Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
ён зводзіў розныя працэсы: сацыялізацыю як перайманне дзіцем дарослых, звьгчаі як перайманне традыц. узораў, моду як перайманне ўнутр. да знешняга і да т.п. Да фундаментальных сац. працэсаў адносіў таксама адаптацыю, важнейшым элементам і формай якой лічыў вынаходства. Лічыў, што ў выніку ўзаемадзеяння прыхільнікаў процілеглых вынаходстваў у грамадстве фарміруецца апазіцыя ў выглядзе сац. канфліктаў. Псіхал. канфлікты Т. разглядаў як сутыкненне процілеглых ідэй і матывацый унутры свядомасці індывіда і лічыў, што вынікам такога канфлікгу могуць быць вынаходствы, што спрыяюць адаптацыі да сац. асяроддзя. Па меры прасоўвання ад маральных з’яў да эканам., а затым да паліт. сукупнасць прадметаў і з’яў, што здольны выклікаць канфлікгы, імкнецца да змяншэння, але пры гэтым інтэнсіўнасць канфліктных узаемадзеянняў нарастае. Такую анамалію тлумачыў ступенню сац. прыстасаванняў, неабходных, каб інавацыя ўзнікла і рэалізавалася ў адпаведных сферах грамадства. У тлумачэнні сац. працэсаў імкнуўся выкарыстоўваць эмпірычныя паказчыкі, у прыватнасці, сац. статыстыку.
Тв:. Рус. пер. — Преступлення толпы. Казань. 1893; Обгцественное мненне н толпа. М., 1902; Соцнальные законы. СПб., 1906.
Я.М.Бабосаў.
ТАРДЭСІЛЬЯСКІ ДАГАВОР 1494. пагадненне паміж Іспаніяй і Партугаліяй аб падзеле сфер калан. захопаў у Зах. паўшар’і, заключанае 7 чэрв. ў г. Тардэсільяс (Іспанія). Дагавор удакладняў лінію падзелу, што станавілі булы рым. папы ад 1493. Паводле Т.д. дэмаркацыйная лінія праходзіла праз абодва полюсы Зямлі і перасякала Атлантычны ак. на адлегласці 370 ліг (больш за 2 тыс. км) ад самай зах. часткі авоў Зялёнага Мыса (каля зах. ўзбярэжжа Афрыкі). Землі на У ад гэтай лініі прызнаваліся ўладаннямі Партугаліі, на 3 ад яе — Іспаніі. Т.д. скасаваны ў 1777.
ТАРЖОК, горад у Цвярской вобл. Расіі, на р. Цверца (прыток р. Волга). Вядомы з 1139. 50,2 тыс. ж. (1999). Вузел чыгунак. Прамсць: машынабудаванне і металаапр. (вагонабуд. і маш.буд. зды), харч., гарбарнаабутковая. Дрэваапр. прадпрыемствы. 3д паліграф. фарбаў, золатавышывальная фка, вытвсць гліняных лялек. Музеі: гіст.этнагр., арх.этнагр. «Васілёва», залатога шыцця, А.С.Пушкіна. Драўляная царква Ушэсця (17—18 ст.), Барысаглебскі манастыр з аднайм. саборам (1785—86), СпасаПраабражэнскі сабор (19 ст.).
ТАРКАВАНКА, традыцыйная бел. страва, тое, што бабка.
ТАРКАЧЫ, вёска ў Дзятлаўскім рне Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і с.г. калект. прадпрыемства. За 23 км на ПнУ ад г. Дзятлава, 168 км ад Гродна, 10 км ад чыг. ст. Наваельня. 363 ж., 138 двароў (2002). Сярэдняя школа,
Дом культуры, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ТАРКВЕМАДА. Таркемада (Тогquemada) Томас дэ (каля 1420, г. Вальядалід, Іспанія — 16.9.1498), кіраўнік іспанскай інквізіцыі. Манахдамініканец, у 1460—82 прыёр кляштара ў Сеговіі. Духоўнік каралевы Ізабемі, назначаны ў 1483 вял. інквізітарам Кастыліі і Арагона, у 1486 — таксама Валенсіі і Каталоніі. Склаў інквізіцыйны кодэкс і працэдуру інквізіцыйнага суда, распрацаваў арганізац. струкгуру органаў інквізіцыі. Вызначаўся выключнай жорсткасцю, увёў у масавую практыку аўтадафэ (пры ім было пакарана смерцю больш за 10 тыс. чал.). Ініцыятар праследаванняў мусульман і яўрэяў (дамогся выгнання апошніх з Іспаніі ў 1492).
