Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
У залежнасці ад паходжання. расліннасці і умоў воднаГа жыўлення Т.б. г. падзяляюцца на нізінныя (слабашчолачныя, багатыя азотам і попельнымі элементамі). вярховыя (кіслыя, бедныя азотам, малапопельныя), поймавыя (алювіяльныя); глебы пераходных балот, болып блізкія да вярховых. Паводле магугнасці торфу вылучаюць тарфяністаглеевыя (слой торфу да 30 см), тарфянаглеевыя (30— 50 см), тарфянабалотныя маламагутныя (50—100 см). сярэднемаіугныя (100—200 см) і магугныя (больш за 200 см). У цалінным стане Т.б. г. выкарыстоўваюцца як Ьенажаці невысокай якасці Нізінныя і поймавыя глебы — аб’ект меліярацыі, у выніку чаго мяняюцца працэсы глебаўтварэння (балотны працэс спыняецца. распадаецца арган. рэчыва і глеба абагачаецца попельнымі элементамі жыулення раслін). На асушаных Т.б. г. вырошчваюць адна і шматгадовыя травы. прапашныя культуры. Паводле баніціровачнай шкалы Беларусі ўрадлівасць Т.б. г. да 78 балаў.
тарфяныя 445
ТАРФЯНАЯ ІІРАМЫСЛОВАСЦЬ. галіна паліўнай прамысловасці па здабычы і перапрацоўцы торфу. Асн. прадукцыя: фрэзерны і кускавы торф, тарфяныя брыкеты, арган. ўгнаенні, торф на подсціл с.г. жывёле і для хім. перапрацоўкі.
На Беларусі прамысл. здабыча торфу пачалася ў 1896 для патрэб шклозавода ў в. Серкавша (Талачынскі рн Віцебскай вобл.), у 1899 — паблізу г. Гомель для гомельскіх цагельняў. Торфабрыкет пачалі вырабляць у 1900 на торфараспрацоўцы каля в. Шэбрын (Брэсцкі рн). Да 1913 арганізаваны торфараспрацоўкі радовішчаў Дымаўшчына (каля г. Віцебск), Гразкі (Гомельскі рн), Котуш (каля г. Магілёў), пры шклозаводзе «Труды» (Полацкі рн), Ноўка (Віцебскі рн), пад Мінскам. У 1920—40 дзейнічала больш за 200 торфапрадпрыемстваў. У 1940 здабыта 3,4 млн. т торфу, яго ўдз. вага ў паліўным балансе рэспублікі склала 63,5%. У 1950—60 пабудаваны буйныя прадпрыемствы Т.п.: «Светлагорскае» і «Васілевіцкае» ў Гомельскай, «Рэдкі Рог» і «Дняпроўскае» ў Магілёўскай, «Бярозаўскае» ў Брэсцкай, «40 гадоў БССР» у Гродзенскай, «Бярэзінскае», «Смалявіцкае», «Чысцік» у Мінскай, «Дабееўскі Мох», «Віцебскае» і інш. ў Віцебскай абл. Да 1960 торф заставаўся асн. відам паліва, на ім працавала большасць ДРЭС і ЦЭЦ, яго ўдз. вага ў паліўным балансе склала 39,5%. 3 канца 1970 у сувязі з выкарыстаннем больш эфектыўных відаў паліва (нафтапрадукгы, прыродны газ) здабыча торфу на паліўнаэнергет. мэты змяншаецца, удз. вага ў паліўным балансе 0,8% (1985). Адначасова расце здабыча торфу для патрэб сельскай гаспадаркі. У 2000 у Рэспубліцы Беларусь 37 прадпрыемстваў Т.п., найб. значныя: «Каўпеніца», «Бярозаўскае», «Кобрынскае» ў Брэсцкай, «Асвейскае», «1 Мая», «УсвіжБук» у Віцебскай, «Луцкі», «Хойніцкі» ў Гомельскай, «Дзітва», «Лідскі»,
Злабыча торфу і вытворчасць торфабрыкетаў на Беларусі, тыс. т
Т а б л і ц a
1990 1995 2000
Здабыча паліўнага торфу 3438 3145 2023
Здабыча торфу для сельскай гаспадаркі 12 304 961 188
Выгворчасць торфабрыкетаў 2071 1535 1257
«Ашмянскі» ў Гродзенскай, «Рэдкі Рог» «Татарка», «Ганчанскае» ў Магілёўскай, «Усяж», «Сяргеевіцкае», «Слуцкае» ў Мінскай абл.
Т.п найб. развіта ў Расіі, Польшчы. Германіі. Швецыі, Ірландыі. Гл. таксама Торфаздабыча, Тарфяны кадастр. П.І.Рогач.
