 1930—40я г. прадстаўнікі франкфурцкай школы распрацоўвалі аналітыкакрытычную трактоўку Т. як сац. механізму захавання ўлады ў руках правадыра, татальнага панавання ваеннапаліт. рэжыму, падаўлення апазіцыі, масавага тэрору і поўнай бяспраўнасці чалавека (Т.Адорна, Г.Маркузе, Э.Фром і інш.). У 1950—80я г. аналітычная канцэпцыя Т. выкарыстоўвалася для крытыкі камуніст. сац.паліт. сістэмы (Г.Арэнт, З.Бжазінскі, М.Джылас і інш.). Гл. таксама Аўтарытарызм, Культ асобы.
Літ:. А р о н Р. Демократня н тоталнтарнзм: Пер. с фр. М., 1993; А р е н д т X. Нстокя тоталнтарнзма: Пер. с англ. М., 1996; Тоталктарнзм в Европе XX в.: Пз нсторнн вдеологнй, двнженнй, режнмов н мх преодолення. М., 1996; й в а н о в Ю.М. Очеркн теорнм н практнкн тоталнтарного соцяалнзма. М., 1997; Соловьев Э.Г. Феномен тоталнтармзма в полнтяческой мысля Росснн н Запада. М., 1997. Я.М.Бабосаў.
ТАТАЛЬНАЕ МАСТАЦТВА. тэрмін авангардысцкай эстэтыкі 1960х г., які абазначае імкненне да ўсеабдымнасці мастайтва, да знішчэння межаў не толькі паміж асобнымі відамі маст. творчасці, але і паміж мастацтвам і рэчаіснасцю. Тагачасныя авангардысцкія кірункі імкнуліся да «растварэння» мастацтва ў асяроддзі, да зліцця яго з працэсамі жыцця, што найб. яскрава выявілася ў такіх формах, як хэпенінг, перформанс, мультымедыя, інвайрэнмент, лэндарт. Гранічным выяўленнем прынцыпаў Т.м. з’яўляецца сцвярджэнне, што любы фрагмент рэальнасці і ўвесь свет — творы мастацтва. С.У.Пешын.
ТАТАЛЬНАСЦЬ (ад позналац. totalis увесь, цэлы), абагульненая характарыстыка аб’ектаў, якія вылучаюцца складанай унутранай струкгурай, інтэграванасцю, самадастатковасцю, аўганомнасцю і проціпастаўленасцю асяроддзю; тое, што цэласнасць.
«ТАТАЛЬНАЯ ВАЙНА». ваііна, якая вядзецца з выкарыстаннем усіх матэрыяльных сродкаў і інш. магчымасцей дзяржавы, а таксама любых спосабаў масавага знішчэння ўзбр. сіл і насельніцтва праціўніка.
Тэорыя «Т.в.» распрацавана напярэдадні другой сусветнай вайны 1939—45 ням. ген. Э.Людэндорфалі, у сістэматызаваным выглядзе выкладзена ў яго кнізе «Татальная вайна» (1936). Узбр. проціборства, якое планавалася
Гітлерам як «маланкавая вайна», у 1942—43 набыло рысы татальнасці (у вайну былі ўцягнуты краіны з 80% насельніцтва Зямлі, ва ўзбр. сілы мабілізавана больш за 110 млн. чал.). Ваен.эканам. і інш. патрэбы дзяржаўудзельніц, у першую чаргу Германіі і СССР, абумовілі правядзенне татальнай мабілізацыі матэр. і людскіх рэсурсаў. Эканоміка СССР і яго саюзнікаў аказалася больш эфектыўнай, што стала перадумовай перамогі ў «Т.в.», якую была вымушана весці Германія пасля катастрофы пад Сталінградам (гл. Сталінградская бітва 1942—43) і паражэнняў у інш. бітвах 2й сусв. вайны.
Некат. элементы «Т.в.» выкарыстаны ЗША, Вялікабрытаніяй у ваен. дзеяннях супраць Германіі і Японіі (атамная бамбардзіроўка Хірасімы і Нагасакі, масіраваныя бамбардзіроўкі гарадоў Германіі), у В’етнаме (1964— 73) і інш. Р.Ч.Лянькевіч.
ТАТАЛЬНАЯ МАБІЛІЗАЦЫЯ, сістэма надзвычайных мерапрыемстваў дзяржавы па пераключэнні ўсіх яе матэрыяльных і людскіх рэсурсаў на патрэбы «татальнай вайны».