ТАРКВІНП (лац. Tarquinii, этрускае Tarchuna), старажьпны этрускі горад на Пн ад Рыма (цяпер тэр. г. Таркуінія ў Італіі). Археал. раскопкамі выяўлены рэшткі этрускіх паселішчаў 8 ст. да н.э. Захаваліся руіны абарончых сцен 5—4 ст. да н.э., саркафагі, аздобленыя скульптурамі, тэракотавыя рэльефы вял. храма і размалёўкі ў падземных магільных скляпах (7—1 ст. да н.э.). Мяркуюць, Т. былі паліт. і рэліг. цэнтрам федэрацый 12 этрускіх гарадоў. Пасля войнаў 359—351 і 310—308 да н.э. з Рымам Т. страцілі самастойнасць.
ТАРКВІНІЙ ГОРДЫ Луцый (Lucius Tarquinius Superbus), апошні (сёмы) цар Стараж. Рыма [534/533—510/509 да н.э.) этрускай дынастыі. Сын цара Тарквінія Прыска. Жорсткае кіраванне (не лічыўся з меркаваннямі сената, арганізоўваў канфіскацыі і пакаранні смерцю) і бясчынствы Т.Г. і яго сваякоў выклікалі паўстанне ў Стараж. Рыме, у выніку якога Т.Г. выгнаны, этрускае ўладанне скончылася, царскі лад скасаваны і ўтворана рэспубліка. А.Г.Зельскі.
ТАРКбЎСКІ Андрэй Арсеневіч (4.4.1932, Масква — 6.12.1986), расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст; буйнейшы майстар сусв. кіно. Сын ААТаркоўскага. Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі (1961). Дэбютаваў фільмам «Каток і скрынка» (1960). Цэнтр. тэма творчасці Т. — набыццё чалавекам духоўнай цэльнасці праз веру, любоў і пакаянне. Яго фільмам харакгэрны шырыня і паэтычнасць мыслення, высокая выяўл. культура, спалучэнне рэаліст. дакладнасці з метафарычнай вобразнасцю і ўмоўнасцю. У фільме «Іванава дзяцінства» (1962, прыз «Залаты леў» Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі; гал. прэміі Міжнар. кінафестываляў у СанФранцыска і Акапулька) кантрастна спалучаны светлыя ўспаміны пра дзяцінства падлетка і жорсткі свет вайны. Фільм «Андрэй Рублёў» (1966, прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Канах) — гіст. фрэска 15 ст. часоў татарамангспьскага нашэсця на Расію — сцвярджае бессмярот
ТАРМОЛА 441
насць твораў чаіавека духу. У фільмах «Салярыс» (1972, спец. прыз Міжнар. кінафесгывалю ў Канах) і «Сталкер» (1980. прэміі Міжнар. кінафестываляў у Трыесце і Мадрыдзе) у метафарычным плане разглядаюцца праблемы мэты і сэнсу чалавечага жыцця, пошукаў ісціны. Стужка «Люстра» (1975) —лірыкабіягр. споведзь мастака пра сям’ю, дзяцінства на фоне гіст. падзей, адлюстраванне мінулага ў цяперашнім. 3 1982 працаваў за мяжой. У фільме «Настальгія» (1983, Італія. Вял. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Канах) створаны вобраз «чалавекасвечкі», які імкнецца служыць людзям. «Ахвярапрынашэнне» (1986, Швецыя, Вял. спец. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Канах) — аўтарскае бачанне місіі мастака ў сусвеце: выратаванне чалавецтва ад экалаг., тэхнал. і маральнай катастрофы. Ленінская прэмія 1990. 3 1993 на Маскоўскім міжнар. кінафестывалі прысуджаецца прэмія імя Т.
Літ.\ 3 а к М.Х. Андрей Тарковскнй: Творч. портрет. М., 1988; Мнхалковнч В.й. Андрей Тарковскнй. М.. 1989; 0 Тарковском. М., 1989; Мнр я фнльмы Андрея Тарковского. М., 1991; Туровская М. 7 '/,, нш Фнльмы Андрея Тарковского. М., 1991; Тарковская М.А. Осколкн зеркала. М., 1999; Болдырев Н. Сталкер, нлн Труды н днн Андрея Тарковского. Челябннск, 2002.
В Ф. Нячай.
ТАРКОЎСКІ Арсеній Аляксандравіч (12.6.1907, г. Кіраваград, Украіна — 27.5.1989), рускі паэт, перакладчык. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1929). Друкаваўся з 1926. Першая кніга паэзіі — «Перад снегам» (1962). У збках «Зямлі —зямное» (1966), «Ч^радзейныя горы» (1978), «Зімовы дзень» (1980), «Ад юнацтва да старасці» (1987) і інш. сцверджанне цэласнасці духоўнага жыцця чалавека, успрыняцце надзённага ў кантэксце агульначалавечага, ант. і біблейская сімволіка, усх. матывы, тэмы паэта і паэзіі, кахання. Паэзіі Т. ўласцівы напружаная філасафічнасць, маштабнасць, шчырасць. Аўтар артыкулаў пра паэзію і праблемы маст. перакладу, рэцэнзій. Перакладаў з арм.. груз., арабскай і інш. моў. Дзярж. прэмія Каракалпакіі 1967. Дзярж. прэмія Туркменістана 1971. Дзярж. прэмія СССР 1989 (пасмяротна).