ТАРФЯНЫ КАДАСТР. сістэматызаваны збор колькасных і якасных уліковых звестак пра тарфяныя радовішчы. На Беларусі першыя Т.к. выдадзены ў 1940 і 1953 (перавыдадзены ў 1978). У іх змешчаны характарыстыкі радовішчаў: кадастравы нумар, назва, адлегласць ад раённага цэнтра, бліжэйшай чыг. станцыі і нас. пунктаў, пл. радовішча ў нулявых і прамысл. межах, найб. і сярэдняя глыб. торфу, яго запасы і якасныя паказчыкі (тып, ступень распаду, гюпельнасць. пністасць), пл. асушэння. землекарыстальнікі. від выкарыстання, водапрыёмнік, від і год разведкі, катэгорыя вывучанасці, наяўнасць сапрапелю, мергелю, падсцілачных тарфоў. Змешчаны таксама абагульняльныя звесткі па тарфяным фондзе раёнаў і абласцей, размеркаванне радовішчаў па памерах і інш. Т.к. перыядычна абнаўляецца і дапаўняецца. П.І.Лабанок.
ТАРФЯНЫ ПАЖАР, разнавіднасць ландшафтных пажараў, якая харакгарызуецца бясполымным гарэннем тарфянога слоя глебы. Узнікаюць стыхійна ці ад неасцярожнага абыходжання з агнём пры адноснай вільготнасці нізіннага торфу да 69%, вярховага 72%. У ціхае надвор’е торф гарыць марудна, у ветранае — іскры перакідваюцца на сумежныя ўчасткі і Т.п. развіваецца лавінападобна. Вызначаецца ўстойлівасцю гарэння. Для прадухілення Т.п. праводзяць процілажарныя мерапрыемствы: унясенне мінер. грунту ў слой торфу, меліярац. работы, стварэнне проціпа
жарных палос, траншэн, сажалак.
ТАРФЯНЫ ФОНД. усе выяўленыя і разведаныя радовішчы торфу. У Рэспубліцы Беларусь у Т.ф. ўлічваюцца радовішчы плошчай не менш як 1 га (у межах прамысл. глыбіні тарфяных пакладаў). У адпаведнасці са «Схемай рацыянальнага выкарыстання і аховы тарфяных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2010 года» (1988) Т.ф. Беларусі складаўся з 9191 радовішча з запасам 4,4 млрд. т. Усе радовішчы падзелены на мэтавыя фонды: прыродаа х о ў н ы — радовішчы на ахоўных прыродных тэрыторыях; зямельны выкарыстоўваецца толькі ў с.г. мэтах; з a п а с н ы ўключае зарэзерваваныя радовішчы гідролізнай, бітумінознай. лячэбнай сыравіны; ф о н д, я к і распрацоўваецца — радовішчы, адведзеныя для здабычы торфу; фонд, які не выкарыстоўв а е ц ц a — радовішчы на землях ляснога фонду і інш.
Упершыню паняцце «Т.ф.» з’явілася ў пастанове СНК БССР (9.6.1922), паводле якой усе рэсурсы торфу перадаваліся.ва ўласнасць дзяржаве, а кіраванне імі ўскладалася на Наркамзем БССР. У 1940 выдадзены першы на Беларусі тарфяны кадастр, у 1953 — даведнік «Тарфяны фонд Беларускай ССР». 3 1952 кіраванне Т.ф. ажыццяўляла Гал. ўпраўленне тарфянога фонду пры Савеце Міністраў БССР, з 1988 — Дзярж. кт БССР па ахове прыроды (Дзяржкамэкалоіті), Мінва прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (Міппрыроды).
У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб нетрах (1997) Т.ф. можа выкарыстоўвацца з дазволу мясц. Саветаў дэпутатаў (у межах іх кампетэнцыі) пры наяўнасці ліцэнзіі Мінпрыроды. Адпрацаваныя ўчасткі тарфяных радовішчаў карыстальнік павінен прыводзіць у стан, прыдатны для далейшага іх мэтавага выкарыстання (с.г. ўгоддзі, лясныя пасадкі. рыбаводства і інш.), пакідаючы прыродны (абаронены) пласт торфу не менш за 0,1541,5 м у залежнасці ад прызначэння ўчастка. 3 мэтай аднаўлення ландшафтнай і біял. разнастайнасці выпрацаваныя тарфяныя радовішчы ў некаторых месцах зноў забалочваюцца. М.А.Караткоў.
ТАРФЯНЫЯ МАШЫНЫ I КОМІІЛЕКСЫ, машыны і іх комплексы для асушэння і падрыхтоўкі тарфяных радо
Тарфяныя машыны і комплексы: 1 — скрэпернаўборачны агрэгат УМПФ7; 2 — пнеўмафрэзерны камбайн БПФ2М; 3 — штабелявальная машына МТФ71А (Гомельскі завод тарфянога машынабудавання).
446 ТАРХАН
вішчаў да распрацоўкі, для здабычы, сушкі і ўборкі торфу. Да іх адносяць тарфяныя бункерныя камбайны, бункерныя ўборачныя машыны, валкавальнікі, дрэнажныя машыны, каналакапальнікі, карчавальныя машыны, прафілёўшчыкі, штабелявальныя машыны, экскаватары. фрэзеры, варушылкі, зборшчыкі і пагрузчыкі пнёў і інш.