Напр., Т.м. 1943—45 у Германіі (абвешчана Гітлерам пасля паражэння ням.фаш. войск пад Сталінградам) павялічыла колькасць узбр. сіл (1943) да 10 млн. чал. (усяго за 1939—45 у вермахт мабілізавана каля 18 млн. чал.). У інш. дзяржавах фаш. блока, напр. у Японіі (у 1945 узбр. сілы дасягнулі 7,2 млн. чал.), замест Т.м. на сваёй тэр. праводзілася мабілізацыя, у т.л. ва ўзбр. сілы, грамалхзян інш. акупіраваных краін (Кітай, Карэя). У саюзных дзяржавах антыгітлераўскага блока Т.м. не праводзілася (за выключэннем некат. тэр. СССР). Сучасныамі ваен. дактрынамі большаспі краін Т.м. не прадугледжваецца.
Р. Ч.Лянькевіч.
ТАТАРКА, рабочы пасёлак у Асіповіцкім рне Магілёўскай вобл. Чыг. ст. на лініі Асіповічы—Жлобін. За 12 км на ПдУ ад Асіповіч, 148 км ад Магілёва. 1 тыс. ж. (2001). Працуюць торфапрадпрыемствы, сярэдняя і муз. школы, дзіцячы садяслі, клуб, паліклініка, амбулаторыя, Дом быту, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ТАТАРСТАН 451
У 2й пал. 19 ст. вёска (35 ж.) у Ляскавіцкай вол. Бабруйскага пав. 3 пабудовай ЛібаваРоменскай чыгункі (1873) — станцыя, дзе адгружалася за год больш як 50 тыс. пудоў лесаматэрыялаў. 3 1924 у Асіповіцкім рне Бабруйскай акругі, з 1938 у Магілёўскай вобл. Значна вырасла з будвам торфазавода (у 1940 працавала 414 рабочых). У 1944—54 у Бабруйскай вобл. 3 14.5.1949 рабочы пасёлак.
ТАТАРНІК (Onopordum), род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 40 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Зах. Азіі і Паўн. Афрыцы. На Беларусі 1 від — Т. калючы (0. acanthium), нар. назвы чартапалох, чортавы пазуры. Трапляецца ўздоўж дарог, каля жылля, на пустках.
Двух і шматгадовыя травяністыя расліны выш. 150—170 см. Сцёблы прамастойныя, голыя або павуціністыя, з шырокімі калючымі крыламі. Лісце буйное, перысталопасцевае ці зубчастае, з калючкамі. Кветкі ружовыя, радзей белыя або жоўтыя, сабраныя ў буйныя адзіночныя кошыкі. Плод — сямянка. Меданосныя, лек., дэкар. расліны, часам пустазелле. А.М.Скуратовіч.
ТАТАРСКАЕ МЫЛА. кветкавая расліна, гл. ў арт. Зорка.
ТАТАРСКАЯ МОВА. адна з цюркскіх моў (кыпчацкабулгарская група); мова татар, афій. мова Татарстана. Пашырана ў Башкортастане, Чувашыі, Удмурціі, Мардовіі, у многіх абласцях Расіі, асобных раёнах Узбекістана, Казахстана, Азербайджана, Таджыкістана, Туркменістана. Mae 3 групы дыялектаў: цэнтр. ў Паволжы (вакол Казані), зах. на еўрап. частцы Расіі (вакол Варонежа, Саратава, Разані і інш.), усх. ў Сібіры (вакол Томска, Цюмені, Табольска і інш.). Татарскія дыялекты значна адрозніваюййа фанет. і марфал. рысамі. Т.м. ўласцівы: у фанетыцы — 10 галосных фанем. наяўнасць галосных няпоўнага ўтварэння, адсутнасць губназубной фанемы «в», адсутнасць афрыкаты «ч»; у марфалогіі — аналітызм часавых форм дзеяслова; у сінтаксісе — багацце тыпаў даданых сказаў; у лексіцы — запазычанні з араб., перс., рус. моў. Сучасная літ. Т.м. па фанетыцы і лексіцы блізкая да цэнтр. дыялекта, а па марфал. структуры — да заходняга. Пісьменнасць (помнікі з 13 ст.) да 1928 на аснове араб., потым лац., з 1939 на аснове рус. алфавіта.