Тв.: йзбранные стнхогворення. поэмы. переводы, 1929—1979. М., 1982; (йзбранное.) М.; Смоленск, 2000. А.В.Спрынчан.
ТАРЛЕ Яўген Вікгаравіч (8.11.1875, Кіеў — 6.1.1955), расійскі гісторык. Акад. AH СССР (1927). Акад. Нарвежскай акадэміі навук і лры, чл.кар. Брытанскай акадэміі для заахвочвання гіст.філас. і філал. навук. Скончыў Кіеўскі унт (1896). 3 1903 прыватдацэнт, з 1917 праф. Петраградскага і Маскоўскага унтаў. Адначасова ў 1913—18 праф. Юр’еўскага (г. Тарту, Эстонія) унта. У 1930—34 рэпрэсіраваны. Аўтар прац па гісторыі Францыі і міжнар. адносін новага часу, гісторыі Расіі. Асн. працы: «Рабочы клас у Францыі ў эпоху рэвалюцыі» (т. 1—2, 1909—11), «Кантынен
тальная блакада» (т. 1—2, 1913—16), «Жэрміналь і прэрыяль» (1937), «Нашэсце Напалеона на Расію, 1812 г.» (1938), «Крымская вайна» (т. 1—2, 1941—43), «Рускі флот і знешняя палітыка Пятра I» (1949) «Паўночная вайна і шведскае нашэсце на Расію» (выд. 1958) і інш. Аўтар гіст. біяграфій «Напалеон» (1936), «Талейран» (1939). Дзярж. прэмія СССР 1942, 1943, 1946.
Арсеній Аляксандравіч Я В Тарле Таркоўскі
ТАРЛОЎСКІ Васіль Іванавіч (14.8.1902, в. Ачыжа Чэрвеньскага рна Мінскай вобл. — 3.10.1990), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Мінскі пед. інт (1940), курсы нам. камандзіраў рот па паліт. частцы (1943) і ўдасканалення каманднага саставу. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Паўд., Данскім, Варонежскім, Цэнтр. і 1м Прыбалт. франтах. Стралк. рота на чале са старшым лейт. Т. вызначылася ўчэрв. 1944 пры прарыве абароны праціўніка ў Сіроцінскім (цяпер Шумілінскі) рне Віцебскай вобл. і фарсіраванні Зах. Дзвіны, дзе захапіла і ўтрымлівала плацдарм да падыходу гал. сіл дывізіі. Да 1953 у Сав. Арміі, потым на выкладчыцкай рабоце.
ТАРМАЖЭННЕ ў фізіялогіі, актыўны нервовы працэс, які прыгнечвае або прадухіляе ўзбуджэнне. Адбываецца пры ўзаемадзеянні медыятара з постсінаптычнай мембранай ішіяхам гіперпалярызацыі, якая зніжае ўзбудлівасць. Існуюць медыятары, здольныя выклікаць працэсы Т. і ўзбуджэння (напр., ацэтылхалін), медыятары Т. (напр., гліцын у спінным мозгу) і тармазныя нейроны (напр., клеткі Рэншоу спіннога мозга). Адрозніваюць Т. перыферычнае (адбываецца ў сінапсах на мышачных і залозістых клетках), цэнтральнае (рэалізуецца ў межах ц.н.с.). прэсінаптычнае і постсінаптычнае (у міжнейронных сінапсах), безумоўна і ўмоўнарэфлекторнае (гл. Вышэйшая нервовая дзейнасць). Ва ўзбудлівых сінапсах Т. дзейнасці нейрона часам узнікае пад уплывам празмернага паступлення нерв. імпульсаў — песімальнае Т. (гл. Парабіёз). Ахоўнае Т. засцерагае нерв. цэнтры ад моцнага раздражнення або ператамлення. Складаныя каардынацыйныя ўзаемадзеянні паміж Т. і ўзбуджэннем — аснова нармальнай дзейнасці органаў і тканак, фарміравання паводзінскіх звы
чак у працэсе выспявання арганізма, эвалюцыі аналітычнасінт. дзейнасці мозга.
Літ:. Анохнн П.К. Внутреннее торможенне как проблема фнзнологмн. М.. 1958; Судаков К.В. Обіцая теорня функннональных снстем. М.. 1984. С.С.Ермакова.