Машыны і механізмы на стадыях асушэння і падрыхтоўкі радовішча да эксплуатацыі і здабычы торфу аб’ядноўваюцца ў комплексы — камплекты індывід. і камбінаваных машын, узаемазвязаных па прздукцыйнасці. Напр., комплекс машын для здабычы фрэзернага торфу ўключае: бункерныя машыны (МТФ43А) у камплекце з фрэзерамі (МТФ13, 17), варушылкамі (МТФ22), валкавальнікамі (МТФЗЗБ) і штабелявальнымі машьшамі (МТФ71). Замена тарфянога паліва вадкім і газападобным скараціла аб'ёмы здабьгіы торфу і зменшыла выкарыстанне Т.м. і к. Ствараюцца машыны для атрымання бытавога кавалкавага паліва з торфу і сумесей торфу з гаручымі адходамі вытвсці. механвмаў і абсталявання для яго перапрацоўкі.
На Беларусі ў I960—80я г. Гомельскі зд тарфянога машынабудавання выпускаў штабелявальныя машыны, фрэзерывалкавальнікі, тарфяныя гідраўл. пагрузчыкі і інш.; Мазырскі зд меліярац. машын — каналакапальнікі, каналаачышчальнікі, карчавальнікізбіральнікі; выпускае навясное абсталяванне карчавальніка, рыхліцеля і інш. Гл. такс.ама Тарфяная прамысловасць.
Б.А.Багатаў.
ТАРХАН (цюрк.), 1) назва ў цюрк. народаў у сярэднія вякі феадала (князя) і прадстаўнікоў некат. інш. сац. груп. што былі вызвалены ад падаткаў. 2) Землі і маёмасць феадалаў Закаўказзя, Сярэдняй Азіі, Казахстана, Астраханскага, Казанскага і Крымскага ханстваў, вызваленыя ад уплаты дзярж. падаткаў. 3) Разнавіднасць публічнаправавых актаў Маскоўскага вял. княства і Рас. дзяржавы 14 — канца 17 ст. Т. або тарханнанесудзімыя граматы вызначалі аб’ём падатковых (у «тарханнай» частцы) і суд. (у «несудзімай частцы») прывілеяў свецкіх і духоўных феадалаў. асобных карпарацый гар. або прамысл. насельніцтва.
ТАРХАНАЎ (сапр. М а с к в і н) Міхаіл Міхайлавіч (19.9.1877, Масква — 18.8.1948), расійскі акцёр, педагог, рэжысёр. Брат І.М.Масквіна. Нар. арт. СССР (1937). Др мастацтвазнаўства (1939). На сцэне з 1898 — акцёр правінцыяльных траў, у т.л. ў Мінску, Віцебску. 3 1922 у Маскоўскім Маст. акад. тры. У 1942—48 маст. кіраўнік Дзярж. інта тэатр. мастацтва (з 1939 праф.). Мастаіггва Т. вызначалася багаццем камедыйнасатыр. фарбаў, выразнасцю акцёрскіх прыёмаў пры тонкім пранікненні ў сутнасць вобраза. Сярод роляў: Градабоеў, Дзікой («Гарачае сэрца». «Навальніца» А.Астроўскага), Сабакевіч («Мёртвыя душы» паводле М.Гогаля), Сямёнаў («У людзях» павод
ле М.Горкага), Фамусаў («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Фурначаў («Смерць Пазухіна» М.СалтыковаШчадрына), Лука («На дне» М.Горкага). Здымаўся ў кіно: «Навальніца». «Іудушка Галаўлёў», «ГІёгр 1» і інш. 3 выпускнікоў яго курса ў інце тэатр. мастацтва створаны Брэсцкі абл. рус. драм. тр (1940—41; падрыхтаваў з імі ў час вучобы спекгаклі «Мяшчане» М.Горкага, «Любоў Яравая» К.Транёва і інш.). Дзярж. прэмія СССР 1943.
Літ.: Загорскяй М. М.М.Тарханов. М.; Л.. 1946.
М.М Тарханаў.
М.Л.Тарывердыеў.
ТАРЦІНІ (Tartini) Джузепе (8.4.1692, Пірана, Італія — 26.2.1770), італьянскі кампазітар, скрыпач, педагог, муз. тэарэтык; буйнейшы прадстаўнік італьян. скрыпічнай школы. У 1721—70 першы скрыпач сабора СантАнтоніо ў. Падуі, у 1723—25 — і ў Празе. Яго ігру вылучалі чысціня інтанацыі, багатая і развітая тэхніка. Развіў смыкавую тэхніку; жанр канцэрта для скрыпкі з арк. (усяго 125 канцэртаў) і скрыпічнай санаты (усяго 175). Аўтар тэарэт. «Трактата пра музыку» (1754), «Трактата пра ўпрыгожванні» (1771); адкрыў з’яву т.зв. камбінацыйных тонаў і інш. Заснавальнік Муз. акадэміі ў г. Падуя (1727). Сярод вучняў Д.Даль’Ока, П.Нардзіні.